Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
У пачатку 10 стагоддзя сфарміравалася Чэшскае Княства (Багемія), якое стала адным з найбольш уплывовых дзяржаўных фарміраванняў у Цэнтральнай Еўропе, а з 13 стагоддзя яно набыло статус каралеўства. На працягу шматлікіх стагоддзяў Чэшскае Княства (а пасля і Каралеўства) уваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі (да распаду імперыі ў 1806 годзе). Аднак амаль заўсёды Чэхія захоўвала ў
Карта Чэхіі з Атласа Артеліуса 1570 года
імперыі сваю аўтаномію, а часам нават адстойвала яе са зброяй.
Сваёй найбольшай магутнасці Каралеўства Чэхія дасягнула падчас праўлення Карла IV (1346—1378) — гэта быў «залаты век» краіны. Карл не толькі займаўся ўмацаваннем Чэшскай Дзяржавы, але і стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У выніку гэтага сталіца магутнай дзяржавы была перанесена ў Прагу. Чэшская мова набыла статус афіцыйнай, нароўні з лацінскай і нямецкай. Якраз падчас яго кіравання (у 1348 годзе) у сталіцы дзяржавы быў адкрыты
ўніверсітэт, які пазней пачаў называцца Карлавым.
Пасля смерці Карла ў гісторыі Чэхіі пачаўся новы перыяд, цесна звязаны з гусіцкім рухам. Рэктар Пражскага ўніверсітэта і ідэолаг рэфармацыйнага руху Ян Гус пачаў усё больш актыўна заклікаць да рэфармавання царквы, ураўноўвання правоў свецкіх людзей і духавенства, пашырэння і ўмацавання чэшскай мовы ў рэлігійным жыцці. За свае погляды Ян Гус расплаціўся жыццём: ён быў абвінавачаны ў ерасі і спалены на кастры ў цэнтры Прагі 6 ліпеня 1415 года.
«ST*
U'

Замак Карлштэйн каля Прагі, збудаваны ў 14 стагоддзі Карлам IV
У выніку гэтых падзей у краіне пачаліся масавыя хваляванні, якія перараслі ў сапраўдныя ваенныя дзеянні. Імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі Жыгімонт I з блаславення Папы Рымскага нават распачаў крыжовы паход супраць гусітаў, якія адмовіліся прызнаць яго на троне Чэхіі. Ваенныя дзеянні працягваліся да 1434 года і прывялі да спусташэння Чэхіі. Аднак у іх выніку Чэхія амаль на стагоддзе стала самастойнай дзяржавай, якая амаль не залежала ні ад Рыма, ні ад Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
Апошні гусіцкі кароль (Іржы з дынастыі Падэбрадаў) памёр у 1471 годзе, пасля чаго кіраўніком краіны быў абраны прадстаўнік дынастыі Ягелонаў — Уладзіслаў II. Ён быў сы-
нам вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага і польскага караля Казіміра IV і ўнукам Ягайлы. Адпаведна Жыгімонт Стары, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага і польскі кароль, быў яму родным братам. Гэта прывяло да актывізацыі стасункаў паміж гэтымі трыма дзяржавамі. У той самы час было дасягнута паразуменне паміж мясцовымі католікамі і гусітамі.
Выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў Чэхіі прыпала на часы, калі гэтай краінай кіраваў малады сын Уладзіслава II Людовік. Адным з яго апекуноў быў Жыгімонт Стары, што таксама спрыяла беларуска-чэшскім кантактам. Аднак Людовік стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў на чэшскім прастоле. Пасля яго гібелі
ў бітве з туркамі пры Мохачы ў 1526 годзе ўлада ў Чэхіі перайшла да дынастыі Габсбургаў, якія стварылі сваю вялікую дзяржаву — Габсбургскую, альбо Аўстрыйскую, Манархію. Першым кіраўніком яе стаў Фердынанд I.
На аснове Аўстрыйскай Манархіі ў 1804 годзе ўзнікла Аўстрыйская Імперыя, якая з 1867 года ператварылася ў Аўстра-Венгрыю. У тыя часы Чэхія не мела сваёй дзяржаўнасці і ўваходзіла ў склад гэтых краін у якасці асобнай вобласці. Тым не менш, з канца 19 стагоддзя пачаўся перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння.
Пасля Першай сусветнай вайны і краху Аўстра-Венгрыі была ўтворана новая краіна — Чэхаславакія. У 1920— 1930-я гады яна стала адной з найбольш дэмакратычных шматнацыянальных
дзяржаў Еўропы, што паслужыла прычынай агрэсіі да яе з боку гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў. Пасля Другой сусветнай вайны існавала Чэхаславацкая Рэспубліка, якая ў 1993 годзе падзялілася на дзве незалежныя дзяржавы — Чэхію і Славакію.
ххх-
У часы Францыска Скарыны Чэхія мела вельмі актыўныя гандлёвыя стасункі з Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. Чэшскія і мараўскія тканіны ў 15—16 стагоддзях выкарыстоўваліся для вырабу верхняй вопраткі ў Беларусі, Украіне і Літве, тут прадаваліся «мараўскія» чапцы, лужыцкія косы, нажы. Чэшскі грош ў 15—16 стагоддзях быў адной з асноўных плацежных манет у Вялікім Княстве Літоўскім.
Значная колькасць чэшскіх вайскоўцаў служыла ў наёмных войсках Вялікага Княства Літоўскага, абараняючы яго ад замежных нападаў.
У гэтыя ж стагоддзі пашыраюцца культурныя, у тым ліку кніжныя і пісьмовыя сувязі з Чэхіяй. З’яўляюцца беларускія пераклады новых чэшскіх літаратурных твораў. Некаторае пашырэнне атрымліваюць нават гусіцкія ідэі.
Урэшце Чэхія была славянскай краінай, на чале якой стаялі прадстаўнікі той жа дынастыі Ягелонаў Гэта можа быць адной з прычын, якія паў-
плывалі на пераезд Скарыны ў Чэхію. Чэшскі славіст Ёзаф Добраўскі выказаў меркаванне, што Скарына мог прымаць удзел у Венскім кангрэсе 1515 года, дзе былі кіраўнікі абедзвюх дзяржаў, пасля чаго ён разам з каралём Чэхіі мог пераехаць у Прагу, дзе працягнуў сваю працу ў якасці пасла ці сакратара.
Тут жа ў Празе Скарына больш блізка пазнаёміўся з багатымі традыцыямі чэшскага кнігадрукавання, што паспрыяла пачатку выдавецкай дзейнасці самога Скарыны.
Пра тое, што Чэхія ўжо мела значныя дасягненні ў гэтым кірунку, сведчыць той факт, што сярод першых друкароў, якія працавалі на Захадзе, сустракаюцца чэхі. Ужо ў 1460-х гадах у чэшскім горадзе Пльзені дзейнічала свая друкарня. Тут каля 1468 года пабачыла свет першае чэшскае выданне — «Траянская хроніка» («Аповесць пра знішчэнне Троі») у перакладзе на чэшскую мову. Там жа ў 1476 годзе выйшла першая дакладна датаваная кніга ў Чэхіі — «Statuta provincialia Ernesti».
У 1478 годзе распачалося кнігадрукаванне ў Празе. У 1487 годзе тут была надрукавана першая біблейская кніга — Псалтыр (гэтаксама называлася і першае выданне Скарыны), а потым байкі Эзопа. У 1488 годзе ў Празе надрукавалі Біблію. Гэта было першае выданне Святога Пісання на славянскай мове. Праз год Біблію на чэшскай мове выдалі таксама ў Кутнай Гары. У пачатку 16 стагоддзя ў Чэхіі з’явіліся друкарні так званых чэшскіх братоў, якія выступалі за царкоўныя рэформы. Вельмі хутка
друкарні з’явіліся таксама і ў Маравіі (у Брно, Аламоўцы і іншых гарадах).
Сёння не выклікае ніякіх сумненняў, што чэшскі пераклад Бібліі, выдадзены гусітамі ў 1506 годзе ў Венецыі, з’яўляецца адной з галоўных крыніц для перакладу Францыска Скарыны.
У Чэхіі здаўна развівалася таксама традыцыя перакладу Бібліі на нацыянальную мову, якая бярэ пачатак яшчэ ў дзейнасці святых Кірылы і Мя-
Будынаку Празе, дзеў 1488годзе была надрукавана Біблія на чэшскай мове
фодзія, але ў поўнай меры выявілася ў 14—16 стагоддзях. Агулам у чэшскай рукапіснай традыцыі вядома 25 поўных перакладаў Бібліі, 27 перакладаў Старога і 35 Новага Запавету. Гэтая традыцыя аказала істотны ўплыў на працу беларускага асветніка. Паколькі яго праца над перакладам Бібліі пачалася шмат раней, чым ён пачаў выдаваць свае кнігі, то трэба зрабіць выснову, што Скарына мог жыць і весці навуковую і перакладчыцкую працуўЧэхіі раней 1517 года.
Адзін раз звязаўшы сябе з Чэхіяй, Францыск Скарына ўжо назаўжды застаўся верным гэтаму краю. I хаця лёс яшчэ не аднойчы скіроўваў яго ў розныя краіны, але сувязь з Чэхіяй больш ніколі не абрывалася. Тут жа і скончыўся жыццёвы шлях беларускага асветніка і першадрукара.
У Чэхію беларускага гуманіста магла прывабіць таксама надзвычайная верацярпімасць, што панавала ў гэтай краіне. Тут пасля перамогі гусіцкага руху і да фактычнай страты незалежнасці Чэхіі ў 1618—1620 гадах існавала ўнікальная канфесійная сітуацыя, якая вызначала раўнапраўе ўсіх хрысціянскіх канфесій. Падобная сітуацыя ў тыя часы (калі ў Еўропе палалі кастры інквізіцыі і знішчаліся любыя праявы іншадумства) існавала апрача Чэхіі толькі ў дзвюх краінах — Венецыянскай Рэспубліцы і Вялікім Княстве Літоўскім. Як бачна, беларускі асветнік здолеў асабіста пазнаёміцца як з жыццём кожнай з гэтых краін, так і з найбольш перадавымі гуманістычнымі традыцыямі тагачаснага свету.
ПРАГА
Прага — сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі, адзін з прыгажэйшых гарадоў Еўропы і свету, насычаны шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры розных часоў і эпох.
Ён размяшчаецца на абодвух берагах ракі Влтавы ў гістарычным рэгіёне Багемія. Паводле легенды, горад быў заснаваны міфічнай княгіняй Лібушай (самастойна ці разам з мужам Пржэмыслам). У сапраўднасці ж першы Пражскі град — драўляную крэпасць — пабудаваў князь з роду
Пржэмыславічаў — Баржавой, і адбылося гэта ў другой палове 9 стагоддзя. Крыху пазней — у пачатку 10 стагоддзя — на супрацьлеглым беразе Влтавы паўстаў яшчэ адзін замак — Вышаград. 3 часам у ваколіцах абодвух умацаванняў сталі будавацца паселішчы рамеснікаў, купцоў, якія паступова павялічваліся, пакуль не зліліся ў адзін вялікі горад. Гандлёвым цэнтрам Прагі стала Рынкавая плошча (сёння яна называецца Старамесцкай). Побач з ёю быў пабудаваны княжацкі палац і некалькі храмаў. Да канца 13 стагоддзя Прага
Прага на гравюры з «СусветнайХронікі» Хартмана Шэдаля (1493)
Карл IV
стала самым буйным горадам на тэрыторыі тагачаснай Чэхіі.
Найбольш актыўнае развіццё горада адбывалася ў 14 стагоддзі, калі імператар Карл IV намагаўся ператварыць Прагу ў сталіцу Свяшчэннай Рымскай Імперыі: найлепшыя архітэктары будавалі шматлікія палацы і храмы, узнікалі нават новыя гарадскія кварталы (напрыклад, Новае Места на правым беразе Влтавы), быў узведзены знакаміты Карлаў мост, пачалося будаўніцтва Сабора Святога Віта, была заснавана буйная епіскапская кафедра і першы ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе
ўніверсітэт, які сёння таксама носіць імя імператара і завецца Карлавым універсітэтам.
Гусіцкія войны 15 стагоддзя прынеслі Празе, як і ўсёй краіне, спусташэнне. Адбываўся спад эканомікі, многія старажытныя пабудовы былі разбураны, горад некалькі разоў гарэў. Аднак перыяд адноснага спакою ў другой палове 15 стагоддзя паспрыяў аднаўленню разбуранага і далейшаму развіццю горада. Падчас кіравання краінай дынастыі Ягелонаў горад актыўна рос і мацнеў. У тыя гады таленавіты архітэктар Бенедыкт Райт рэканструяваў Стары Каралеўскі палац на Градчанах.
Новы перыяд росквіту Прагі звязаны з абраннем яе ў якасці сваёй рэзідэнцыі імператарам Рудольфам II у 1583 годзе. Імператар не шкадаваў сродкаў для ўдасканалення і ўпрыгожання сваёй сталіцы. 3 Італіі запрашаліся вядомыя скульптары і архітэктары, якія ўзводзілі ў Празе новыя палацы і храмы. Пры двары знаходзілася нямала дзеячаў мастацтва, вучоных, алхімікаў, астраномаў і астролагаў. Рудольф II быў сапраўдным мецэнатам і сабраў багацейшую калекцыю старажытнасцей і твораў мастацтва, спрыяў развіццю ўніверсітэта.