Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Агата?! Тут?!
А дзе ж мне быць? Гэта мой дом, адольваючы замяшанне, прамовіла жанчына. Аты ж Раман, сцвердзіла нарэшце, праганяючы рэшткі няпэўнасці.
Ахто жтады? Раман засмяяўся крыху роблена, разумеючы, што яму першаму належыць ачомацца. Што ж не запрашаеш? Пароль належны?
Пароль? разгублена перапытала яна, нібы не разумеючы пра што мова. Ага, пароль. Заходзь, Раман.
Агата старанна зарыглявала дзверы, забрала з сяней ліхтар і правяла ў пакой. Зірнула на яго, як нанова пазнаючы, агледзела пакой, нібы шукала госцю адпаведнае месца.
Сядай. Сядай, дзе зручна, запрасіла яна.
Нялёгка ёй давалася адолецьузрушэнне. Раман бачыў, але не ведаў, як дапамагчы. Памянуў са злосцю Ламацкага, але апамятаўся. Адкуль той мог нешта ведаць пра яго і Агату? Для яго гэта месца сувязі і не болей.
Каго спадзявалася, але не цябе. Дзе ж ты быў? яна раптам спахапілася. Ой, што гэта я дапытваю! Такая з мяне
змоўшчыца, засмяялася яна, злёгку пачырванеўшы. А ты ж пэўна есці хочаш?
Яна кінулася да стала, выбегла да кухні. Раман хацеў запярэчыць, але скеміў, што Агаце гэтыя турботы патрэбны. Выконваючы пры стале прывычныя чыннасці, наліваючы і накладваючы стравы, яна адчувала сябе звычайнай гаспадыняй дому, што частуе запозненага нечаканага госця.
Ежаз печы была не гарачай.алеяшчэ невыстыла.Запрасіўшы частавацца, села насупраць і замілавана назірала, як ён есць.
-Смачна! каб нешта сказаць, прамовіў Раман. Амаль як дома, і дадаў нечакана для абаіх, адна жывеш?
Пытанне атрымалася нясціплае, але Агата знайшлася.
-Адна, адказала яна. Так зручней. Удзень прыходзіць дзяўчына. Колькі туттае працы.
Даўно адна?
Каторы год, яна не стала ўдакладняць.
Кахала яго? Раман стараўся гаварыць як пра справы будзённыя, хоць давалася гэта цяжкавата.
Агата не вагалася з адказам. Адчулася, што пра гэта шмат думалася-перадумалася.
He! рашуча прамовіла яна. Ды якое можа быць каханне пры такой розніцы ў гадах?
Выказванне падалося ёй занадта рэзкім, таму, мабыць, дадала:
Паважала яго, шкадавала.
Шкадавала? здзівіўся Раман. 3-за чаго?
Адзін ён застаўся. Сына страціў з-за гэтага праклятага саксонца. Дапраўды кароль-д'ябал! Інфлянты яму спатрэбіліся! 3-за іх хлопец загінуў.
Ясна, уздыхнуў Раман. Пэўна таму і гэты кароль не падабаецца?
А ты думаеш лепшы будзе? задзірліва кінула яна. Яблык ад яблыні...
Раман усміхнуўся, назіраючы яе жарлівасць. Сапраўдная канфедэратка!
Але ж ты, спадзяюся, не лічыш мяне яго прыхільнікам.
Агату ўсё ж непакоілі думкі пра больш блізкае, сваё. Што варожыць уварванне Рамана ў яе жыццё? Ці вось дачакаецца тут правадніка і знікне зноў надоўга а мо' і назаўсёды. Пойдзе, і як не было гэтага спаткання.
Я доўга адбівалася, загаварыла яна, гледзячы ў стол, нібы чытала там сваю гаротную споведзь. Але як мама злягла і пачала гараваць, што я не ўладкаваная... Mae старыя ўслед за тваім дзедам знемагліся. Спачатку тата, а неўзабаве і маці... Плакала ды плакала і слабела на вачах. Як свечка гасла. Зламалася я, саступіла, можна сказаць, дзеля яе супакаення. А пан Ярэміч галавы мне не тлуміў, не назаляў сабою, не лез з дабрадзействамі, як то бывае са старымі, што да дзяўчат сватаюцца. Заслаў сватоў я і пагадзілася.
Жанчына прымоўкла. He падымаючы вачэй, запыталася, ці не падаць яшчэ чаго. На Раманаву падзяку кіўнула, але прыбіраць са стала не спяшалася.
Выгаварыўшыся, яна паспакайнела. Выраз насцярожанасці сыйшоўзтвару.
Я, Раман, доўга чакала. He дзеці мы абое можам проста гаварыць. Адчувала я сэрцам, штотабе падабаюся. Дзедтвой пераказваў, пра што яму пішаш. Разумела, спадзяецца бачыць нас разам. Але, бач, абое не дачакаліся! Агата горка ўсміхнулася.
-Ты не думай, Агатка, я разумею, сказаў Раман. A то ты нібы апраўдваешся, дадаў ён з мяккім дакорам. He мела ты перада мною абавязку, не заручалі ж нас.
Раман працягнуў над сталом цяжкую руку і прыкрыў сваёй зграбную далонь Агаты. Яна прыціснулася да яго рукі ілбом і зайшлася несуцешным плачам. Раман гладзіў яе па валасах нібы малое дзіця і суцяшаў нейкімі словамі, якіх і сам не мог бы пазней прыпомніць. Выплакаўшыся, пачала перапрашаць:
Даруй, Раман. Разрумзалася, як малое, яна сапраўды, як у
дзяцінстве, выціралася рукавом кафтаніка.
Устала і выйшла ў суседні пакой. Заплюскала вада. Вярнулася адтуль, ужо цалкам авалодаўшы сабою.
Прабач жанчыне! Ты ж не дзеля маіх скаргаў пад паролем прыйшоў, а я пра тваё жыццё нават не запытала.
Раман адчуў напружанасцьу яе голасе. Ласпяшаўся адказаць як мог бестурботна.
Туляюся, Агатка, па свеце, 6о з мушкецёраў мяне немцы выперлі.
А дзед жа так ганарыўся, што ты там служыш, паблізу караля! заўважыла Агата.
Яму было ў радасць, што заслугі яго такім чынам ушанаваны. Але, не маючы сувязяў, далей ганаровай варты пры нечыяй труне падобны мне не мог пасунуцца. Што да караля, хмыкнуў Раман, дык ён у Варшаве амаль не бываў, больш у сваім Дрэздэне. He шкадую, што ўцёк. Навошта мне Саксонія.
-Уцёк! Агата нарэшце ўсміхнулася. Але жты і дома не быў забіякам. Дзед лічыў, што з табою абыйшліся несправядліва.
Раман лаціснуў плячыма:
Мабыць так, але чамусьці штораз у нешта ўблытваюся, як восьзаразу ваш хаўрус.
Дыкты не ў канфедэрацыі? здзівілася Агата.
Можа ўжо і канфедэрат, калі на патаемную сустрэчу з'явіўся, пажартаваў Раман. He хацеў казаць пра сваё нечаканае прызначэнне.
Але ж ты не за немцам стаіш?
Раман зарагатаў весела і бестурботна. Чамусьці гэты агацін клопат падаўся яму вельмі забаўным.
Я ж з-за немцаў і з мушкецёраў збег, а ты падазраеш! папікнуў ён Агату, усё яшчэ смеючыся.
Ён устаў з-за стала і перахрысціўся на кут, даючы да зразумення, што вячэру скончыў. Падзякаваў.
На здароўечка, прыгаварыла Агата і пачала прыбіраць са стала. Нешта другі госць позніцца. Значыць, як збег, то і слых пра цябе знік, вярнулася яна да таго, што яе найбольш зараз цікавіла.
Раман, як мог смяшней пачаў расказваць сваю гісторыю. Хацелася развеяць смутак папярэдняй размовы.
...а там трапіў на чужыя войны, нечым жа мусіў заняцца. Адтуль, каб і напісаў які ліст, Бог ведае з кім і як пераслаць, сказаў ён. -1 так аж пакуль....
Стук у вакно падкінуў Агату з лаўкі. Яна выскачыла ў сені, зачыніўшы за сабою дзверы. Адтуль даносілася бразганне клямкі і прыцішаная размова. Слоў было не разабраць.
Але ўсё-ткі змоўшчыца! усміхнуўся Раман.
Дзверы тым часам адчыніліся і, апярэджваючы Агату, у пакой ступіў... пан Язэп.
Ад нечаканасці Раман не павітаўся. Другі раз за вечар нечаканая сустрэча прамільгнула ў думках нібы прыпеўка.
Вось і сустрэліся, гучна зарагатаў стары, згледзеўшы раманаву разгубленасць. А ты лічыў, што ўцёк і не знойдуць?!
Але ж з пана змоўшчык! папракнуў Раман. Век 6ы не здагадаўся, прызнаўся ён.
-Так і павінна быць! павучальна ўзняўшы палец, прамовіў пан Язэп. Вучыся.хлопец. Дарэчы сябра сардэчны Габрыэль пра ўсё хіба толькі здагадваецца. Разумееш?
Ён, не скідаючы світкі, прысеў і павярнуўся да Агаты:
Аты, маладзічка, госця частаваць не збіраешся? Ці на маладога ўсё пайшло?
Ой! Даруйце! Разгубілася! Вам чаго, мацнейшага ці слабейшага?
Смачнейшага! запатрабаваў стары. Але, зразумела, не есці, а піць!
Расседжвацца часу не было. Пан Язэп чамусьці сам падхапіў раманаву торбу і хуценька выйшаў да брычкі. Агата падала руку.
Раман асцярожна ўзяў яе далонь у сваю.
Прыйдзеш калі-небудзь? запытала яна нясмела. He расказаў жа ўсяго.
Прыйду. Абавязкова прыйду. Ты толькі чакай.
Столькі чакала, то дачакаюся.
Агата сілілася на жарт, але давалася ёй гэта цяжка. Тым не менш, для Рамана яе словы прагучалі як прырачэнне.
Да пабачэння, Агатка, ён схіліўся над яе рукою.
* * *
Ну, здаецца, выбраліся, далей можна не баяцца, сказаў пан Язэп, калі яны праехалі лесам некалькі вёрстаў. Прынамсі маскалёў. Поначы яны сюды не сунуцца. Ды і свае не рызыкнуць.
Для Рамана гэта «свае» ў дачыненні да непрыяцеля гучала яшчэ нязвыкла. У поцемках ён аніяк не мог запамятаць шляху, хоць з'ездзіў некалі гэтыя мясціны ўздоўж і ўпоперак. Раптам адчуў, як гэта было даўно і якўсё тут перамянілася: зараслі паляны, пазнікалі гаі, з'явіліся расцяробы там, дзе шумеў залатаствольны бор.
Далёка нам яшчэ? запытаў пана Булата.
He вельмі. Нас сустрэнуць. Гэта, так скажам, твае афіцэры. Надзейныя хлопцы, але, сам разумееш, не вайскоўцы.
Ну і ўляпаўся я! крэкнуў Раман. He раўнуючы, як з тымі французамі!
3 якімі французамі? не зразумеў пан Язэп.
Раман не хацеў пра тое ўспамінаць. Яшчэ адзін неразважны ўчынак, але там не йшло пра дабрачыннасць.
Было аднойчы. Раскажу пры нагодзе, паабяцаў ён, каб не выглядаць нягжэчным. Хачу сказаць, што не марылася стаць канфедэрацкім генералам.
А што ўтым благога? крыху пакрыўджана запытаў пан Булат.
Раман пашукаў мякчэйшага тлумачэння, але не знайшоў і вырашыў выказацца прама. Перад сваім выхавацелем хітраваць
ды таіцца не выпадала.
Благога не бачу, але і добрага для мяне таксама. Вяртаўся дадому, а трапляю на тулянне. А натуляўся я ўдосталь.
Пан Язэп моўчкі ківаў на знакувагі і разумення.
Сам вінаваты, працягваў Раман. Натура падвяла. А зараз баюся, што тая ж натура зацягне і назад дарогі не будзе.
Нічога, не гаруй! паспрабаваў суцешыць пан Булат. Ніхто з нас табе злога не зычыць. Каб не пагроза, што цябе нехта пазнаў ці пазнае, Ламацкі 6 цябе не стаў угаворваць, хоць дасведчаны камендант нам край як патрэбны. Але я твайму прызначэнню аніяк не спрыяў, павер на слова, хоць стары змоўшчык і з тваім дзедам па лесе гойсаў. Таксама, браце, натура! уздыхнуў ён, як над кім іншым.
«Стары змоўшчык» сцебануў каня. Дарога пайшла лепшая і вызірнуў месячык.
Во, хутка наша месца, паказаў ён пугаю на нейкі, вядомы яму, знак.
Сапраўды, праз якія паўвярсты крута павярнулі направа і праз прагал між дрэў выкаціліся на паляну, старую высечку аль6о знішчаную сялібу.
-Тр-р-р! спыніў каня пан Язэп.
На паляне было пуста і ціха. Пан Язэп прыклаўдалоні да вуснаў і тройчы правухкаў амаль як сапраўдны пугач. Адразу ж знедалёку пачуўся падобны адказ, а затым трэск галля пад нагамі людзей, што не мелі патрэбы асцерагацца. 3 цемры паказалася некалькі постацяў.
Позніцеся, хлопцы! пан Булат не мог, каб не падражніцца.
А мы ад пана ў гушчары хаваліся! прагучаў юнацкі голас. Думалі, ці не заблудзіцца разам з камендантам!