Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
У часы Івана Жахлівага Масква, з аднаго боку, набыла статус сталіцы Вялікага Маскоўскага Царства, але з іншага боку, моцна пацярпела ад царскай апрычніны ў 1560—1570-я гады. Важнейшай падзеяй канца 16 стагоддзя стала здабыццё маскоўскімі царамі згоды на заснаванне Маскоўскай патрыярхіі на аснове мясцовай мітраполіі. У перыяд так званай смуты пачатку 17 стагоддзя Масква была акупіравана беларуска-літоўскапольскімі войскамі, але вызвалена на-
Успенскі сабор Маскоўскага крамля галоўны храм дзяржавы
родным апалчэннем на чале з Кузьмой Мініным і Дзмітрыем Пажарскім.
У 17 стагоддзі Масква замацавала за сабою пазіцыі галоўнага цэнтра рамеснай вытворчасці і гандлю. Гэтаму паспрыяў вываз вялікай колькасці гарадскога адукаванага насельніцтва з беларускіх і ўкраінскіх зямель падчас вайны з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вялікая колькасць адукаваных перасяленцаў (па некаторых падліках, каля 20% насельніцтва Масквы на той час складалі беларусы) спрычынілася да развіцця асветы і культуры ў сталіцы суседняга царства: сваёй дзейнасцю праславіўся Сімяон Полацкі, беларусы прынялі ўдзел у гарадскім будаўніцтве (напрыклад, будавалі знакаміты Каломенскі палац), прынеслі ў Маскву аб’ёмную, ажурную, высокарэльефную рэзь (называлася «беларуская рэзь»), сакрэт вырабу рэльефнай шматколернай кафлі, развівалі традыцыі пушкарскай справы і г.д.
Пасля стварэння Расійскай Імперыі і пераносу сталіцы ў 1712 годзе ў Санкт-Пецярбург туды ж перамясціўся і імператарскі двор. Масква захавала статус «першапрастольнай сталіцы» і буйнейшага эканамічнага і гандлёвага цэнтра. Свой ранейшы статус горад вярнуў у 1918 годзе, стаўшы сталіцай Савецкай Расіі і Савецкага Саюза. 3 1992 года Масква — сталіца Расійскай Федэрацыі. Сёння гэта самы вялікі паводле колькасці насельніцтва горад (болып 12 мільёнаў жыхароў) не толькі Расіі, але і ўсёй Еўропы.
ххх-
Многія даследчыкі лічаць, што ў 1520-х гадах Францыск Скарына наведваў Маскву. Гістарычныя крыніцы кажуць, што ў гэты час нейкі выдавец «рускіх кніг» наведаў Маскву з мэтай распаўсюджання там сваіх выданняў.
Маскоўская вуліца ў 17 стагоддзі
ІШ
Верагодна, гаворка ідзе пра Скарыну, бо іншых выдаўцоў «рускіх кніг» тады яшчэ проста не было. Некаторыя спецыялісты выказваюць меркаванне, што ў Маскву накіроўваўся не сам першадрукар, а яго віленскі апякун і мецэнат Багдан Онкаў, аднак гэта версія выглядае менш верагоднай.
Існуе таксама думка, што асноўнай мэтай паездкі Францыска Скарыны было стварэнне друкарні ў Маскве, каб на месцы друкаваць кнігі для шматлікага праваслаўнага жыхарства Масковіі. Аднак місія атрымалася няўдалай: яго кнігі былі прынародна спалены як выдадзеныя падданым рымскай царквы ў месцы, ёй падначаленым. У напружанай сацыяльна-палітычнай абстаноўцы, пры непасрэдным умяшанні кансерватыўных царкоўных колаў пачынанні беларускага асветніка не маглі быць падтрыманы.
Трэба, аднак, адзначыць, што версія пра візіт Францыска Скарыны ў Маскву не мае бясспрэчных доказаў. Змешчаныя вышэй звесткі пра выдаўца «рускіх кніг» былі прыведзены каралём Жыгімонтам Аўгустам у інструкцыі свайму паслу да папскага двара. У гэтай інструкцыі гаворыцца пра апісанае здарэнне часоў уладарання яго бацькі Жыгімонта Старога. Такім чынам, апісваюцца падзеі адносна даўняга часу. Тым не менш, сапраўднасць апісаных падзей цалкам верагодная.
ПРУСКАЕ ГЕРЬАГСТВА
Прускае Герцагства, або Прусія, — нямецкая дзяржава, створаная ў 1525 годзе на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, дзе перад тым меў свае ўладанні Тэўтонскі ордэн.
Яшчэ ў 1225 годзе польскі князь Конрад I Мазавецкі запрасіў тэўтонскіх рыцараў на дапамогу ў барацьбе супраць прусаў, паабяцаўшы ім, што заваяваныя імі тэрыторыі пяройдуць ва ўласнасць рыцараў (крыжакоў). У выніку актыўнай захопніцкай дзейнасці Тэўтонскі ордэн стаў адной з найболып уплывовых ваенных і палітычных сіл ва Усходняй Еўропе. Болып таго, ён пачаў змяняць задачы сваёй дзейнасці. Першапачаткова ён ствараўся для хрышчэння язычнікаў — прусаў і суседніх балцкіх плямёнаў. Аднак у далейшым Ордэн пашырыў сваю экспансію на славянскія краіны, як праваслаўныя, так і каталіцкія. Пасля вялікага паражэння пад Грунвальдам у 1410 годзе Ордэн трапіў у залежнасць ад Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага.
У 1520-я гады, калі Прусіяй кіраваў 37-мы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Брандэнбургскі, тут пачалося пашырэнне ідэй Марціна Лютара. Падтрымаўшы Рэфармацыю, вялікі магістр вырашыў ператварыць сваю краіну ў свецкую дзяржаву — Прускае Герцагства. 8 красавіка 1525 года ў Кракаве ён падпісаў мірны дагавор з Польскім Каралеўствам і 10 красавіка
1525 года прынёс васальную прысягу польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту I Старому. Пасля гэтага ён з’ехаў на радзіму і адным з першых нямецкіх князёў абвясціў сябе першым прускім герцагам і адкрыта выказаў падтрымку Рэфармацыі. Герцагства стала лютэранскім па веравызнанні. Была рэфармавана ўся дзяржаўная сістэма, створаны новыя кіруючыя ўстановы. У 1544 годзе ў сталіцы герцагства Кёнігсбергу быў заснаваны ўніверсітэт, створаны па ўзоры іншых нямецкіх універсітэтаў. Рэформы Альбрэхта паспрыялі эканамічнаму і культурнаму развіццю Прусіі.
Пасля смерці Альбрэхта Брандэнбургскага ўмацаваўся ўплыў на краіну курфюрстаў іншага нямецкага княства — Брандэнбурга, цэнтрам якога быў горад Берлін. Пры гэтым захоўвалася залежнасць Герцагства ад Рэчы
Карта Прусіі 1567 года
Крыжакі. Сучасная рэканструкцыя
Герб вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэна
Паспалітай. Толькі ў 1657 годзе, скарыстаўшыся цяжкім становішчам апошняй падчас войнаў са Швецыяй, Расіяй і ўкраінскімі казакамі, Брандэнбург дамогся фармальнай незалежнасці Прусіі, а рэальна — збліжэння двух нямецкіх краін. У 1701 годзе адбылося канчатковае аб'яднанне Прусіі і Брандэнбурга пад назвай Каралеўства Прусія.
У далейшым менавіта гэта дзяржаўнае ўтварэнне праявіла найбольшую жыццяздольнасць і актыўнасць у рэалізацыі нямецкай палітыкі. У 19 стагоддзі вакол яго згрупаваліся іншыя нямецкія княствы, якія разам утварылі Германскую Імперыю. У ёй, а таксама ў пазнейшых Веймарскай Рэспубліцы і нацысцкай Германіі, землі колішняга Прускага Герцагства называліся Усходняй Прусіяй. Гэта тэрыторыя пасля завяршэння Другой сусветнай вайны была падзелена паміж пераможцамі: цэнтральная частка са сталічным Кёнігсбергам была перададзена Расіі (сучасная Калінінградская вобласць), а прылеглыя тэрыторыі — Полыпчы і Літве.
XXX-
Прыезд Францыска Скарыны ў Прускае Герцагства ў 1530 годзе супаў з перыядам станаўлення гэтай краіны як свецкай дзяржавы. Прускі манарх шмат увагі надаваў развіццю культуры, навукі і адукацыі ў сваёй дзяржаве.
Прысяга прускага герцага Альбрэхта каралю Жыгімонту Старомуў 1525 годзе (фрагмент карціны Яна Матэйкі 1882 года)
Адносна нядаўна даследчыкі звярнулі ўвагу на той факт, што прадстаўнікі полацкага купецкага роду Скарынаў здаўна падтрымлівалі гандлёвыя стасункі з нямецкімі землямі на Балтыцы. Так, напрыклад, вядома, што ў 1440-х гадах нейкі Грыдка Скарына гандляваў воскам (адзін з асноўных экспартных прадуктаў з Полаччыны) з купцамі Лівонскай правінцыі Тэўтонскага Ордэна. У сувязі з гэтым ён наведваў Рыгу і сустракаўся са сваім партнёрам па гандлі па імені Герке.
3 гэтай мэтай у краіну запрашаліся вядомыя вучоныя, рамеснікі, мастакі, майстры слова, педагогі і інш. Адным з іх быў і Францыск Скарына. Беларускі асветнік мог трапіць у Прусію не толькі як вядомы вучоны, перакладчык, друкар, але і як медык. Справа ў тым, што менавіта ў гэты час у Прусіі пашыралася небяспечная эпідэмія — англійская гарачка. Тады вялікі reppar Альбрэхт Брандэнбургскі звярнуўся па дапамогу да медыкаў суседніх краін, і Скарына, мусіць, адгукнуўся.
Перад Францыскам Скарынам маглі стаяць і іншыя задачы падчас візіту. Як вядома, ён падтрымліваў цесныя стасункі з віленскім каталіцкім біскупам Янам — уплывовай асобай, якая моцна клапацілася пра пашырэнне і захаванне каталіцтва ва Ўсходняй Еўропе. Безумоўна, яго не магло не пужаць пашырэнне ідэй Рэфармацыі ў выглядзе лютэранства ў Саксоніі, а пазней — і ўсуседняй Прусіі. Магчыма, Францыск Скарына як свецкая асоба і нейтральны пасрэднік мог быць накіраваны для перамоў спачатку ў Вітэнберг, а пасля і ў сталіцу Прускага Герцагства.
Можна нават выказаць меркаванне, што Скарына мог выканаць даручэнне вышэйшага свецкага і духоўнага кіраўніцтва сваёй краіны па дэстабілізацыі абстаноўкі ў суседняй Прусіі. У выніку ён вывез з гэтай краіны вельмі там патрэбнага прафесіянала-лекара (што магло б прывесці да катастрафічнага пашырэння эпідэміі), а таксама друкара (чым абмежаваў магчымасці для пашырэння ідэй Рэфармацыі).
Акт васальнай прысягі вышэйшых станаў Прусіі каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Казіміру (1454)
КЁНІГСБЕРГ
к
ёнігсберг — гістарычны цэнтр Прусіі, буйны ваенны, палітычны і эканамічны асяродак на Балтыцы.
Горад быў заснаваны крыжакамі Тэўтонскага
ордэна ў 1255 годзе. Хутка ён стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 года —
Гістарычная беларуская назва Кёнігсберга — Каралевец, што з'яўляецца блізкім да сэнсу першапачатковых лацінскай і нямецкай назваў — «каралеўская гара» і «княжацкі горад».
Расфарбаваная гравюра з выявай Кёнігсберга (7 740)
Кёнігсберг на гравюры 1700года
галоўнай рэзідэнцыяй (сталіцай) Тэўтонскага Ордэна. Цэнтрам і важнейшай дамінантай горада з’яўляўся замак, размешчаны на ўзгорку высокага правага берага ракі Прэгель. Ад назвы замка атрымаў сваё імя і ўвесь горад.
Першапачаткова замак быў драўляным, але ўжо ў 1257 годзе пачалося будаўніцтва мураванага (цаглянага) замка. Каля сцен замка паступова расло паселішча, якое таксама атрымала назву Кёнігсберг. У 1333 годзе ў гістарычных крыніцах згадваецца будаўніцтва ў цэнтры горада Кафедральнага сабора.
Пасля Трынаццацігадовай вайны 1454—1466 гадоў Тэўтонскі Ордэн прызнаў сябе васалам Польскага Каралеўства. 3 гэтага часу Кёнігсберг стаў сталіцай краіны. Калі ў 1525 годзе на аснове ўладанняў Ордэна ўзнікла свецкая дзяржава — Прускае Герцагства, сталіцай якога па-ранейшаму застаўся Кёнігсберг. У той час нягледзячы на дамінаванне нямецкіх каланістаў у горадзе пражывалі таксама прадстаўнікі ранейшага насельніцтва — племені