Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Канфедэраты падыйшлі да брычкі.
Добры вечар! Добры вечар! віталіся, пільна ўзіраючыся ў незнаёмага чалавека.
To ноч у вас з раніцы пачнецца? засмяяўся пан Язэп і дадаў ужо сур'ёзна. Вось вам, хлопцы, новы камендант!
А як там пан Ламацкі? пытанне было не зусім на месцы, але пан Булатзрабіў выгляд, што гэтага не заўважыў.
Добра, дзякаваць Богу, але давядзецца паляжаць. Вам усім ад яго прывітанне. Варта зазначыць, што вось гэтага пана Алеся ён і прапанаваў як свайго заступніка.
Раман напомніўсабе прывыкацьда новага імя.Такяны надумалі разам з Ламацкім. Няхай звонку здаецца, што той на сваім месцы. Раман саскочыў з брычкі, абыйшоў яе і пачаў вітацца са сваімі новымі паплечнікамі.
Алесь Янак!
Алесь Стась!
Алесь Лявон, Казімір, Мацей ...
Высокі, моцны дзяцюк ступіў крок з грамадкі.
Каб ведалі, пане каменданце, не хацелі мы ўцякаць, але ж такі загад быў!
Відаць было, што тая прыгода яшчэ непакоіць падначаленых Ламацкага.
Разумна зрабілі, паслухаўшыся. Так і належыць у войску, Раман свядома даў зразумець, што лічыць атрад вайсковай адзінкай.
Ну, вось і перазнаёміліся, перапыніў пан Язэп непрыемную для хлопцаў гаворку. Удзень свайго каменданта лепей разгледзіце, а пакуль скажу, што чалавек дасведчаны, генеральнасць яго ўхваліла, думаю і вы прымеце. Ідзіце за коньмі, а я шапну яму колькі словаў ды дадому.
Раман пайшоў услед за ім да брычкі. Пан Язэп дастаў з-пад л аўкі торбу.
Раздасі хлопцам, спіс у Янака. Што застанецца захоўвай, як табе зручней, гэта на розныя выдаткі. Вось за чым яны палявалі, ён трасянуў торбай. Там зашамацела і дзвынгнула. He падумалі на мяне, старога!
Пан Язэп абхапіў Рамана за шыю і прашаптаў:
Беражыся, сынку. Адзін ты ў нас з Габрыэлем. А калі што якое, то ведай, у Барташах...
* * *
Невялікі атрад каменданта Алеся блукаў па лясных дарогах, шукаючы ратунку. На пачатку ліпеня ў складзе трох тысяч сканфедэраванай шляхты выправіліся на дапамогу абложанаму расейцамі Гданьску, дзе знайшоў прытулак і абарону кароль Станіслаў. Але па дарозе заспела іх вестка пра капітуляцыю горада. Дзівіцца альбо наракаць не было падстаў. Горад пратрымаўся чатыры месяцы перад шматкроць большымі, чым ягонае, войскамі пад абстрэлам цяжкой артылерыі, давезенай з Расеі менавіта з-за адсутнасці поспехаўу штурме. Каб не быць прычынай большых няшчасцяў, кароль пакінуў горад і схаваўся ў Прусіі.
Ліцьвінскія канфедэраты складваць зброю не збіраліся. Раман выбраў шлях, здавалася б, адпаведны, але неўзабаве ар’ергард заўважыў пагоню. Гэта былі аддзелы войскаў канюшага літоўскага князя Міхала Радзівіла і расейскага палкоўніка Лунёва. Пераследнікі настойліва адцяснялі канфедэратаў ад пушчы да Нёмана.
Можа і пашэнціла б згубіцца на незлічоных лясных дарогах, сцежках і дуктах, калі б не варожы праваднік. Той сабачым пачуццём пазнаваў, куды яны павернуць, дзе зладзяць нанач свой няўтульны бівак, да якога двара памкнуцца за ежай ці фуражом. Прыдадзеныя «польскому православному» казакі слухаліся яго амаль як камандзіра, хоць сталася так не адразу.
Спачатку на правадніка глядзелі з падазрэннем і не заўсёды слухаліся яго парадаў, спадзеючыся на сваё маладзецтва. Пералом у думках замацаваўся пасля таго, як насуперак яго меркаванню, сунуліся, куды не раіў, і прывезлі палову свайго раз'езду ўпоперак сёдлаў.
Нявядома было, што рухае гэтым чалавекам. Азарт паляўнічага, нянавісць да свавольнай шляхты, што і ў світцы ды апорках,
а без хвігі ні да носа? Можа смяртэльная абраза альбо крыўда? Ці тое, што да размовы з ім паніжаліся сам яснавяльможны і маскаль-палкоўнік? Нельга было здагадацца, пра што ён думае, калі, ціскаючы шапку і пазіраючы ўбок, нетаропка адказваў на пытанні афіцэраў, альбо выказваў свае заўжды дарэчныя парады. Вось і зараз ён прыглядаўся, як афіцэры князя і палкоўніка Лунёва, тыцкаючы пальцамі ў самаробную карту, намаляваную з яго слоў, зацята спрачаюцца, што рабіць далей.
Дазоры нідзе не наткнуліся на канфедэратаў. Па ўсім выглядала, што яны нарэшце ў мяшку. Дно і бакі мяшка нёманскае русла, а гарлавіну некалькі вёрстаў зараснікаў, старыкоў і балотцаў надзейна перакрылі жаўнеры князя і хаўруснікі (калі не гаспадары) салдаты і казакі генерала Ізмайлава, галоўнага над маскоўскімі войскамі ў Княстве.
Але афіцэрам цяжка было дайсці да паразумення. Калі ў галовах расейцаў падрабязнасці аперацыі па знішчэнню «шайкі злоумышленніков» укладаліся даволі ясна, то сам князь, не кажучы пра ягоных афіцэраў, не адчуваў вялікай прагі змагання на смерць.
Ці ж можа масковец зразумець, што такое канфедэрацыя! Ці ж нехта можа прысягнуць, што не давядзецца самому апынуцца ў якой-небудзь? Канфедэрацыя заўсёды выказ вольнасці выбару тых, хто да яе далучаецца. Вядома, у барацьбе за яе мэты можа дайсці да вялікай зацятасці, як некалі пад Монтвамі аль6о Алькенікамі, дзе паляглі тысячы, але ж звычайна лютасці не бывае, 6о па абодва бакі свае людзі, паны-браты, a то і сваякі. Разагнаць слабейшых па засценках ды дварах і квіта! Ну, можа прыхапіць з тых двароў штокольвечы.
Камендантканфедэратаўтаксама не квапіўся да бітвы Зтакой перавагай рэгулярнага войска не пазбегнуць поўнага разгрому. Таму, большую частку атрада скіраваў самым берагам ракі, дзе непрыкметнымі грэблямі цераз балота яшчэ можна было выслізнуць з пасткі, пакуль нехта адцягне ўвагу непрыяцеля. Камандзір з невялічкай купкай таварышаў манеўраваў на той прасторы, што ямузасталася.удаючы пошукслабога месца ўланцугу абло-
гі, каб прарвацца. Залежала на тым, каб пераследнікі лічылі, што перад імі ўвесь атрад, ды марнавалі час на падрыхтоўку бітвы. Для сваёй купы спадзяваўся якой-небудзь памылкі ворага ды кавалка шчасця, на які лічыць кожны, хто ідзе на вайну. Заўсёды застанецца шанец пераплысці Нёман з коньмі, хоць рака тут шырокая, а брады, як на бяду, вышэй і ніжэй месца, дзе давядзецца мець апошні рубеж абароны.
Гэтыя не надта вясёлыя думкі Рамана перапыніў хлопец, які вярнуўся з выведкі:
Пане каменданце, там на рацэ плыты, ладная гонка!
Што ты кажаш! Ля нашага берагу?
Проста пад абрывам, за намі. Відаць толькі зачаліліся.
Раман скочыў на ногі, аглядаючыся за сваімі хлопцамі.
Янак, гукнуў, бяры чатырох бліжэйшых і захапі плыты. He дай, каб уцяклі! Гэта наш ратунак.
Зараз зробім!
У голасе Янака прагучала ўжо знаёмая Раману вера ў камандзірава шчасце, што цвёрда замацавалася ў атрадзе амаль ад першага дня.
Зарослымі яркамі канфедэраты спусціліся да самай вады і подбегам апынуліся ля плытоў, перш чым плытагоны ўцямілі, што свеціць.
Дзядзькі, ані руху! закамандаваў Янак. Плыты нашы!
-Як гэта вашы? не зразумеў адзін, відаць старэйшы над плытнікамі. Плыты панскія, бо з яго лесу. Але ж вашмосьць не наш пан!
Янак бестурботна засмяяўся:
Гэта праўда, пане рэтман, хоць 6ы таму, што не маю гэтулькі лесу. Таму плыты толькі пазычым. Пакатацца!
Ён паставіў сваіх па канцах звязкі і штурхнуў аднаго да каменданта. Стары плытагон, задаволены тытулам «пана рэтмана” быў нясхільны да жартаў ды яшчэ з боку маладзёна.
Як гэта пазычым! Плыты ж грошы каштуюць!
Пазычым разам з плытагонамі, зарагатаў хлопец, цешачыся з непаразумення. Зараз нашы кампіліёны пад'едуць, заладуемся і паплывем разам, пакуль не надакучыць. Дык не марнуйце часу, рыхтуйцеся.
- To іншая справа, нешта зразумеўшы, адзначыў рэтман. У каго зброя, той і загадвае. Абы рабунку не было.
Ён кінуўся падганяць сваіх плытагонаў, бо канфедэраты ўжо сыходзілі даволі зручным, хоць і крутым, ярам, што наўскос уразаўся ў круты бераг ад вузкага жвірыстага прыплёску. На абрыве застаўся камендант з трыма таварышамі. Хлопцы пачалі асцярожна ўзводзіць коней на плыты, мосцячы пад ногі галлё, дробнае ламачча, каб, барані Бог, капыты не саслізнулі між бярвенняў. Коні трывожна паводзілі вачамі, ступалі па хісткаму насцілу якадранцвелымі нагамі, нібы разумелі, што зламаная нага азначае смерць. Але абыйшлося.
Чацвёра на абрыве крыліся за вялізнымі камянямі, якіхтам хапала. Пільна выглядалі: ці не пакажацца не ў часе варожы раз'езд, альбо што значнейшае.
- Сцеражыцеся, хлопцы! папярэджваў камендант. Нам параненыя зараз вельмі недарэчы.
Вершнікі паказаліся ў зарасніках, калі апошні конь ступаў на плыт. Раман знакам насцярожыўзасаду і пачакаў, каб не спудзіць каня ў цяжкую для таго хвіліну. Яшчэ раз азірнуўся і крыкнуў:
- Агонь!!!
Чатыры мушкеты плюнулі агнём і дымам. Дазор ірвануў пад аслону лістоты. Атрымаў каторы ці не, невядома, ды й неістотна.
- Уніз, хлопцы! Зараз уся зграя тут будзе.
Кулём скаціліся на бераг і ў момант былі на плыце, Канфедэраты, не занятыя пры конях, разабраўшы шасты, стаялі ўздоўж плытоў, гатовыя адпіхнуць увесь воз ад берага. Цяжкія шрыгі завостраныя бярвенні, што, утыркаючыся ў дно, трымаюць доўгі ланцуг павязаных між сабою плытоў-лавак, былі ўжо выцягнуты.
Ля вялізных вёслаў спераду і на канцавым плыце стаялі стырнавыя. Гонка трымалася толькі барбаркай, тоўстым канатам, за дрэўцы на беразе.
Аддай! прагучала з гонкі і двое хлапцоў на беразе спрытна выбілі калкі з петляў 6арбаркі. Падхапіўшы канат, скочылі на плыты. Усе наляглі на шасты і гонка пачала адсоўвацца ад берага. Варухнулася магутная апачына, стырнавое вясло на пярэдняй лаве і паласа вады між берагам і плытамі пашырэла. Плынь падхапіла гонку і пакуль яшчэ павольна панесла ўніз.
-Рушылі, з палёгкай выдыхнуў камандзір і ўсміхнуўся рэтману.
Павярнуўся да абрыва, ці не паказаліся пераследнікі. Даў бы Бог далей ад берага ды шпарчэй уніз. Вада паглыбела і шасты ўжо не дапамагалі, уся надзея на раку.
А ці нельга далей на сярэдзіну? запытаўся ў рэтмана камандзір.
Нельга, пане. Я разумею ваш клопат. Нам таксама кулі не жалуды. Але так, як ідзем найлепей. Калі да таго берага падацца, якраз на рапу вынесе. Атады нас, як качак, можна перастраляць.
Усе, і канфедэраты і плытагоны, хіба апроч засяроджаных важнай працай стырнавых, неадрыўна ўглядаліся ў пакінуты бераг. Пагоня выскачыла не там, дзе спадзяваліся. Магчыма ніжэй па плыні знайшоўся лепшы даезд. Пакуль з'явіліся толькі афіцэры. Двое стаялі крыху зводдаль. Усе махалі рукамі, паказвалі адзін аднаму на раку, гарцавалі па беразе. Ніжэйшы з двух, напэўна галоўных, нешта крыкнуў да афіцэраў. Адзін з іх крутануў каня і пагнаў галопам.