• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    -To і добра. Вёска непадалёку, а там якая каламажка знойдзецца. Вы ў госці ці з гасцей? запытаўся Адам.
    -	3 гасцей. Зусім блізка, адразу за рэчкай.
    -	Во, вазьміце, ён падаў кавалак смажанай дзічыны і хлеб.
    Падсілкуецеся па дарозе. А мне, прабачце, таксама пара. Бывайце здаровы, васпанна, і ты, хлопча!
    Адам скочыў у сядло, пакланіўся на развітанне і пагнаў па дарозе, што наўскос паднімалася ад нефартуннага броду. Выбраўшыся на выган, пераскочыў праз ручай і адразу павярнуў у лес. На першай палянцы злез, раззуўся, азірнуўшыся, зняў нагавіцы і споднікі, старанна выкруціў і кінуў на галіны. Пакуль усё трохі абветрыцца, можна падсілкавацца, напакаваў Марка на пяцярых. Чакаць, пакуль усё добра высахне, падалося смешным, яшчэ хто падгледзіць. Апрануў вільготнае, нацягнуў боты і рушыў да будана. «Скажы, якая прыгода», думаў ён. «Дасталося б нам ад бабулі за такія Ашмяны»! Адам ведаў, як хутка разносяцца весткі па дварах і фальварках, таму не дакараў сябе за недахоп гжэчнасці: не назваўся паненцы і пра яе не запытаў.
    Дзяўчыну тым часам грыз сорам, што ў сумятні і сполаху не даведалася нават, хго яе збаўца. Дзівілася, што такі ахвярны паніч адначасна такі нягжэчны. Роспыты Рыгоркі не далі нічога. Ён больш дбаў пра коней ды пра тое, як апраўдацца перад панам за карэту. Гэта ж не жартачкі! Паненка таксама пра карэту не забывалася. He церпіцьтатка самавольства, а самавольства яна, як ні глянь, учыніла. Нешта трэба прыдумаць, прыкідвала яна.
    Слухай, Рыгорка, вырашыла яна. He трэба казаць пану пра гэтага паніча. Самі загрузлі і, як змаглі, выкараскаліся.
    Яна сама не магла патлумачыць, чым гэта лепей. фурману было лягчэй.
    -Добра, паненка, але мяне і пытаць не будуць. Так ці гэтак пачастуюць бярозавай кашай, уздыхнуў ён, пагаджаючыся з непазбежным.
    -	Татка хоць і суровы але справядлівы, напомніла дзяўчына. Я цябе змусіла бродам ехаць. Як-небудзь перацерпім таткавы грымоты.ты толькі маўчы пра гэтага паніча.
    Рыгор не разумеў, чым гэта дапаможа ў справе з бярозавымі дубцамі, але пярэчыць не мог.
    -	Пра пана, то праўда, гаварыў ён, ведучы пад цуглі каня з
    паненкай. Трое астатніх крочылі на шворках услед. Але ж лейцы 6ылі ў маіх руках. Ледзь не давёў паненку да згубы.
    Фурман перахрысціўся, нібы просячы разграшэння.
    He думай пра гэта. Што было, то прайшло, суцешыла яго паненка. Я ва ўсім вінаватая.
    Суцяшэнне мала што давала. Рыгор спадзяваўся, што карэту пазней вызваляць, хоць направа спатрэбіцца грунтоўная. Можа і з бярозавай кашай неяк абыйдзецца, але ў фурманах красавацца ўжо не давядзецца. He даверыць пан свае дачушкі такому лёгкадуму. Добра, калі ў стайні пакіне. Панесла нялёгкаятым бродам!
    Панская дачка тым часам знаходзіла ўсё больш прычын не ўспамінаць пра выбавіцеля. Па строю відаць, што на паляванні, але чаму на таткавых гонях? Ці не гнаўся за якім зверам? А каб таткаў палясоўшчык надарыўся? Ізноў бы якая сварка-бойка ўсчалася. Хоць і сорамна, што падзякаваць не даўмелася, але нельга яшчэ які клопат на яго галаву сцягваць. Раптам сустрэне, тады і выправіць свой хіб, суцяшала сябе дзяўчына...
    Адам, пераапрануўшыся ў сухое, расказваў Марку, што яго напаткала.
    Кажаце, герб на карэце? перапытаў стары. Дык гэта пана Валадковіча карэта, суседа вашага, хоць і незычлівага. Тут паблізу толькі адна карэта з гербам. Ганарысты пан.
    У размовах з панічом Марка, як адораны даверам, дазваляў сабе значную шчырасць.Тым болей, што колішнія ўладары перадалі Барташэвічам разам з маёнткамі сваю застарэлую варажнечу да суседа. Яна моцна прыгасла, перайшла ў непрыхільнасць, але не знікала нямаведама чаму.
    А хто ж тады тая паненка? пацікавіўся Адам.
    Калі пекная тварам, то няма чаго думаць дачка яго! як неаспрэчнае паведаміў Марка. Рэгінай зваць.
    Прыгожая, сказаў Адам. Падумаў, што пад той момант неяк не адзначыў гэтага.
    -1 сэрцам добрая. Да службы ўсёй, да пакаёвак. Хроснікаў у яе ці не цэлы тузін, а мо' і больш і пра ўсіх памятае. Уся ў панінябожчыцу. Адзіная ў бацькі, то ён з яе вока не зводзіць.
    Любіць дачку?
    -Любіць і беражэ. Можа з-за вялікага кахання да жонкі, што памерла падчас народзін паненкі.Такі гаротны лёс, уздыхнуў Марка. Так удаўцом і жыве. I дачку не хоча выдаваць за абы каго, бо ахвотнікаў, баюць, было і ёсць нямала.
    Марка паварушыў вуголлі пад ражном з дзічынай, зняў шапку і, асцярожна памахваючы, каб не ўзнімаць попелу, паддзімаў жар, Пра навакольных паноў ён мог гаварыць гадзінамі. Адам быў слухач адпаведны, бо ў тутэйшых дачыненнях амаль не абазнаны. Але ведаў, што пан Валадковіч ці не самы маетны ў ваколіцы, калі не ў павеце, таму мог падкінуць Марку адпаведнае пытанне, каб не здавацца няўважлівым.
    Напэўна і пасаг спакушае, не толькі прыгажосць?
    Вядома! ускінуўся стары. Калі дачка адзіная, а добраў не змерыць! Кляштарам не адпіша, бо ў веры, кажуць, вельмі вальнадумны. Так што ўсё ёй! Вальнадумны і суворы! падкрэсліў Марка. Вось апавесціў некалі і шляхту і сялян, што як зловіць каго на паляванні па той бок Крываўкі, пакарае без літасці. Добра, што ў пару адтуль з'ехалі ды ніхто не бачыў, як за казуляю гналіся.
    Адам пагадзіўся, што пашанцавала, 6о зусім не збіраўся страляць па той казулі, а мог трапіць у клопаты.
    А чаму Крываўка? Вада ж чысцюткая, як з крыніцы.
    Здаўна клічуць. 3-за межаў некалі над ім кроў пралілася. Так што лепей за той ручай не ездзіць,зрабіў выснову Марка.
    Але думкі Адама займала не спрадвечная бойка ці бітва, a тое, як даверліва тулілася дзяўчына да ягонага пляча, абхапіўшы яго за шыю. Яктам з усімі цнотамі, намаляванымі добрым Маркам, а прыгажуню такую не часта сустрэнеш!
    Усё прыемнае мае свой пачатак і канец, надыйшла пара
    вяртацца дадому. Каб пані Ганна не ўнюхала дымнага паху, завіталі ў невялікі заезд суседняга павету. Добра памыцца, памяняць пракураную дымам вопратку, пагаліцца і наваксаваць боты. За дзень ледзь упораліся і Засталіся нанач.
    * * *
    Пазіцыя "рэспубліканцаў” прымушала караля гуртаваць сваю партыю. Яшчэ пры Аўгусту Другім асновай яе сталі саксонцы, шукальнікі пасад і фартуны. Цесна звязаныя з каралеўскім дваром, дапамагалі яму праводзіць не палітыку Рэчы Паспалітай, а саксонскую. Часам да дворскай групоўкі далучаліся і тыя, хто бачыў сваю будучыню не толькі ў служэнні Ветгынам, але не меў сілы дзеля ўласнай палітыкі.
    У пэўны момант падтрымкі каралеўскай "дворскай” партыі шукала згуртаванне названае “фаміліяй”. Кіравалі ім браты Чартарыйскія: Міхал падканцлер Вялікага Княства, Аўгуст ваявода рускі ІТодар познанскі біскуп.
    Род Чартарыйскіх з Вялікага Княства, не менш старажытны за Радзівілаў, не меў іхняга багацця і не адыгрываў вялікай ролі ў Рэчы Паспалітай. Толькі на пачатку XVII стагоддзя, дзякуючы атрыманню велізарнай спадчыны роду Сеняўскіх, яны імкліва ўзбагацелі і запэўнілі сабе выхад на сенатарскія пасады. "фамілія” бараніла "залатую вольнасць”, але жыццё пераканала яе ў неабходнасці рэфармавання дзяржаўнага ладу. Раз за разам зрывам Соймаў “рэспубліканцы” перашкаджалі Чартарыйскім атрымаць ад караля спадзяваныя вакансіі. А не маючы пасад, было немагчыма ажыццявіць палітычныя мэты згуртавання.
    Праграма “фаміліі” прадугледжвала скасаванне лібэрум вэта, падначаленне незалежных дагэтуль міністраў Сойму, перадачу ад караля Сойму і соймікам прызначэння на пасады і шэраг іншых змен. Пасля "нямога” Сойму барацьба згуртаванняў за ўладу і ўплывы набыла новага імпэту, а яшчэ больш абвастрылася напярэдадні і пасля смерці караля.
    Ужо аднойчы пазбаўлены трону на карысць Ляшчынскага, Аўгуст Другі перапалохаўся, калі той стаў цесцем французскага караля. Думаў не толькі пра сябе, але і пра сына. На падтрымку Радзівілаў, Патоцкіх, Тарлаў і Пацеяў не разлічваў. Асабліва Патоцкіх, бо жонка Юзафа, галавы роду, была з Ляшчынскіх.
    У пошуках прыхільнікаў супраць "рэспубліканцаў” кароль абрынуў на Чартарыйскіх струмень ласк. Групоўка "фаміліі” была нешматлікай і не магла моцна ўплываць на магнатэрыю, але вакол яе гуртаваліся светлыя людзі і гэта надавала "дворскай” партыі больш вагі і аўтарытэту. У сваю чаргу, набліжанасць да манарха фармавала грамадскую думку на карысць "фаміліі”.
    Але імкненне Аўгуста Другога забяспечыць карону сыну не адпавядала мэтам Чартарыйскіх. Яны схіляліся да Ляшчынскага, каб у будучым выкарыстаць яго падтрымку дзеля ўласнага кандыдата. У такім напрамку "фамілія” вяла перамовы з французскім паслом дэ Манці. Перамовы вялі і рэспубліканцы. Заклік абраць "караля-Пяста” аб'яднаў вярхі і нізы абодвух варагуючых згуртаванняў.
    Большасць шляхты не звязвала надзей на ўздым дзяржавы з дынастыяй Ветгынаў і падтрымала Ляшчынскага насуперак нахабнаму ўмяшаннюзамежных двароў, менавіта ў супрацьстаянні кандыдатуры чужынца.
    Але знайшлася і меншасць на чале з Любамірскімі і Вішнявецкімі, якая з нянавісці да Патоцкіх стала за саксонцам і пры дапамозе расейскіх і саксонскіх войскаў узвяла на трон Аўгуста Трэцяга. Барацьба груповак перайшла ў іншы расклад. Шмат каму спатрэбілася перагледзець свае пазіцыі.
    У першы час пасля падвойнай элекцыі агул шляхты быў збіты з тропу. Сенатары-правадыры не служылі прыкладам, a толькі заклікалі стаць у абароне Ляшчынскага. У гэтай сітуацыі прыхільнікі, якія не паспелі адыйсці разам з ім, больш былі заклапочаны абаронай сваіх маёнткаў, чым палітычнымі наступствамі раздваення. На дапамогу нерашучым бацькам прыйшло сенатарскае патомства. Менавіта сыны сенатараў ніжэйшага рангу сталі на чале супраціву ў канфедэрацыях Кароны і Вялікага
    Княства. А пад іх начала ішла шляхта, што не сподлілася падобна магнатэрыі і не хацела падпарадкавацца гвалту над яе правам выбару. Недасведчаная ў дзяржаўных справах, яна тым не менш разумела, чым пагражае ўмяшанне чужынцаў, не жадала жыць пад расейскім ці нямецкім ботам. Узнялося не згуртаванне прыхільнікаў Ляшчынскага, а паспалітае рушанне таго, што захавала гонар у спанявераным краі.
    Абранне саксонца дадало да соймавых і палацавых інтрыг пераслед незадаволеных, людскія страты ў няміласэрна бамбардаваным Гданьску, збройную барацьбу ў Кароне і Княстве. Сваю долю турбот па змаганню з ворагамі караля ўзяў на сябе і сціплы гарнізон Лубені на чале з мужным камендантам Рэкуцем.Трываў на пасту будзённа, ціха. I раптам усё памянялася ў адзін дзень!