• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    3 няўзрушанасцю вялікага палкаводца князь пакінуў па-за ўвагай страты і засяродзіўся на галоўным.
    Ці ёсць на іх скаргі мясцовай шляхты?
    Апроч Катовічаў то і няма, з палёгкай паведаміў камендант. Вось надоечы выказаў незадавальненне, што яго людзей пагналі з сенажаці.Там ад зімы заставалася пара стагоў.
    Князь сярдзіта хмыкнуў. Якімі справамі даводзіцца займацца Радзівілу! Стагі сцерагчы! Ліха на іх усіх: і канфедэратаў, і шляхту, і Катовіча нейкага!
    Але сенажацьтая не яго, а пана Мусіча. Атой здаўяеўдзяржаву пану Валадковічу, зацнаму чалавеку і маетнаму, дадам.
    Князя пачынала нудзіць. Ён заварушыўся ў крэсле, жэстам пакідаючы каменданту пакуты штодзённых зносін з маетнымі і незаможнымі, сквапнымі і прыстойнымі, з канфедэратамі яўнымі і патаемнымі. Уздыхнуў і спачувальна глянуў на афіцэра.
    -Трэба неяк палепшыць сітуацыю, сказаў ён, звяртаючыся да ўсіх. A то, бачу, гэтыя Галсы з Катовічамі вас з глузду звядуць. Можа маеце якія прапановы?
    Калі дазволіце, яснавяльможны пане, выкажу думку, нясмела адказаў камендант.
    Чаму ж не дазволю! Разумныя думкі толькі і дапамогуць.
    -Думка не мая, прызнаўся камендант, дапускаючы, што яна можа і не спадабацца начальству, а паручніка Рэкуця. Ён паказаў на мажную постаць свайго бліжэйшага падначаленага. Пан паручнік прапануе высунуць пляцоўку ў мястэчка Лубень, каб перакрыць дарогі з пушчы. А паручнік Будрэвіч дадае, што і двары шляхоцкія будзем мець на воку.
    Камендант, не хаваючы спалоху, чакаў, як будзе расцэнена іх агульная смеласць. На суцяшэнне нагадаў сабе, што аніякіх спроб здзейсніць прапановы не рабілася.
    Князь задумаўся. Узважваў, ці варта пра гэта размаўляць, ці запатрабаваць яшчэ якіх меркаванняў. Як ні кажы, вайсковая нарада, а тыя ў пушчы не дрэмлюць. He так страшныя тыя забітыя і параненыя, як вэрхал якога заядлага шлягона на сойміку, a то і ва ўладах.Так і застанешся канюшым. А што скажа матуля?! Палкоўнік рашыўся парушыць маўчанне.
    -Дело юноша предлагает, ваша светлосць! ён ухвальна зірнуў на каменданта гарнізона.
    Некалькі год перавагі веку дазвалялі палкоўніку залічыць і таго да «юношаў».
    Як я разумею, азваўся ў сваю чаргу князь, вашмосьці прапануюць змясціць там нейкі рэгімэнцік? Скажам, з дзесятак нашых, ну і пан палкоўнік сваіх падкіне, ён павярнуўся да Лунёва.
    Камендант, асмелены падтрымкай маскоўца, заківаў:
    Як з вуснаў маіх выцягнулі тыя словы! спужаўся ці не засмела разыйшоўся і прыціх у чаканні.
    Радзівіл абвёў вачамі “рыцарскае кола", нешта прыкідваючы
    і вырашыў, зірнуўшы на Рэкуця:
    Будзеш, вашмосьць, рэгімэнтарамутой Лубені, раз гэта твая задума. Разам з гэтым паручнікам, ён кіўнуў на Будрэвіча.
    -А я пошлю с німі капітана Хвостова. Подходяшчій юноша. Глаз імеет і всётакое...
    * * *
    Вечарам палкоўнік атрымаў запрашэнне князя завітаць пасля вячэры. Калі ад’ютант правёў яго, князь, не шкадуючы гаспадаровых свечак, нешта пісаў. Зірнуўшы мімабегам, палкоўнік са здзіўленнем сцвердзіў, што гэта не ліст і не рапарт. Радзівіл, папярэджваючы непазбежнае пытанне, бо палкоўнік распытваў пра ўсё незразумелае, а такога было шмат, патлумачыў:
    3 даўных год вяду дыярыюш. Слова ад лацінскай, азначае запісы падзей жыцця і гісторыі. Але ж прашу сядаць!
    Князь старанна склаў паперы і адсунуў на край стала. Туды ж адставіў чарніліцу і сабраў пёры ў прыгожы, арэхавага дрэва пёрнік. Уся ўвага госцю.
    А кому это інцересно, ваша светлосць?
    Нам жа цікава, што пісалі рымляне, іншыя старажытныя.
    -Такто рімляне! крыху сумеўся палкоўнік, не прызнаючыся, што не чытаў ніякіх "старажытных.”
    Князь падумаў, ці чытаў палкоўнік што-небудзь увогуле, але вырашыў паспрабаваць з іншай бочкі:
    У рымлянаў шмат цікавага па вайсковых справах...
    He думаю, что в нынешніх войнах это сгодітся, адгукнуўся палкоўнік. Уж больно времена далёкіе.
    Князь мог 6ы прывесці прыклады, калі менавіта наследванне рымлян прынесла вайсковы поспех, але не выпадала Радзівілам займацца адукацыяй расейскіх палкоўнікаў. А Лунёва, чалавека па свойму дапытлівага, зацікавіў княскі дыярыюш.
    Осмелюсь спросіць, ваша светлосць, сарамліва ўсміхаючыся, запытаўся ён. Неужелі, всё подробно запісываеце?
    Вядома не ўсё! засмяяўся князь. He ўсё варта, а іншае не хочацца. Вось зараз праглядаў леташняе...
    ...He ўсё хочацца запісваць, альбо расказваць. Вось хоць бы пра тое матуліна ўзрушэнне. Княгіня Ганна з Сангушкаў Радзівілава, канцлерыха вялікалітоўская, была моцна абурана.
    Як гэта, сыне, дазваляеш рознай нэндзе з сябе гэткія жарты строіць?! сердавала яна, даведаўшыся, што нейкі там Незабытоўскі ўзнімае вэрхал супраць яе Міхасенькі.
    Нетакая ўжо нэндза кашталян наваградзкі, асмеліўся запярэчыць князь Міхал.
    Няхай так, але ж не Радзівіл, каб на страляніну наважыцца! Гэта ўсётыя Чартарыскія, яго прыяцелі! не сунімалася княгіня. Глядзі як распаношыліся на тых сойміках! Папомняць яны мяне!
    Жах пры адной думцы, што яе Міхасенька мог быць падстрэлены ці, Божа барані, забіты, не даваў ёй спакою ад той першай страшнай хвіліны. Што не раз стралялі і нават забівалі радзівілаўскія людзі гэта іншая справа. Ведама ж: кароль з дэкрэтам, а Радзівіл з мушкетам. Прымаўка не мерзіла яснавяльможную пані, але яна, здаецца, ёю не злоўжывала.
    Ці варта вам, матуля, умешвацца, здароўе псаваць,мякка нагадаў князь Міхал.
    Калі так пра маё здароўе дбаеш, то сцеражы, вашмосьць, гонар родубольш рашуча!
    Дык і мая партыя за шаблі хапалася і на сгрэлы адказала, не марудзячы, рашыўся апраўдацца князь.
    Княгіня грэбліва махнула рукою.
    На гэта дурняў заўсёды хапала. А я не шабляй працую, а розумам. Урэшце, хто што мае! княгіня не хавала кпінаў. Вось паведамлю ягамосьцю маршалку...
    Родны брат княгіні Ганны князь Сангушка, маршалак надворны літоўскі, валодаў ці не найвялікшай ва ўсёй Рэчы Паспалітай астрозкай ардынацыяй і мог кінуць на падтрымку самай складанай справы немалыя грошы ітакія жуладныя паўнамоцтвы. Княгіня не збіралася марудзіцьз помстай неразумнай наваградскай шляхце.
    Загадай, Міхасенька, няхай прыйдзе сюды мой сакратар.
    -	Пісаць каму хочаце?...запытаўся князь, хоць адказу не патрабаваў.
    -	А як жа! Хіба не паслухаецца зяць свае цешчы? Хай паспрабуе! засмяялася княгіня, гарэзліва прыжмурыўшы вока.
    -	Вам 6ы, матуля, войскам камандаваць, не то ўхвальна не то крыўдліва кінуў князь, выходзячы.
    Ён не сумняваўся, што ў матулі ані каманду не адабралі 6 ані харугваў не распусцілі аніякія каралі. Але не бываюць жанчыны гетманамі. Можа і дарма? He было сумненняў, што швагер, галоўны рэгімэнтар вялікалітоўскага войска князь Міхал Карыбут Вішнявецкі зробіць для сваёй цешчы ўсё, што тая лапросіць, a дакладней, загадае. А калі ўспомніць, што ён яшчэ і канцлер...
    -	Стань, васпане, да сэкрэтэра ды выберы паперыну з найлепшых, прыязна, але рашуча загадала княгіня.
    Сакратар і не думаў марудзіць. Спрактыкаваным рухам падняў вечка срэбнай чарніліцы, праверыў на святло вастрыё пяра і застыў у чаканні, павярнуўшы твар да прынцыпалкі. Першы ліст будзе да брата.
    -	Шаноўны і каханы браце...
    Ліст да князя Мікалая павінен быў узрушыць не гэтулькі князя, які самой датычнасцю да рода Радзівілаў залічваўся да супрацьстаніславаўскай партыі, колькі яго здольную, разумную і жвавую жонку Барбару з моцнага роду Завішаў.
    Як бы ні ставілася княгіня да зяця, ліст павінен сведчыць належнае пасадзе шанаванне.
    -	Яснавяльможны мосьціпане канцлер, мой мосьціпане Bpa­pe, павольна прамаўляла яна, назіраючы за рухам спрактыкаванай рукі сакратара...
    Радок за радком клаліся на паперу клопаты радзівілаўскага роду, узнімаючыся да ўзроўню палітычных задач вышэйшых урадавых асоб Вялікага Княства.
    Уяві, вашмосьць, прамаўляла княгіня Ганна, пакуль сакратар старанна пакаваў лісты, лакаваў і прыбіваў пячаткай. Уяві,
    кажу, як гэта галота кінецца да Нясвіжа, калі маскоўская саранча пачне іх маёнткі пустошыць. Хіба толькі ў непавазе да князя Міхала справа? Калі царыца сваіх калмыкаў сюды напрэ, то і нашы радзівілаўскія добры спустошаць, як мышы свіран. А хто іх, скажы, не пусціць? Зяць мой няўрымслівы са сваім лялечным войскам? яна зняважліва хмыкнула. Уся яго жвавасць пойдзе на тое, каб уцячы на час.
    Сакратар слухаў падобнае не першы раз і, ведаў, што не апошні. Трэба ж і яснавяльможнай пані перад некім выгаварыцца без цырымоніяў і этыкету. А з сакратаром амаль як з мураванай сцяною, яснепані ведае.
    Сапраўды, яснавяльможная пані, на царскую арду мы слабаватыя.
    Слабыя! А ў нас нават Януша Радзівіла на сёняшні дзень няма!
    Княгіня з гонарам зірнула на сцяну, дзе сярод іншых вісеў абраз славутага ваяра, здольнага са жменькай войска стаяць супраць велізарнай маскоўскай сілы.
    -Дык навошта дражніць мядзведзя? працягвала княгіня прамову, вартую соймавай залы. Францыя дапаможа! Як мёртваму казань!
    Княгіня памаўчала хвілінку і загадала ўжо спакайнейшым тонам:
    -To раздай, васпане, лісты кур'ерам і няхай выпраўляюцца неадкладна. ...Ці не старанні матулі справілі мне сёняшнія турботы, падумалася князю. А вось Галс!...Так, Галс!... Гэта ж ён мяне ўратаваў. Благім стральцам такія справы не даручаюць, напэўна не лрамахнуўся 6! Варта зазірнуць у запісы, як вярнуся да Нясвіжа. Як гэта там... «Развітаўшыся з усімі на яхту электара сеў...» Тады ён і натрапіўся, той маладзён... Ды і сам быў не старэйшы...
    Князь акуратна паклаў вастрыё пяра на край чарніліцы.
    -Дык хочаце паслухаць, як я спаткаўся з тым Галсам? Але аповяддоўгі, 6о каротка нецікава ані расказваць, ані слухаць.
    -А куда нам спешіць? адказаў Лунёў. Я co всем нашім
    удовольствіем. У вас всё-такі многое іначе і, прізнацься, весьма занімацельно.
    Князь вызваніў служку і загадаў падаць віна, добрага, але не надта моцнага. Ведаў сваю слабасць і не хацеў упіцца, не скончыўшы аповеду. А пачацьтрэба было здалёк...
    * * *
    Звычаем заможных сямей маладзёнаў пэўнага ўзросту пасля навукі дома альбо ў калегіюме выпраўлялі за мяжу. Людзей паглядзець, звычаям павучыцца, мовы засвоіць, знаёмствы займець. П рацягласць падарожжа і кола знаёмстваў залежалі ад уласных і бацькоўскіх тытулаў і пасад, ад маёмаснага стану і набліжанасці да каралеўскага двара.
    Дзевятнаццацігадовы князь Міхал Казімір Антоні Базыль Радзівіл, дома проста Міхасенька, пазней вядомы як «Рыбанька,» выправіўся ўдарогу ў 1721 годзе. Падоўгу гасцюючы са сваімі дваранамі, пажамі і ксяндзом у Берліне, Дрэздэне і Празе, у самы росквіт вясны апынуўся ў Вене.