Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Пан Габрыэль пацмокаў языком, нібы скаштаваўшы добрай медавухі. He спяшаўся падганяць, пакуль не нацешыўся пачутым. Тым часам з’явілася думка да высвятлення, істотная думка.
- He давялося, значыць стаяць ля труны караля, зямля яму пухам, хоць, шчыра кажучы, не заслужыў.
- He давялося, засмяяўся Раман, здагадваючыся, што нешта важнае не здолее пацвердзіць альбо абвергнуць.
- Ці праўда, што ляжаў ён у труне чорны, як вугаль, як тыя мурыны афрыканскія? запытаў пан Габрыэль.
- Кажуць, што так, але сам жа не бачыў, вінавата прызнаўся Раман.
Цікаўнасць пана Габрыэля была няпростага роду.
- Відаць душа яго так распарадзілася. Спраўдзілася мянушка Караля-Д'ябла, упэўнена сцвердзіў стары.
- He выключана, паспяшаўся пагадзіцца Раман, каб хоць такім чынам надрабіць сваю недасведчанасць у важнай справе.
- Як успомніш тое саксонства, то не агледзішся як станеш за Ляшчынскім, нездарма ж у Гданьску, кажуць, яшчэ трымаюцца, хмыкнуў пан Габрыэль. Раптам ён спахапіўся. Прабач старому, хлопча, табе ж і адпачыць пара. Ды і на іншыя вечары нешта пакінуцьтрэба.
- Можа і так, пазяхнуўшы, пагадзіўся Раман...
* * *
...Едучы палявымі дарожкамі, Раман не мог нацешыцца роднымі краявідамі. А пан Габрыэль нястомна тлумачыў, паказваючы на палеткі:
-Тут будзе грэчка, там далей збажына. Гарох за ўзгоркам, хутка пад'едзем. Вось і азіміна паказалася. Неблагую гаспадарку маеш, хлопча.
Гучала гэта для Рамана нават смешна, нібы не яму паказвалі, а ён сам вазіў пана Габрыэля па сваіх землях, каб пахваліцца.
Як гэта вы адзін упраўляецеся з усім гэтым?
-Умець трэба, з удаванай сціпласцю прамовіў стары. A скажы ты мне, дзе ўсё прыгажэй выглядае: у нас ці ў іх? ён неакрэслена махнуў пугаю на лес, за якім недзе далёка хавалася тая славутая заморшчына.
У нас, неаспрэчна сцвердзіў Раман. Бо наша!
Гэта ты праўду кажаш, хлопча! узрадаваўся пан Габрыэль. Сваё заўсёды прыгажэйшае: і жонка і дзеці і ўвесь край. Рады я, што так адчуваеш, бо, шчыра прызнаюся, баяўся, ці вернешся. Хоцья і маладзейшы затвайго дзеда.але гады бягуць. Атутяшчэ закалоты, непарадкі. Сцерагчыся трэба, каб маёнткаў не страціць ахвочыя знойдуцца.
А вас не чапалі? Да слова, як тут гэтая вайна? Па дарозе ні з чым такім не сутыкнуўся.
Стары Лабут цмокнуў на коніка, падганяючы яго на чарговы ўзгорачак.
He сутыкнуўся, то і дзякуй Богу. Няма пра што шкадаваць. Вайна ідзе. Што да мяне, то ў сядло я, сам ведаеш, няздатны. Ды ка6 і мог, не ведаю ці стаў бы на які бок. Таму жыву па прымаўцы: паміраць збіраешся, а жыта сей. Шмат хто так жыве.
А паблізу канфедэраты ёсць?
Пан Габрыэль зірнуў на яго ўстрывожаны.
-Ты пра ваяроў? Ёсць, вядома, як і па ўсім Княстве. Ды як ім не быць? У нас жа ўсе стаялі за абраннем паляка і ні ў якім выпадку не чужынца. А што адбылося?! Шляхта незадаволеная, што яе волю не ўлічылі і ўсё вырашылі сіламоць.
Вялікія былі спрэчкі?
Спрэчак ужо не было сэнсу разводзіць, як саксонца на трон улаштавалі. Знайшліся ахвотнікі і правадыр знайшоўся, харужы павятовы, неблагі гаспадар, дарэчы. Людзей у яго можа і не шмат, затое рухавыя. Але ці дасць гэта які вынік? Ці маюць шанец?
Пан Габрыэль спыніў брычку і прапанаваў злезці, агледзець сенажаці, што праляглі ўздоўж невялікай рэчкі, якая калісьці зда-
валася нават шырокай.
Траўка яшчэ не вельмі, але паглядзіш на касавіцу стагі як вежы стануць! запэўніў стары, пагладжваючы рукою свежы вясенні мурог.
Брычка пакацілася далей. Пан Габрыэль маўчаў хвіліну. Крануўшы каня пугаю, нібы пачасаўшы, дзе таму засвярбела, павярнуўся да Рамана.
Пра ўсе гэтыя рэчы табе лепш Булат раскажа. Ён у такіх справах кеміць, на сойміках бывае, да Варшавы ездзіў. А я так мяркую: сілы ў іх мала, але ж нехта павінен нязгоду і незадаволенасць чынам засведчыць. Можа каралю што яснейшым стане, штурхне на якія змены, карысныя не толькі магнатам, якія яму абранне забяспечылі, але й простай шляхце. Можа саранчу тую маскоўскую адыйсці прымусяць.
-Даюцца ўзнакі?
-Даюцца, прыблуды! плюнуў на сцяжыну стары. Без іх здраднікам было б цяжка. He хацела шляхта чарговага немца на караля, і не кінулася на тых, хго стаў за караля Станіслава. А на маскалёў, што напаўзлі, увогуле коса паглядае. Толькі Катовічаў сын старэйшы, Дзяніс, чэлядзь сабраў, гайдукоў там ды галоту розную і вось у яго харугва, рушанне на смех курам. Толькі і ведаюць, што якую кантрыбуцыю з двароў здзіраць ды чэрава гарэлкай заліваць, каб аж з носа свіркала, пан Габрыэль ізноў плюнуў.
Раптам Раману прыпомнілася, што ён так і не ведае з каторым сынам Катовіча ямудавялося сугыкнуцца. Сцяпан неяк не ўпамінаў а самому і на розум не прыйшло пытацца. Пан Габрыэль, запытаны дзеля тлумачэння, паведаміў, што там быў напэўна малодшы з братоў, Апанас, бо старэйшы зараз у павятовым мястэчку. Там усе вайсковыя сілы гуртуюцца. Іхтаксама няшмат, крыху кампутовых, больш афіцэры, ведаеш сам, колькі той саксонец войска Княству пакінуў. Маскалямі сілкуюцца, ды яшчэ надворнымі ад магнатаў, што за Аўгуста Трэцяга.
He жаўнер я, але ведаю, што надворнае войска толькі ў два-
ры парады ды попісы рабіць. Таму і ганяюцца за тымі канфедэратамі, як дурное шчанё за вераб'ямі.
Лёгка заўважалася, што неўмяшанне ў справы канфедэратаў выдатна спалучалася ў пана Габрыэля з непрыязнасцю да іх пераследнікаў.
А як у канфедэратаў са шляхтай? рашыўся ўдакладніць Раман. Рана ці позна і яму давядзецца мець дачыненні з абодвума варагуючымі бакамі, вызначаць між іх сяброў і непрыяцеляў.
Крыўды не чыняць, таму маюць і забеспячэнне і схованку. Пра здраду якую таксама не чуваць. Гэта добра пра людзей сведчыць. I пра тых, што ў лес не пайшлі.
Вярнуўшыся дадому, селі да запозненага абеду пад нязлосныя але настойлівыя папрокі Васіліны, жонкі пана Габрыэля.
За гэта сёння стары застанецца без казак, як пра невядомага неслуха прамовіўтой. -Ты, Васілінка, лепш загадай падаць нам збанок медавухі, з тых удалых. Паніч пэўна засумаваў па ёй на заморскіх вінах.
Сапраўды, нічога падобнага там не трапілася. Піва добрага шмат, а мядовага...
Я ж і кажу!..
Выпіўшы першы кубак, ён падыйшоў да вялікай камоды і выцягнуў з верхняй шуфляды некалькі тоўстых самаробных кніжак.
Ну вось, зараз можам інтарэсамі заняцца. Медавуха гэтаму не зашкодзіць. Ато жты не пытаеш, як гаспадарка ў справе прыбытку, ці ёсць вольны грош.
-Ды неяк няёмка, прызнаўся Раман. Бадзяўся па свеце, тут людзі гаспадарылі, а я з'явіўся за тлумачэннямі? He выпадае неяк.
Чаму ж не выпадае? Думаю, гаспадару ўсё ж цікава? засмяяўся пан Габрыэль.
-Тады найперш раскажыце, чаму вы тут і якдаўно.
Пан Габрыэль старанна расклаў свае кнігі на стале ў зразуме-
лым яму парадку: відаць паказваў, што ўхіліцца пану ад ягонай справаздачы не ўдасца.
He так і даўно. Як дзед твой занядужаў, то і прапанаваў мне пераехаць. Прадаў мне гэты дварок, каб я быў побач, але праўным земянінам, пазней тэстаментам загадаў мне кіраваць усім уладаннем. Паводле тэстаменту ты спадкаемца, паперы ў мяне. Адпачнеш паедзем у павет. Можа перад тым я і сам з'ежджу, пагаманю з тым ды гэтым. Можа якраз ты ў Язэпа пагасцюеш. А пакуль тое, зоймемся, браце, інтарэсамі.
* * *
Канфедэрацыі, ваенна-палітычныя хаўрусы, былі неад'емным атрыбутам палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай Абодвух народаў.
Канфедэрацыя стваралася, тады казалі завязвалася, групай аднадумцаў, узначаленай уплывовымі асобамі для дасягнення пэўных палітычных мэтаў. Аб'ядноўваліся дзеля барацьбы з каралём і ў яго абароне, дзеля вымушэння ўхвалаў Сойму, і ў падтрымку ўхваленых пастулатаў. Той жа Сойм мог аб'явіць сябе сканфедэраваным, калі адчуваў адказнасць за прыняцце вельмі неабходных дзяржаве рашэнняў. Такі Сойм адступаўся ад абавязковай адзінадушнасці, вырашаў большасцю галасоў і не залежаў ад прымхі самалюбнага дурня, альбо магнацкага кліента, гатовага сарваць прыняцце нязручных прынцыпалу законаў простым воклічам «забараняю!».
Войска, зняверанае ў атрыманні належнай аплаты, вылучала на чало выбарных рэгімэнтараў і, завязаўшы канфедэрацыю, адмаўляла паслушэнства гетману. Такія канфедэрацыі былі вельмі небяспечнымі і цяжкімі для навакольных гарадоў, вёсак і маёнткаў, падпадаўшых пад бязлітасныя рэквізіцыі.
Найчасцей ідэя канфедэрацыі выспявала ў шляхецкай масе, якая мала думала пра агульнае дабро ці зло, але заўсёды з нечым пагаджалася, нешта ўхваляла, а нешта адмаўляла, кагосьці хваліла а некага кляла. У чалавечым мурашніку ва ўсе часы было дастаткова людзей, якім было не ўсё роўна, што дзеецца
ў сталіцах, якія дачыненні з навакольнымі дзяржавамі. У пэўныя моманты палітызацыя завастралася: гуляка і распуснік з высокіх сфер падаваўся якдзяржаўны муж, а звыклая ветрагонка як ахвяра вялікіх замыслаў і высакародных памкненняў. У палітычным чадзе людзей апаноўвала перакананне, што слова ёсць дзеянне, што прамовы і філіпікі здольны ўратаваць Рэч Паспалітую ад невылечных яе хвароб і прывесці да колішняй велічы.
Першымі на палкія словы адгукалася моладзь. У маладых душах узгаралася полымя супраціву ўсяму непрыймальнаму і непрыязнаму. Ва ўмовах сапраўдных і ўяўных пагроз правам і прывілеям народу-шляхты самым дзейсным сродкам абароны было згуртаванне аднадумцаў. Цяжка ўстрымацца слабейшаму, калі ў руках мушкет і шабля, а супрацьлеглы бок не лічыцца з тваім меркаваннем. Падпісанне акту канфедэрацыі накладвала абавязкі, але прыносіла адчуванне прыналежнасці да сілы, здольнай падтрымаць твае памкненні неадкладным дзеяннем, нават збройным.
Баранілі залатую вольнасць, змагаліся з магнацкім засіллем, падчас безкаралеўя і элекцый ваявалі за свайго прэтэндэнта на каралеўскі пасад. А ў апошнія часы існавання Рэчы Паспалітай ішла барацьба так за абарону незалежнасці, як, на жаль, і за продаж яе пад выглядам абароны.
Сутнасць кіравання гэтымі неакрэсленымі ідэалагічна хаўрусамі часта зводзілася да навязвання вельмі простай формулы: «слухаць!». Слухаць рэгімэнтараў, што па неразуменню кідалі шляхту на бой з пераважнымі сіламі непрыяцеля без адпаведнай падрыхтоўкі. Слухацца правадыроў з іх цьмянымі выкладамі і запэўненнямі, ксяндзоў, якія прычыны ўсіх няшчасцяў дзяржавы бачылі ў занядбанні святой каталіцкай веры, у сапраўднасці нічым не сцесненай. Пад іх уплывам ідэалогія канфедэрацый набывала іншым разам адценні фанатызму і містыкі.