• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Вернешся выберы сабелепшы мушкетзтых, што пакінулі. Скажаш брату, я дазволіў і Ламацкі згодны.
    Твар Антося расцвіў удзячнай усмешкай.
    Вось пашэнціла мне з вамі паехаць! усклікнуў ён. Дзякуй вам, пане!
    Едзь з Богам! Раман сам быў крануты радасцю юнака.
    Пастаяў, гледзячы ўслед. На паваротцы Антось азірнуўся і весела замахаў шапкай, пабачыўшы, што Раман яшчэ стаіць ля веснічак.
    Добры хлопец, сказаў Раман, завітаўшы ў хату.
    Уся сям'я такая, адказаў Ламацкі. Ва ўсім можна палягаць. Але стане толькі за прыстойным.
    Раман не стаў дапытвацца, як тая сям'я вызначае прыстойны бок у змаганні двух каралёў за трон, 6о ведаў, што і сам Ламацкі кіруецца не вельмі яснымі ўяўленнямі. Неаспрэчным быў бадай што адзін довад: другая элекцыя адбылася з нахабным умяшаннем чужога войска і парушэннем законаў і традыцый. Але ж і бок Ляшчынскага клікаў чужынцаў на дапамогу. Усе на гэты конт развагі праходзілі праз сіта тутэйшых дачыненняў і ўжо ў такім выглядзе збіралі прыхільнікаў. I чым ніжэй на грамадскай лесвіцы месціўся чалавек.тым цяжэй яму было вызначыцца. Але не лягчэй было іншым разам застацца збоку.
    Мабыць, і сям'я Казіка з Антосем трымаецца пэўных рамак сумленнасці, сяброўскай ды сваяцкай адданасці, вернасці слову, усяму, што разумеецца як шляхецкі гонар і годнасць. Палітычную арыентацыю шарачковай шляхты звычайна вызначала найбольш дасведчаная і ўплывовая асоба з найбліжэйшага кола.
    * * *
    -Дык зоймемся лекарскімі справамі, прапанаваў Раман гаспадарам. Ці маеш, васпане, моцную гарэлку?
    Гаспадар скеміў, што госцю не на кілішку залежыць і выцягнуў з шафы пляшку.
    Гарыць! пахваліўся стрымана, але пераканаўча.
    Гэта добра. А пані папросім гарачай вады ў місе, чысты ручнік ды самую рукі памыць, ка6 дапамагчы мне.
    -А ў мяне рукі чыстыя, крыху пакрыўджана заўважыла гаспадыня.
    Раман усміхнуўся як мог зычлівей.
    Тут, пані, адмысловая чысціня патрэбна, патлумачыў мякка, не варта крыўдаваць.
    3 дапамогаю гаспадароў распрануў Ламацкага і, асцярожна абмыўшы раны гарэлкай, змазаў бабінай маззю, старанна заматаў палосамі кужэльнага палатна, ахвяраванага гаспадыняю.
    Дзе ж пан гэтак налаўчыўся? у захапленні запытала жанчына. Гэта ж ніводная баба пану не дараўнуе!
    Раман сам з задавальненнем агледзеў вынікі сваёй працы.
    -У мушкецёрах меў разумнага выхавацеля, Раман не перапыняў агледзін, займаючыся дрэпінамі ды сіньцамі, якіхтаксама было ўдосталь на целе гаротніка. Той чалавек увесь час даводзіў, што з ваярамі зашмат валтузні, каб дазваляць ім паміраць ад марнай раны. А трэба зазначыць, што гэта часта здараецца. Вось ён і вучыў нас, як сабе альбо таварышу дапамагчы ў бядзе, пакуль медыкус з'явіцца.
    Разумны чалавек, пагадзіўся гаспадар.
    Раман кіўнуў і паказаў на хворага. Удвох зручна ўладкавалі Ламацкага на пасланні, асцярожна падаткнуўшы коўдру і падбіўшы падушку. Раман сабраўусё прыладдзе і паказаў гаспадарам, што можна прыбіраць. Зірнуў на Ламацкага і зніякавеў.
    Што ты так пазіраеш, васпане? Я ж не дзеўка.
    Гляджу і думаю.Учоратолькі звёў нас лёс, а сёння, сапраўды, як братты мне. Павер на слова, пакуль чынам не змагу давесці, расчулена прамовіў Ламацкі.
    Ну, нічога, яшчэ надарыцца нагода, пажартаваў Раман і нечакана для Ламацкага зарагатаў. Калі і маю нейкія цноты, то табе імі абавязаны, патлумачыў, супакоіўшыся.
    Ламацкі неўразумела пазіраў на яго. Гэтая разгубленасць яшчэ больш развесяліла Рамана.
    Маці-нябожчыца ўвесь час казала, што няма ў наваколлі хлопчыка больш гжэчнага і стараннага, чым Алесік Ламацкі. Я не ўзненавідзеў яго толькі таму, што не верыў у яго існаванне. Аж во ён ляжыць перада мною і вачамі лыпае!
    Адкуль жа яна мяне ведала?
    Дык жа яе сям'я вашай суседзі.
    Ролічы!
    Ролічы, кіўнуў Раман.
    Ламацкі здзіўлены пакруціў галавою наколькі дазваляў стан. Злёгку пакрывіўся.
    Асцярожна будзь! напомніў Раман.
    Скажы, як склалася, прамовіў Ламацкі. Вялікі свет, а на зямлі цесна. Але скажы мне, што думаеш рабіць?
    Па шчырасці, то не ведаю, прызнаўся Раман. Усё знянацку звалілася. He ведаю ці ёсць рызыка дома аб'явіцца. Гэта ж у мяне другі выпадак з Катовічамі.
    Раман расказаў, як сутыкнуўся з першым Катовічам, нават не ведаючы, што гэта за ён. Ламацкі задумаўся.
    -Трэба перачакаць, пачаў ён па пэўным часе. Распытаць, ці хто цябе пазнаў-згледзеў. А самім ад разгалосу тваёй славы ўстрымацца, хоць мне такога гаварыць нібы не выпадае, усміхнуўся ён. Разумна табе на нейкі час з вачэй знікнуць.
    -1 я так лічу. Калі не буду замінаць, хацеў 6ы табе дапамагчы, бо гаспадары твае маладасведчаныя. Хіба што маеш каго паклікаць? запытаўся Раман.
    Ламацкі сумна ўсміхнуўся.
    Нажаль некага. Выпадковаму чалавеку не даверышся. He пра мяне аднаго мова, сказаў ён, Гаспадарам, хто ўкрывае, таксама не даруюць. I ты не спяшайся рызыкаваць. Спадзяюся, разумееш, што, трапіўшы ў лапы ўладам, калі не будзеш палічаны за канфедэрата, абвесцяць звыклым забойцам. А тут месца
    надзейнае.
    -	Згодны, кіўнуў Раман, Удвох весялей хавацца.
    Пацяклі дні, запоўненыя доглядам за параненым, сціплым удзелам у гаспадарчых клопатах, што адвыкламу Раману прыносіла вялікае задавальненне. Дапамог паваліць і папілаваць на дровы некалькі сухадрэвін, з ахвотаю ўзяўся чысціць калодзеж, чым ледзь не да слёз ўзрушыў гаспадыню. Гаспадар, не менш узрадаваны, аглядаўся ці няма яшчэ якой справы для нечаканага памочніка. Вечарамі, пасеўшы вакол ложка Ламацкага, слухалі бясконцыя аповяды дзе, што і калі бачылася, чулася альбо перажылося. Прывычны парадак колькі разоў перабівалі сваім з'яўленнем маладыя хлопцы, кур'еры. У такіх выпадках гаспадары выходзілі з хаты, а Раман увогуле знікаў, памятаючы пра захаванне сваёй недатычнасці. Ламацкі нічога Раману не тлумачыў. Затое ахвотна размаўляў пра апошнія Соймы, пра элекцыі і не таіўся, што схіліла яго да подпісу акта канфедэрацыі.
    -	Мы, каб ведаў, пачалі турбаваць маскалёў адразу, як толькі яны з'явіліся. Канфедэрацыя пазней завязалася, але ж гэта, разумееш, не галоўнае. Важна, каб людзі былі настроены.
    Раману ўсё гэта было малавядома, таму цікава. Што-нешта яму расказваў пан Язэп, крышку пан Габрыэль, а вось паслухаць навочнага сведку, шмат у чым удзельніка падзей, гэта зусім іншае. Ламацкі лічыў, што і карысна для такога бывалага чалавека як Раман.
    * * *
    Можа я і не ўмяшаўся б у гэтую куламесу, каб не трапіў на Канвакацыйны Сойм, пачаў аднойчы Ламацкі.
    ...Яшчэ не пачаўся Сойм, а падавалася як неаспрэчная праўда, што цэсар Карл VI і расейская царыца Анна Іаанаўна дамовіліся збройна перашкодзіць абранню Станіслава Ляшчынскага на трон Рэчы Паспалітай.
    Памежныя дзяржавы цікавіліся справай наступніка Аўгуста Другога яшчэ да яго смерці. Хваробы шляхецкай рэспублікі былі
    ім добра вядомыя. Велізарная дзяржава, хоць і федэратыўная, але з выразнай і ўсё ўзрастаючай перавагай польскага элементу, з бяспраўнай Украінай, з Вялікім Княствам, чыёй аўганоміяй даволі значнай злоўжывалі магнаты-караляты, пасля Паўночнай вайнь; трапіла ў залежнасць ад суседзяў і сталася полем чужых палітычных гульняў. Абранне каралём французскага фаварыта азначала б змену палітыкі Рэчы Паспалітай на карысць Людовіка XV, асабліва ў дачыненнях з Турцыяй. Каб запабегнуць прэтэнзіям Ляшчынскага, расейскі дыпламат Карл Лёвенвольдэ ў снежні 1732 года прапанаваў тайны тракгат. Аўстрыя, Расія і Прусія забавязваліся выставіць на межах Рэчы Паспалітай войскі, каб захаваць «вольнасць выбару» ад уплыву францыі, Турцыі, Швецыі. Тры чорныя арлы, што пры выпадку былі не супраць дзеўбануць адзін аднаго, гэтым разам мелі агульныя інтарэсы і шукалі прэтэндэнта, паслухмянага іх волі. Адпаведным здаваўся партугальскі прынц Мануэль, але смерць вывела яго з канкурэнцыі. Увага трохбаковага хаўрусу перакінулася на сына Аўгуста Другога фрыдрыха.
    А сярод шляхты народу-выборцы панавала схільнасць да караля-нечужынца. «Усе» былі згодны, што ім павінен стаць Станіслаў Ляшчынскі. Хто думаў іначай, мог трапіць у бяду. французскія грошы спрыялі аднадушнасці.
    -Але былі і нязгодныя, Ламацкі асцярожна паправіўся на пасланні, задаволены, што не даводзіцца ўжо сціскаць зубы пры такіх рухах. Ім нельга было адмовіць слушнасці. Разумелі ўсе, што ў вайне з Масковіяй ды Аўстрыяй шанцаў, не тое што на перамогу, на абарону вобмаль.
    -	Так, пагадзіўся Раман. Супраць двух, ды яшчэ Прусы...
    Крывёю захлынулася б наша Рэч Паспалітая, падтакнуў Ламацкі. Магнаты, вядома, найперш пра свае страты думалі, але ж і астатніх не пашкадуюць! Спрэчкі ішлі гарачыя. Адно мяне бянтэжыла: ну што ўтаропіліся ў аднаго Ляшчынскага?! Калі такая вакол яго асобы нязгода, чаму не азірнуцца за кім іншым? Калі не падабаецца Якуб Сабескі, дык Чартарыйскія, несумненна, даўно да кароны прымяраюцца, Патоцкія, Вішнявецкі, рэгімэн-
    тар наш, напэўна не адмовіўся 6... Ці мала такіх, што лазнанскаму ваяводу не саступаюць у прыдатнасці.
    Ну, а тыя, хто супраць Ляшчынскага, не адмаўляліся ад выбару караля-нечужынца? запытаўся Раман.
    Восьтут і цвік! горка ўсміхнуўся Ламацкі. Плявацца хочацца, якуспомню! Каб пазбавіць хітрых магчымасці перакідвацца туды-сюды, узнікла патрабаванне на агульным паседжанні Сенату і паслоў прысягнуць на адлучэнне чужаземца ад прэтэнзій на трон, калі нехта такі аб'явіцца.
    -Тут, мабыць, і закіпелі жарсці, здагадаўся Раман.
    Правы залатой вольнасці не заўжды ішлі на карысць іх абаронцам і карыстальнікам. Часта яны білі па надзённых патрэбах дзяржаўнай палітыкі. Так здарылася і на Канвакацыйным Сойме 1733 года. Ледзь было абвешчана пра неабходнасць прысягі, як падляскі ваявода Міхал Юзаф Сапега, пляменнік вялікага гетмана літоўскага, закрычаў, што гэта парушэнне вольнасці і такая прысяга не можа быць важнай па закону. На нязгоднага ўзняўся лямант. Але ваявода стаяў на сваім, бо быў вельмі прыязны сыну Аўгуста Другога. Усё ж 23 травеня дзеля захавання згоды паддаўся ўгаворам і прысягнуў з засцярогаю вольнасці голасу і элекцыі. Міхал Юзаф адзіны з роду Сапегаў ад пачатку стаў на саксонскі бок, атрымаўшы з Дрэздэна восемдзесяць тысяч талераў на подкуп шляхты на перадэлекцыйных сойміках. Граміў станіслаўцаўу Сенаце за змову з Вэрсалем, даводзіў, што абранне Ляшчынскага выкліча інтэрвенцыю Расеі, а на французскую дапамогу разлічваць не варта.