Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
Пасля таго, як у 1618 годзе пачалася Трыццацігадовая вайна і чэшская шляхта пацярпела паражэнне ад імперскіх войскаў на Белай Гары ў 1620 годзе, пачаўся заняпад Прагі. Каралеўскі двор канчаткова перамясціўся ў Вену. Туды ж былі вывезены
шматлікія мастацкія калекцыі, пераехалі вучоныя і мастакі. Многія пабудовы ў горадзе былі проста разбураны. У той жа час адбывалася анямечванне насельніцтва. Многія, асабліва прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў, замест роднай мовы карысталіся нямецкай.
У 1784 годзе адбылося аб’яднанне чатырох асобных частак горада (да таго — самастойных) — Старога Me­
era, Новага Места, Малай Страны і Градчанаў — у адзінае адміністрацыйнае цэлае. У гэты ж перыяд пачынаецца рух за нацыянальнае адраджэнне. У 19 стагоддзі Прага актыўна расла дзякуючы прыезду ў горад вялікай колькасці сельскага насельніцтва, індустрыялізацыі, паляпшэнню якасці і ўзроўню жыцця. У міжваенны перыяд Прага была сталіцай незалежнай
Чэхаславакіі, галоўным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны.
3 1993 года Прага — сталіца Чэшскай Рэспублікі (з 2016 года — Чэхіі). Сёння ў Празе і яе гарадскіх прадмесцях пражывае каля 2 мільёнаў чалавек. Вялікая колькасць культурных помнікаў у Празе стала прычынай уключэння гістарычнага цэнтра горада ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
ххх-
Час прыезду Францыска Скарыны ў Прагу высветліць даволі складана, але на думку вучоных, гэта магло адбыцца каля 1515 года. Існуе нават гіпотэза, што беларускі асветнік, які нярэдка выконваў функцыі сакратара некалькіх кіраўнікоў дзяржаў і разумнага дарадцы, у 1515 годзе прымаў удзел у вядомым Венскім кангрэсе і ўваходзіў у склад дэлегацыі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Старога. Пасля завяршэння кангрэса Скарына мог скіравацца ў Прагу і застацца пры двары чэшскіх каралёў — Уладзіслава II і яго сына Людовіка, якія з’яўляліся блізкімі сваякамі Жыгімонта Старога.
Менавіта гэты горад для здзяйснення сваіх выдавецкіх планаў абраў Францыск Скарына. У 1517 годзе ён апублікаваў тут адразу 4 кнігі Старога Запавету, а на працягу наступных двух гадоў — яшчэ не менш як дзевятнаццаць. Існуе таксама думка, што беларускі першадрукар паспеў выдаць
Арлен Кашкурэвіч. Ф.Скарына ў Празе. Літаграфія. 1987год
у Празе ўсе кнігі Старога Запавету, аднак некаторыя з іх не захаваліся да нашага часу.
Сваю дзейнасць Скарына ажыццяўляў у Старым Месце (Старым горадзе), што адзначаў у сваіх выданнях: «у вялікім Старым Месце Пражскім».
Bid на Cmapoe Месца Пражскае
HI IW
an


Карлаў мост, па якім некалі хадзіў Францыск Скарына
Гэты перыяд знаходжання Скарыны ў Празе амаль ніяк не адлюстраваны ў архіўных крыніцах. Нічога не вядома і пра яго асабістыя стасункі ў тыя часы. Другі раз Скарына прыехаў у чэшскую сталіцу ўжо ў 1530-х гадах, і пра гэты перыяд яго працы мясцовыя архівы захавалі некаторыя звесткі.
Прычын для пераезду магло быць шмат: на той час памерлі асноўныя мецэнаты і апекуны Скарыны ў Вільні, ён быў уцягнуты ў судовыя спрэчкі з-за маёмасці брата і жонкі, нарастала процістаянне каталіцкага і праваслаўнага духавенства яго друкарскай і асветніцкай дзейнасці, у 1530 годзе ў Вільні адбыўся вялікі пажар, а годам пазней — страшэнная эпідэмія.
У Празе яго талент і веды былі выкарыстаны чэшскім каралём і імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі
германскай нацыі Фердынандам I, які запрасіў Францыска Скарыну для працы ў якасці каралеўскага медыка і садоўніка ў нядаўна адкрытым батанічным садзе. Менавіта ў Празе прайшлі апошнія гады асветніка. Тут ён і памёр. Адбылося гэта не пазней за 29 студзеня 1552 года, пра што сведчыць каралеўская грамата сыну Францыска Скарыны Сімяону.
Беларусы здаўна жылі ў Празе. Ужо ў наш час тут дзейнічалі ці дагэтуль працягваюць дзейнічаць некалькі аб’яднанняў беларусаў Прагі і Чэхіі, у тым ліку беларуская суполка «Скарына», Саюз беларусаў замежжа, аб’яднанне беларусаў «Пагоня» і іншыя. У міжваенны перыяд у Празе выходзіў часопіс «Іскры Скарыны», а сёння выдаецца беларуская газета «Крывія».
КУРФЮРСТВА
САКСОНІЯ
Курфюрства Саксонія — асобнае дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 1356 па 1806 гады і ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі германскай нацыі.
Дзяржаўнасць на саксонскіх землях пачала складвацца яшчэ ў 7 стагоддзі. Падчас доўгага змагання з імперыяй Карла Вялікага саксы былі заваяваны і ўвайшлі ў склад імперыі франкаў як адно з найбольш значных племянных герцагстваў Усходне-Франкскага Каралеўства. Аднак у
12 стагоддзі герцагства амаль страціла сваю самастойнасць. Каля 1272 года яно падзялілася на 2 герцагствы: Саксен-Вітэнберг (са сталіцай у Вітэнбергу) і Саксен-Лаўэнбург. Першае з іх, як больш моцнае і важнае, пасля Залатой булы імператара Карла IV у 1356 годзе было ператворана ў Курфюрства Саксонія. Гэта дзяржаўнае ўтварэнне шматразова то ўзвышалася, то занепадала, прымала ўдзел у розных ваенных канфліктах, якія часам умацоўвалі, a часам аслаблялі Саксонію.
Падчас кіравання Фрыдрыха III Мудрага (1486—1525) у Саксонскім Кур-
Сем курфюрстаў абіраюць Ггнрыха VII імператарам. Выяваз «CodexBalduineus» (каля 1340года)
Альбрэхт Дзюрэр. Партрэт Фрыдрыха III Мудрага.
Каля 1500года
фюрстве пачаў развівацца пратэстанцкі рух. Фрыдрых, а пасля і яго наступнік Ёган Цвёрды падтрымлівалі ідэі Марціна Лютара і хавалі яго ад прадстаўнікоў Рыма і каталіцкіх дзяржаў.
Пасля перыяду цяжкіх ваенных выпрабаванняў у другой палове 18 стагоддзя пачаўся перыяд аднаўлення Саксоніі: актывізавалася здабыча карысных выкапняў, хутка развіваліся прамысловасць і сельская гаспадарка, вялікія дасягненні адбываліся ў сферы навукі і адукацыі.
У 1806 годзе французскі імператар Напалеон абвясціў курфюрста Фрыдрыха Аўгуста III каралём, у выніку чаго Саксонія стала каралеўствам. Пасля паражэння Напалеона тэрыторыя былога Герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшла да Прусіі. Сёння саксонскія землі ўваходзяць у склад Германіі.
Яркім перыядам у гісторыі Курфюрства Саксонія стаў час кіравання Аўгуста II Моцнага (1694—1733). Для нас вельмі важна тое, што ў 1697 годзе гэты саксонскі курфюрст быў абраны таксама каралём Рэчы Паспалітай, а таму ўзначаліў і Саксонію, і Польскае Каралеўства, і Вялікае Княства Літоўскае. Яго кіраванне пакінула вельмі неадназначны след у нашай гісторыі. Ён прымаў удзел у шматлікіх ваенных падзеях таго часу, якія прынеслі краіне шматлікія разбурэнні. У той жа час вялікія багацці трох краін Аўгуст II Моцны і яго сын Аўгуст III (таксама быў каралём Рэчы Паспалітай) выкарыстоўвалі для стварэння багатых мастацкіх калекцый у сталіцы Саксоніі — Дрэздэне. Яны сталі заснавальнікамі многіх найбольш вядомых музеяў Дрэздэна і ўсёй Германіі (у тым ліку знакамітай Дрэздэнскай карціннай галерэі). У той час Дрэздэн стаў адной з найпрыгажэйшых сталіц Германіі, з раскошнымі палацамі, садамі, тэатрамі, зборамі твораў мастацтваў. Можна ўпэўнена казаць пра сувязь гэтых унікальных збораў з Беларуссю.
ВІТЭНБЕРГ
ітэнберг — невялікі горад у Германіі на рацэ Эльбе, які мае выключнае значэнне ў еўрапейскай гісторыі. Упершыню ён згадваецца ў 1180 годзе як паселішча фламандскіх каланістаў. У
1260 годзе Вітэнберг стаў рэзідэнцыяй герцагаў Саксон-Вітэнбергскіх, a ў 1293 годзе атрымаў правы горада. У далейшым тут актыўна развіваліся гандаль і рамёствы.
У канцы 15 стагоддзя Вітэнберг атрымаў статус важнага палітычнага і культурнага цэнтра, дзе знаходзілася рэзідэнцыя саксонскага курфюрста Фрыдрыха III Мудрага. У тыя ж гады
вядзецца актыўнае будаўніцтва: перабудоўваецца замак, з’яўляюцца новыя палацы і рэзідэнцыі, узводзіцца новы мост праз Эльбу. У 1496—1506 гадах была пабудавана знакамітая ў далейшым Замкавая царква (Шлоскірхэ). У 1502 годзе заснаваны Вітэнберскі ўніверсітэт, дзе выкладалі такія вядомыя рэлігійныя дзеячы як Марцін Лютар і Філіп Меланхтон. Менавіта ў Вітэнбергу яны зрабілі першыя крокі, што пачалі агульнаеўрапейскі рух Рэфармацыі: 31 кастрычніка 1517 года Марцін Лютар прымацаваў да дзвярэй Замкавай царквы свае 95 тэзісаў супраць продажу індульгенцый (гэта дата лічыцца пачаткам пратэстанцкага руху).
Вітэнбергу 1536годзе
Рынкавая плошча ў Вітэнбергуз помнікамі Лютару і Меланхтону
M ія
II ~
11й 1
ЦЦ
1911
Гістарычныя драўляныя дзверы, да якіх Лютар прымацаваў свае тэзісы, згарэлі ў 1760 годзе.У 1858 годзе замест іх былі зроблены новыя бронзавыя дзверы, на якіх адліты тэкст 95 тэзісаў на лацінскай мове.
Xхх-

Цяжкай была гісторыя Вітэнберга ў часы нацызму і Другой сусветнай вайны, аднак горад захаваўся параўнаўча добра і сёння прываблівае мільёны турыстаў з усяго свету.
Сучасны Вітэнберг — акруговы горад у Германіі, у федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт. Насельніцтва горада складае каля 50 тысяч чалавек.
У другой палове 18 — пачатку 19 стагоддзя горад неаднаразова разбуралі ці захоплівалі войскі суседніх краін — Прусіі, Аўстрыі, Францыі. Тады ж была разбурана і Замкавая царква (узноўлена ў 19 стагоддзі). У часы Напалеона быў закрыты Вітэнбергскі ўніверсітэт.
У навуковай літаратуры існуе меркаванне, што ў сярэдзіне 1520-х гадоў Францыск Скарына наведваў Вітэнберг — адзін з галоўных цэнтраў еўрапейскай Рэфармацыі. Там ён мог сустрэцца з ідэолагам нямецкага рэфармацыйнага руху Марцінам Лютэрам.
Тытульны аркуш першага выдання Бібліі Марціна Лютара 1534 года
Падставай да ўзнікнення такога меркавання з’яўляюцца вынікі працы вядомага славенскага мовазнаўцы і даследчыка старажытных пісьмовых помнікаў Варфаламея Копітара (1780—1844). Менавіта ён першым выявіў і апісаў крыніцы з гісторыі жыцця Марціна Лютара ў Вітэнбергу і прыезду ў горад нейкага Францыска-паляка ў 1525 годзе. Незнаёмы госць пры сустрэчы вельмі моцна ўразіў Лютара сваімі ведамі і манерамі. Аднак пачынальнік еўрапейскай Рэфармацыі нечакана згадаў прароцтва, што яму варта асцерагацца паляка Францыска, які можа звесці Лютара са свету. Таму спалоханы Лютар патаемна збег з Вітэнберга ў горад Торгаў. Пры гэтым ён абвінаваціў госця ў д’ябальскіх кознях і замаху на сваё жыццё.
Варфаламей Копітар выказаў меркаванне, што апісаным Францыскам-палякам хутчэй за ўсё быў Францыск Скарына. Гэтую версію падтрымалі ў далейшым і многія іншыя
даследчыкі — як беларускія, так і замежныя. Аднак існуюць і іншыя абгрунтаваныя меркаванні. Таму ўпэўнена казаць, што менавіта беларускі асветнік сустракаўся з Лютарам і Меланхтонам у Вітэнбергу, мы, на жаль, не можам.