Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
У той жа час актывізацыя кантактаў з Германіяй і Тэўтонскім ордэнам мела не толькі адмоўныя вынікі, але таксама паўплывала на развіццё польскай эканомікі, вайсковай практыкі, прававой сістэмы. Усё гэта ў далейшым паспрыяла ўмацаванню краіны.
Перыяд умацавання Польшчы прыпаў на часы Уладзіслава I Лакоткі (1320—1333), які першым з польскіх валадароў быў каранаваны ў Кракаве —
Мешка I творца польскай дзяржаўнасці і першы польскі князь (партрэт работы Яна Матэйкі)
будучай сталіцы дзяржавы. Яго сын — Казімір III Вялікі (1333—1370) вярнуў Полыпчы захопленыя суседзямі землі і нават далучыў новыя ўладанні. Гэты час для Польшчы называюць пачаткам нацыянальнага адраджэння, бо ўзрасла ваенная і эканамічная моц краіны, адбылася кадыфікацыя польскага заканадаўства (збор статутаў
Помнік Баляславу Храбраму ў Гнезне
Казіміра Вялікага), праведзены адміністрацыйная і грашовая рэформы, заснавана Кракаўская акадэмія (1364), актыўна развівалася мураванае будаўніцтва.
У 1386 годзе польская каралева Ядвіга пабралася шлюбам з вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага Ягайлам, што замацавала персанальны саюз дзвюх дзяржаў. Гэта дазволіла істотна ўмацаваць краіну і пераможна завяршыць векавое змаганне з крыжакамі Тэўтонскага ордэна, якое было канчаткова вырашана падчас перамогі ў Грунвальдскай бітве 1410 года.
Ад Ягайлы бярэ пачатак дынастыя Ягелонаў, якая кіравала Каронай і
Княствам на працягу двух стагоддзяў. У гэты час сфарміравалася двухпалатная структура польскага сейма — галоўнага саслоўна-прадстаўнічага органа краіны.
У 1569 годзе Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае перайшлі на новы ўзровень узаемных дачыненняў: паводле Люблінскай уніі дзве краіны аб’ядналіся ў адну канфедэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
На гэтым існаванне самастойнага Польскага Каралеўства было скончана, хаця менавіта польскі фактар меў вырашальнае значэнне ў справах Рэчы Паспалітай. Пастаянныя напады на краіну з боку казакоў, Расіі,
Вялікая пячатка Уладзіслава Ягайлы з выявай караля і гербаў польскіх ваяводстваў
Надмагілле Уладзіслава
Ягайлы пачынальніка дынастыі Ягелонаў
Турцыі, Швецыі, Аўстрыі і Прусіі вялі да паступовага аслаблення і ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 стагоддзя.
Пераемніцай гістарычных традыцый Польскага Каралеўства і Рэчы Паспалітай лічыцца сучасная Рэспубліка Польшча — вялікая цэнтральнаеўрапейская дзяржава, размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора і сумежная з Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй, Украінай, Беларуссю, Літвой і з Калінінградскай вобласцю Расіі.
Польскія мяшчане 16 стагоддзя (рэканструкцыя Яна Матэйкі)
Польшча і Вялікае КнястваЛітоўскаеў «Касмаграфіі» Мюнстэра (каля 1550года)
Знаходжанне Францыска Скарыны ў Польшчы прыпадае на 16 стагоддзе. Што цікава, менавіта на гэты час прыпадае перыяд найбольшага росквіту Польскага Каралеўства, які часам называюць «залатым векам» краіны. Кракаў стаў адным з культурных і навуковых цэнтраў Еўропы. Францыск Скарына мог блізка пазнаёміцца з дасягненнямі мясцовай культуры, у тым ліку з польскім кнігадрукаваннем.
КРАКА9
Кракаў быў сталіцай Польскага Каралеўства ў 14— 16 стагоддзях. У гістарычных крыніцах гэты горад упершыню згадваецца пад 966 годам. На той час ён апісваецца як прыкметны гандлёвы цэнтр пад уладай чэшскага князя. Упершыню яго здолеў далучыць да Польскай Дзяржавы князь MemKa I, які адваяваў гэтыя землі ў чэхаў. Хуткаму эканамічнаму росту горада спрыяла суднаходства на рацэ Вісле,
якое пачыналася якраз з Кракава. Ужо ў 1000 годзе Баляслаў Храбры заснаваў у Кракаве епіскапскую кафедру. У 1039 годзе (пры Казіміры I) сюды нават часова была перанесена сталіца Польшчы.
У 1241 годзе Кракаў быў захоплены і знішчаны падчас татара-мангольскага ўварвання ў Польшчу. Але ўжо ў хуткім часе горад быў адбудаваны нанава і нават атрымаў у 1257 годзе самакіраванне ў адпаведнасці з магдэбургскім правам.
Кракаў на гравюры з «Сусветнай Хронікі» Хартмана Шэдаля (1493)
Панарама Кракава 1536года
У 1320 годзе Папа Рымскі Іаан XXII каранаваў Уладзіслава Лакотку польскім каралём. 3 таго часу Кракаў стаў сталіцай каралеўства і ў горадзе з’явілася рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы.
У 1364 годзе Казімірам III была заснавана Кракаўская акадэмія, якая ў далейшым пераўтварылася ў знакаміты Кракаўскі ўніверсітэт. Да сярэдзіны 16 стагоддзя ён быў адзінай вышэйшай навучальнай установай ва Ўсходняй Еўропе і галоўнай вышэйшай школай для моладзі з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Для апошніх у Кракаве каралём Ягайлам быў створаны дом (інтэрнат), у якім жылі бедныя студэнты, асабліва тыя, якія «прыбылі з Літвы і Русі».
Бурнае развіццё горада адбывалася ў 15—16 стагоддзях, што звя-
зана з выкананнем ім палітычнай ролі сталіцы краіны, а таксама выкарыстаннем зручнага становішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. У сувязі з гэтым разам з развіццём каралеўскага замка і палацаў на кракаўскім Вавелі адбывалася ўмацаванне альтэрнатыўнага цэнтра горада — гандлёвай плошчы.
Пасля аб’яднання Польскага Каралеўства з Вялікім Княствам Літоўскім на падставе Люблінскай уніі 1569 года Кракаў разам з Вільняй стаў адной са сталіц дзяржавы. Аднак аб’яднанне вымусіла шукаць новае месца для сталіцы агульнай краіны на памежжы абедзвюх яе частак. У сувязі з гэтым у 1596 годзе кароль Жыгімонт III часова перанёс месцазнаходжанне двара ў Варшаву, а ў 1610 годзе гэты горад
Марыяцкі касцёл на Рынкавай плошчы
афіцыйна быў абвешчаны новай сталіцай Рэчы Паспалітай. 3 гэтага часу пачаўся паступовы заняпад Кракава. Яму паспрыялі ваенныя дзеянні і захопы горада іншаземнымі войскамі ў 17—18 стагоддзях.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Кракаў перайшоў да Аўстрыі, стаўшы адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Заходняя Галіцыя, а ў 1809 годзе горад увайшоў у склад Варшаўскага Герцагства.
Сёння Кракаў — другі (пасля Варшавы) па велічыні горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Малапольскага ваяводства. У горадзе пражывае (з улікам бліжэйшых прыгарадаў) больш за мільён чалавек.
Алтар у Марыяцкім касцёле, створаны ў 1477—1489 гадах незадоўга да прыезду Францыска Скарыныў Кракаў
Xхх-
У 1504 годзе прага да ведаў прывяла Францыска Скарыну ў Кракаўскі ўніверсітэт, які ўжо паспеў займець статус аднаго з важнейшых інтэлектуальных асяродкаў тагачаснай Еўропы. У дакументах Скарыны на паступленне ва ўніверсітэт Полацк быў пераблытаны з Плоцкам («Franciscus Luce de Ploczko»), але ж там было пазначана сапраўднае прозвішча яго бацькі. Гэта і іншыя пазнейшыя дакументы не дазваляюць сумнявацца, што гутарка ішла пра нашага Францыска Скарыну з Полацка.
Менавіта тут Францыск Скарына атрымаў універсальную адукацыю на
аддзяленні вольных мастацтваў, або, як іхяшчэ называлі, вызваленых навук. Аснову навучальнага курса складалі два цыклы: «трывіум», які ўключаў граматыку, рыторыку і дыялектыку, і «квадрыум», што складаўся з арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі і музыкі. У 1506 годзе «Францыск з Полацка, ліцвін» паспяхова завяршыў поўны курс навучання, атрымаўшы ступень бакалаўра. Такая адукацыя раскрывала перад студэнтамі шырокі кругагляд і магчымасць удасканалення сваіх ведаў у самых розных сферах прафесійнай творчасці. У далейшым у сваёй выдавецкай і асветніцкай працы Скарына ўспрымаў названыя «сем
Рэльефная выява заснавання Кракаўскага ўніверсітэта на сцяне Collegium Maius
Малюнакз «Кнігі руплівасці» Кракаўскага ўніверсітэта 17—18 стагоддзяў
вольных мастацтваў» у якасці асновы для навучання і выхавання суайчыннікаў.
Магчыма, у тым жа Кракаўскім універсітэце малады палачанін здолеў атрымаць медыцынскую адукацыю, a таксама мог атрымаць і доктарскую ступень у філасофіі. Абараніць дысертацыю па медыцыне ён, аднак, у Польшчы не меў магчымасці, бо Кракаўскі ўніверсітэт не меў адпаведнага дазволу і права. Таму гэтую задачу Францыск Скарына здолеў выканаць ужо ў італьянскай Падуі.
Выкладанне ва ўніверсітэце.
Гравюра 16 стагоддзя
Даўнія памяшканні Кракаўскага ўніверсітэта
Л	! ■ ч',
' ч ■ •. і-Жйа 4" І	F n-i.-gj .■,«
. >■ ; ■ V ч	.' F
а-й
гт. д.ц...< ?*х<»
*\.1 '4.	*•	. '■ •	' F-
п I •	’ 	
{?««
t-tS-iF■ <■ ■
В Іі-3 r"«’*-;1
МЬГ і ^ы ' • і ,-I
it'' т vMK шІН
.•^-v..' • <, .' .■ Ж£о<з4\ Д‘<^:
Аўдыторыі Кракаўскага ўніверсітэта, якія захавалі аблічча часоў Адраджэння
Верагодна, што менавіта ў Кракаве Скарына непасрэдна пазнаёміўся з друкаванымі вучэбнымі кнігамі і, магчыма, з якой-небудзь мясцовай друкарняй. У Кракаве Скарына поўнасцю ўсвядоміў вучэбныя і асветніцкія магчымасці друкаванай кнігі, а магчыма, і зацікавіўся ўласнай, выдавецкай дзейнасцю.
Аднак распачаць сваю выдавецкую дзейнасць Скарына вырашыў не ў Кракаве. У Польшчы, дзе ўплывовыя свецкія і духоўныя эліты супрацьдзейнічалі самастойнасці ВКЛ, адносіны да кірылічнага кнігадрукавання з'яўляліся насцярожанымі. Памятнай была спроба немца Швайпольта Фіёля наладзіць сталую дзейнасць першай кірылічнай друкарні ў Кракаве. Пасля некалькіх царкоўных выданняў у 1491 —1493 гадах праца яе спынілася. Таму Скарына накіраваўся ў Прагу, дзе і пачалося беларускае кнігадрукаванне.
ПОЗНАНЬ
Познань (ці Пазнань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў. Ён размешчаны на берагах ракі Варта і з’яўляецца сталіцай гістарычнага рэгіёна Вялікая Польшча.
Познань была адным з цэнтраў Каралеўства Польскага ў часы стварэння гэтай дзяржавы — у 10 ill стагоддзях. Горад пачаў развівацца ў часы князя Мешкі і караля Баляслава Храбра-
га — першых польскіх уладароў. У 968 годзе ў горадзе была ўсталявана першая хрысціянская епархія. 3 таго часу тут стаіць Кафедральны сабор Святых Пятра і Паўла — самая старажытная царква краіны. У тыя часы Познань з’яўлялася адным з двух галоўных цэнтраў Польскай Дзяржавы (другім цэнтрам быў горад Гнезна — першая сталіца Полынчы).
Пасля таго, як чэшскі князь Бржэціслаў I разбурыў абодва гэтыя гарады ў 1039 годзе, сталіца была
Гравюра з выявай Познані з альбома «Гарады Зямнога Свету» (1617)
Фрагмент рэканструяванай часткі Каралеўскага замка ў Познані
перамешчана ў Кракаў. Але Познань працягвала іграць важную ролю як сталіца Вялікай Польшчы і галоўная крэпасць на заходняй мяжы краіны. У 12 стагоддзі ў горадзе быў заснаваны каралеўскі замак — даўняя рэзідэнцыя польскіх каралёў. У 1253 годзе Познань атрымала гарадскія правы паводле магдэбургскага права.