• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    -	Пятлю на рукі, Пахом, загадаў Катовіч. He там! Ля самых далоняў.
    Рука Рамана ўжо даўно сціскала прыклад бандалета. Ён пераводзіў кароткую рулюто на Катовіча, то на гэтага жахліва паслухмянага Пахома. 3 такой адлегласці не дасі маху і з бандалета, але ж зарад толькі адзін. Няма ані пісталета ані шаблі, толькі стрэліць і наўцёкі! Ясна, што ўсё выказанае пры палонным не дазваляла Катовічу пакінуць яго жывым. Невядома, што здарыцца і з гэтым афіцэрам. Хіба што поўная ўлегласць волі крэдытора ды страх апошняга не вярнуць пазыку ўратуе гэтага Куніцкага ад выпадковага стрэлу ў спіну.
    Пахом лена, але дакладна выканаў загад і стаяў, чакаючы, што далей. Палонны ляжаў ніцма. Катовіч падыйшоў і мыском
    бота павярнуў яму галаву, хацеўупэўніцца, ці ўсведамляе ахвяра сваё становішча.
    Ну што ж, нездарма ён пан на Вышках. Цягні, Пахом.
    Дзяніс, пабойся Бога! ледзь не ўмольна выгукнуў Куніцкі.
    -Змоўкні, ацан! уладна раўнуў Катовіч і махнуў гайдуку, што ізноў замарудзіў. Цягні, халера, бо сам завіснеш!
    Гайдук пачаў паволі выбіраць другі канец аркана. Ён нібы спадзяваўся, што ўсё гэта, каб напужаць, а да здзекаў не дойдзе. Катовіч заўважыў ваганне і скочыўда Пахома.
    -Ты што, сілу страціў? ён сам ірвануў за вяроўку, што меў сілы.
    I тут грымнуў стрэл. Катовіч схапіўся за грудзі і асунуўся на дол побач са сваёй ахвярай.
    Падай крыкнуў Куніцкі, сам даючы прыклад.
    Як на іх бяду, зброя апроч шаблі Куніцкага была пры сёддах і да яе было не дастацца. Ляжалі ў жаху, чакаючы чарговых стрэлаў, але замест залпа прагучала:
    He страляць!
    Раман кінуў загад свайму ўяўнаму войску, паспешліва набіваючы бандалет. У галаве імгненна саспела неблагая задума.
    Дык што далей? крыкнуў тым ляжачым. Ці маем скончыць справу адным залпам?
    Паддаемся, хлопцы, азваўся афіцэр. На ваш гонар!
    Раман памаўчаў для прыліку і адказаў паважна:
    -Так, мабыць, лепей, хоць нам вас дзець некуды. Забірайце свайго нядошлага ката і спехам адсюль, пакуль мы лагодныя, насмешліва закончыў ён.
    Усе трое, яшчэ баючыся падману, усталі і наблізіліся да Катовіча. Відаць было і Раману, што той мёртвы.
    -Коней абыйдзіце, калі жыццё мілае, папярэдзілі з гушчару.
    Двое падхапілі забітага падпахі, трэці за ногі і, цяжка ступаючы, пакрочылі да дарогі.
    Раман чакаў пэўны час нават пасля таго як тройца знікла, павярнуўшы налева. Кіруюцца да блізкага фальварка, зразумеў ён.
    * * *
    Перамога не прынесла Раманузадавальнення. Становішча было незайздроснае. Несумненна, сюды хутка з'явяцца і часу няшмат. Найперш трэба было заняцца ўратаваным. Раман адрэзаў пятлю аркана і асцярожна вызваліў рукі. Дрэпін і парэзаў было шмат, але на большасці кроў запяклася. Пакуль трэба адыйсці глыбей у лес. Абы з вачэй. Мала хто сунецца ў лес пасля страляніны. Раман узваліў Ламацкага на плечы і аж крактануў, устаючы: хлопец быў не зломак, ледзь не ў сажань ростам ды і ў плячах адпаведны. Мужны твар з моцным падбароддзем і густымі вусамі быў чыста паголены яшчэ сёняшнім ранкам. Але зараз ён быў абсыпаны пылам і ў рагах поту. Ухапіўшы параненага за здаровую правую руку і вопратку, панёс яго ў сасоннік. Ішоў пакуль хапіла духу, затым асцярожна паклаў на мохавыя купіны, павярнуў на бок. Вярнуўся і сабраў на шнурок чатырох коней, дзякуючы Богу, што падпусцілі чужога. «Ну, вось разжыўся здабычай, а куды з ёю?» хмыкнуў, аглядаючы зброю, што вісела пры сёдлах. Пакідаць ўсё гэта не хацелася. Самому можа спатрэбіцца.
    Схаваўшыся, лягчэй стала думаць, што далей. Раман выцягнуў з похваў паляўнічы нож і пачаў разразаць, дзе трэба, адзежу параненага, які ўсё яшчэ не ачуньваў. Са шкадаваннем глянуў на ладна дапасаваны жупан, жоўгага пад апалы ліст колеру, падперазаны чорным шырокім пасам, пры якім так і заставаліся парахоўніца і нож. «Нарабіў бы ён клопату тым злыдням і з нажом, каб не пакроілі шаблямі,» падумаў Раман, Ніжэй пояса ран, як быццам, не было. Шаравары тонкага чорнага сукна былі крыху запэцканыя зямлёю, але крыві, а галоўнае парэзаў, не было відаць. Раман адзначыў сапраўды афіцэрскую спраўнасць свайго падапечнага. Ад вопраткі толькі злёгку патыхала дымком ляс-
    нога вогнішча. Відаць, часцей начуюць па маёнтках. Адразаючы палосы ад сарочкі, мусіў павярнуць Ламацкага і можа ад болю той адкрыў вочы і зірнуў на Рамана.
    Дзе я? запытаў ледзь чутна.
    Як бачыш, усё яшчэ ў лесе, Раман як раз корпаўся ў сваёй торбе. Нічога не бойся. На вось глыні.
    Раман прымусіў яго пракаўтнуць некалькі глыткоў гарэлкі. Паклаў яму ў рот кавалак хлебнага мякіша.
    -Жуй, браце. Зараз дагледзім твае раны ды паедзем, нельга нам тут сядзець.
    Адзе ж гэты... Катовіч?
    Перахітрыў ён цябе, бесклапотна адказаў Раман, уцёк на той светадтваёй помсты, але пра гэта пазней.
    Раз-пораз падаючы яму кавалачкі хлеба, рыхтаваўтаварыша нядолі да чарговага выпрабавання. Перавязаўшы, як далося лепей, раны, запытаўся:
    -Утрымаешся ў сядле? А можа ўпоперак цябе замацую, сперадуў цябеўсё цэлае?
    Утрымаюся, супакоіў Ламацкі.
    -Тады, браце, давай!
    Раман абхапіў яго за стан і падвёў да каня, Ламацкі нават не застагнаў, хоць было бачна, чаго каштуе яму кожны крок. Спыніўшыся ля каня, шапнуў яму нешта ў вуха і той, на здзіўленне Рамана, апусціўся на калені.
    Скажы, які разумнік! у захапленні ўсклікнуў Раман. Вось чаму цябе так доўга не маглі адолець!
    Дык ты ўсё бачыў, здагадаўся Ламацкі, калі Раман замацоўваў яму ногі ў страмёнах і прыладжваў повад.
    Усё бачыў, але пра гэта пазней. А пакуль, падстаў дзюбу,
    Гэтым разам быў шматок вяндліны.
    -Жуй і трымайся дзве табе задачы. Напрасткі пойдзем, 6о баюся дарогаю.
    Раман праверыў зброю. Два набітыя пісталеты ад сёдлаў сунуў сабе за пояс, два ў ольстры параненаму, замяніўшы выстраленыя.
    Пазней усе наб'ем, ён узяў каня пад цуглі. Рушылі!
    Пайшлі, выбіраючы зручныя прагалы і палянкі. Выбіліся на стары дукт і прайшлі ладны кавалак, каб схаваць след. Затым ізноў павярнулі ў гушчар, дзе ўжо былі пэўныя сякой-такой бяспекі.
    Тут пакуль спынімся, вырашыў Раман.
    Ён рассядлаў двух здабычных коней, з гунек зрабіў пасланне на высокіх мохавых купінах. Падаслаўшы моху і папараці, вымасціў з сядла падгалоўе.
    Давай, вашмосьць, на часовую кватэру.
    Сцяўшы зубы, Ламацкі споўз з сядла на рукі Раману і з яго дапамогай уладкаваўся на пасланні. Уздыхнуў з нехаванай палёгкай.
    Дзякуй табе, браце. Скажы хоць, каму дзякую.
    Раманам зваць. Мабыць гэтага даволі. А тваё імя я ад тых чуў, так што знаёмцы, усміхнуўся Раман, захутваючы Ламацкага ў пелярыну, што знайшоў ля афіцэрскага сядла.
    Пакорпаўшыся ў сядзельных торбах, сабраў нейкі падмацунак. Усё паклаў зручна для параненага.
    -Ляжы тут, пакуль не вярнуся з фурманкай. Можа забаўлюся, але чакай. Коней забяру. На тваім сам паеду, а тых адвяду далей, каб выпадкам цябе не здрадзілі. Нікога не кліч, калі пачуеш, а я сам азавуся.
    -Так і зраблю, Ламацкі, напэўна, быў шчаслівы перадыхнуць пасля ўсіх турботаў,
    Ёсць у цябе прытулак, каб схавацца? запытаўся Раман, падцягваючы страмёны пры сядле Ламацкага на свой рост і звычай.
    Дадому нельга, у роздуме прамовіў Ламацкі. А ты часам не канфедэрат? запытаўся ён.
    He, матлянуў галавою Раман, я сам па сабе. Паляўнічы.
    Значыць гэта быўтвой стрэл, як неаспрэчнасць сцвердзіў Ламацкі і запэўніў, Пакуль вернешся, я падумаю, куды нам дзецца.
    * * *
    Пан Габрыэль быў моцна здзіўлены нечаканым з'яўленнем Рамана на чужым кані. Яшчэ больш здзівіўся ўсяму здарэнню.
    Шанцуе табе на гэтых Катовічаў! забедаваў стары, выводзячы каня. Мабыць, сапраўды такое тваё наканаванне, як той Язэп кажа.
    Яны ўдвох хуценька запраглі каня і паклалі саломы, сабралі ежы і біклажку з вадою. Раман быў рады, што пан Габрыэль аніколечкі не спалохаўся і, здаецца, зусім не вінаваціў Рамана.
    Хлопца не возьмеш?
    He, самупраўлюся. Нетрэба лішніх вачэй.Толькі пана Язэпа паведамце, 6о не ведаю, куды паедзем.
    Добра, пачакай хвілінку.
    Пан Габрыэль пачлэпаў у хату і вынес невялікую берасцянку.
    -Лекі, патлумачыў, падаючы Раману, ад бабкі засталіся. Можа і самому, не дай то Бог, спатрэбяцца, але таму чалавеку ў сам час. Сцеражыся, каб не пазналі, асабліва з параненым.
    Буду ўважаць, пане Габрыэль, запэўніў Раман. Бывайце здаровы!
    Едзь з Богам, сыне!
    * * *
    Калёсамі не паедзеш так як конна, і Раман паганяў коніка, каб да цямна знайсці закінуты дукт.Там ужо па вядомых прыкметах дабраўся да патрэбнага месца. Ступіў у гушчар, не тоячыся, і пачуў, як пстрыкнуўузведзены курок.
    Гэта я! Раман! гукнуў прыцішана і, ступіўшы некалькі крокаў, апынуўся ля параненага.
    Адпусці курок, зрабі ласку, адной рукою не здолею, Ла-
    мацкі падаў пісталет.
    Якты тут? He баяўся?
    Ды не, усміхнуўся той. Нават заснуў. А можа страціў прытомнасць, не ведаю. Спавіў ты мяне, як немаўлятка, то цёпла было.
    Калі прыдрамаў, то вельмі добра. Па голасе чую, што лепей, Раман паклаў яму руку на лоб, гарачкі, здаецца, няма. Есці не хочацца?
    -Толькі піць, калі ёсць.
    Раман наліў кубак і дапамог напіцца. Праверыў павязкі і ўсцешыўся, што сухія.
    -Тут мяняць не будзем, папярэдзіў і запытаў. Дык куды едзем?
    За раку. Праз паром. Падыходзіць?
    А чаму ж не! адгукнуўся Раман. Восьтолькі з коньмі будзе клопат.
    Дамо рады, супакоіў яго Ламацкі. Тут блізка ваколіца. Чаркі завецца, можа ведаеш. Нам патрэбна другая хата з канца. Яны і зоймуцца.
    Раманузваліўся каменьздушы. Весці за возам чацвёра коней было б вар'яцтвам, а кінуць недаравальным марнатраўствам.
    ...Калі ён дастукаўся да той другой ад канца хаты, з дзвярэй паказаўся дзяцюк год дваццаці з нечым.
    Я ад каменданта, паведаміў Раман, як навучыў Ламацкі. Аты ці не будзеш Казімір?
    Я і ёсць.
    To ён просіць падыйсці. Сам не можа, ларанены.
    Нават у прыцемках было бачна, як узрадаваўся хлапец. Адразу памкнуўся да воза, але прыпыніўся, засаромеўшыся сваёй нястрыманасці, якую незнаёмы чалавек мог палічыць за няветлівасць.
    Як жа вырваўся?
    58
    Пашэнціла, адказаў Раман, едзем у схованку.
    Размова ля воза была кароткай. Раман трымаўся здалёк, каб не ствараць няёмкасці. Разумеў, што чутка пра сутычку ў лесе ўжо дайшла да гэтай ваколіцы, але ўратаванне Ламацкага было не абы якою навіною для яго паплечнікаў.
    Падыйдзі сюды, браце, пазваў Рамана Ламацкі.
    Голас яго быў слабы, але словы гучалі выразна. Мажліва не хацеў выглядаць бездапаможна перад падначаленым. А што перад Ламацкім падначалены, было відавочна. Словы яго ўспрымаліся як загад.