• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Паслаў падагнаць жаўнераў, сказаў Янак. Чакаць будуць.
    Ён паказаў на голы кавалак берагу, адкуль плыты будуць дасягальныя для мушкетнага стрэлу.Туды ўжо паскакалі афіцэры, a за імі двое старэйшых.
    Але ж калі яны нас, то і мы іх дастанем! крыкнуў нехта з канфедэратаў, уладкоўваючы мушкет на сядле. Іншыя пайшлі за яго прыкладам.
    -	Паскубем трохі тых паўлінаў!
    Плыт набліжаўся да небяспечнай рысы павольна але няўхільна. Стары рэтман трымаўся на дзіва спакойна, хоць выдатна разумеў, да чаго рыхтуюцца людзі на беразе. Відаць, звычка да небяспекі на рацэ выпрацавала ў простага селяніна ці не галоўную рысу верхавода: здольнасць крыцца з уласнымі трывогамі. Ён чамусьці ўглядаўся не столькі ў тых на беразе, колькі ў раку наперадзе. Нешта вырашыўшы ці згледзеўшы, павярнуўся да Рамана, ведаўужо, хто галава ў гэтых адчайных панічоў.
    -	Нетрывожцеся, пане, пашыюцца яны ў дурні, стары кіўнуў галавою на бераг. He пойдзем мы стрыжнем, як ім здаецца,
    Раман зірнуў наперад, але нічога там не ўбачыў.
    -	He разумею, прызнаўся ён.
    -	Вось і яны не разумеюць, задаволена рагатнуў рэтман.
    Клікнуў аднаго са сваіх і нешта прыцішана патлумачыў. Плытагон, спрытна прабягаючы паклёсамі, доўгімі бярвеннямі, што злучаюць між сабою плыты ў гонку, заспяшаўся да канцавой лавы. Рэтман кінуў нейкія каманды пярэднім і толькі тады палічыў патрэбным дацьтлумачэнні.
    -Там далей выспа і пратока. Хто не ведае, то адсюль і не заўважыць. Па такой вадзе, то там прайсці цяжкавата, але як мусіш... стары памаўчаў і загадаў Раману: Скажыце, пане, хлопцам пакласці стрэльбы ды ўзяцца за шасты.
    Раман не марудзіў ані хвілі. Другі раз на дзень Бог пасылае шанец. Хоць і здзіўленыя, але хлопцы падпарадкаваліся, раманава школа вайсковых парадкаўдавала плён.
    Раптам рэтман гучна пракрычаў:
    -	Увага пры шастах! Дапамагайце плыту, каб не лёг на водмель.
    Раман не чакаў ад старога такога голасу. Плыт якраз набліжаўся да берага, дзе чакаў непрыяцель. Драгуны расейскай царыцы ўжо рассыпаліся ўздоўж берага гатовыя да палявання. Яшчэ колькі хвілін і гонка расцягнецца пад прыцэлам іх мушкетаў. А пакуль што плыты ішлі па стрыжню пад ярыстым берагам,
    на шчасце нязручным для засады. Раман разумеў, што рэтману замінаць не павінен, і сачыў за тымі на беразе. Што атрад не ўсцераглі, ім ўжо ясна. He выключана, разаслалі людзей на пошукі, таму і драгунаў малавата і радзівілавых не бачна. Хоць на нашай жменьцы папомсціцца і то радасць!
    А хто ж гэта там? здзіўлена прамовіў Раман.
    Дзе? адгукнуўся Янак.
    Раман выдзеліў з двух начальнікаў нечым знаёмую постаць. Пазнаў. Сам яснавяльможны! Гонар мецьтакога супарата!
    Але маючы на думцы тытул, а не ваярскія здольнасці. Іншыя былі ў Міхала Радзівіла схільнасці: ласкі каралёў, бляск Нясвіжа, веліч роду, сямейныя клопаты. Змушаны палітычнымі меркаваннямі клану Радзівілаў, цесна пераплеценымі з маёмаснымі справамі, ганяўся пры шаблі за канфедэратамі па ўсяму Княству ўжо каторы месяц. А тыя, не маючы сілы на адкрытую 6ітву, рассыпаліся, як гарох, па лясах ды пушчах і не даюць спакою. Хоць бы, ліха на іх, каралі неяк дамовіліся. Радзівілы паладзяцьз кожным, як і каралі з Радзівіламі. Бо няма магчымасці згрэбсці той гарох у нейкія жорны ды перамалоць, каб мець нарэшце спакой. Вось і гэты клапатлівы атрадзікужо здавалася, у невадзе, а выслізнуў, нібы ўюн, і дзе яго шукаць? Шэльма-камендант, які хутчэй за ўсё на плытах, зноў іх збярэ і пачне джаліць, яктой сляпень.
    Наяўнасць маскоўскіх хаўруснікаў давала ўпэўненасць на выпадак бою, але не прыспарала прыхільнасці шляхты і не забяспечвала поспеху ў пераследах. Салдафонская самаўпэўненасць, што саступала хіба толькі прускай, рабіла маскоўцаў вельмі непрыемным і клапатлівым дадаткам амаль у кожным двары і вёсцы. Выбрыкі жаўнераў Пятра Першага, малахольнага цара, яшчэ моцна сядзелі ў памяці.
    Хапае, вядома, і такіх, што кідаюцца ў абдымкі, спадзеючыся нешта мець за сваё халуйства. Князь ставіў сябе па-за гэтай хеўрай, 6о лічыў наяўныя і чаканыя прывілеі неад'емнай часткай побыту Радзівілаў. Ліслівасць князёў не больш як даніна этыкету, і то да асоб каранаваных.
    Ліха на яе, гэту падвойную элекцыю, але ж і выйсця не было! Сядзеў бы зараз у Нясвіжы, да Міра паехаў, альбо ў Альбу. Сям'я ўвагі патрабуе! Далёкі думкамі ад вайсковай будзённасці князь не чуў, што яму бубніў палкоўнік. 3-за ўпартасці гэтага гусака страцілі некалькі гадзін, чым канфедэраты і пакарысталіся. A можа яно і да лепшага, аніводнага забітага ці параненага. Раптам у вушы князю ўдарыў гучны вокліч: «ГАЛС!»
    Перш чым з кустоўя ляснуў адзінокі стрэл, князь пляснуўся на грыву свайго каня, абхапіўшы яго шыю рукамі. Палкоўнік Лунёў ускрыкнуў і схапіўся за плячук. Стрэл узбаламуціў ад'ютантаў. Афіцэры сыпанулі з пісталетаў па кустах, над якімі яшчэ віўся дымок. Кінуліся з сёдлаў, але непралазныя зараснікі шыпшыны і звалы камення стлумілі іх імпэт. Пакуль пралезлі, замаховец знік і следу не пакінуў. Незнайшлі нічога апроч патаптанайтравы ды папяровага пыжа.Толькі тутуспомнілі пра плыты.
    Рамантаксама схамянуўся. Ну, крыкнуўтаму Радзівілу, сам не ведаючы чаму, але ёсць і важнейшае, Гонкі якраз адыходзілі на сярэдзіну ракі і звычайным шляхам павінны былі прайсці проста пад драгунскія стрэлы. Між іх ужо пачаўся рух, выбіралі зручнейшую паставу, улаштоўвалі мушкеты на фаркетах, падпорках з рагулькамі, альбо прымяраліся да якога каменя. Але здарылася нечаканае. Заварушыліся стырнавыя, забегалі хлопцы з шастамі, нешта пакрыкваў стары, хутка пераходзячы ад краю да краю плыта. Увесь вялізны воз бярвення пачаў збочваць з ранейшага напрамку і нібы ўцягвацца ў супрацьлеглы бераг. Так, прынамсі, здавалася драгунам, але і Раман са здзіўленнем разглядаў нешырокую пратоку, што ўбірала ў сябе плыт за плытам, хаваючы іх за густым дробналессем і кустамі, дзякуючы якім і была зусім незаўважнай. Услед прагучалі запозненыя і дарэмныя стрэлы.
    * * *
    Але князь занепакоіўся:
    He страляць! He страляць! Палкоўнік, загадайце сваім! крыкнуў ён.
    He страляць! крывячыся ад болю, крыкнуў Лунёў, хоць і не разумеў прычыны такой каманды.
    Апошні плыт знікаў у пратоцы. «Віват, яснавяльможны!» данеслася адтуль.
    Князь, усё яшчэ агаломшаны выпадкам, павярнуўся да палкоўніка. Двое афіцэраў, разрэзаўшы сурдут, перавязвалі яму плячо. Радзівіл назіраў са спагадай, адчуваючы сябе чамусьці вінаватым. Палкоўнік гэта заўважыў:
    Ерунда, князь. Слегка зацэпіло. А вот зазевайся вы на мгновенье получілі бы пулю в грудь, a то і прямо в сердце.
    -1 ўсё ж з-за мяне вы пацярпелі...
    Полно, ваша светлосць! Мы ведь на войне. А вы молодецдак угадалі!
    Князь падумаў, што маладзец нехта з плытоў. Страляўто напэўна не канфедэрат, не пакідалі б яны чалавека на такую рызыку. Свой нехта спрабаваў. А вось уратаваў канфедэрат. Няўжо праз столькі год пазнаў і пашкадаваў? Смерць князя паслужыла 6 найперш ім, але ж папярэдзіў! Пытанне аднаго з афіцэраў вывяла яго з задумы:
    А мы уж думалі, ваша светлосць, что та пуля вас сразіла. А что это крічалі с плота?
    Сігнал мне далі, ніякавата ўсміхнуўся князь.
    Какой такой сігнал? здзівіўся палкоўнік. Оттуда? ён кіўнуў на раку. Я, прізнаюсь, не всё по вашему улавліваю.
    -«Галс» крыкнулі. А для мяне гэта як сігнал, як загад прыгнуцца.
    Палкоўнік пакруціў галавою. Такога тлумачэння яму было недастаткова. Радзівіл і сам разумеў гэта.
    Чудно всё у вас, сказаў Лунёў. Стрелял ведь кто-то із этой шайкі.
    -He, панове! князь звярнуўся да ўсіх афіцэраў. Увогуле, страляў не канфедэрат. Я ў гэтым перакананы. Больш скажу: пачынаю здагадвацца, хто ў іх камендант. На пастоі пра гэта пагаворым.
    -Охотно послушаем, адазваўся палкоўнік. A то карты пріелісь. Последнее я, кстаті, понял: віват, ясновельможный, пахваліўся ён.
    * * *
    Калі князь дзівіўся, чаму яго ўратавалі, то і сам ратавальнік гэтага не разумеў. Раман стаяў на апошняй гонцы і глядзеў назад. Чаму ён крыкнуў? He мог спакойна назіраць скрытнага забойства, як ні кажы, знаёмага чалавека. Мерыўся той у Радзівіла, бо палкоўнік быў за ім.
    Увага, хлопцы! Прывальваем! гукнуў на сваіх рэтман.
    Канфедэраты прывычна схапіліся за шасты, не чакаючы асобнай каманды. Плытагоны моцнымі рухамі стырнавых вёслаў зганялі воз да берага.
    Міхась, дзыгай на барбарку!
    Рухавы хлапец скочыў на бераг, цягнучы за сабою тоўстую вужаку 6арбаркі. Другі спяшаўся ўслед з дубовым гартолем, моцным вострым калом. Нацягнулася прыбітая да зямлі барбарка, вастрыё гартоля, трыманага дужымі рукамі хлапцоў, арала мяккі бераг, але гонка запавольвала рух і прылягала да берагу.
    Кідай шрыгі!
    Плюхнулі вастрыём уніз цяжкія бярвенні. Спачатку канцавое, за ім пярэдняе, заглыбіліся ў пясчыстае дно. Некалькі хвілін хапіла, каб плыт прылёг да берага, нібы тут і стаяў. Раман з захапленнем назіраў за спраўнай працай сплыўшчыкаў.
    Ну, пане каменданце, вось і даехалі. Хтосьці з вашых хацеў пакатацца, то ці задаволены? засмяяўся рэтман.
    Задаволены, дзядзька, адгукнуўся Янак, тым больш, што без страляніны.
    Канфедэраты пачалі выводзіць коней з плытоў. Раман звярнуўся да плытагонаў:
    -Дзякуй вам, людзі, выратавалі нас! Калі што, кажыце, што
    прымусілі. Мы лепш хочам для ўсіх, для вас таксама.
    -	He нашага розуму справа, пане. Богусё рассудзіць, адказаў рэтман. Абыйдзі вас бяда. Дрэнна, калі чужынцы па нашых людзях на нашай рацэ страляюць.
    -	Вось вам да нашай падзякі, Раман усыпаў старому ў руку жменьку манет. Тут з паўсотні асмакаў на пачастунак. Бывайце!
    -	Дзякуем, пане, паважна пакланіўся рэтман.
    Плытагоны неадкладна заняліся сваім знараддзем. Раманавы хлопцы з берагу дапамаглі шастамі, затым шпурнулі іх на плыты і пайшлі да коней. Скочылі ў сёдлы, памахалі ўслед возу шапкамі і рушылі ў прыбярэжны лес. Выспа ўсё яшчэ хавала іх ад непрыяцеля.
    Калі спадае напружанне, людзі робяцца гаваркімі. Вось і зараз разгарэліся спрэчкі.
    -	А шкода, што князь прыгнуўся. Хай 6ы і ссадзіў яго той стралец!
    -	Але ж няблага, што і маскаль атрымаў!
    Разумна баеш, важна азваўся Янак. 3 князя жаўнер марны і рэгімэнтар нікчэмны. Хай лепш ён за намі ганяецца, чым хто здальнейшы.
    He мог Янак ведаць, што напрыканцы наступнага года здзейсніцца мара князя, і ён стане польным гетманам літоўскім. He таму, што пераможа канфедэратаў, 6о гэта зробіць хто іншы праз год, і не ў Вялікім Княстве, дзе канфедэраты суцішацца толькі пасля Пацыфікацыйнага Сойму і амністыі ў 1736 годзе. Міласцівы кароль ведаў, што Міхал Радзівіл не Януш і не Багуслаў, але памятаў, як грудзьмі стаў за яго абранне. Стаў, бо баяўся рабунку сваіх маёнткаў расейскімі хаўруснікамі саксонскага прэтэндэнта. Трэба сказаць, што пашэнціла не толькі князю з пасадай, але і войску, 6о не дасведчыла на сабе яго ваяцкіх здольнасцяў. Але менавіта ён упершыню распрацаваў і ўвёў у войску Княства мундуры.