Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец:
Памер: 333с.
Гародня 2012
- Коней углыб, а самі за дрэвы! крыкнуў нехта, відаць камандзір. Астудзім іх крышку!
Яктолькі пераследнікі падляцелі на патрэбную адлегласць, насустрач грымнула шэсць мушкетаў. 3 каня ніхто не зваліўся, але ўся грамада ірванула назад і ў бакі, даючы абаронцам час набіць зброю. Пасля другога залпу нападнікі страцілі ранейшы імпэт і спешыліся. Падзяліліся і пачалі скрадацца ўскрайкамі поля, каб абхапіцьтых з 6акоў. Колькасная перавага не пакідала сумневу, хто пераможа, 6о шпаркі адыход з коньмі лесам быў не-
магчымы. Раман ужо пачаў аглядацца, куды яму адпаўзаць, калі грымнуў чарговы залп і з лесу вылецеў коннік.
Ён панёсся па праваму крылу, частуючы шабляй кожнага, хто не здолеў нырнуць у кусты ці за дрэва. Адчайны вершнік прыкрываў адыход маленечкага войска. Зараз ён падлятаў туды, дзе стаяла купка людзей і вольныя коні. Нападнікі разгубіліся, аддалі колькі бязладных стрэлаў, але, баючыся трапіць у сваіх, больш не рашыліся. Да Рамана даляцеў крык:
- Бяром яго! Гэта ж Ламацкі!
Бліснулі шаблі. Хто конна, хто спешаны, усе кінуліся насустрач смеляку. Той, не трацячы імпэту, нібы на велізарнай арэне пагнаў па кругу, цягнучы за сабою хвост пераследнікаў. На гэта відовішча астатнія павыскоквалі з кустоў і беглі да сваіх коней. Пра тых у лесе забыліся думаць. Раман, затаіўшы дых, сачыў за няроўным паядынкам. Пачуў як гэты адважны ваяр, пралятаючы паблізу, пракрычаў сваім: «Адыходзьце, хлопцы! Адыходзьце!»
Ворагі ўжо акружалі яго, імкнучыся дастаць шаблямі. He часта такая забава прыпадае: самога Ламацкага зваліць. Пасля кожны можа хваліцца, што яго штых быў рашаючым. Але гэты Ламацкі відаць нездарма быў харужым у сваім павеце. Звон стаяў, як у збройнай майстэрні. He верылася, што супраць аднаго чалавека. Усё ж яго пасеклі б на капусту, каб не загадны крык, што перакрыў звон і лямант:
- Жывым! Жывым яго браць!
Услед іншы голас пракрычаў:
- Здавайся, Ламацкі! Усё адно наш будзеш!
- Можа ваш, але не твой! прагучала гэтак жа голасна і ўслед рэхам аддаўся прарэзлівы крык.
Кінуліся ў бакі коні, даючы мажлівасць аднаму вылецець з гурмы, несучы ў сядле бязвольна павіслае цела. Але і змагар ужо быў няздольны да бою, паволі спаўзаў з сядла. Нехта падхапіў яго і недаўзваліцца ўніз галавою.Усе маўклівым паўкругам сталі вакол пераможанага непрыяцеля.
Перамога тая выглядала неяк незнакаміта, вунь іх колькі, а ён не спужаўся. Адзін з тых, што не прымалі ўдзелу ў сечы, наблізіўся і нешта спытаў. Голас чамусьці падаўся Раману непрыемным, хоць ён ні слова не разабраў. Можа, што быў наўмысна, роблена сцішаны. Хтосьці схіліўся над Ламацкім, падняў яму галаву і кіўнуў на знак адказу, але што гэта азначае, было не пазнаць. Прагучалі загады і ўвесь атрад парамі скіраваўся на дарогу, забраўшы з сабою параненых Ламацкім і палеглага.
Апроч, як зразумеў Раман, камандзіра, засталося трое. Адзін выглядаў на афіцэра, двое нагадвалі ўшчэнт занядбаную шляхту, але хутчэй за ўсё былі звычайнымі гайдукамі. Яны навязалі коней, падхапілі параненага пад пахі і павалаклі да разгалістага дрэва непадалёк раманавай схованкі. Каб лепей чуць, ён ціхенька пасунуўся бліжэй да таго клёна. Цікаўнасць прыглушыла голас асцярожнасці, але ён даслаў кулю ў шырокае жарло бандалета паверх шротавага зараду. Дзеля большай пэўнасці памяняў nopax на палічцы. Лежачы было нязручна, але стаць безабаронным перад гэтымі было б глупствам.
Гайдукі тым часам пасадзілі палоннага, прыхінуўшы спіною да камля, далі глынуць з пляшкі. Чалавек пакрысе прыходзіў да свядомасці, мабыць напамінак браць жывога ўратаваў яго ад смяротнага ўдару. Раман заўважыў, што адзін з гайдукоў завіхаецца нават старанна. Ці то, каб дагадзіць камандзіру, які відавочна нецярплівіўся з допытам, ці ад дабрыні душы. Другі стаяў панура, нібы чакаў, куды яго штурхнуць. Камандзір відаць палічыў стан палоннага адпаведным і ступіў бліжэй да клёна, а тым і да Рамана. Цяпер гэты нібьіта пешчаны голас быў добра чутны.
Ну што, пан на Вышках?
Палонны маўчаў. А Раман пахаладзеў ад яшчэ няпэўнай здагадкі: «Вышкі! Гэта жхутчэй за ўсё тыя! Няўжо ён зтых Ламацкіх?»
Камандзір прайшоўся некалькі крокаў туды-сюды перад Ламацкім.
Маўчыш? Памаўчы, памаўчы крыху, набярыся сілы, яна табе хутка спатрэбіцца, вельмі хутка.
Раман не ведаў чаму, але ўзненавідзеў гэтага задаваку, як гадзюку. Нахапаўся, нягоднік, ад некага «маніраў», нават і голас гэты, як у знясіленага веліччу князя, у кагосьці падгледзеў і наследуе, псяюха. Але вялікапанскай вытрымкі хапіла не надоўга.
Маскевіча ссек і маўчыш, падла! ён замахнуўся лазіною, якой пасцёбваў па халяве, і перацяў 6ы палоннага па твары, калі 6 другі афіцэр не перахапіў руку.
-Ты што! напомніў сярдзіта. Ён жа паранены, можа памірае.
Ну і што, як паранены! раз'юшана адкрыкнуў камандзір, вырываючы руку. Маўчыць, бачыш! Нічога, у Катовіча загаворыць!
Глядзі ты, падумаў Раман, хапае дыхавіцы гарлаць. Шанцуе мне на Катовічаў! Але прынамсі зразумеў, адкультая падсвядомая нянавісць.
Маскевіча ссеклі ў сумленнай бойцы. I ворагу належыць прызнанне мужнасці, стрымана заўважыў афіцэр.
Чхаць мне на яго мужнасць! Хай кажа, дзе грошы і здыхае, калі не выжыве.
-Трасцу табе, а не грошы, тхор смярдзючы! слабым, але чутным голасам азваўся Ламацкі.
-Загаварыў! усклікнуў здзекліва Катовіч. Дык ці скажаш, дзе канфедэрацкая каса? Дабром пакуль што пытаю.
Адчапіся, брыда. Няма ў мяне аніякай касы.
Гэта ты дзецям сваім байкі будзеш расказваць. Калі пабачыш іх яшчэ, пагрозліва прасычэў Катовіч, ізноў забыўшыся на свой ціхманы голас. Цяжка яму было ўтрымлівацца ва ўлюбёным вобразе.
Ламацкаму было лягчэй. Раман з вялікім спачуваннем прыглядаўся, як ён, адольваючы знямогу, не дае ворагам пазнаць, якія мукі душы і цела даводзіцца цярпець.
Mae дзеці, Катовіч, за бацьку саромецца не будуць, ■■ разпораз пераводзячы дых, прамовіў палонны. А цябе, тарбахвата
з павятовага тракта, нават конь твой саромеецца.
Словы пра конскі сорам страшэнна раз'юшылі Катовіча.
Бяры бізун, Пахом! крыкнуў ён гайдуку. Той крануўся ўжо да каня, але стаў, спынены раптоўным воклічам афіцэра:
Пачакай, Пахом!
Ты маімі людзьмі не камандуй! узарваўся Катовіч.
He буду, супакоіў яго афіцэр, але і ты не гарачыся. Ён, як і мы шляхціц. Я на такое не пагаджаюся, сцверджанне гучала рашуча.
Відаць і Катовіч завагаўся. Магчыма яго ўлада не была для афіцэра бясспрэчнай, а збіццё шляхціца, ды яшчэ параненага, бізуном напэўна не пройдзе па-за ўвагай бліжэйшага сойміка, не кажучы пра помсту радні ды сяброў. Усё гэта не залежыць ад спраў канфедэрацыі ці якой іншай палітыкі.
Аты што прапануеш? агрызнуўся камандзір, не жадаючы адразу прызнаць слушнасць падначаленаму.
Найперш даставіць яго да лекара, а там няхай начальства вырашае.
Катовіч зірнуў на свайго афіцэра як на вар'ята. Раман быў пэўны, што не памыляецца. Відавочна намеры Катовіча не прадугледжвалі якога-кольвек удзелу начальства ў справе палоннага канфедэрата.
Яшчэ чаго! усклікнуў Катовіч. He дзеля таго я ўсіх выправіў, каб з гэтым цёгацца. Ёсцьу яго шанец на паратунак: аддаць грошы і застацца тут.
Нахабства камандзіра здзівіла нават паслухмянага гайдука. Прынамсі нешта прамільгнула на яго пысе. Дзіця не ўспрыняло 6 усур ез аніводнага слова Катовіча, падумалася Раману. Як жа аддаць тыя грошы, не кранаючыся адсюль? А што чакае пакінутага тут параненага, як не смерць. Відаць, на гэтым і залежыць Катовічу. Але перад усім вырваць падказку, у каго захоўваюцца немалыя, відаць, грошы.
Слухай пане Ламацкі, Алесь, здаецца, парушыў агульнае
маўчанне Катовіч. Вярнуў сабе нарэшце спешчаны голас. Дык вось, пане Алесь Ламацкі, пан на Вышках ды іншае, мне абрыдла з табою вэждацца, ён стараўся выказаць, якая пагарда перапаўняе яго стомленае сэрца. Ды і час не ранні, зірні на сонца. Пахом, нясі аркан.
Пахом затаптаўся ў нерашучасці. Магчыма разлічваў на чарговую нязгоду, што пазбавіць яго ад катоўскага занятку. Урэшце, калі дойдзе да разбору, то напэўна ён будзе першы вінаваты.
Што ты зноў прыдумаў? раздражнёна запытаў афіцэр.
-Зараз пабачыш. Ведае ён, дзе грошы, калі яны не ў яго. злосна кінуў Катовіч.
Ну што з тых іхных грошай! афіцэр са злосцю плюнуў. Для скарба гэта ж кропля, а звесткі ён мог бы даць нашмат больш каштоўныя.
Пагляд Катовіча не хаваў пагарды.
Дураньты, васпане! Дасюль, бачу, не скеміў, чаму я ўсіхадаслаў. Табе што, грошы не патрэбны? Альбо хлопцам? ён махнуў лазіною на гайдукоў. He дзеля князя Радзівіла я за шаблю ўзяўся. I ты, пане Куніцкі, мне толькі за сведку патрэбны, разумееш?
Па крыху збялеўшым твары афіцэра было ясна, што той пачынае разумець, у якое сіло трапіў і крыху палохаецца. Яно і не дзіва. Раман бачыў, што з чатырох двое выканаюць кожны загад Катовіча. А на тры дзяліць яшчэ прасцей. Асабліва ў лесе, дзе страляюць.
Тым часам Пахом прынёс аркан і спрытна леракінуў адзін канец церазтоўстую галіну.
Паслухай, Катовіч, ізноў паспрабаваў угавораў Куніцкі. Мы ж афіцэры, а не каты. Дапытвай, калі табе так карціць тое золата, але ж іншае...
Аты паслухай, што я скажу! зазлаваў Катовіч сваім звычайным голасам. Калі пан Куніцкі такі далікатны, то няхай падумае, куды забярэ сваю маці, як пакладу перад ім усе вэксалі, бо маёнтак жа ўраз стане маім.
-Ты гэтага не зробіш, дрыготкім голасам прамовіў афіцэр, ціто просячы, ці спадзеючыся на спагаду.
Катовіч зірнуў на яго, потым на пятлю аркана, што злёгку пагойдвалася амаль над самай зямлёю. Моўчкі паляпваў лазіною па халяве. Раман нечакана для сябе заўважьгў, што ў гэтага Катовіча халявы ў належным парадку.
- Яшчэ як зраблю! запэўніў ён Куніцкага. Мне патрэбны грошы неадкладна. Вось давай і забірай сабе гэтага змагара, кіўнуў ён на палоннага.
- Нашто ж ён мне, разгублена адгукнуўся Куніцкі. Ды і грошай у мяне няма, сам ведаеш.
Ён відаць страціў надзею перашкодзіць здзекам над безабаронным чалавекам і не ведаў, што рабіць.
Катовіч палічыў далейшыя спрэчкі непатрэбнымі і ўладчым рухам рукі паказаў памагатым цягнуць палоннага пад вяроўку. Калі гайдукі падхапілі Ламацкага пад пахі, Раман заўважыў распаласаваны рукаў жупана і скрываўленую бель сарочкі. Паранены застагнаў і абвіс на руках катаў. Стала бачна, што шаблі пераможцаў дацягнуліся і да спіны. Магчыма ўдар некага спрактыкаванага пазбавіў смеляка прытомнасці раней, чым іншыя забралі яму жыццё.