Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
бываўся абмен і гандаль прадукцыяй сельскай гаспадаркі і рамеснымі вырабамі, развіваліся рамесная і мануфактурная вытворчасць, рачное суднаходства і суднабудаванне, адсюль адбывалася кіраванне валасцямі, паветамі, ваяводствамі і княствамі, тут знаходзіліся важнейшыя храмы і манастыры. Многія гарады мелі шырокія вольнасці на самакіраванне паводле магдэбургскага права. Таму цалкам заканамерным выглядае пастаянны рост гарадскога насельніцтва, які часам пе-
Вучоныя ў Вялікім Княстве Літоўскім у 16 стагоддзі
рапыняўся падчас ваенных канфліктаў. Сярод найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага ў часы Скарыны былі Полацк і Вільня — гарады, з якімі непасрэдна былі звязаны жыццё і дзейнасць першадрукара.
Ад самага пачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім мірна пражывалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Пры гэтым за ўсю працяглую гісторыю гэтай краіны мы амаль не ведаем значных этнічных і рэлігійных канфліктаў, войнаў і паўстанняў. Нашы продкі, якія належалі да розных сацыяльных, этнічных і рэлігійных груп, заўжды маглі знайсці агульную мову між сабою.
Ва умовах, калі большасць грамадзян краіны належала да праваслаўя, a прывілеяваным лічылася каталіцтва, у грамадстве існавала імкненне да параз-
умення і нават паяднання гэтых дзвюх галін хрысціянства. У выніку мы ведаем пра вялікую колькасць спроб заключыць царкоўны саюз (унію) паміж цэрквамі, адной з якіх з’яўляецца Берасцейская (Брэсцкая) унія 1596 года. Да таго ж у Вялікім Княстве Літоўскім разам з хрысціянамі мірна пражывалі яўрэі (іудзеі), татары (мусульмане), цыгане і, безумоўна, сярод насельніцтва заставаліся моцнымі язычніцкія вераванні.
Скураны абутак 16 стагоддзя, знойдзены пры раскопкаху Вільні
Ваенныя сутыкненні з Маскоўскай Дзяржавай у першай палове і сярэдзіне 16 стагоддзя ўсё больш штурхалі Вялікае Княства Літоўскае да саюзу з суседняй Польшчай. У выніку Люблінскай уніі 1569 года Вялікае Княства Літоўскае і Польскае Каралеўства ўтварылі супольную дзяржаву — Рэч Паспалітую. ВКЛ захавала ў новых умовах многія рысы самастойнай краіны: уласныя ўрад і сістэму кіраўнічых пасад, сімволіку (герб Пагоня), законы (найперш, Статуты Вялікага Княства Літоўскага), армію і скарб. Тым не менш, пасля Люблінскай уніі істотна ўзмацніўся польскі ўплыў на палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Беларусі.
Сваё існаванне Вялікае Княства Літоўскае і ўся Рэч Паспалітая скончылі ў выніку змовы трох суседніх
вялікіх імперый — Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Паводле трох падзелаў Рэчы Паспалітай (у 1772, 1793 і 1795 гадах) большая частка Вялікага Княства Літоўскага (з беларускімі землямі) увайшла ў склад Расійскай Імперыі. Нават патрыятычнае паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі не здолела выратаваць краіну.
15 — першая палова 16 стагоддзя, калі нарадзіўся і жыў Францыск Скарына, лічыцца часам найбольшага росквіту Вялікага Княства Літоўскага, якое стала адной з найбуйнейшых дзяржаў у Еўропе.
ПОЛАЦК
учасны раённы цэнтр Віцебскай вобласці горад Полацк з’яўляецца самым старажытным горадам нашай краіны. Ён знаходзіцца на рацэ Заходняя Дзвіна пры
ўпадзенні ў яе ракі Палата. Менавіта гэта рэчка і дала назву старажытнаму гораду, які ў даўніх крыніцах называўся Полоцк, Полоц'ьк'ь, Полотеск'ь, Полтескт>, Полотск'ь, a ў больш позніх беларускіх крыніцах — Полацак.
Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам. Горад хутка развіваўся і рос, што было звязана з яго выгадным размяшчэннем на рачным гандлёвым шляху з Паўночнай Еўропы праз Рыгу, Полацк і Кіеў на Чорнае мора і далей у Візантыю і арабскія краіны. Таму ўжо з самай старажытнасці менавіта гандлёвая дзейнасць займала важнейшае месца ў гаспадарчым жыцці Полаччыны. У выніку ўжо ў 9—10 стагоддзях вакол Полацка сфарміравалася самастойнае ўдзельнае княства крывічоў-
Полацку 12—13 стагоддзях (рэканструкцыя В. Сташчанюка)
Полацкі Сафійскі сабор. 11 стагоддзе. Рэканструкцыя
палачан. Уладанні Полацка пашыраліся ад Мінска (Менска) на поўдні да гарадоў Герцыке і Кукенойс (сёння ў Латвіі) на поўначы.
Уся старажытная гісторыя Полацка і Полацкай зямлі звязана са змаганнем за сваю незалежнасць ад Кіева і Ноўгарада. Ужо першыя звесткі пра Полацк звязаны з паходамі ў 862—865 гадах кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, якія палачанам «много зла сьтворнша». У Полацку існавала ўласная княжацкая дынастыя Рагвалодавічаў, якая праводзіла незалежную знешнепалітычную дзейнасць і знаходзілася ў актыўных стасунках з многімі еўрапейскімі дзяржавамі.
У якасці сімвала сваёй самастойнасці і самабытнасці ў 11 стагоддзі палачане збудавалі ў горадзе вялікі Сафійскі сабор (на ўзор аднайменных храмаў у Канстанцінопалі, Кіеве і Ноўгарадзе). Ужо ў 12 стагоддзі ў Полацку дзейнічалі шматлікія храмы і манастыры. Найболып вядомыя з іх — Сафійскі сабор, Полацкі княжацкі храм, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр і Спаскі манастыр. Апошні з названых быў заснаваны знакамітай асветніцай Еўфрасінняй Полацкай, якая мела таксама непасрэднае дачыненне да пашырэння хрысціянства на Полаччыне, развіцця адукацыі, стварэння новых кнігапісных майстэрняў (скрыпторыяў) і бібліятэк.
У 1161 годзе на яе замову полацкі Mancrap Лазар Богша стварыў сапраўдны цуд — шасціканцовы крыж для Спаскага манастыра (крыж Еўфрасінні Полацкай).
Пагроза з боку крыжакоў вымусіла крывічоў-палачан і старажытных літоўцаў шукаць паразумення і супольнымі сіламі выступаць супраць агрэсіі. У выніку ўжо падчас фарміравання Вялікага Княства Літоўскага ў Полацку зацвердзіліся літоўскія князі, а ў канцы 13 — пачатку 14 стагоддзя Полацкае Княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Пры гэтым Полацк стаў самым вялікім горадам у ВКЛ. Ён меў асаблівыя правы («Полацкія прывілеі»). У канцы 15 стагоддзя горад атрымаў магдэбургскае права, а з 1504 года ён стаў цэнтрам Полацкага ваяводства. Менавіта ў гэтым велічным старажытным горадзе з багатымі культурнымі і палітычнымі традыцыямі нарадзіўся і правёў юнацкія гады Францыск Скарына.
На вялікі жаль, з 16 стагоддзя пачынаецца заняпад горада, які стаў месцам жорсткіх ваенных сутыкненняў
План Полацка 16 стагоддзя
паміж Маскоўскай Дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У выніку горад страціў большасць свайго насельніцтва, эканамічны і культурны патэнцыял. Многія полацкія майстры і рамеснікі апынуліся ў Маскве, дзе працавалі над мастацкім убраннем царскіх рэзідэнцый, палацаў і манастыроў.
У складзе Рэчы Паспалітай Полацк працягваў выконваць функцыі цэнтра ваяводства і павета, буйных праваслаўнай і ўніяцкай епархій. Пасля ўваходжання часткі ўсходніх беларускіх зямель у склад Расійскай Імперыіў 1772 годзе Полацк трапіўу склад Пскоўскай губерні, а ў 1776—1796 гадах быў цэнтрам Полацкага намесніцтва. У далейшым ужо як цэнтр павета ўваходзіў у склад Беларускай і Віцебскай губерняў Расійскай Імперыі. Спадзяванні на адраджэнне колішняй велічы горада былі звязаны з заснаваннем у 1812 годзе ў Полацку акадэміі з правамі ўніверсітэта — першай вышэйшай навучальнай установы на сучасных беларускіх землях. Аднак у 1820 годзе акадэмія была закрыта. 3 1919 года Полацк ненадоўга ўваходзіў у склад БССР, але ў хуткім часе быў уключаны ў склад Расіі. Толькі з 1924 года ён канчаткова ўвайшоў у склад БССР. У 1944—1954 гадах ён быў цэнтрам Полацкай вобласці. Сёння — гэта горад раённага значэння з вельмі вялікім культурным патэнцыялам, цэнтр турызму, адукацыі, культуры, гістарычная і духоўная сталіца Беларусі.
Магчымая выява
Полацкай ратушы на іконе святога Мікалая з Полацка (18 стагоддзе)
XXX-
Вядома, што менавіта ў старажытным беларускім горадзе Полацку — месце з даўнімі культурнымі традыцыямі, развітой гаспадаркай і прававой сістэмай — каля 1590 года нарадзіўся Францыск Скарына.
Тут жа ён атрымаў першапачатковую адукацыю. Першыя веды былі ім набыты, верагодна, яшчэ ў доме бацькоў, а далейшая адукацыя разам з валоданнем лацінскай мовай маглі быць атрыманы ім у школе пры бернардзінскім манастыры ў Полацку.
Мікола Купава.
Франак Скарыніч у Полацку
Язэп Драздовіч. Францыск Скарына. Развітанне з родным Полацкам. У свет па навуку
Памяць пра родную зямлю і свой родны горад Францыск Скарына захоўваў на працягу ўсяго жыцця. 3 нязменным пастаянствам і нават з нейкай упартасцю адзначаў ён у кнігах сваё полацкае паходжанне «са слаўнага горада Полацка».
Гэтаксама землякі Скарыны з гонарам лічаць яго сваім слаўным папярэднікам, героем і найбольш слаўным палачанінам: сёння ў Полацку іменем Скарыны названы вуліца, праспект, плошча, гімназія, каледж, тут яму быў усталяваны і першы скульптурны помнік.
ВІЛЬНЯ
ільня — другая (пасля Наваградка) і апошняя сталіца Вялікага Княства Літоўскага, адміністрацыйны і палітычны цэнтр краіны.
Горад атрымаў сваю на-
зву ад ракі Вільня, на месцы ўпадзення якой у Вілію ён і знаходзіцца. Пад такой назвай горад фігуруе ва
ўсіх старажытных дакументах на беларускай, рускай, польскай, лацінскай і іншай мовах. Пачынаючы з канца 16 стагоддзя з’яўляюцца крыніцы на літоўскай мове, дзе горад мае назву Вільнюс.
Першыя пасяленні на тэрыторыі Вільні ўзніклі яшчэ ў палеаліце (10 тысяч гадоў да нашай эры) і неаліце (4—3 тысячы гадоў да нашай эры).
Фрагмент панарамы Вільні паводле гравюры Тамаша Макоўскага (1600)
У 6—7 стагоддзях тут з’явіліся славяне-крывічы, якія пачалі ўплываць на жыццё балцкага насельніцтва і нават яго паступова выцясняць. У пісьмовых крыніцах Вільня ўпершыню згадваецца толькі ў пачатку 14 стагоддзя.
Ёсць меркаванне, што спачатку горад размяшчаўся на так званай Крывой (Лысай) гары і таму называўся Крывым замкам. Вакол гарадзішча ў 13—15 стагоддзях расло гарадское паселішча.
У першай палове 14 стагоддзя падчас княжання Гедыміна Вільня стала сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Гэта было звязана з неабходнасцю вялікага князя знаходзіцца недалёка ад заходняй мяжы краіны, каб кіраваць яе абаронай ад крыжацкіх нападаў. У той жа час у горад запрашаліся рамеснікі і купцы з іншых краін, таму ўжо ў 1387 годзе горад атрымаў прывілей на магдэбургскага права.
Шматлікія напады крыжакоў на Вільню, найбольшыя з якіх былі ў 1321, 1365, 1375, 1377, 1391 і 1402 гадах, завяршыліся пасля знакамітай перамогі ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе. Пасля гэтага развіццё Вільні ішло болып актыўна. У 1413 годзе горад стаў цэнтрам ваяводства, у 1416 тут з’явілася рэзідэнцыя праваслаўнага мітрапаліта, у 1492 — заснаваны Віленскі манетны двор і першая аптэка. У пачатку 16 стагоддзя пачалося будаўніцтва вялікай абарончай сцяны, якое скончылася ў 1522 годзе.