Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец:
Памер: 333с.
Гародня 2012
ЛПОВЕСЦЬ 3 1734 ГОДУ
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА
ГАЛС
Аповесць з 1734 году
ГАРАДЗЕНСКАЯ
БІБЛІяГЭКА
Аркадзь Ліцьвін
ГАЛС
Аповесць з 1734 году
Гародня 2012
ПІГАРАДЗЕНСКАЯ _ЯбіБЛ1ЯТЭКА
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА лрысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.
Дзякуем усім, хто з намі.
Каардынатар кніжнай серыі «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА»:
Павал Мажэйка (p.mazheika@gmail.com)
Ідэя серыі: Эдвард Дмухоўскі www.hrodna.org
“ГАЛС” гэта 19-я кніга кніжнай серыі ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА.
Тэкст кнігі: Аркадзь Ліцьвін
Графічная апрацоўка і вёрстка: Зміцер Гупянец
Вокладка: dar.Ja
ISBN 978-83-61617-53-2
Kolegium Europy Wschodniej im.Jana Nowaka-Jeziorahskiego
Copyright©
Гарадзенская бібліятэка, 2012
Аркадзь Ліцьвін, 2012
*Аркадзь Ліцьвін (Аркадзь Жукоўскі). Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Пагост Менскай вобласці. Беларус. Жанаты, выхаваў сына. Карабельнік, скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы інстытут. Працаваў на прадпрыемствах Дагестана. Ад 1970 па 2000 год галоўны інжынер Гарадзенскага рачнога порта. У1989 годзе ўдзельнічаў ва Устаноўчым З'ездзе Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне”. Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага руху на Гарадзеншчыне і ў Беларусі.
ЛЕВЫ ЗАМАХ
Вершнік не спяшаўся. Дарога была малаезджаная, відаць забытая, але буралому ўпоперак не ляжала, і ехаць было зручна. Капыты стукалі па ўкатанай зямлі, чвякалі ў невялікіх лужынах з празрыстай вадою. Ані ўзгоркаў, ані лагчын. «Хоць спі ў сядле,» думаў Раман. Аднастайны гоман лесу закалыхваў.
Нечакана праз птушыны звон і свіргат пачуўся аддалены тупат некалькіх коней. Вершнік прытрымаў свайго. Ужо далятала ціхая, невыразная размова. Неўзабаве з-за густых елак, што стаялі абапал дарогі нібы прысада, адзін за адным выехала трое вершнікаў. У апошняга на шворцы двое ючных коней. Крыху нязвыклы караван як на тугэйшыя мясціны.
Згледзеўшы сустрэчнага, трое пераглянуліся, прыпыніліся, утаропіўшы ў яго позіркі.
Дзень добры, панове, першым павітаўся Раман.
-Добры дзень, добры дзень, нібы ўзрадаваныя прывітаннем, адгукнуліся двое маладзейшых, амаль хлапчукоў.
Прывітанне, вашмосьць! Ці здалёку, ці далёка? ветліва, з незразумелай палёгкай азваўся старэйшы, па ўсім відаць, бацька хлапцоў.
Раман вырашыў, што лепш за ўсё адказаць весела:
Што здалёку, то здалёку, а вось ці далёка, не адкажу. Падказалі дарогу напрасткі, еду і не ведаю, калі выберуся на тракт. А найперш бы дзе каня папаіць, бо не хочацца частаваць яго з лужыны.
-Такога каня з лужыны! Ён жа абразіцца! -у голасе маладзейшага было столькі захаплення, што ўсе міжвольна ўсміхнуліся.
Ну твой, васпане, таксама не з горшых,
Відаць было, што хлопцу прыемна такое чуць.
Вада трохі далей, можа чвэрць мілі. Добрая, там струмень крынічны, злева ад дарогі, не мінеце, з ахвотай патлумачыў ён.
Нам пара, хлопцы, нагадаў бацька. Ды і вашмосьць з-за нас забавіўся, павярнуўся ён да вершніка, а да тракту яшчэ мілі дзве.
У голасе адчуваўся слаба прыхаваны непакой. Чалавек відавочна спяшаўся ад'ехаць. Пахіліўшыся на шыю каня, пацягнуўся правіцаю да аброці і стала заўважна, што рука моцна пакалечана, не хапае пальцаў.
Мабыць ад шаблі, падумаў Раман, а ўслых прамовіў:
-Дзякую, панове, за падказку і за прыемную размову. Шчаслівай вам дарогі!
- 1 вам, шаноўны, чалавек імгненне вагаўся і рашыўся. Ці спаткалі вы каго па дарозе, лесам едучы?
Стала зразумелай і насцярожанасць, і тое пераглядванне.
- He, пане, ані душы, запэўніў Раман і дадаў нечакана для сябе. Кожнаму скажу, што і тут нікога не сустрэў.
Твар мужчыны асвятліўся ўсмешкай удзячнасці.
Дзякуем, пане. Памагай вам Бог.
- 1 вам таго ж, адгукнуўся Раман, падаючыся з канём крыху ўзбоч каляіны, каб прапусціць невялікую кавалькаду.
Заўважыў ва ўсіх шаблі пад гунькамі а пры луках сёдлаў стрэльбы. Што ж, у неспакойны час па глухім лесе без зброі ездзіць рызыкоўна.
Конь крочыў жвава, нібы кароткі пярэдых дадаў яму сілы. Адчуў 6лізкасць вады і лепшага адпачынку? Хутка сапраўды знайшоўся ручай і зручная палянка між дарогаю і невялікім вірком, які відаць і служыўза вадапой.
Раман падумаў, што варта выпрастаць ногі ды крыху падсілкавацца. Каня не рассядлаў, а толькі паслабіў папругу, расцугляў ды кінуў повад на луку сядла. Гняды ўдосталь напіўся і пачаў абскубвацьтраву ўзбоч ручая. Ціха, прытульна выглядала палянка, вабіла легчы ў цяньку і соладка задрамаць. Але яму перадалася трывога сустрэчных. Чаго гэтыя людзі пабойваюцца? Можа вязуць нешта ў тых юках? На шляху ад Рыгі тое-сёе давя-
7
lllllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
лося пачуць. I на Жмудзі, і тут, на Гарадзеншчыне, разоў колькі далятала аддаленая страляніна, па заездах чаўплі пра канфедэратаў, пра тое, што швед з маскалём ізноў на Княства выпраўляюцца, а паспалітае рушанне чамусьці не абвешчана. Каб жа не было запозна!
Перакуска, цеплыня ды пахкі мурог узялі сваё, і Раман не заўважыў, як добра-такі прыдрамаў. Абудзіў конскі тупат: на палянку паварочвалі двое.
Вітаю, вашмосыдь, нядбала кінуў пярэдні, старэйшы.
Добры дзень, панове, адказаў Раман, прыўзнімаючыся.
Нешта ўтоне чалавека яму не спадабалася. Раман пацягнуўся, праганяючы рэшткі дрымоты, і сеў, прыглядаючыся да нечаканых наведвальнікаў. Старэйшы, на вока яго аднагодак, паводзінамі нагадваў павятовага афіцэра, можа нават харужага. Погляды кідаў уладныя, пэўныя сваёй сілы і неаслрэчнасці. Ягоны спадарожнік, юнак, мог быць ад'ютантам, да якіх так ахвочыя паспаліцкія правадыры. Трымаўся ён на пэўнай адлегласці, як падалося Раману, наватадчужана,
Ці не сустрэў ацан якіх праезджых? запытаўся старэйшы.
He, не спаткаў нікога, ды і на дарогу гэтую толькі-толькі ўзбіўся з 6акавой сцяжыны. Заблукаў крыху, патлумачыў Раман, як мог праўдзівей.
Вершнікі не спешваліся, коней паіць хутчэй за ўсё не мелі патрэбы.
А сам, вашмосьць, куды кіруеш? зняважлівасць тону была яўна наўмыснай.
Атое, з дазволу пана, не панскі клопат, спакойна адказаў Раман.
Калі пытаю, то пэўна мой!
He варта, ацан, тлуміць сабе галаву чужымі справамі, параіў Раман з лёгкай усмешкай.
Шмат зараз па лясах брындае валацугаў, часам на добрых конях.
Чалавек відаць не ведаў іншага тону як задзірлівы. Маладзейшы крануў каня, нібы збіраючыся ехаць.
Стой! спыніў яго нахаба. Куды спяшаешся? He ўцякуць, пераймуць іх хугка.
Ён павярнуўся да Рамана:
А конь твой сапраўды нішто сабе. Падабаецца мне.
-1 да каня майго пану няма інтарэсу, не прадаецца ён.
А я і не збіраюся купляць, абмяняць прапаную.
Лёгкімі шэнкелямі змусіў свайго каня, прытанцоўваючы, прайсціся кругом палянкі. Маладзейшы не кранаўся з месца.
Раман, пазіраючы на гэтыя эвалюцыі, прызнаў каню належнае:
Які ж сэнс мяняцца? Свой неблагі і гаспадару, бачу, паслухмяны.
Вершнік зарагатаў, усцешаны і пахвалою каню і раманавай нездагадлівасцю. Весела пазней будзе, як скеміць недарэка!
He на каня абмяняць. Ёсць больш важкія рэчы. Прыкладам, цэлая скура, альбо... жыццё.
Жартуеш, ацан, азваўся Раман, нібы не разумеючы намёкаў, а мне не ахвоціцца на жарты, здарожыўся, бачыш, адпачываю.
-Здарожыўся! з'едліва перадражніў нахаба. Мо' таму і не заўважыў нікога? А можа ўсё-ткі бачыў тут чалавека з пасечанай правіцай? А?
Нездарма тыя трывожыліся, падумаў Раман. Значыць гэты вылюдак за імі гоніцца. Такія не кіруюцца справядлівасцю ды сумленнымі намерамі.
Я людзям не на рукі гляджу, а ў вочы, рэзка адказаў Раман.
Гідка было дражніць нахрапа, але спагада таму пакалечанаму з сынамі штурхала на тое, каб аддаліць іх ад бяды.
А што ж па вачах пазнаеш? пасцёбваючы па халяве плёткай, запытаў вершнік.
А ўсё, адказаў Раман. Як пана па халявах.
Той аж пачырванеў ад злосці. Ягоныя добрага шаўца боты
былі ў вялікім занядбанні і абвяргалі справядлівасць прымаўкі, бо ўладальнік несумненна быў шляхціцам.
Ну годзе ўжо тых размоў, рашуча сцвердзіў гаспадар неадпаведных яго стану халяваў. He хачу, каб мяне рэкамендавала мая шабля. Ды і табетак лепей. За спробу абразы забіраю твайго каня. Маёмасць тваю табе пакідаю, ласкава абвесціў ён узорам каранаванай асобы.
Я ж не конь усё гэта на сабе несці, нібы яшчэ не разумеючы, што з ім не жартуюць, запярэчыў Раман.
Ну, каб лягчэй было, мушкет можаш не забіраць, рагатнуў рабаўнік.
Раман, не спяшаючыся, устаў, пацягнуўся, пацёр паясніцу.
Кажаш, маёмасць магу сабе пакінуць? нібыта са скрухай перапытаў Раман, няспешна падыходзячы да каня ад левага боку.
Якбы збіраючыся рассядлаць, адным рухам зацягнуў папругу і ўзляцеў у сядло, ледзь крануўшы стрэмя. Нядошлы рэквізітар вырачыў вочы.
Ну-ну! Ты не блазнуй! рыкнуў ён, яшчэ не спадзеючыся непаслушэнства.
Я вось падумаў, што конь таксама маёмасць, адгукнуўся Раман,-за яго немалыя грошы плочаны.Такшто,зтвайгодазволу, я і каня сабе пакіну, тады і мушкет не цяжар. Пара і ў дарогу. Заставайцеся з Богам.
Раману здалося, што юнак пасміхаецца, прыкрываючы вусны даланёю. Старэйшы не падзяліў бы яго весялосці, каб меў час заўважыць.
-Ты што, не ўцяміў? зароў ён нема. Кепікі строіш з Катовіча! Як гэта там пра ваўка і чалавека, Сцяпан?
Homo homini lupus est, зарагатаў Раман.
Чалавек чалавеку воўк, завучана працытаваў Сцяпан.
Хлопец нічым не праяўляў ахвоты далучыцца да сваркі.
Сам ведаю! -загарлаў аматар лаціны, заступаючы канём дарогу.
Дай дарогу, патрабавальна прамовіў Раман і крануў каня, каб абмінуць гэтага Катовіча ад яго левай рукі.
Для Сцяпана ўсё адбылося імгненна. Яктолькі коні зраўняліся, Раман слізгануўз сядла, а над ім маланкай мільганула шабля Катовіча. Але перш, чым яна закончыла сваю смяротную дугу, Раман ужо быў у сядле. Ягоны конь узвіўся на дыбкі, крутануўся ў імклівым піруэце і грымнуў абодвума капытамі на азадак катовічавага жарабца, а шабля Рамана чахнула плазам па галаве Катовіча, заганяючы шапку на самыя вочы. Але таму ўжо было не да фасону. He зачапіўшыся ў страмёнах, споўз з сядда і, раскінуўшы рукі, расцягнуўся на мураве.
Vae victis? здзекліва сказаў Раман, хаваючы шаблю.
Ага! Гора пераможаным, крыху нечакана адгукнуўся Сцяпан.
-Дык вашмосьць не ўхваляе торгу на цэлую скуру альбо жыццё, запытаўся Раман.
He, васпане, не ганарова гэта ўсё, не для шляхціца.
На твары хлопца была роспач і праўдзівы сорам.
Рады чуць, вашмосьць. Хто ён табе?