• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Дык дзе схаваў лісты? Каму іх вёз? гыркнуў рэгімэнтар. Успомніў?
    Адам паціснуў плячыма.
    Нічога не вёз, таму і хаваць не было чаго.
    А мы і так усё ведаем! Пад чыю каманду і дзе збіраеце аддзелы? кулак ізноў грымнуў у стол.
    Калі ўсё ведаеце, то навошта чэпіцеся да чалавека, які не ведае нічога? Адам прымусіў сябе засмяяцца весялей, чым мог.
    Сабін Будрэвіч не так моцна пацярпеў ад Бахуса і быў больш стрыманы. Апроч таго пачаў сумнявацца ў прыналежнасці студыёзуса да канфедэрацкай канспірацыі
    Мова пра тое, вашмосьць, пачаў ён тонам пераканання, што чалавек іншым разам можа выпадкова ведаць нешта істотнае, нават не здагадваючыся пра гэта. Менавіта тактрэба ўспрымацьсловы пана рэгімэнтара.
    Адам адзначыў, што з «ацана» ўзняўся да «вашмосьці» і зрабіў выгляд, што падзяляе такі падыход. 3 юначай бестурботнасцю верыў, што прыгода хутка скончыцца ганебнай паразай гэтых тупаватых жаўнераў, таму не мог адмовіць сабе прыемнасці падражніцца.
    Прымаеце мяне за кур'ера канфедэрацыі? запытаў ён памяркоўна, зірнуўшы на афіцэраў амаль спачувальна.
    Гэтым разам прысутнічалі і Доўнар і Кубліцкі. Рэгімэнтар быў упэўнены, што ноч з пацукамі зломіцьупартасць студыёзуса і хацеў мець сведкаў бліскучага дазнання. Капітан Хвастоўз налітым крывёй тварам прывычна парыпваў крэслам, але сёння прыглядаўся да маладога арыштанта з большай цікаўнасцю.
    А каторай з канфедэрацый? Можа скажаце? сгудыёзус, мабыць, сапраўды пачынаў паддавацца.
    Але пытанне было толькі на першы погляд нескладанае. Апроч двух канфедэрацый супраць Аўгуста Трэцяга, існавала трэцяя, у яго падтрымку. Завязаная яшчэ на элекцыйным полі кемнымі ў такіх справах людзьмі, мела добрую арганізацыю і свае ўласныя мэты, якія шмату чым не адпавядалі намерам караля. Прыхільнікі гэтай варшаўскай канфедэрацыі марылі кіраваць каралём, рассылалі кур’ераў па ўсёй Рэчы Паспалітай і не квапіліся разгалошваць свае сувязі. Але наступаць на хвост іхняму кур’еру было б, як найменш, неразумна.
    Будрэвіч прыкідваў, ці не зрабіць які крок насустрач, але надзеі на паразуменне развеяліся, якдым. Студыёзус плюнуў са злосцю:
    Божа мілы! усклікнуў ён. Ну якія з вас следчыя! Гора, калі з вас гэткія ж афіцэры. Трэба быць, прабачце, ёлупнем, каб думаць, што нехта даверыць важныя звесткі на словах! Дзеці ведаюць, што тое робіцца пад шыфрамі, невядомымі найперш
    кур'еру. Вы сваімі бязглуздымі пытаннямі больш мне паведамілі, чым дазналіся.
    Прысутнасць сведкаў стрымала праведны гнеўпана рэгімэнтара і раз'юшанасць паручніка Будрэвіча. Першы адчуў у злых выказваннях арыштанта горкую праўду, якую вінаваты не стаў 6ы выказваць Другі прыкідваў як лепш выкруціцца з нязручнага становішча без страт на рэпутацыі.
    Я табе, вашмосьць, усё адно не веру, голас пана рэгімэнтара траціў ранейшую пэўнасць. Ён перамолваў у задуранай галаве пачутае і здагадваўся, што хуткага поспеху ў следстве не прадбачыцца.
    Будрэвіч паспяшаўся з дапамогай стомленаму абавязкамі начальніку.
    Мы ўсёроўна іх разаб'ем! выгукнуў ён ваяўніча. Навошта табе, студыёзусу, з імі звязвацца?
    Адам быў задаволены. Непрыяцель не толькі не перамог, але перайшоў да абароны.
    А мне ўсё адно, ці яны вас, ці вы іх. Але я не думаю, што апошняе пад сілутакому Ганібалу, як васпан, паціснуў плячыма ўпарты студыёзус.
    Рогат пана рэгімэнтара пакаціўся па пакоі, як гром.
    Га-га-га! заходзіўся ён у весялосці. Значыць, Ганібал у маім рэгімэнце! А мы і не ведалі! Го-го! Дык гэта ж ад "ганьбы”! здагадаўся рэгімэнтар. Як ён цябе, браце!
    Так ці гэтак арыштант адвёў увагу ад вышэйшай асобы і асмяшыў ніжэйшую, няхай ужо ідзе ў сваю камору, бо пара галовы палячыць, а там і палуднаваць...
    * * *
    Януш Рэкуць зазірнуўда капітана дамовіцца наконтудзелу грэнадзёраў у вартах і здзівіўся, што той нешта старанна крэмзае на аркушы паперы.
    Заході, пан. Садісь, в ногах правды нет. Очень кстаці заглянул.
    Можа перашкодзіў? А скажы, выходзіць ваша праўда ў тым, на чым сядзіш? пан рэгімэнтар зарагатаў.
    -Скажеш тоже! Всё у цебя, как это по-вашему, жарцікі, пакрыўдзіўся Хвастоў.
    Здзіўлены неразуменнем ягоных нескладаных жарцікаў, пан рэгімэнтар толькі паціснуў плячыма.
    А што грызмоліш? Бачу шмат паперы перавёў?
    Такое дело, важна патлумачыў капітан. Его п ревосходзі цел ьству реляцыю составляю!
    Самому генералу? здзівіўся Рэкуць.
    Я ведзь к вам от него пріставлен, капітан нават выпрастаўся ад усведамлення такога вызначэння. Ему і докладываю, таково пріказаніе.
    Пан рэгімэнтар пахмыкаў, памаўчаў, прыкідваючы, хто ж тут важнейшы, калі гэты мачыморда маскоўскі самому генералу піша.
    А навошта я табе? Кажаш, кстаці заглянуў.
    Совет нужен, адказаў Хвастоў, хвілінку падумаў і дадаў шчыра: Докладываць-то, по справедлівосці, нечего.
    Супраць гэтага пярэчыць немагчыма, падумалася Рэкуцю. За дарогамі сочым, мястэчка ахоўваем, але, калі ціха, то можа без нас было 6 яшчэ цішэй. He пісаць жа, што ў пушчу хлопцаў бізуном не загнаць, сноўдаюцца па ўзлессю ды варон пужаюць.
    Я воточемхотелспросіць,-асцярожна пачаў капітан, неуказаць лі мне, что схвацілі мы важного гонца, чем пресеклі пісьменные сношенія между головкой бунтовшчіков і месгнымі главарямі?
    Пан рэгімэнтар задумаўся. Калі даведаецца генерал, то будзе ведаць і князь. А ідзе на тое, што генерал мае ўлады ўсё больш, а яснавяльможны усё меней. He зашкодзіць, калі абодва зразумеюць, што ў мяоэчку надзейна забяспечваецца парадак і паслушэнства ўладам. Ну і першым збрэша гэты маскаль,так што будзе на кручку, Але пэўныя рэчы не давалі спакою.
    Але якз доказамі?
    Успел унічтожіць! дакладна акрэсліў капітан.
    Што ж, можа быць, пагадзіўся Рэкуць. Давай, пішы!
    А ешчё вот о чём хоцел посоветовацься, капітан падбіраў словы, баючыся вострай адмовы, a то і абразы. Можетты мне передашь этого арестанта? Нету вас страха перед власцью. У меня он сразу заговоріт. Появятся і доказацельства.
    Капітан з надзеяй зірнуў у вочы рэгімэнтару. Але не заўважыў там іскры ўзаемаразумення.
    Што не, то не, судар! рашуча адмовіў Рэкуць. Узялі яго мае хлопцы, справа не завершана, а ён, успомні, шляхціц.
    Ох, кругом это ваше шляхецтво, уздыхнуў Хвастоў. У меня всё было 6ы прошче, ну да пусць.
    Капітан не надта налягаў. Разумеў, што валтузня з шляхоцкімі арыштантамі непрыемны клопат. А вывозіцьу паветпасварышся з хаўруснікамі, сабе горш.
    А как ты на такое: просім, мол, содействія в непременном содержаніі под стражей упомянутого Адама Бартошевіча. Ато налецят заступнікі, под залог ілі ешчё как начнут требоваць. He знаю всех вашіх порядков. Мудрено это, когда малый человек норовіт законамі воспользовацься!
    Пан рэгімэнтар на такую прапанову прыстаў нават з ахвотаю. Прыкрыўшыся якой генерал ьскай паперай, будзе лёгка спасылацца на выкананне загаду, а тым часам хлопец памякчэе, ды і Будрэвіч пастараецца.
    Згода! заявіў Рэкуць. Патрымаем, нешта высветлім.
    Вот іменно! Так і укажем: ддя выясненія всех связей злокозненной шайкі! радасна падхапіў капітан. К чему нам лазіць по болотам, еслі пріманка в руках? А сілок мы умело наставім.
    Маеш рацыю! кіўнуў задаволены Рэкуць. Вінаваты ці не няхай сам даводзіць. А мы тым часам будзем даводзіць, што кругом вінаваты.
    Віжу, мысль мою ухваціл, адзначыў капітан. Можно ведь і слушок пусціць, что пташка нам всё нужное пропела. Тогда і те в лесу поверят, что школяр важная пціца. На этомтожэ хорошо сыграць.
    НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ
    Надвор'е ў дарогу не вабіла, сыпаў надакучлівы дожджык з ветрам, затым крыху праяснялася, і зноў пачынала імжыць. Але пан рэгімэнтар менавіта гэты дзень прызначыў на паведамленне пані Ганне Барташэвіч пра лёс яе ўнука. Малапрыемны абавязак усклаў на паручніка Будрэвіча, падкрэсліў, што гэта справа гонару ўсяго гарнізона. На здзіўленне Рэкуця вызваўся ехаць і капітан Хвастоў. 3 падказу паручніка ўгаварылі пана пісара, што ўсё ніяк не мог развітацца з гасціннымі панамі афіцэрамі. Усе згодна палічылі, што прысутнасць пана Юркоўскага паспрыяе дэпутацыі: ёсць і цывільны ўрадовец з павету...
    Мы да вас, шаноўная пані Ганна, з прыкрай, вельмі прыкрай нагоды, але што ж, калі служба, пачаў Будрэвіч пасля прывітання і рэкамендацыі ўсіх наведвальнікаў.
    -Так, служба! падхапіў пан пісар, надзімаючы свае ружовыя шчокі дзеля належнай судовай асобе значнасці. Salvo honore, аберагаючы гонар! Перапрашаем!
    Што ж гэта за служба ў вашмосьцяў у суправаджэнні замежнага войска? пасміхнулася пані Ганна.
    Час такі, шаноўная пані, прымірэнча прамовіў пісар.
    Ён не вельмі разумеў сваю ролю ў гэтай дэпутацыі. Найперш зычыў сабе захаваць звычайныя памяркоўныя дачыненні з пасэсыйнай уладальніцай. Аўладальніца нават не лічыла патрэбным трымацца абавязковага этыкету ў размове з гасцямі.
    Ці не дзякуючы няпрошаным абаронцам, ён такім стаў, сказала яна. Але што за прыкрая справа пагнала вас у непагадзь?
    Раззлавалі пані Ганну паводзіны капітана Хвастова, які пакінуў сваіх салдатаў пад дажджом і ветрам.
    Служба у ніх такая, сударыня, патлумачыў ён абуранай гаспадыні.
    У вас можа такія звычаі, а ў маім двары іншыя, аб'явіла яна
    рашуча. Ідзі, вашмосьць, загадай схавацца ў клець, а коней хоцьу старую стайню!
    Тон пані Ганны не дапускаў пярэчання, і капітан, буркнуўшы нешта, падпарадкаваўся. Урэшце, горш ім там не будзе, калі гэта ліцьвінка так ерапеніцца. Будрэвіч разумеў, што пачатак для размовы неспрыяльны, але так ці гэтактрэба было пачынаць.
    Шаноўная пані, асцярожна пачаў ён. Пан Рэкуць, рэгімэнтар драгуніі яснавяльможнага князя Радзівіла, упаўнаважыў нас паведаміць пра затрыманне вашага ўнука Адама Барташэвіча, як асобы, умяшанай у дзеянні супраць законных уладаў.
    Паручнік выцер узмакрэлы лоб, самае цяжкое было выказана. Ён вельмі баяўся якой-небудзь бяды, раптам бабуля самлее, альбо сэрца разарвецца. Што тады? Але бабуля не толькі не бразнулася на падлогу, а перайшла ў наступ.
    Што гэта васпан кажа?! усклікнула яна сярдзіта. Якія такія дзеянні маглі адбыцца ў вашым заняпалым мястэчку? Свінні ў лужынах патапіліся? Гарэлка ў карчме скончылася? Дык мой хлопец тут ні пры чым, 6о пару тыдняў не прайшло, як прыехаў. Апроч як да Ашмяны, нікуды не адлучаўся.
    Будрэвіч цярпліва знёс нечаканую атаку і тройчы пракляў Рэкуця за ганаровае даручэнне.
    Змушаны пані паправіць, як мага лагодней перапыніў ён гаспадыню дому. Пан Адам затрыманы не на дарозе да Ашмяны, а зусім на іншай. Дарэчы пра Ашмяну нават не ўспамінаў на допытах.