Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
Інтэнсіўнаму эканамічнаму і культурнаму развіццю горада ў часы Адраджэння спрыяла выгаднае месцазнаходжанне на еўрапейскім гандлёвым маршруце. У 16 стагоддзі ў Познані былі заснаваны дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы: Любран-
ская акадэмія і Калегія езуітаў. Ад тых часоў у горадзе захаваліся шматлікія гарадскія помнікі гатычнай і рэнесанснай архітэктуры: касцёлы, жылыя пабудовы, старажытная ратуша. Вакол горада вырасла цэлая сетка мястэчак, якія канкурыравалі паміж сабой, належалі пераважна духавенству і шляхце, але спрыялі таксама росту горада.
У наступных стагоддзях Познань пацярпела ад шведскіх і прускіх уварванняў, якія, нароўні з пажарамі і эпідэміямі, выклікалі вялікія знішчэнні ў горадзе. У рэшце рэшт, у 1793 годзе, пасля Другога падзелу Рэчы
Паспалітай, Познань трапіла пад кантроль Прусіі. У 1815—1848 гадах Познань была адміністрацыйным цэн-
трам Вялікага Княства Пазнанскага, a ў далейшым — Пазнанскай правінцыі (Правінцыі Позэн) у складзе Прусіі. У гэты перыяд у Познані адбываўся інтэнсіўны індустрыяльны рост, імкліва будаваліся ваенныя ўмацаванні. Нягледзячы на моцны нямецкі ўплыў,
Пасля Першай сусветнай вайны Познань увайшла ў склад адноўленай Полыпчы. Моцныя разбурэнні гораду
прынесла Другая сусветная вайна.
Познань сёння — пяты па колькасці насельніцтва горад у Полыпчы з насельніцтвам больш за 500 тысяч жыхароў, буйны гандлёвы, прамысловы і адукацыйны цэнтр краіны. У горадзе знаходзяцца ўніверсітэт, медыцын-
ская акадэмія, некалькі тэатраў, праводзяцца штогадовыя міжнародныя
у горадзе развіваўся польскі нацыянальны рух і супрацьстаянне асімі-
Кафедральны сабор Святых Пятра і Паўла ў Познані
ххх-
У часы Францыска Скарыны назіраўся адзін з перыядаў росквіту Познані. Пасля таго, як да ўлады ў Каралеўстве Польскім прыйшлі Ягелоны (кароль Уладзіслаў Ягайла II і яго нашчадкі), быў адкрыты гандлёвы маршрут праз Познань, які злучаў Вялікае Княства Літоўскае з Еўропай. Таму ў гэтым горадзе заўжды было нямала купцоў з беларускіх зямель.
Недзе ў пачатку ліпеня 1529 года ў Познані памёр старэйшы брат Скарыны Іван, з якім першадрукар, верагодна, удзельнічаў у некаторых гандлёва-камерцыйных аперацыях. Івана падтрымлівала фінансава і жонка Францыска Скарыны — Маргарыта. У той жа час у пазнанскіх «піўніцах» дома Якуба Корба захоўвалася значная частка нераспрададзеных тавараў Івана Скарыны. Для разгляду маёмасных пытанняў у Познань прыехаў і Францыск Скарына. На пасяджэннях мясцовага суда ўсе спрэчкі паміж спадчыннікамі, як падавалася, былі вырашаны.
Аднак у 1531 —1532 гадах варшаўскія яўрэі-крэдыторы прад’явілі іск Ф. Скарыну як спадчынніку брата. У выніку гэтага звароту паводле рашэння караля Скарыну трэба было затрымаць і не адпускаць, пакуль той не выплаціць пазыкі. На падставе гэтага рашэння ў сярэдзіне красавіка 1532 года Францыск Скарына быў затрыманы і зняволены ў пазнанскім астрозе. Каб выратаваць беларускага першадрукара з Гданьска прыбыў яго пляменнік Раман, які зрабіў заяву,
Уладзіслаў Ягайла II
Жыгімонт I Стары
Асуджаны магістрацкім судом арыштант укалодках. Гравюра 1578года
што ён з’яўляецца асноўным спадчыннікам Івана Скарыны і ў стане расплаціцца за пазыкі свайго бацькі. Гэта, аднак, не прывяло да вызвалення палачаніна. Справу вырашыў асабісты ўдзел караля Жыгімонта і, верагодна, віленскага біскупа Яна. Сваім указам кароль вызваліў Францыска Скарыну ад мясцовага суда і засведчыў невіна-
ватасць асветніка — «выдатнага і слаўнага Францыска Скарыны, доктара медыцыны». Больш таго, кароль сваім асобным указам у лістападзе 1532 года засведчыў асабістую апеку Скарыне і вызваліў ад любых будучых судовых прэтэнзій, захаваўшы за сабой права судзіць яго. Безумоўна, усе фінансавыя прэтэнзіі са Скарыны былі зняты.
Даволі далёкі ад Беларусі горад Познань мае з нашай культурай самыя цесныя сувязі. Яшчэ ў 1894 годзе ў Познані выйшаў адзін з прыжыццёвых зборнікаў паэзіі Францішка Багушэвіча «Смык беларускі». Сёння ў Познані дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр, адбываюцца фестывалі беларускай культуры, канцэрты, выстаўкі.
КАРААЕ9СТВА
ДАНІЯ
Каралеўства Данія мае шматвекавую і вельмі багатую гісторыю. З’яўленне дацкай дзяржаўнасці — працяглы і паслядоўны працэс, які расцягнуўся на некалькі стагоддзяў.
Назва краіны можа паходзіць альбо ад наймення плямёнаў вікінгаў-данаў, якія прыйшлі сюды з паўднёвай Швецыі, альбо ад стараскандынаўскага слова «дан» — «лес».
Найбольш старажытныя звесткі пра дацкія землі захаваліся да нашага часу ў скандынаўскіх сагах — гістарычных напаўлегендарных аповесцях. Гэтыя звесткі не вызначаюцца гістарычнай дакладнасцю, але сведчаць пра фарміраванне раннефеадальных дзяржаў на дацкіх землях ужо ў самыя старажытныя часы.
Спробы аб’яднання розных дацкіх княстваў у адну дзяржаву паспяхова завяршыліся ў 10 стагоддзі. Першым этнічным каралём-датчанінам лічыцца Кнуд I, чыё кіраванне Даніяй пачалося каля 950 года. Праз трыццаць гадоў пасля гэтага яго ўнук Харальд Сінязубы здолеў зрабіць Данію адзінай дзяржавай. У гэты ж час адбывалася актыўная хрысціянізацыя Даніі: яшчэ з 8 стагоддзя ў Данію пачалі трапляць першыя місіянеры, а ў 10 стагоддзі на тэрыторыі краіны ўжо дзейнічалі тры епархіі. Той жа Харальд Сінязубы стаў і першым хрысціянскім каралём Даніі.
Гэты перыяд гісторыі Даніі цесна звязаны з разбойнымі нападамі дацкіх вікінгаў на прыбярэжныя раёны Заходняй Еўропы. На захопленых тэрыторыях нярэдка ўзнікалі падкантрольныя дзяржавы. Так, у 1018—1035 гадах Кнуд Вялікі стварыў вялікую імперыю, якая ўключала ў сябе акрамя ўласна Даніі таксама Англію і Нарвегію. Аднак падобныя імперыі былі заснаваны на вайсковай сіле і хутка распадаліся пры неспрыяльных умовах. Таму ў 11—12 стагоддзях у Даніі нярэдка адбываліся грамадзянскія войны і паўстанні.
Харальд Сінязубы
У другой палове 12 стагоддзя аднавіць адзінства краіны здолеў Вальдэмар Вялікі, пры якім быў закладзены замак у паселішчы Хавн, які даў пачатак будучай сталіцы Даніі — Капенгагену. Ваяўнічая палітыка многіх дацкіх каралёў у 12—14 стагоддзях вяла да частай змены перыядаў магутнасці (Данія нярэдка станавілася адной з наймацнейшых краін Еўропы) і часоў аслаблення і нават бескаралеўя.
У 14 стагоддзі дзякуючы захопніцкай палітыцы і дынастычным шлю-
Данія (пазначана якДацыя) на карце з «Сусветнай Хронікі» Хартмана Шэдаля (1493)
бам у залежнасць ад Даніі трапіла амаль уся Паўночная Еўропа: Нарвегія, Швецыя, Ісландыя, Грэнландыя, Фарэрскія астравы і частка Фінляндыі. Саюз трох каралеўстваў — Даніі, Швецыі і Нарвегіі — быў замацаваны ў 1397 годзе шляхам падпісання Кальмарскай уніі.
Крысціян III
У 16 стагоддзі ў Даніі атрымаў шырокае распаўсюджванне пратэстантызм, а ў 1536 годзе пры Крысціяне III лютэранская царква атрымала статус дзяржаўнай, бо яе падтрымаў сам кароль. У той жа час Данія працягвала весці шматлікія войны з суседнімі краінамі, якія далёка не заўсёды мелі паспяховае завяршэнне. 3 аднаго боку, краіна страціла некаторыя свае тэрыторыі і паплацілася жыццямі тысяч суайчыннікаў, але з іншага боку, у Даніі з’явіліся шматлікія крэпасці і замкі, палацы і асабнякі, былі заснаваны таксама дацкія Ост-Індская і Вэст-Індская кампаніі, мадэрнізаваны ваенны і гандлё-
вы флот, цэнтралізавана падатковая сістэма, апублікаваны збор законаў Даніі.
У 18 стагоддзі ў краіне было адменена прыгоннае права, праведзена зямельная рэформа, імкліва развіваліся эканоміка і гандаль з рознымі краінамі Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Вялікія эканамічныя страты ў пачатку 19 стагоддзя прынёс Даніі саюз з Францыяй падчас вайсковых кампаній Напалеона. У той жа час плённа развівалася дацкая культура: тварылі скульптар Бертэль Торвальдсан, мастакі Крыстафер Вільгельм Экерсберг і Крыстэн Кёбке, фізік Ганс Крысціян Эрстэд, філосаф Сёрэн К’еркегор, пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсан.
У 1849 годзе Данія стала канстытуцыйнай манархіяй: заканадаўчую ўладу ў краіне кароль перадаў выбарнаму парламенту (Рыксдагу), а судовую вызваліў з-пад свайго кантролю. У 20 стагоддзі Данія паступова ішла ў кірунку лібералізацыі дзяржаўнага ладу і сацыяльных рэформ: жанчыны атрымалі права голаса на выбарах, забяспечана даступнасць медыцыны і дапамогі састарэлым людзям, Данія адмовілася ад каланіяльных уладанняў.
У 1951 годзе Данія ўступіла ў НАТА і заключыла Паўночны Саюз з Швецыяй, Нарвегіяй, Фінляндыяй і Ісландыяй. У 1973 годзе Данія стала членам Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, што паклала пачатак Еўрапейскага саюза. Сучасная Дацкая Манархія лічыцца адной з самых перадавых у свеце.
Карона караля Даніі Крысціяна IV. 1595 год
ххх-
Пра знаходжанне Францыска Скарыны ў Капенгагене мы маем зусім мала звестак. Невядома, калі Скарына пакінуў Кракаў пасля завяршэння навучання ў мясцовым універсітэце і дзе ён знаходзіўся з 1507 па восень 1512 года. Але кароткі запіс у пратаколе падуанскай курыі ад 9 лістапада 1512 года сведчыць, што дзесьці ў гэты перыяд ён выконваў абавязкі сакратара караля «Дацыі» («secretarii Regis Datiae»).
Найбольш верагодна, што пад Дацыяй трэба разумець менавіта Данію. Вельмі часта ў еўрапейскіх дакументах 16 стагоддзя можна сустрэць выпадкі наймення Даніі Дацыяй. Гэта ж адпавядае і практыцы міжнароднай карэспандэнцыі Вялікага Княства Літоўскага. Зрэшты, на званне караля Дацыі мог бы прэтэндаваць толькі дацкі кароль.
Стасункі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Данія ў той час былі не вельмі спрыяльнымі: Данія падтрымлівала саперніка княства — Маскоўскую Дзяржаву. Каб улагодзіць узаемаадносіны кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I летам 1509 года накіраваў у Капенгаген дэлегацыю для заключэння дагавора аб сяброўстве між краінамі. Скарына мог быць адным з удзельнікаў гэтай дэлегацыі. Магчыма, ён застаўся ў Капенгагене з мэтай працы пры двары дацкага караля і прадаўжэння адукацыі ў мясцовым універсітэце.
Данія ў нашы дні

■■
: s..
ТП
3 5?
!М !« Я! Ш .> ІІІ ІІІ ІІ!
У Каралеўскай бібліятэцы Даніі сёння захоўваецца адзіны асобнік «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны, які ўключае Пасхалію Па ёй святар і даследчык Аляксандр Надсан здолеў вызначыць час выхаду гэтай кнігі, а таму і пачатак кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім і на беларускіх этнічных землях — каля 1522 года.