Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
* * *
Раніцою, сеўшы ў сядло, Адам адчуў невыгоду. I страмёны не на тую даўжыню і ўвогуле не адчувалася прывычнай утульнасці: не ўтым месцы мякка, неўтым штось выпірае. Аз выгляду нібы сваё. Марка спачатку здзівіўся: іншых сёдлаў не было. Адам саскочыў на зямлю. Сядло рыхтык адамава, але не яго. Несумненна таго ж майстра, 6о і аздобы і тавар тыя самыя. Паклікалі карчмара і зразумелі. Позна ноччу завітаў чалавек, перадрамаў крыху і на золку выправіўся далей, хоць і сам і конь былі моцна здарожаны.
Пасмяяліся над здарэннем, але што парадзіш, давядзецца прывыкаць. Ужо добра ад'ехаўшы, Адам няведама нашто сунуў руку ў пустую ольстру і намацаў невялікі скрутак. Паверх скрутка нейкіх папер была шчыльная абгортка, добра заклееная і па канцах залітая чырвоным воскам з выразнымі адбіткамі пячатак.
Восьтабе маеш! усклікнуў Адам, паказваючы Марку нечаканую знаходку. Нейкая пошта. Як жа чалавек зблытаў! Відаць, сапраўды, ушчэнт падбіўся.
Ён агледзеў пакунак. Надпіс на абгортцы пазначаў: «Маёнтак Шалашы, пану Максіму Вярыгу, пану на Шалашах».
Ну, во! Пашанцавала! Завітаем у Шалашы і вернем сядло. Здаецца нетак і далёка?
Марка падумаў, прыкідваючы магчымую страту часу, пацвердзіў, што ехаць недалёка, калі напрасткі.
-Заадно і чалавеку прыслужымся, сказаў ён. Можа што важнае страціў і зараз у роспачы, дзе шукаць.
Стары ўсё сваё жыццё некаму дагаджаў, лічыў гэта сваім прызначэннем і, мабыць, не чакаў, што і яму належыць ад каго-небудзь падзяка. Зрабіць нешта добрае для яго было патрэбай натуры. Адам вельмі любіў старога за гэта, 6о ніколі ўтакіхучынках не адчувалася ліслівасці і лёкайскай прыніжанасці.
Пан Вярыга сустрэў іх ветліва, але насцярожана. Выслухаўшы апавяданне і агледзеўшы даручаную пасылку, увачавідкі супакоіўся і адтаў. Асабліва падзейнічалі некранутыя пячаткі і шчырасць маладога студыёзуса, які бачыў у здарэнні толькі смешны выбрык лёсу. Пан Вярыга падзяляў яго погляд цалкам і бясспрэчна. Высветлілася, што кур'ер спыніўся ў недалёкім фальварку і злёгу гарачцы.
Проста шчасце, што пан зрабіў ласку і давёз паперы. Вельмі патрэбныя каштарысы на рамонт млына. Ужо збіраўся сам ехаць у белы свет, але ж куды кінуцца? казаў пан Вярыга, частуючы Адама півам свайго ўласнага вырабу.
Цяжка было б нас сустрэць, Адам патлумачыў, што палявалі патаемна ад бабулі, таму пазбягаюць сустрэч і размоў.
Пан Вярыга весела зарагатаў і прызнаўся, што фартэль яму добра знаёмы, бо ў моладзі заўсёды ёсць таямніцы ад старэйшых.
Шкода, што мой студыёзус таксама недзе лётае, сказаў пан Вярыга. Добра было 6 пазнаёміцца. Так што запрашаю пры кожнай нагодзе...
Развітваліся сардэчнымі прыяцелямі. Калі Адам падыйшоў да каня, Марка сказаў:
Я вам, паніч, сваё сядло паклаў. Можа зручней будзе.
Адам запярэчыў, але стары аб’явіў, што не хоча слухаць, як панічу не сядзіцца. He паведаміў, што гаспадар сам-насам папрасіў неадменна пакінуць сядло з-пад Адама на фальварку, забраўшы любое лепшае, калі свайго раптам не застануць. Добры гаспадар нават сунуў нешта ў кішэню за турбсты.
Паніч твой усё адно не возьме, а табе, чалавеча, прыдасца.
Марку падалося, што пан Вярыга не сцярпеў 6ы адмовы.
Дзякую, пане. Калі ўжо ў кішэні, то няёмка вымаць, хоць не дзеля гэтага стараліся, патлумачыў стары.
Здагадваўся ён, што не пра млын тыя лісты з пячаткамі, калі да сядла такая прывязанасць. Чуе чалавек тое-сёе, калі не дурны. Паны ўжо ледзь не год ваююць, у кожнай вайне без дэпешаў не абыйсціся, а на кур'ераў заўсёды палююць. Ратавацца мусяць, як зайцы, толькі ўцёкамі, 6о паперыну і на мёртвым забраць можна. Абы паніч не западозрыў! Хай адпачне ды едзе здаровы да навукі.Такі досвед вынес стары Марка з нядоўгага, дзякаваць Богу, побыту ў войску.
Ехалі, не стамляючы коней, але Марка ўсё адставаў і адставаў,у сваю чаргу наракаючы на сядло. Ён трухаў добра такі ззаду, калі Адама з абодвух бакоў абскочылі ўзброеныя людзі.
Стой! He рухацца! Зброі не руш! сыпаліся вокрыкі.
А з кустоў выграмольваліся яшчэ і яшчэ. Свае і ўжо прывычныя воку мундзіры расейцаў.
Што вамтрэба?!-абураназапытаўАдам,адшукаўшы вачамі афіцэра.
Вашмосьць арыштаваны, патлумачыў той. Аддай зброю!
Няма ў мяне нічога апроч стрэльбы ды нажа, з палявання еду, сказаў Адам.
Слова гонару?
Слова гонару! прысягнуў Адам, спадзеючыся, што неўзабаве ўсё высветліцца.
Але з ім не жартавалі. Папярэдзілі рашуча і без выкрунтасаў:
Звязваць не будзем, але не важся ўцякаць падзіравім на рэшата!
-А навошта мне ўцякаць? I з-за чаго арышт? дабіваўся Адам.
Пазней даведаешся! пагрозліва паабяцаў другі афіцэр, наблізіўшыся да Адама. Адзін на паляванне? з'едліва дадаў ён.
Чалавек па ўсім выглядала недаверлівы і злосны.
He на паляванне, а з палявання, а з кім і куды, то, папраўдзе, не панскі клопат, паціснуў плячыма Адам.
Афіцэр крута павярнуўся да жаўнераў:
Вы трое, нядбала ткнуў пальцам. Гайда назад! Можа там яшчэ хто пляцецца.
Але Марка быў хітрэйшы за паручніка. Як толькі згледзеў, што паніча схапілі, крутануў каня і знік у лесе.
-Трасцу вы мяне зловіце! Марка вам не студыёзус!
Чакалі паляўнічыя зайца, ды ўпалявалі нетаго! Аддаваць сядло гэтым з маскалямі аніяк нельга. Панічутолькі горш зробіш. Лепш тым, хто яго згубіў, можа і панічу неяк дапамогуць, з-за іх жа трапіўутарапаты.
Дзе гушчаром, дзе сцежкамі дабраўся ён да фальварка. У густым ельніку навязаў каня, зняў і надзейна схаваў сядло, наламаў лапніку і прылёг чакаць цямна. Калі добра сцямнела, узяў стрэльбу, праверыў ці лёгка вымаецца з похваў нож і скіраваўся да забудоваў. Ад самага ўзлесся да іх цягнулася збажына. «Але ж палае мяне гаспадар», думаў Марка, адхінаючы пругкія сцябліны.
He заўважалася аніякіх знакаў пастою войска. «Хіба і сабакі не трымаюць»,здзівіўся Марка і пабразгаў у невялікае вакенца хаты. На дом гэта сціплае жытло не выглядала. Калі мужчынскі голас запытаў: «Хто?», Марка адказаў сцішана:
Ад пана Вярыгі. Да гаспадара з даручэннем.
Чакай, прагучаў адказ.
Зашоргала завала і на парозе паказаўся чалавек у споднім, з
кажухом на плячах. У руцэ паблісквала нейкая зброя.
Хто тут?
Марка хуценька паведаміў, што яго прывяло поначы да незнаёмых людзей. Здалося, яму паверылі, бо гаспадар загадаў чакаць пакуль ён апранецца. Стары прысеў на прызбе, паклаўшы стрэльбу на калені, і пільна слухаў. Навокал панавала ціша. Толькі з хаты далятала прыглушаная гамана, нейкія стукі і шоргаты. Нарэшце з'явіўся гаспадар, апрануты і з сядлом у руках.
Во ваша сядло. Вядзі, чалавеча.
He сярдуйце на мяне, пане, перапрашальна прамовіў Марка, але я краўся жытамі, баяўся засады.
- Разумна рабіў, невялікая шкода. Сумленныя вы з панічом людзі, дапамаглі нам.
- Ой, ратуйце яго, паны, ён жа ні ў чым не вінен!
Арандатар уздыхнуў з разуменнем.
- Я мала што магу зрабіць, але перакажу вышэй, запэўніў ён. А цябе, чалавеча, прашу маўчаць, у што выпадкам ублыталіся. He да вас папрок кур'ер усяму вінен, але ж лічы ў непрытомнасці прыехаў.
- 3 кожным можа здарыцца, паспачуваў Марка. А наконт таямніцы будзьце пэўныя наконтнас абодвух.
Удвох асядлалі каня, гаспадар забраў сваё.
- Шчасліва ехаць! Асцярожна будзьце!
Заставайцеся з Богам! адказаў стары і крануў каня.
* * *
Пакуль Марка туляўся па лесе і чакаў цямна, яго паніча давезлі да мястэчка і адразу прывялі ў карчму, дзе атабарыўся пан рэгімэнтар Рэкуць са сваімі прыбочнымі. Галоўны начальнік без доўгай цяганіны пажадаў сам зірнуць на важнага арыштанта. Адама па ранейшаму не звязвалі, абыходзіліся без абразаў, хоць непрыязна. У пакоі, куды яго прывялі, Адам убачыў за ста-
лом мажнага, з моцным бычыным каркам афіцэра. Мяркуючы па стаўленню прысутных, гэта і быў начальнік размешчаных у мястэчку ваяроў. Апроч яго сядзелі яшчэ трое: двое з патруля і нейкі масковец. Сесці не прапанавалі, мабыць, каб адчуў сябе сапраўдным арыштантам. Пацякла даўжэзная хвіліна маўчання.
-Так! нарэшце цвёрда прамовіў галоўны, утаропіўшы вочы ў Адама.
На думку афіцэра пагляд павінен быў змусіць затрыманага выкласці ўсё, што той ведаў, чуў і нават пра што здагадваўся. Але чараў не адбылося, 6о будучы медыкус, сваім парадкам пазіраючы ў вочы афіцэра, прыкідваў, ці далёка таму да дэлірыюм трэменс з прычыны празмернай схіл ьнасць да моцнага пітва. Суровы камандзір іначай разумеўувагу арыштанта.
-Так, паўтарыў лагодней. He палохайся! Выкладвай па парадку.
- Найперш хачу ведаць з кім маю гонар... пачаў Адам. Затым патрабую тлумачэнняў наконт бяспраўнага затрымання. Толькі пасля гэтага задам наступнае пытанне.
Адам выказаўся без перашкод, толькі дзякуючы поўнаму аслупенню ітакой жа раз'юшанасці пана рэгімэнтара. Невядома на што 6 ён наважыўся, каб не ўспомніў пра сваю высокую пасаду. Прыкладам яснавяльможнага князя, свайго пана, стлуміў злосць і агледзеў падначаленых, ці не заўважыў каторы яго слабасці. Падначаленыя, як ніжэйшыя рангам, не мусілі стрымлівацца.
- Во! здзіўлена выгукнуў самы малады, начальнік патруля.
Ягоны калега, хударлявы, невысокі паручнік са злосным тварам віскліва крыкнуў:
- Тут пытанні задаем мы! Зірні на яго, капітан!
Капітан-масковец зарыпеў крэслам. Відаць зразумеў словы Адама, але не азваўся. Сядзеў крыху зводдаль, ці то госць, ці сціплы назіральнік, але выраз твару меў самаўпэўнены і ўладчы. Начальнік апанаваў сваё незадавальненне, перачакаў віск паручніка і, звёўшы бровы, узняў вочы на арыштанта.
Перад вашмосьцем рэгімэнтар Януш Рэкуць! паведаміў ён напышліва і, баючыся блытаніны, удакладніў: Гэта я! Затрымалі васпана, 6о маем падазрэнні. Гэтага дастаткова ў ваенны час.
Такі грунтоўны адказ патрабаваў адпаведнага стаўлення.
-А я, Адам Барташэвіч гербу Грыф, заяўляю, што аніякіх падстаў на затрыманне ў вас няма і патрабую неадкладнага звальнення.
Бачты! не стрымаўся местачковы рэгімэнтар. Лепш кажы, вашмосьць, дзе лісты і выкладвай усё, што нас будзе цікавіць. A цікавіць нас будзе ўсё! падкрэсліў ён і зарагатаў, задаволены ўласным досціпам.
Прысутныя падтрымалі весялосць начальніка, а затрыманы меў час падумаць.
Дзе быў, каго наведаў? дадаў сярдзіты паручнік. Кур'еру ёсць што расказаць.
Незаўважна для сябе афіцэр дапамог арыштанту ўсведаміць, што здарылася.
Выкладваць мне нечага, спакойна адказаў Адам. У Кракаве вывучаю медыцыну, прыехаў на вакацыі, выбраўся на паляванне. Дзе, з кім, куды і чаму, ягамосьцяў не датычыць. Аніякіх лістоў не маю і не меў, таму і аддаваць нечага. Дарэчы, калі 6 былі, то аддаў 6ы толькі па прызначэнню, а не цікаўным да чужой перапіскі ягамосцям.