• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    парадаклепш за нашы непарадкі? He па мне гэты распусны абсалютызм!
    Пан Язэп перадыхнуў хвілінку. Раман ведаў, што аповяд гэты прагаворваўся не адзін раз і пан Габрыэль мог 6ы напэўна пераказаць яго амаль дакладна.
    А кароль на той час ужо быў цяжка хворы, Раман рашыўся ўставіць некалькі словаў. У нас пра гэта шмат чулася.
    Здавалася, халера яго не возьме, адгукнуўся пан Габрыэль. Падковы гнуў, як абаранкі, коп'і крушыў, нібы чарот, але, бач, і на яго час прыйшоў. Чуў, нібы пліту мармуровую на нагу ўпусціў. Адтаго язва ўсё не гаілася. Напэўна і гады сваё бралі.
    -Таму і стараўся сына ўладкаваць, пакульжывы, пан Язэп перахапіў стырно размовы. Цяжка іх прыстроіць у малой краіне.
    Аўгуст Другі роспачна шукаў слосабу ўсталявання сваёй дынастыі ўжо амаль перад самай смерцю. Прапаноўваў прускаму каралю Курляндыю, Каронную Прусію і частку Вялікапольшчы, Расеі частку Вялікага Княства але без Вільні, Аўстрыі менш, бо толькі Спіскае староства. За ўсе гэтыя шчодрыя падарункі тое, што заставалася ад Рэчы Паспалітай павінна было перайсці ў адзіную дзяржаву пад вечную абсалютную ўладу саксонскіх манархаў. Несумненна, даў бы Бог Аўгусту Другому даўжэйшае жыццё, ён працягваў 6ы гэтыя намаганні.
    Сваіх не прымаем, такая дурная завядзёнка, таму і лезуць у Рэч Паспалітую то шведы, то французы з саксонцамі, немцы розныя, крэкнуў пан Габрыэль. А ў іх сваё на розуме. Але пра той Сойм!
    Слухаем, слухаем, пане Язэп! падтрымаў Раман.
    Ён сапраўды слухаў з цікавасцю. Без ведання гэтых падзей цяжка вызначыцца са сваёй пазіцыяй. А вызначацца так ці гэтак давядзецца, асабліва ў ягоным становішчы.
    Ідзе Сойм сваім парадкам, як раптам кароль занядужыў, a першым днём лютага і памёр. Тут і ўзняўся вэрхал. Хворы то хво-
    ры, але такога не спадзяваліся. А наколькі не чакалі, зразумеў, трапіўшы да прымаса.
    Ого! Да самога прымаса! усклікнуў Раман.
    Архібіскуп гнезненскі Тэадор Патоцкі, прымас, адпаведна закону падчас безкаралеўя іменаваўся інтэррэксам і пераймаў усю ўладу ў Рэчы Паспалітай да абрання новага караля.
    Сапраўды ого! Высокія парогі, як на мае ногі, засмяяўся пан Язэп. Пашэнціла трапіць з сенатарам. А там усе ўсхваляваныя, занепакоеныя. Трэба ж прывыкаць да думкі, што караля няма. Усе абавязкі на прымаса. Сенатарам свае клопаты: соймікі, канвакацыі, элекцыя, суды кагпуровыя. I ўсё гэта раптам, таму спрэчкі, крыкі, як на кірмашы ашмянскім. Паверыш, ледзь да бойкі не дайшло. Ліцьвіны супраць караняжаў!
    А што ж не падзялілі? здзівіўся Раман. Спрэчкі паслоў абодвух народаў не былі нечым выключным. Але каб у прымаса!
    Пан Булат патрываў у маўчанні, як дасведчаны апавядальнік і працягваў:
    3-за пасадаў пасварыліся яснавяльможныя! здзекліва прамовіў ён. Наш вялікі канцлер, ён жа галоўны рэгімэнтар князь Міхал Карыбут Вішнявецкі, і так не баязлівы, а яшчэ больш нястрыманы, выпіў добра і папёр, як бык, на свайго кароннага адпаведніка.
    Як яго? Панятоўскага! удакладніў пан Габрыэль.
    Ага, Станіслава Панятоўскага, таго самага. «Булавы, крычыць, вашмосьці захацелася! He выцягнуў бы Пана нашага да Варшавы такою парою, то жыў бы яшчэ нам!» А той ваявода мазавецкі маўчыць, церпіць. Пачалі за яго заступацца. «Што ж такое пан канцлер кажа! жахаецца нейкі сенатар. Хіба можна ў гэтым каго вінаваціць? Богам кожнаму час вызначаны.» A Вішнявецкі грыміць на ўвесь палац нібы Зявес: «Богто Бог, яснавяльможны пане, але ж дзіцяці вядома, што хвораму чалавеку ў такую непагадзь трэба ў цяпле сядзець ды з лекарамі раіцца, a не на Сойм нефартунны ехацьтолькі таму, што некаму булава, як зорка, прысвечвае’ Пачакаць 6ы мог!». He сунімаецца князь і ўсё
    тут! А Панятоўскі то маўчаў, хоцьтварам пабялеў. He хацеў плётак непатрэбных. He хацеў і з Вішнявецкімі заводзіцца. He з апошніх род, як ведаеш, таму слухаў бедны Панятоўскі разам з усімі.
    Усе трое разумелі Панятоўскага і ўхвалялі яго стрыманасць. He аднойчы нікчэмная сварка магутных асобаў прыводзіла да бяды шматлікую іх кліентуру, нават самую незаможную шляхту, крыжавала палітычныя намеры, развальвала згуртаванні, a то і вяла да праліцця крыві.
    Пачалі, браце, дзяліцца! пан Булат нанова перажываўтыя важкія хвіліны. Воленс-ноленс кожны далучаўся да спрэчкі. Вішнявецкі ж сваё цягне: «Не будзеш болей у Айчыне верхаводзіць!» А хто, скажы, мог бы яго суцішыць? Вішнявецкі ж! Я вунь Габрыэля не заўсёды здолею, патлумачыў пан Язэп сваю няздольнасць памірыць сенатараў. «Скончыцца вам гэта!» Брыдка было, Рамане, слухаць і бачыць. Нібы тыя Вішнявецкія абыйдзены пасадамі ды прывілеямі і самі, небаракі, за плугам ходзяць, а не мараць пра булаву.
    Вялікі кагал давялося нашаму Язэпу назіраць! з водгукам зайздрасці сказаў пан Габрыэль.
    Вялікі. Кінуліся ў розныя пакоі нашы і каронныя, пачалі наконт шабляў пакрыкваць.
    Як часта ўтакіх абставінах, міратворцамі выходзілі святары. Прымас адчуў небяспеку і стаў між пасваранымі. He час, панове, узаемныя папрокі кідаць, не час пагрозамі сыпаць. Усе мы, дзеці Айчыны.толькі яе дабро павінны мець на сэрцы, падайма ж рукі адно аднаму і адкіньма прываты! Рук не падавалі, але спрэчкі прыгаслі. Станіслаў Панятоўскі, абураны знявагамі, ад'ехаў з палаца, а Вішнявецкі яшчэ доўга пеніўся, хоць не такі ўжо меў сантыментда таго караля
    Калі і было што добрае пры Аўгусту Другім, то спрэс закрэслілася ягонымі саксонскімі міністрамі, злосна сказаў пан Габрыэль. Гэта ж колькі было нараканняў, што паўсюдна суюць нос у нашы справы. А тое адабранне ад вялікага кароннага гетмана войска чужаземнага ўзору! Бач, флемінг лепш дагледзіць!
    lllllllllllllll
    Бо саксонец? А наша так скараціў, што і са свечкай жаўнера не знойдзеш. Затое сваіх пеўняў нагнаў нам на карак!
    Пан Габрыэль крэкнуў і пацягнуўся да збанка, але той быў пусты. Пан Язэп за каралеўскім мёдам хадзіўтолькі сам. Чакаючы на мёд, пан Габрыэль вырашыў не спыняць цікавае абмеркаванне. Як не пакарыстацца наяўнасцю недасведчанага слухача.
    -	На маю думку, каб не саксонцавы інтрыгі, то і да Алькенікаў бы не дайшло.
    -	Але ж там была застарэлая варажнеча, заўважыў Раман.
    Алькеніцкая бітва (18 лістапада 1700 года) мела трагічныя вынікі для краіны. У распачатай дзеля ўласных дынастычных мэтаў Паўночнай вайне Аўгуст Другі выступаў як саксонскі курфюрст, а дзейнічаў з тэрыторыі нейтральнага Вялікага княства Літоўскага. Уся Рэч Паспалітая апынулася ў нявольніцкай нейтральнасці, якую не шанаваў аніводзін з варагуючых бакоў, паколькі першым яе не ўшанаваў сам Аўгуст Другі. А ў Княстве ўжо каторы год трываў закалот між усёўладным родам Сапегаў і шляхтай, згуртаванай вакол радоў-супернікаў, паціху падсычваны самім каралём. У той час, як у Княства ўрываліся шведы і маскоўцы, абодва бакі думалі пра збройнае вырашэнне застарэлай спрэчкі. Таму скліканае каралём дзеля аховы межаў паспалітае рушанне сцякалася да Ашмяны пад штандары правадыроў Віленскай канфедэрацыі А вялікі гетман літоўскі Казімір Сапега збіраў пад Гародняй не толькі падначаленае яму войска, але і прыхільную Сапегам шляхту. Ясна было, што шляхі згуртаванняў перасякуцца далёка ад межаў. Разумеў гэта і кароль, які зрабіўусё, каб парушыць Аліўскі мір са шведамі і нейтральнасць Рэчы Паспалітай. Разумеў, але не перашкодзіў братазабойчаму сутыкненню. Шляхта была апанавана злосцю з-за безвыніковасці папярэдніх збройных сутычак, Canегі дбалі пра захаванне існуючага стану і ніхто не думаў пра ворага звонку. Выспела дзікае рашэнне: спярша вырашыць справу між сабою, а пасля аглядацца, дзе і які ворагтопча Айчыну. На заходнім краі Рудніцкай пушчы, што на поўдзень ад Вільні, паблізу мястэчка Алькенікі сыйшліся ў змаганні тры тысячы сапежанскіх ваяроў і больш дванаццаці
    44
    ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
    канфедэрацкіх. Сеча доўжылася цэлы дзень. Добра сцямнела, калі паўтары тысячы ацалелых сапежанцаў на чале з канюшым літоўскім Міхалам Сапегам склалі зброю. Сам канюшы ў тую ж ноч стаў ахвярай раз'юшаных пераможцаў. Правадыры з-пад Алькенікаў неўзабаве ўзначалілі прарасейскае згуртаванне, a пераможаныя, але не знішчаныя Сапегі павялі сваіх прыхільнікаў да шведаў. Абодва бакі сталі дапамагаць ворагам сваёй дзяржавы. Алькеніцкая трагедыя абурыла ўсю Рэч Паспалітую. Шляхта абодвух народаў патрабавала склікання Сойму дзеля спынення братазабойчай барацьбы ў Княстве і пакарання вінаватыхза вайну са Швецыяй.
    Як бы там ні было, разважаў пан Габрыэль, Сапегі не былі самі сабе ворагамі. Але ўсё вокал гэтай спрэчкі стваралася, каб згубнай сутычкі не пазбегнуць. У выніку прайгралі ўсе, а выйграў кароль, але не Рэч Паспалітая.
    Каторы раз ужо заракаліся не выбіраць чужаземца... пан Язэп увайшоў з поўным збанком, нібы і не перапыняў прамовы, а ізноў маем немца ды яшчэ страляемся з-за яго! А ўсё чаму? Бо магнаты, замест думаць, як і каму стырно дзяржавы перадаць, на маіх вачах грызліся, каму пашэнціць, а каго міне шчасце пры тым каралі, які яшчэ невядома з каго будзе абраны і з чыёй падказкі.
    ЛАМАЦКІ
    Наблізіўшыся да ўскрайку лесу, Раман выбраў месца пад сасною і прысеў. Сцягнуў бот, разматаў анучу, вытрас няведама як трапіўшае шыгаллё і нават дробненькую шышку, якая, відаць, найбольш муляла. Паварушыў пальцамі, адчуваючы прыемны халадоктравы, і наважыўся ўжо сцягнуць другі ботды пасядзець так, даючы адпачынак стомленым нагам. Але раптам зводдаль, на дарозе, што з узгорка збягала ўпростда лесу, пачуліся крыкі і тупат мноства коней. Ляснуў стрэл, за ім другі.
    Раман паспешліва накруціў анучу і ўссунуў бот. Падхапіў бандалет і торбу. Назіркам адолеў некалькі сажняў да закінутага поля, ці то колішняга расцяроба, клінам урэзанага ў лес якраз насупраць дарогі, па якой ужо ляцелі коннікі. Пярэдняя купа, невялічкая, відавочна ўцякала. Другая, шматкроць большая, неслася ўслед на адлегласці мушкетнага стрэлу. Стралялі хутчэй за ўсё ў запале пагоні.
    Уцекачы даімчалі да месца, дзе дарога раздвойвалася ў супрацьлеглыя напрамкі, але не павярнулі, а панесліся проста тым клінам да лесу. Паабапал поля расло дробналессе, падшытае кустамі, дзе коньмі не пралезці, але ў самым куце на ўзлесак выходзіў некрануты колісь высокаствольны сасоннік. Туды, амаль проста на Рамана, і скіраваліся пярэднія. Ён хуценька шуснуў убок,дзебыло гусцей, прылёгза паваленайалешынай.Хацелася даведацца, што тут дзеецца.