Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
3 Вены да Мюнхена трапілі ўжо ў канцы траўня, амаль як у лета. Спеху не было, прагасцявалі амаль увесь чэрвень, і выбраліся ў Гэйдэльберг і Мангейм. Электар тамтэйшы, вельмі мілы стары, затрымаў гасцей з далёкага княства на цэлы месяц. А як настала пара развітацца, ён вазьмі і прапануй сваю яхту!
- Ого! Даже так!
- Электару, як і каралю адмаўляць не выпадае. А мне і самому такое ў навіну. Можа хто з майго двара і пабойваўся нязвыклага спосабу падарожжа, але змоўчаў.
- Полагаю не хуже чем в кареце. Самому не доводілось.
- Нашмат зручней, пане, нібы ў доме седзячы. А што крыху цеснавата, то ізноў жа не так як у карэце, дзе і ног не выпрастаеш, каб суседа не патурбаваць.
Яхта электара сапраўды нагадвала ўтульны плывучы дом, калі не маленечкі палацык. Збудаваная на ўзор распаўсюджа-
ных тады галандскіх герэн-яхтаў, што значыць яхта для пана, мела пукаты моцны корпус з пляскім днішчам, прыдатным на неглыбокіх водах. Над сярэдняй, самай шырокай часткай узнімалася невысокая надбудова.такзваны павільён.Там нешырокія, але зручныя, канапы, абцягнутыя прыемнай у дотыку і вясёлай для вока тканінай. Зручны стол з бакоў акантаваны ліствамі, каб не саслізгваў посуд, а на сценках некалькі бліскучых мядзяных лямпаў. Адразу за павільёнам месца, дзе можна сядзець, не замінаючы абслузе. Тут і шкіпер стаіць пры даўжэзным румпелю. Якраз пад ім невялікая камора для гаспадара. На гэты раз там месціўся ганаровы госць і шкіпер, бо людзей на судне было шмат. Матросы спалі на самым перадзе, там жа і кухарскае абсталяванне. На трэць даўжыні ад носа, перад самым павільёнам узнімалася высачэзная мачта, абвешаная прыладдзем дзеля мацавання і абслугі шматлікіх ветразяў. Каб судна магло ісці наўскос ветру, апроч рудля, па баках дзве вялікія плашчыны з моцных дошак, як велізарныя пялёсткі. На мялізнах іх можна падымаць. Карабель быў можа і велікаваты на вярхоўе Рэйну, але ж электар адпачывае не на адзіноце ды і не нашча. Патрэбна месца і дзеля гасцей і на прыпасы. Гасцінны гаспадар выправіў да яхты шасціконную фуру ласункаў і падмацункаў, дай Бог з'есці.
-3 тою фурай і з'явіўся вось гэты Галс, князь усміхнуўся нечаканай мянушцы, аніяк не ўспаміналася імя ані прозвішча ладнага маладога шляхціца. -Так здарылася, што паж мой ехаў з элекгаравым дваранінам услед за тою фурай. Тут і чуе, як нехта крычыць сярдзіта па-нашаму: "Што ты, нячыстая сіла, з жывёліны здзекуешся! Злазь ды зірні пад колы!» Паж мой, вядома, здзівіўся, пад'ехаў і бачыць маладзёна. Апранутага, скажам так, не вельмі вытворна, але пры шаблі. Відацьадзлосці пачаў лаяць фурмана не па нямецку, а можа і не ўмеў. А лаяць было за што. Смагаў фурман коней бізуном, а ў коле кавалак галіны развілкам заклінаваўся і фура ні з месца. Паж, хлопец смяшлівы, земляку і крыкні: «Апамятайся, вашмосьць, ты ж не на слуцкім тракце!» Парагаталі хлопцы ды і з'явіліся да мяне разам. Слова да слова і
апынуўся той шляхціц пры маім двары. Жвавы дваранін заўсёды прыдасца. Адразу ж фуру разладаваць ад падарункаў узяўся.
Шкіпер са сваімі матросамі здолеў усё размясціць так, што няведама дзе і пахавалася.
У сталіцах нямецкіх княстваў і на цэсарскім двары нашчадак аднаго з наймацнейшых і заможнейшых радоў Рэчы Паспалітай меў найцяплейшы прыём і ласкавыя провады. He дзіўна, што ў верасні 1723 года ён меў гонар прысутнічаць пры каранацыі цэсара Карла VI на чэскі трон, а затым атрымаў месца ў сойме Імперыі. Радзівілы даўно дамагаліся такога вызначэння. Князь быў цікавай партыяй і для шлюбнага дывана. Пад час падарожжа яго сваталі за двух князёўнаў і адну каралеўну, але не паддаўся спакусе і на радзіму вярнуўся кавалерам.
А пакуль што сядзеў на гладкай лаве і ўсімі грудзьмі ўдыхаў рачную прахалоду з лёгкім пахам берагавой плесні, што далятаў з ветрам. Вецер быў лёгкі, але дастатковы, каб яхта пад усімі ветразямі абганяла плынь і слухалася руля. Іншай хвіляй здавалася, што не яхта рухаецца, а зялёныя берагі праплываюць міма, праносячы перад вачыма бясконцыя краявіды. He менш цікава было назіраць рух на самой рацэ. Мноства суднаў ішло насустрач і ўслед з ветрам, плынню і коннымі запрэжкамі, асабліва блізу гарадоў. У гарадах караблі, чаўны і плыты аблягалі берагі ўшчыльную, іншы раз у два, тры рады. Грузілі, выгружалі, падвозілі і адвозілі поўныя фуры рознага тавару.
- He раўнаць нашу Свержань, нават на збажовай выправе, прамовіў Радзівіл з адценнем зайздрасці. Нёман, канешне, меншы, але гандаль у немцаў мацнейшы і да вады льгне.
- Прі вашем богатстве можеце повліяць, паважна зазначыў Лунёў.
Думаў і пра такое малады князь, паглядаючы на нямецкія прыстані, зручныя, з махінамі дзеля пагрузкі-выгрузкі, з брукаванымі пад'ездамі.
... Князь павёў поглядам і заўважыў постаць на самым носе. Апошні набытак яго двара. Собіла ж сустрэцьземляка такдалёка.
Але дзе іх не стрэнеш! А гэты Раман натрапіўся ў сам час, што 6 ні бурчэлі дваране...
Затое шкіперу ён спадабаўся адразу. Пачуўшы імя, запытаў: «Ты ёсць кроат?» Даведаўся, што ліцьвін, суайчыннік князя, і больш ні пра што не дапытваўся. Узяў яго хлопец цікавасцю да рамяства. Толькі ступіўшы на карабель, пачаў распытваць, што да чаго і як рухаецца гэта цудоўнае стварэнне. Маўклівы з выгляду немец ахвотна тлумачыў не толькі пра сваё судна, але і сустрэчныя. Слухаючы, князьтаксама пачаў адрозніваць адны ад другіх.
Вось вялізны кан, што апроч звычайнага ветразя з распорай мае спераду некалькі трохкутных, а ў дадатак вялікі як прасціна брыфок на папярэчнай райне, падвешанай на мачце. Цягне такі ветразь як добрая запрэжка быкоў, толькі каб вецеруслед. Авунь сціплыя працаўнікі ліхтэры ўпарта адольваюць плынь коннай цягаю з берага. Але найбольш розных аакаў.
«Рур-аакэн», паказваў шкіпер свайму вучню судна, абшытае так, што дошкі перакрывалі краем адна другую. Пляское днішча наўскос падымалася з вады, як санны полаз. Пад круглымі покрывамі люкаў хаваліся тавары рурскай правінцыі. «Бёндэр-аакэн», прыгажун з двума мачтамі і густым павуціннем канатаў наставіў пад вецер свае шматлікія ветразі. Здавалася гурма аблокаў лягла на ваду і суне насустрач. Нэкар-аакэн, дорстэнш-аакэн, само-аакэн, не было пераліку тым, аакэнам. I ўсе з каляровымі вымпеламі і штандартамі. Чаму 6 віцінам не насіць нашы барвы?
- Вось, мінаючы адзін такі аакэн, я і даведаўся, што такое галс, усміхнуўся сваім успамінам Радзівіл. Шкіпер не здагадаўся нас павучыцьзагадзя.
- 1нцересно! Вот ведь откуда слово прілецело.
- Шкіпер сам стаяў ля рудля. Вецер спрыяў, ішлі мы шпарка. Рака выводзіла прыгожую луку і якраз тут выпадала абагнаць даволі ладны карабель, нейкі з аакэнаў, чорт іх усіх упомніць. Нечым ён быў цікавы і шкіпер паказваў гэта майму двараніну.
Ну і мяне пацягнула глянуць. Толькі падняўся і ступіў бліжэй, як пачуў: «Галс!» і ў той жа момант быў збіты на дошкі палубы, a нада мною праляцела тоўсценькае бярвенца, да якога мацуецца галоўны ветразь. Прадаваў я разяваку, пане! Каб не зваліў мяне мой новы дваранін, то змяло 6 мянг да ракі, як пушынку, бо ў ветразя і дрэўца з жалезнымі акуццямі сіла немалая. Пазней перапалоханы шкіпер прызнаўся, што пры тым ветры і плыні вылавіцьмянебыло 6 надзвычай цяжка, а можа і немагчыма.Утакіх выпадках спадзяванне на плывацкія здольнасці, а ў мяне іх незашмат. Так што, лічы, мне ўратавалі жыццё. Шкіпер запатрабаваў прысягнуць, што паддамся навуцы пад тую каманду «галс», бо яна падаецца пры паваротах, калі ветразь з усімі прыстасаваннямі перакідваецца на другі бок. Двор мой прысягнуў, што не высуне галоў з павільёну падчас руху, але мне такое не прыстала. Раман, мой новы дваранін, пайшоў за маім прыкладам. Вось і пачалі мы на вокліч шкіпера «Галс» прысядацьды гнуцца дзеля весялосці ўсіх кампільёнаў. Затое не баяўся я аніякіх эвалюцый і мог любавацца ўсім, чаго душа запрагне. Ксёндз мой пераконваў, што ўратаваўся я, дзякуючы яго заступніцтву перад маімі святымі, а па праўдзе заслуга належала дваім: шкіперу і Раману, а вось прозвішча гэтага шляхціца, забі, не магу прыпомніць.
- Полагаеце, ваша светлосць, он на цех плотах оказался? Вот ведь чудеса какіе случаются второй раз вас выручіл.
-Трэці, пане палкоўнік! He ведаю каму ў гэтым шанцуе: мне ці таму чалавеку, засмяяўся Радзівіл.
- He зря, ваша светлосць, говорят: Бог тройцу любіт!
-Тут дакладна не магу сцвярджаць, але як падумаць... На такім доўгім шляху не маглі ўсе дні быць бесклапотнымі. Аднойчы, блізу горада Бона пачало хмурыцца, нагнала хмары, рака закіпела белай пенай. Шкіпер наш затрывожыўся, чакаў буру. На рацэ то яна не тое, што на моры, магу параўнаць, бо скаштаваў і марской, ледзь жывы вярнуўся. У мяне, мушу прызнацца, вантроба на гойданку занадта чуллівая. Ад дзяцінства туды-сюды на арэлях і вось я ўжо хворы! Так і тым разам: вецер завыў, хвалі ў карабель нібы мяхамі з зямлёю малоцяць, кідае нас як шкарлупі-
ну. Нудзіць мяне пачало адразу. Стаў я азірацца ці не шуснуць у тую шкіпераву камору, што ззаду, але спахапіўся. Калі ўжо пацягне на вымёты, думаю, то лепш у раку, чым, людзям жытло брудзячы, сарамаціцца. Прайшоў наперад за павільён і лёг на дошкі ля самай балюстрадкі, каб заставалася толькі галаву высунуць у выпадку латрэбы. Ляжу, вочы заплюшчыўшы, пацеры шапчу, каб сунялася праклятая гойданка. Карабельчык наш аж уздрыгвае і такі здаецца маленечкі! А вецер раптам як ламане, як завіхурыць! Зверху нешта затрашчала і на мяне покрывам апаў ветразь. Тузануўся я вырвацца, а мяне яшчэ шчыльней ахапіла і прыціснула да бар'еркі як у мяшку. А звонку крык , тупаніна, усім не да мяне. Шкіпер нешта выкрыквае і раманаў голас пазнаю ў гэтым гармідары. Як пазней даведаўся, несла нас на каменне, бо яхта ходу не мела і рудля не слухалася. I што было 6 без ліцьвіна? Бо дваранін мой, Раман, не разгубіўся. Схапіў нейкі шост і ветразь падхапіў на распору. Дужы хлопец, то так і трымаў, пакуль матросы падскочылі на дапамогу. Хоць не тое, што трэба, але судна займела ход і пачало слухацца стырнавога, Шкіпер і скіраваў да берага, а я ў той момант выслізнуў з палону ды ў люк, што для матросаў. Там і пачуў, як зашаргацеў жвір пад сподам і перастала гойдаць, хоць вецер шалеў. Яхта на бераг ўспаўзла ледзь не да паловы. Пасля даведаўся, што мяне вельмі проста магло вываліцьда ракі.Такія ў мяне з гэтым ветразем прыгоды! засмяяўся князь. Затое маю чым госця забавіць, калі цікава.