Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
КЯПЕНГЯГЕН
таліцай Каралеўства Данія з даўніх часоў і да сёння з’яўляецца Капенгаген — адзін з буйнейшых партоў Паўночнай Еўропы.
Узнік ён на некаль-
кіх астравах у паўночна-ўсходняй частцы сучаснай Даніі. У 12 стагоддзі на месцы Капенгагена знаходзілася невялікая вёска Хавн, у якой неўзабаве быў пабудаваны замак. Апошняе
стала прычынай пераўтварэння паселішча ва ўмацаваны горад. У 1254 годзе Капенгаген атрымаў першыя гарадскія прывілеі, а з 1433 года стаў месцам знаходжання каралеўскай рэзідэнцыі.
Да пачатку 16 стагоддзя Капенгаген займеў развітую сістэму абарончых збудаванняў, у тым ліку гарадскія муры, умацаваныя землянымі насыпамі, і вежы. Галоўныя астраўныя раёны Капенгагена злучаліся мостам
План Капенгагена, выкананы Нікала дэ Ферам (Парыж, 1705)
з пад’ёмным цэнтральным пралётам, пад якім маглі праходзіць марскія судны. Нерэгулярны па планіроўцы горад быў шчыльна забудаваны драўлянымі і фахверкавымі дамамі, у цэнтры пераважалі мураваныя жылыя будынкі з высокімі вільчыкавымі дахамі. Горад упрыгожвалі каралеўскі замак і некалькі іншых манументальных збудаванняў (саборы, цэрквы, ратуша) у гатычным стылі.
Большасць старажытных пабудоў Капенгагена не захавалася да нашага
часу ў выніку шматлікіх войнаў і пажараў.
Сучасны Капенгаген з’яўляецца адным з самых прыгожых і добраўпарадкаваных гарадоў Еўропы. У 2013 годзе ён заняў першае месца ў адным з рэйтынгаў найбольш прыдатных для пражывання гарадоў свету.
* * *
У часы Францыска Скарыны рэзідэнцыя дацкага караля знаходзілася менавіта ў Капенгагене.
■


Канал у Капенгагене адно з самых маляўнічых месц горада
Апрача працы пры двары караля Даніі Скарына мог таксама працягнуць вучобу ў Капенгагенскім універсітэце. Справа ў тым, што нам дагэтуль невядома, дзе ён вучыўся пасля сканчэння Кракаўскага ўніверсітэта і дзе атрымаў медыцынскую адукацыю. Невядома нам таксама і месца атрымання ім доктарскай ступені ў філасофіі. I тое і другое магло быць зроблена Скарынам у Капенгагене падчас працы пры двары караля Даніі.
Капенгагенскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1479 годзе і стаў адным з першых на поўначы Еўропы. Утвораны на ўзор нямецкіх універсітэтаў, ён складаўся з чатырох факультэтаў: факультэта тэалогіі, юрыдычнага факультэта, а таксама медыцынскага і філасофскага факультэтаў Першапачаткова, як гэта было па ўсёй Еўропе, Капенгагенскі ўніверсітэт падпарадкоўваўся каталіцкай царкве і працаваў як царкоўная навучальная ўстанова. Пратэстанцкі рух у 1530-я гады істотна паўплываў на характар працы ўніверсітэта. 3 таго часу Капенгагенскі ўніверсітэт прайшоў шлях ад сярэдневяковай навучальнай установы да сучаснага навукова-даследчага цэнтра і перадавога ўніверсітэта.
Л"
А. Дзюрэр. Партрэт маладога чалавека. 1501 год
Капенгагенскі ўніверсітэт
MWmJlAWWiWUj
рша
88ІІІ
V»GE
ВЕНЕйЫЯНСКАЯ РЭСПУБЛІКА
енецыянская Рэспубліка — адна з найважнейшых і наймацнейшых дзяржаў Міжземнаморя часоў Сярэдневякоўя і Новага часу. Яна размяшчалася на астравах і ўзбярэжжы паўночнай
часткі Адрыятычнага мора і займала землі на паўночным захадзе сучаснай Італіі, узбярэжжы Харватыі, а таксама некаторыя іншыя тэрыторыі. Яе цэнтрам і сталіцай была Венецыя.
Тэрыторыя краіны была заселена ў 5 стагоддзі — напрыканцы існавання Рымскай Імперыі. Пасля падзення Заходняй Рымскай Імперыі гэтыя землі трапілі пад уладу племені герулаў (скіраў), потым остготаў і, нарэшце, Візантыі.
3 697 года пачалося паступовае аб’яднанне гэтых зямель пад уладай мясцовых дожаў (князёў) — вышэйшых службовых асоб, якіх абіралі, звычайна, пажыццёва. Кіруючым органам выканаўчай улады ў Венецыі з’яўлялася Рада Сарака. У 1172 годзе з ліку найболып знатных грамадзян краіны была заснавана Вялікая Рада, якая стала вышэйшай ўладай: абірала дожа і яго дарадцаў, кіраўнікоў рэгіянальных адміністрацый, членаў CenaTa, ратыфікавала законы і г. д.
Венецыянская Рэспубліка прымала самы актыўны ўдзел у крыжовых паходах, якія істотна паўплывалі на рост яе ўплыву і дабрабыту. Пры гэтым венецыянцы не грэбавалі пасрэдніцкім гандлем паміж бакамі, якія варагавалі, і нажываліся з чужых войнаў.
Выява Венецыіз «Сусветнай Хронікі» Хартмана Шэдаля (1493)
Рэканструкцыя венецыянскай галеі парусна-вёсельнага судна
Венецыя на карціне 1590 года. На заднім плане справа Палац дожаў
Так, пры самым актыўным удзеле Венецыянскай Рэспублікі адбываўся Чацвёрты крыжовы паход (1199— 1204). Падчас яго рыцары і венецыянскія маракі разграмілі важны венгерскі гандлёвы горад Задар, а затым штурмам узялі Канстанцінопаль. Гэта нанесла непапраўныя страты Візантыі і стала адной з прычын для падзення імперыі ў далейшым. Аднак для Венецыі гэта азначала велізарную здабычу: венецыянцы атрымалі чвэрць тэрыторый і багаццяў імпе-
рыі, а таксама палову Канстанцінопаля.
У гэты час Венецыя стварыла моцны флот і яе ўладанні пашырыліся ад Адрыятычнага да Чорнага мораў. У выніку венецыянскія купцы кантралявалі амаль увесь гандаль Еўропы з Азіяй. Найбольшай магутнасці краіна дасягнула ў сярэдзіне 15 стагоддзя: яе тэрыторыя ўключала горад Венецыю і найбліжэйшыя гарады ў Венецыянскай лагуне, некалькі абласцей Верхняй Італіі, усходняе ўзбярэжжа
Ёзеф Хейнц малодшы. Зала пасяджэнняў Вялікай Рады ў Палацы дожаў (1678)
Адрыятычнага мора (Істрыю, Далмацыю, часткова Албанію, Марэю і Македонію), а таксама Кіпр, Кандыю (Крыт), Неграпонт (Эўбею) і іншыя астравы грэчаскага архіпелага.
Захаванне статусу вядучай гандлёвай дзяржавы свету патрабавала ад Венецыі пастаяннага змагання з канкурэнтамі і ахвотнікамі захапіць яе багацці. У 13—14 стагоддзях такім канкурэнтам была Генуэзская Рэспубліка, у 15—17 стагоддзях — Асманская Імперыя і Папская Вобласць, Францыя і Іспанія.
Канец 15 — пачатак 16 стагоддзя для Венецыянскай Рэспублікі былі перыядам цяжкіх ваенных дзеянняў і змагання за сваю незалежнасць. У 1494—1496 гадах прайшла Першая, a ў 1499—1504 гадах Другая італьянская вайна. Аднак найбольшы ўплыў
на краіну аказала Вайна Камбрэйскай лігі (1508—1516).
У 1508 годзе, жадаючы адняць у Венецыянскай Рэспублікі захопленыя ёю тэрыторыі, Папа Рымскі Юлій II стварыў з Людовікам XII (французскім каралём) і Максіміліянам (імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі) Камбрэйскую лігу, якая ледзь не знішчыла рэспубліку. Толькі дзякуючы дыпламатычным захадам і ахвяраванню некаторымі раней заваяванымі тэрыторыямі Венецыя здолела вырашыць спрэчныя пытанні з Рымам. У выніку Юлій II выступіў супраць сваіх ранейшых саюзнікаў, стварыў у 1511 годзе «Святую лігу», што аб’яднала Венецыю, Швейцарыю, Іспанію і Англію. Усе разам яны выгналі французаў з італьянскіх зямель.
Матэўс Мерыян. Панарама Венецыі (фрагмент). Франкфурт, 1636 год
Ужо пасля верагоднага выезду Францыска Скарыны з Падуі, калі ў 1513 годзе новым Папам Рымскім быў абраны Леў X, вайна пачалася з новай сілай. Пры гэтым зноў змяніліся саюзнікі Венецыі. На гэты раз яна заключыла саюз з Францыяй і распачала ваенныя дзеянні з Іспаніяй. Выбар быў зроблены правільна, бо разам яны разбілі швейцарцаў і склалі мірную дамову з Львом X і каралём Іспаніі Карлам I. У 1517 годзе Венецыя заключыла мір з імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У рэшце рэшт Паў-
ночная Італія апынулася падзеленай паміж Францыяй і Венецыяй.
У выніку пастаянных ваенных канфліктаў у 18 стагоддзі рэспубліка амаль перастала прымаць удзел у сусветным гандлі, імкнучыся захаваць свой састарэлы дзяржаўны лад і падтрымліваць кантроль над застаўшыміся ўладаннямі, дзе пражывала каля двух з паловай мільёнаў падданых.
Сваю незалежнасць Венецыянская Рэспубліка страціла ў час войнаў, якія адбываліся пасля Французскай рэва-
Напярэдадні прыезду Францыска Скарыны ў Венецыянскую Рэспубліку гэта краіна дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню развіцця. Гэта была найбагацейшая дзяржава Еўропы з адносна вялікімі тэрытарыяльнымі ўладаннямі і наймацнейшым флотам, развітымі гандлем і прамысловасцю. Але, што вельмі важна, сярод яе насельніцтва навуковая дзейнасць і мастацкая адукацыя былі распаўсюджаны больш, чым у якой іншай еўрапейскай краіне. Да таго ж Венецыянская Рэспубліка заставалася адной з найбольш талерантных краін Заходняй Еўропы, застаючыся і адной з апошніх рэспублік паміж моцнымі каралеўствамі ды імперыямі.

новым спосабам, каб паглыбіць уласнае духоўнае жыццё і здабыць матэрыял для больш шырокага развіцця. 3 гэтай жа мэтай гуманісты звярнуліся да антычнай культуры. Для творцаў эпохі Адраджэння антычнасць была крыніцай натхнення, асновай іх светаўспрымання (адсюль і назва «Адраджэнне»). Пры гэтым гаворка ішла не аб простай пераемнасці, а аб творчай перапрацоў-
цы антычнай спадчыны.
люцыі. 12 мая 1797 года апошні венецыянскі дож і Вялікая Рада вымушаны былі падпісаць адрачэнне на карысць Напалеона Банапарта.
XхX-
У Венецыі часоў Францыска Скарыны імкліва развівалася рэнесансная культура і гуманістычны рух. Так, гуманістычная традыцыя, звярнуўшыся праз Бога да чалавека і прыроды, шукала новыя шляхі і спосабы, каб дапамагчы ўсебаковаму развіццю асобы. I ўвага да чалавека, які стаў для гуманістаў у цэнтры светабудовы, і зварот да прыроды — усё гэта для гуманістаў было
Італьянскія краіны лічацца радзімай еўрапейскага Рэнесансу. На момант прыезду Францыска Скарыны ў Венецыянскую Рэспубліку (не пазней восені 1512 года) Рэнесанс ужо ў поўнай меры аформіўся і вызначаў культурнае развіццё краіны. У Венецыі і некаторых іншых гарадах краіны з другой паловы 15 стагоддзя існавала развітае кнігадрукаванне. Несумненна, Скарыну былі вядомы шмат якія друкаваныя італьянскія кнігі. Сам працэс яго навучання ў гэтай краіне і здачы экзаменаў на ступень доктара медыцыны патрабаваў ведання разнастайнай навуковай літаратуры.
ПАДУЯ
начную ролю ў лёсе Францыска Скарыны адыграла Падуя — невялікі горад Паўночнай Італіі, які з’яўляўся адным з цэнтраў развіцця асветы і культуры ў часы Рэнесансу.
Сваю гісторыю Падуя пачынае ў антычнасці, калі яна называлася Патавій і была населена венетамі. 3 тых часоў
у горадзе пачалося актыўнае развіццё рамёстваў (найперш, ткацтва). Да таго ж Падуя ўмела карысталася выгадным становішчам на гандлёвым шляху з Альпаў у Рым. Аднак гэта ж становішча нярэдка станавілася прычынай ваенных дзеянняў за валоданне Падуяй і навакольнымі землямі. У розныя гады яе захоплівалі готы, лангабарды, франкі, гвельфы, гібеліны, венецыянцы,