Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Прысяга не стрымлівала шмат каго ад размоў пра хуткі прыход Масквы і вялікую адтаго шкоду. Адзіным ратункам падавалі абранне саксонскага курфюрста Фрыдрыха-Аўгуста, сына караля-нябожчыка.
французская, яктады вымаўлялася, «факцыя», сваім парадкам, з вялікай прыемнасцю нагадвала, што Людовік XV абяцаў пайсці вайною на таго, хто паспрабуе перашкодзіць яго цесцю Ляшчынскаму атрымаць карону, а турэцкі султан нагадаў цару
Пятру Першаму пра трактат, якім той забавязаўся не мяшацца ўтронныя справы Рэчы Паспалітай. Але калі Масква трымалася дамоваў? Калі Вэрсаль чужыя беды ставіў вышэй сваіх клопатаў?
Сойм пачаўся 24 красавіка, але толькі ў апошні дзень месяца пачалі галасаваць за маршалка. Тыдзень звялі на валтузню, нарэшце абралі аднагалосна, 6о выматаліся на дэбатах.
Амаль праз тры тыдні змаглі сабрацца паслы і сенат.
Слухаем прамову маршалка, ім дарэчы стаў наш пісар літоўскі Масальскі Міхал, і чуем, што паслы жадаюць генеральнай канфедэрацыі, каб напэўна выключыць з прэтэндэнтаў немца ці іншага чужынца. Прапануецца прысягнуць на гэта. Калі забыўся на чужыне, то напомню, што сканфедэраваны Сойм прымае рашэнні не аднадушна, а большасцю, ды і сарваць яго не так лёгка і вельмі рызыкоўна. Пасля маршалка выступіў прымас, князьТэадор Патоцкі і было ясна, што канфедэрацыю і прысягу ён ухваляе. Я думаю, гэта была яго задума, з той канфедэрацыяй.
- Прымасу, як інтэррэксу, залежыць давесці справу да элекцыі, заўважыў Раман. У сканфедэраваным Сойме гэта лягчэй.
- Вось і я пра гэта, сказаў Ламацкі. Пасля прымаса, хоць і былі выкрунтасы, але аспрэчваць ніхто не асмеліўся.
Да прысягі дайшлі толькі праз дзесяць дзён. Невядома як бы пайшло з прысягай, але князь-прымас вырашыў усё адным махам. Узяў і прысягнуў тэкстам з соймавай канстытуцыі, не чакаючы на які іншы. Біскупы, ксяндзы пайшлі за сваім іерархам, за імі сенатары і ўрадоўцы Кароны і Княства. Услед за маршалкам прысягнулі паслы. Падобным чынам абыйшоўся інтэррэкс з актам канфедэрацыі. Прымас і маршалак напачатку прапанавалі паслухаць, каб пасля ўнесці прапановы. Але яктолькі чытанне скончылася, князь-прымас узяў пяро і тут жа склаў подпіс. Натуральна, што ўсчынаць дэбаты і падаваць прапановы пасля гэтага не выпадала, як не выпадала і ўхіліцца.
Восьтак і апынуліся падтым актам подпісы тых, хто пазней прывёў на трон чарговага саксонца. Рашучасць прымаса вельмі
раззлавала гэту нешматлікую, але магутную групоўку. Каб пазбегнуць спроб перагледзець навязаную ім працэдуру, прымас назваўся хворым і паехаў дадому. За ноч былі сабраны ўсе подпісы, ранкам адспявалі падзячнае Богу «Те Deum Laudamus», a 24 мая Канвакацыйны Сойм закончыўся.
Ну і ты думаеш, запанавала аднадумства? Думаеш, нязгодныя падпарадкаваліся большасці і захавалі вернасць прысязе? Дзе там1 Радзівіл ды іншыя ад пачатку былі супраць Ляшчынскага. Перамаўляліся з прымасам дзеля пашаны ды, каб перакінуць адказнасць за ўсё, што рыхтавалі, на станіславаўскі бок. Маўляў, змушаны яны на цапу-лапу хапацца за таго, каго прапануюць, бо апроч Ляшчынскага з-за ўпартасці нікога не падабралі. Нібы саксонец зваліўся, як снег на галаву, выпадкова. Вось і ганяецца за намі той самы Радзівіл, які прысягаў не дапускаць да элекцыі чужынца. Восьтабе і брат-канфедэрат! з'едліва закончыў Ламацкі.
КАНСПІРАТАР
Надыйшоў дзень, калі Ламацкі сам сказаў, што яму палепшала. Бачыў гэта і Раман.
Але да сядла, браце, яшчэ далёка.
Усе лекары так кажуць, засмяяўся Ламацкі. He збіраюся пярэчыць. Ведаю, пачну шабляй махаць, то ўсе твае з Кацярынай старанні намарна пойдуць.
Памаўчаў, думаючы пра нешта сваё.Турбавала нейкая невыказаная трывога. Раман за час хваробы ўжо навучыўся разумець стан свайго падапечнага.
He ведаю, як і пачаць, Раман. Хачу, каб ты мяне выручыў яшчэ раз у вельмі важнай справе.
Дык кажы. Калі магу, то ахвотна.
Ламацкі не памкнуўся тлумачыць сваю просьбу. Мабыць, прыкідваў з якога боку да яе падступіцца. Па ўсім выглядала, што справа не абы якая.
Магчы, то можаш, а вось з тою ахвотаю, не ведаю, як будзе, усміхнуўся Ламацкі.
Няўжо думаеш, што пабаюся? з ледзь улоўным адценнем крыўды запытаў Раман.
Ламацкі зірнуў на яго ўважліва і, не тоячыся, засмяяўся. Гэты шляхецкі страх, што нехта не верыць у тваю смеласць! У вір галавой, у полымя без хвілі вагання, але давесці ўсім увогуле і недаверку ў прыватнасці, што адвагі аж надта, дай Бог іншым гэтулькі!
He мне, Рамане, так думаць, паважна прамовіў Ламацкі. Але тут не зухваласць патрабуецца. Пачну з таго, што табе трэба, прынамсі нейкі час, хавацца, а з'яжджаць кудысьці, сам казаў, няма ахвоты.
Так. Абрыдла тулянне.
Вось і хачу прапанаваць спосаб знікнуць з вачэй. Ідзі замест мяне ў атрад!
У атрад?! Камендантам?!
Ламацкі чакаў менавіта такіх узрушэнняў. Даў Раману час звыкнуцца з нечаканай прапановай, не налягаў з довадамі, не падганяўз адказам. Баяўся неразважным словам выклікаць рашучую адмову. Яму залежала на згодзе.
Нарэшце Раман адгукнуўся.
Людзі ж мяне не прызнаюць!
Да нявыказанай радасці Ламацкага словы Рамана прагучалі запаведдзю блізкай згоды.
-Якраз і прызнаюць, таму што нічый. Тут і са старых цябе амаль ніхто не ведае, то і не пазнае, што ж пра маладых казаць. Прысланы генеральнасцю і вось вам камендант.
Так проста? усумніўся Раман.
У нас жа не каралеўскі палац, засмяяўся Ламацкі. Адна ў нас хвароба: амаль кожнаму здаецца, што ён сама адпаведны на камандзіра. Лепш мець чалавека збоку: ніхто нікому дарогу не перабег і канец суперніцтву.
Раман задумаўся. Пасля размоў з Булатам, з Ламацкім ён незаўважна для сябе стаў на бок гэтых адважных, хоць і слабейшых. Падабалася іх зухваласць, няўлоўнасць, тое, што за імі безліч бяднейшай, больш яму блізкай, шляхты. Але стаць на чале? Узяць на сябе штодзённы клопат пра бяспеку, пра ежу і фураж, пра зброю і коней? Урэшце пра восьтакіх параненых?
А што, у цябе няма якога заступніка? Я ж і да акту канфедэрацыі не далучаўся.
-У поўным сэнсе намесніка не было. Ёсць здольныя памочнікі. А каб узначаліць досвед малы і послуху мець не 6удуць. He войска канфедэрацыя! I так доўга без каменданта. Баімся, каб не рассыпаліся, альбо не трапілі ў пастку.
Раман адзначыў гэта «мы». Значыць, Ламацкі не сам адзін выбраў яго, раіўся са сваім начальствам. Раман чуў ад пана Язэпа, што на чале канфедэратаў Княства стаяць віцебскі ваявода Марцыян Агінскі і стражнік літоўскі Аляксандр Пацей. Што за
людзі, якія маюць здольнасці і чаму сталі на бок Ляшчынскага, дакладнага ўяўлення не атрымаў. Пэўна і сам пан Булат яго не меў, што і не дзіва, зірнуўшы на яго леснічоўку.
-Ты не думай, што я цябе ў канфедэраты хачу зацягнуць, ізноў загаварыў Ламацкі. Проста твая згода была 6 абодвум бакам на карысць: атрад атрымае галаву, пакуль я падлячуся, a ты нейкае апірышча. А вырашыш з'ехаць, то вольны чалавек. Вядома, можна і тут перасядзець ліха.
Навошта ж людзям лішні клопат на галаву сцягваць, сказаў Раман і для Ламацкага гэта прагучала ўжо амаль як згода.
Так яно і было. У Рамана заставаліся апошнія невысветленыя пытанні.
Можа я і прыдаўся 6, але не ўсведамляю з якой мэтай сабраны гэты атрад.
Пакуль не памірацца вярхі, б'юцца ўнізе. Ці ж не так? запытаўся Ламацкі.
Але ж надта няроўныя сілы, каб перамагчы.
Я на гэта і не разлічваў, калі даў згоду ўзначаліць, шчыра прызнаўся Ламацкі. Ведаў, што моладзь пойдзе ў лес хоць бы дзеля прыгоды. А як чужацкае войска пачне свае выбрыкі, тым болей. А што пачне, сумневу не было
Мне ўжо расказвалі, адгукнуўся Раман.
-1 што? Злажылі б хлопцы галовы ў першай сутычцы, бо досведу вобмаль. А каму карысць ад гераічнай смерці? А вось пазначыць супраціў і невялікая сіла здольна. Тады і вярхі мусяць даходзіць да нейкага паразумення. Гэтым я кіруюся, даводзіў Ламацкі. Мець волю выстаяць!
Што ж, меркаванне слушнае, прызнаў Раман. Але не з маёй натурай сядзець у лесе бясчынна.
Ламацкі паціснуў плячыма:
-Хто ж кажа, што трэба сядзець? Мы ад пачатку не сядзелі, пэўна чуў тое-сёе, ноткі крыўды чуліся ў голасе канфедэрата. А як царыцыны дзеці налезлі, то я і вагацца перастаў. Калі яны
каму і мілыя, то хіба князям ды сенатарам, 6о ў тых шмат застанецца і пасля царыцыных рабункаў. Наватдробныя прыхадні да нашых фальваркаў ды маёнткаў прыглядаюцца. усклікнуў Ламацкі.
Гэта было даспадобы Раману. Гурт зухаў мог няблага прыслужыцца тутэйшай шляхце, а гэта пераважна радня ды суседзі, можна лічыць на спачуванне і ўдзячнасць. Як на пацверджанне яго думак Ламацкі патлумачыў:
-Я так раблю. Дзе толькі бачу спробу рэквізыцыі, лічы рабунку, раблю пару рэйдаў, адбіваю ахвоту туды лезці. З'яўляюцца значнымі сіламі лячу туды, дзе іх паменела, і наступаю на хвост. Такувесьчас.
Разумна. А што там у вярхах?
Ламацкі не стаў ухіляцца ад шчырага адказу.
Гэтага не ведаю. Наўпрост, разумееш, не звязаны. Хочацца думаць, што нашы высілкі не будуць марнымі. Дык на чым пагодзімся?
Падумаю, адказаў Раман.
* * *
Вось ён, дом з белымі аканіцамі! Неблагі дамок, з лепшых у мястэчку! Раман прыслухаўся. Начную цішу парушаў толькі аддалены сабачы брэх. У гэтым двары сабакі, відаць, не трымалі. У мястэчку ён нетак і патрэбен, а ўтакім доме пагатоў, падумалася Раману. Скрозь шчыліны аканіц з аднаго вакна прабівалася святло. Раман наблізіўся і пастукаў, як належала. Па нейкім часе бразнулі дзверы ў сенях і жаночы голас запытаў:
Хто там?
In nomine Domini aperiantur portaefidelium праскандаваў Раман, старанна вымаўляючы кожнае слова.
Імем Госпада ды адчыняцца вароты веруючых, прагучаў патрэбны адказ і забразгала клямка.
Ці не блюзнерым мы гэткім паролем? весела гукнуў Раман,
ступіўшы ў добра асветленыя алейным ліхтаром сені,Ліхтар не карабельны?
Засляпіўшыся, зрабіў некалькі крокаў і спыніўся, каб прывыклі вочы. He адразу ўсведаміў здзіўлены вокліч жанчыны:
Божа! Няўжо Раман!
Раман расплюшчыў вочы і павярнуўся на голас. На яго глядзела, усё яшчэ трымаючыся за клямку вонкавых дзвярэй, маладая жанчына: відаць, збіралася зарыгляваць дзверы, але нечаканасць і здзіўленне спынілі яе руку. Раман прыціснуў пальцамі павекі і зрок нарэшце праясніўся. Цяпер і ён глядзеў на гаспадыню з не меншым здзіўленнем. Знаёмы твар, тыя ж шэрыя вочы, густыя русявыя валасы ў двух косах, пушчаных па дамашняму на грудзі. Смуклая постаць, але не дзявоцкая, хударлявая, а налітая спелай жаноцкасцю.