Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец:
Памер: 333с.
Гародня 2012
А куды мы?
-Дадому, проста адказаў стары, нахіліўся і выцягнуў з-пад лавы торбу. А пакуль падсілкуйся. Невялікі ласунак, а ўсё ж лепш, думаю, чым у будане.
Ён з прыемнасцю паглядаў як смакуе колішняму выхаванцу свежы хлеб з роднай печы і дамовага вырабу вяндлінка, як прыемна яму глынуць холоднага квасу з глінянай кварты.
Гарачы ты хлопец, увесь у бацьку, не то ўхвальна не то са шкадаваннем прамовіў пан Габрыэль. Але ж таго нягодніка і забіць не грэх.
Паскудны ягамосьць, ані гонару ані сумлення, кіўнуў Раман.
Такое выхаванне, уздыхнуў пан Габрыэль.
Як па свайму блізкаму, гараваў па змарнаванаму шанцу мець годнага нашчадка, хай сабе і ня лепшаму з навакольнай шляхты,
Піліпу Катовічу.
Дарэчы, стары можа і неўхваліць паводзінаў
сына.Тым больш, сведка ёсць, што неты ўсчынаў сварку. Але хопіць пра гэта.
Брычка якраз выкацілася з лесу на пагорачак і ў вечаровым асвятленні стаў відзён двор у атачэнні саду і палеткаў. Усё дыхала спакоем, раз і назаўсёды заведзеным парадкам. Надзейны прытулак перад любымі нягодамі і пагрозамі. Раман міжволі паклаў сваю руку на лейцы, у маўклівай просьбе спыніцца. Пан Габрыэль нацягнуў лейцы. Абодва ў згодзе доўга сядзелі моўчкі, аглядаючы так блізкі сэрцу краявід.
Як прыгожа і ціха, прамовіў Раман.
А што скажаш, як усё зацвіце? азваўся пан Габрыэль. Выбраўмесца стары Няміра! Лепшага незнойдзеш. Восьадпачнеш, адаспішся, агледзіш палеткі. Статак маеш неблагі, патроху выганяем у поле. He столькі з-за травы, а каб паволі ногі разміналі, засмяяўся ён і злёгку сцебануў каня.
He ведаю, ці выйдзе з мяне гаспадар, усміхнуўся Раман.
Чаму ж не выйдзе? Дапаможам. Пабудзеш дома паедзем да Булата. Восьтам, на адлюддзі, сапраўды ціха! Папалюеш, па пушчы паблукаеш і забудзешся, што некуды з'яжджаў.
Раман слухаў, прыглядаючыся як родны двор усё бліжэй і бліжэй падступае да іх, бо кацілася брычка мякка, паволыза a дарога была ўкатаная і без аднае выбоіны ці камення.
А не звалюся я пану Булату як снег на галаву? сказаў Раман, каб неяк адгукнуцца на гаворку пана Габрыэля.
He кажы так, Рамане, і не думай, папракнуў мякка пан Габрыэль. Хто ж табе сябры, як не мы. Але вось мы і дома! Дзівіць усіх будзем заўтра, а сёння самі адпачнем ды пагамонім.
Калі, павячэраўшы, селі пры агні, дзе сухое смаллё палілася так, што і свечка была непатрэбна, пан Габрыэль папрасіў, ўсміхнуўшыся нібы малое хлапчанё :
Дык раскажы, браце, пра сваетулянні. Страх яклюблютакое
24
ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
слухаць! Сам апрача Нясвіжа ды Вільні нідзе і не быў.
He ведаю, ці здолею, але буду старацца.
Раман памаўчаў, збіраючы думкі, перабіраў падзеі таго далёкага, нібы ўжо і не свайго жыцця.
-Як я трапіў да грандмушкецёраў, вы ведаеце. Каб не дзедавы заслугі ды не дапамога яго колішніх камендантаў, то не быць бы мне ў тым рэгімэнце. Было там нас адусюль: і немцы, і курляндцы, і нашы з палякамі. Утрыманне добрае, сам кароль лічыўся за нашага генерала. Вучылі нас рознаму і па-рознаму. Адны афіцэры старанна, іншыя больш пра забавы думалі. He скажу, што нічога тая служба не дала, шмат даведаўся, але чужавата было. 3 такой мяшанкі таварыства стварыць цяжка. Тут і незаможныя, хоць і радавітыя, і немчура пыхлівая, на чым я і апёкся.
Куды ні зірнеш, з гэтымі немцамі адны клопаты, падтрымаў пан Габрыэль. Шмат ад каго чуць давялося.
-Так і ў мяне, кіўнуў Раман на знак згоды. Меў я звальненне з прычыны хваробы. Так, дробязь, але ані службы ані заняткаў не мусіў наведваць. Стаю ля вакна і чую смех на пляцы перад казармай. Выглянуў, аж трое нашых: двое курляндцаў і прыяцель іхні, немец. Гэты апошні сын ці то пляменнік нейкага прускага ці саксонскага пасла, адным словам, хлопец з сувязямі. Стаяць і ўтрох шчэраць зубы са старога, які да іх крочыць. Чалавек нявідны, стары шляхцюк, але карабэля пры пасе і крок яшчэ жаўнерскі, цвёрды. I тут чую, яктой немчыктак грэбліва: «Яму замест шаблі падыйшлі 6 граблі.” Другі навыперадкі: «Альбо цэп!» Ды ўсетроеў рогат, каб ітой пачуў. Стары павярнуў галаву, аж гэта дзядуля! Горача мне зрабілася, ён жа па нямецку не горш за гэтых мітаўскіх гансаў, самі ведаеце. Я кулём уніз па сходах, абняў дзядулю, прывітаўся, затым лерапрасіў і да тае тройцы.
-Я пакуль заняты, кажу, але лазней напомню вашмосцю, як ліцьвіны немцаў вучылі, рыхтуй шпагу. Той напыжыўся, як певень: «Я з табой і без шпагі абыйдуся.»
-Утакім разе, адказваю, восьтабе на пачатак, каб не лераду-
маў. I ляснуў яму ў храпу.
Добрыя ў вас звычаі, гляджу, хмыкнуў пан Габрыэль, не то дзівячыся, не то ўхваляючы. -1 што ж далей?
Пакуль тыя прыяцеля падымалі, я дзядулю супакоіў, што такое ў нас часта і нічым мне не пагражае, тым больш, з афіцэраў ніхто не бачыў. Павёў дзеда ў астэрыю, пачаставаліся, пагутарылі, навінамі абмяняліся, так час і сплыў. I дзеду пара, 6о з людзьмі праездам, і мне ў казарму трэба.
Ну і тыя ж з паядынкам пэўна чакалі? напомніў удзячны слухач.
Чакалі, пацвердзіў Раман. Толькі я з'явіўся, прыходзяць тыя курляндцы і патрабуюць, ці то ўгаворваюць прасіць у немца прабачэння, і каб прылюдна. Я ім на тое, што прыяцель іхні павінен прасіць прабачэння ў дзеда, заслужанага ваяра, а пасля ў мяне, за пагрозу кулаком замест шпагі. Тады паспрабавалі пужаць, што супарат мой выдатна фехтуе, а маючы сувязі, можа падвесці і пад баніцыю.
Аты не баяўся, штотак і падстрояць? сказаў пан Габрыэль. He разтакое здаралася. Магутныя не ідуць на сумленны паядынак, ім апроч гонару ёсць што траціць, не тое што нам, галоце.
Раман памаўчаў, прыпамінаючы, якза кароткі час мусіўузважыць і вырашыць, што з ім можа стацца і як павінен дзейнічаць. Дзядуля так ганарыўся, што здолеў уладкаваць унука ў грандмушкецёры! Горка яму будзе даведацца пра выгнанне з пачэснага рэгімэнту. Але ж і папусціць гэтым нахрапам нельга. Нельга менавіта з-за дзеда, з-за абразы яго жаўнерскага і шляхоцкага гонару. Ды яшчэ кім? He выключана, што сынкамі ўчарашніх кілбаснікаў!
Баяўся ці не баяўся, а дараваць такое не мог, прамовіў Раман. Пасмяяўся толькі, што не варта пужаць выгнаннем, калі спадзяецеся мяне забіць. Так і дайшло да паядынку.
Бач ты! толькі і ўставіў пан Габрыэль.
-У дамоўлены час сыйшліся. Я адзін пайшоў, 6о не хацеў нікога ўблытваць. Як прадчуваў бяду. 3тых адзін, дзеля правілаў,
запрапанаваў сябе як майго секунданта. Я пагадзіўся, няхай будзе па правілах. Скінулі кафтаны і пачалі. Немец аразу ў наступ я адбіў. Сам яго пагнаў ён адбіўся. Паганялі так адзінь аднаго без выніку. Уцямілі, што не так лёгка будзе са мною зладзіць. Я таксама засяродзіўся, бо праціўнік моцны. I тут нейкім бакавым паглядам заўважыў, што секунданты нашы замест збоку стаяць, чамусьці ззадуапынаюцца. Чуў я пра пэўныя брыдкія звычкі, але самому сутыкнуцца не даводзілася. Папёр я чарговы раз на немца і, робячы выпад, згледзеў, як у шчытку гарды ягонай шпагі, нібы ў люстэрку, нешта варухнулася. Бог, відаць меў мяне ў абароне, бо імгненна знайшоўся, нутром адчуў. Каб прамарудзіў, то не сядзеў бы зараз з вамі.
Зайшлі, значыць, ззаду, злыдні! здагадаўся пан Габрыэль. Ад немца ўсяго можна спадзявацца. Кароль, бач, іхні, то і ўсе мы ўжо з вантробамі іхнія. Ну і якты з імі?
-To ўжо быў не фехтунак а карчомная бойка, засмяяўся Pawan. Адбіў я шпагу немца наводмаш і скочыў да яго ўшчыльную. Абхапіў, падсек нагою і шпурнуў штосілы насустрач курляндцам. Проста шчасце, што ў немца гарда была паліраваная. Праўда такой і сляпіць супарата зручна. Ну а курляндцам адно хапіла спрыту адвесці рапіры, каб сябрук не нанізаўся, а далей зваліліся адзін на аднаго, бо немец быў няблага ўкормлены, a сілы я не пашкадаваў.
Такое ў іх, значыць, разуменне правілаў! зазначыў пан Га6рыэль сярдзіта, нібы спадзеючыся, што негадзіўцы яго пачуюць.
-To і я пра правілы не думаў, сказаў Раман. Гэта ў вас паядынак, крычу, ці бойка? Дзе ж пашана да правілаў? А нехта з іх, з зямлі, усміхнуўся Раман, яшчэ верылі ў перавагу, выгуквае: «Адно ёсць правіла ў германца знішчыць ворага!»
-Я ж кажу: ад немца чакай любога выбрыку, чарговы раз папярэдзіў пан Габрыэль.
Калі так, псяюхі, то я вам зараз дам малы Грунвальд! I пачаў іх аходжваць па чым патрапіў: па галовах, па спінах, па тлустых гарбузах. Вось вам за граблі! А гэта вам цэп! Уходаўся, як на таку,
адно сачыў, каб не даць падняцца ды шпагі схапіць. Пасля крутануўся і бегма!
Даў, значыць, навуку! задаволена пацёр далоні пан Габрыэль. Заслужылі, заслужылі! Ну і...
Аповяд яму вельмі падабаўся. Да чаго б ні вялі падзеі, ліцьвінскі шляхціц не папусціўся гонарам, не пракаўтнуў абразы, а яшчэ пасароміў пыхлівых немцаў, меўшых перавагу ў колькасці, але не ўздольнасці.
Далейусё проста. Панесла мяне плынь, яктой сарваны плыт. Прыбег у казарму і да паручніка. Добры камандзір і са сваіх, бо большасць і тут была саксонцы. А паручнік глядзіць на мяне як на здань: «Дыкты, ледзь не шэпча, жывы! Генрых цябе не забіў?» Суцешыў яго. Сам жывы і той зараз са сваёй хеурай тут будзе, калі здолеюць падняцца. Расказаў яму пра ўсё, яшчэ аддыхваючыся, а ён мне, што ўжо пагалоска ходзіць нібы забіў мяне Генрых, 6о пусціўся я на забаронены ў паядынках выпад і ўвогуле кінуўся на супарата да сігнала. Зразумеў я, што не будзе сумленнага разгляду, сапраўды пад суд падвядуць. Паручнік прызнаў мне рацыю. «Маеш, кажа, звальненне, то нібы і не дэзертырства. A мне пакінь просьбу на абшыт па сямейных прычынах, хто ведае, што далей спатрэбіцца.» Падзякаваў яму за спагаду, развітаўся, папрасіў засведчыць, што біўся я ганарова і не з адным, а трыма, гэта і па іх будзе бачна. Паручнік памаўчаў хвілю і кажа: «Бяжы, вашмосьць, забяры, што трэба ды скоч сюды, толькі жвава.»
А цябе, мабыць, і падганяць не трэба? паспачуваў пан Габрыэль. Тых жа прага помсты паліць! Ды ганьба утрох аднаго не адолелі!To ўсё-ткі не папаўся?
Выслізнуў, пацвердзіў Раман. Забег у пакой, рушнік, грэбень там, колькі таго дабра ў жаўнера. А паручнік падрыхтаваў мне паперу да нейкага пана. Той на гвалт патрабуе двараніна з манерамі і элеганцыяй у любым строі і каб шпагі не баяўся. Едзе сам ці то з кім важным да Італіі. Божа! Лепшага ратунку не прыдумаеш! Бог вам аддзячыць, пане паручнік, за ласку! Даў ён мне колькі парадаў і выправіў другімі варотамі, зірнуўшы ў завулак. Так і перастаў я быць грандмушкецёрам.