Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
дрыха-Аўгуста, будучага Аўгуста Трэцяга.
У перадапошні дзень элекцыйнага тэрміну гэтыя выбарцы сабраліся на правым беразе Віслы ля вёскі Камень, дзе некалі ў выніку першай вольнай элекцыі стаў каралём Генрык Валуа. Там 5 кастрычніка з бессаромным парушэннем права і ўмяшальніцтвам памежных дзяржаў быў абраны каралём саксонскі электар, сын караля-нябожчыка. Гэты прэтэндэнт атрымаўдапамогу чужынцаў неадкладна. На час абрання з паўночнага ўсходу ў Вялікае Княства Літоўскае ўжо ўвайшлі больш дваццаці тысяч расейскага войска на чале з фельдмаршалам Лясэ. А ўсё войска Рэчы Паспалітай не дасягала дваццаці чатырох тысячаў.
французскі бокне пакінуў свайго фаварыта, ал е той дзейнічаў нерашуча і малымі сіламі. Пасол Людовіка XV у Капенгагене, граф дэ Плело ў канцы верасня атрымаў звесткі, што Ляшчынскі разам з большасцю сенатараў ноччу з 21 на 22 верасня пакінуў Варшаву, каб схавацца ў Гданьску, бо Расія распачала супраць яго інтэрвенцыю. Стала вядома, што магнаты рыхтуюць абранне другога караля. Пасол настойваў на неадкладным умяшанні арміяй і флотам у дапамогу Ляшчынскаму, але нерашучы стары адмірал, які ўжо меў загад вярнуцца ў Брэст, пагадзіўся пакінуць толькі тры фрэгаты, але й тыя былі хутка адкліканы.
Прычынай такога рашэння была асабістая непрыязнасць да Ляшчынскага з боку ўсемагутнага біскупа флеры, творцы французскай замежнай палітыкі. Ён, як мог, адцягваў выезд Ляшчын скага і саступіў толькі перад пагрозай немагчымасці атрымаць карону, што не адпавядала інтарэсам францыі.
Тым часам Гданьск рашуча стаў на баку праўна абранага караля. Горад быў моцна фартыфікаваны, меў добрую артылерыю і неблагое наёмнае войска. Але і супраць стаялі немалыя сілы. 20 лютага 1734 года яго аблягалі дванаццаць тысяч жаўнераў генерала Лясэ, а на падыходзе была дваццацічатырохтысячная армія расейскага маршала Мюніха. Агулам жа ў Рэч Паспалітую ўжо прыйшло каля сямідзесяці тысяч няпрошаных памагатых.
Гданьск мог выставіць толькі трынаццаць тысяч абаронцаў, але ўльтыматум аб выдачы Ляшчынскага з прыхільнікамі адкінуў
без хвілі вагання. Мюніх надыйшоў у палове сакавіка, заклікаў паддацца, пагражаўразбурыць горад і немаўлятпакарацьза злачынствы бацькоў, але ізноў безвынікова. Горад, не разумеючы, чаму бараніцца ад чужынцаў лічыцца ў расейцаў злачынствам, трымаўся. Меў артылерыйскую перавагу, але толькі да канца красавіка, пакуль Мюніху не падвезлі цяжкія гарматы. Хоць пачало моцна дакучаць бамбардаванне, хоцьдаходзілі сумныя весткі пра разбіццё адданых Ляшчынскаму войскаў ваяводы ЯнаТарлы і асобных шляхецкіх атрадаў, горад не паддаваўся, спадзеючыся на французскую дапамогу. французскі пасол маркіз Антуан фелікс Монці, які пакінуў Варшаву разам з каралём Станіславам, увесь час падтрымліваў гэту надзею. Ён ні на крок не адступаў ад Ляшчынскага, баючыся, што той па мяккасці натуры саступіць і аддасць Мюніху сваю шпагу.
Але старанні Монці і Плело, нажаль, разбіваліся аб непарушную абыякавасць флеры. Ён паслаўда Гданьска не магутную эскадру зтысячамі жаўнераў, а толькі два караблі зтрыма батальёнамі. Кожны жаўнер меў састарэлага ўзору стрэльбу і ажно па сем зарадаў! Забеспячэнне іх правіянтам было пакінута Пану Богу.
Пасол Плело ў роспачы ўпрошвае Вэрсаль аддаць караблі пад каманду адважнага і здольнага адмірала, які не будзе рвацца назаду Брэст, "...існуюць выпадкі, калі належыць перамагчы, альбо загінуць”, піша ён, але ў адказ толькі маўчанне. He спакушае Парыж нават мажлівасць запанаваць на Балтыцы.
Былы каралеўскі гвардзеец Плело не спыніўся на словах. За ўласныя грошы ён дазброіўі экіпіраваўжаўнераўі 8 мая выправіў шасцідзесяцігарматны лінейны карабель “Ахілес” і фрэгат "Глоар” да Гданьска. На гэты час становішча горада значна пагоршылася. Расейцы адрэзалі яго ад мора, а ў ноч з 9 на 10 мая пайшлі на штурм Градовай Гары, важнага пункту абароны. Былі адбіты са стратамі чатырох тысяч чалавек, але пятлю аблогі разарваць не ўдалося. французскі дэсант аказаўся занадта слабы, каб дасягнуць нейкага поспеху. Праз два дні караблі забралі яго на борт, і вярнуліся ў Капенгаген, дзе збіраліся дадатковыя сілы.
Раз’юшаны баязліўствам афіцэраў дэ Плело выказаў у вочы, што ён думае наконт слоў адмірала дэ Лямота пра немажлівасць прарыву ў Гданьск.
Пакажу пану, што гэта магчыма! Імем караля, вашага і майго Пана, якога тут прадстаўляю, загадваю ісці за мною!
20 мая "Ахілес”, чатыры фрэгаты і транспарты з двумя з лаловай тысячамі жаўнераў скіраваліся да польскіх берагоў. 23 мая былі ля Віславуйсця, a 27 мая французы высадзіліся, рушылі правым берагам Віслы і атакавалі расейскія пазіцыі пад Гданьскам. Адолеўшы першую лінію, былі кантратакаваны значнымі сіламі расейцаў і мусілі адступіць. Страцілі дзве з паловай сотні жаўнераў, у тым ліку адважнага Людовіка Рабэрта Іпаліта дэ Брэан, графа дэ Плело.
Няўдача штурму і смерць пасла вырашылі лёс экспедыцыйнага корпусу. Дэ Лямот вырашыў чакаць прыбыцця моцнай эскадры, але замест яе з’явіліся чатырнаццаць лінейных караблёў і пятнаццаць фрэгатаў расейскага адмірала Гордана. французы апынуліся ў безнадзейным становішчы і 13 чэрвеня паддаліся Гордану, а праз дзевяць дзён дэ Лямот падпісаў капітуляцыю. Услед за ім гэта зрабіла Віславуйсце. Стала ясна, што горад не абароніцца. Ляшчынскі, гэтым разам пераапрануты за селяніна, перабраўся на тэрыторыю нейтральных Прусаў, а Гданьск капітуляваў 9 ліпеня 1734 года, пратрымаўшыся чатыры месяцы супраць велізарнай арміі царыцы Анны Іаанаўны. Захопленых сенатараў пад стражай перавезлі да недалёкай Алівы і прымусілі пісьмова пацвердзіць прызнанне Аўгуста Трэцяга каралём, а выбар Ляшчынскага бяспраўным. Адну паперу падпісвалі для Аўгуста Трэцяга, другую для царыцы. Абодвума сцвярджалася, што элекцыя прайшла без усялякага прымусу.
Станіслаў Ляшчынскі, выбраўшыся з Гданьска, не адмовіўся ад супраціву. Мабыць болыл адпаведным было 6 казаць пра торг, 6о францыя пакуль што была зацікаўлена ў прысутнасці на тутэйшым палітычным полі. Урачысты маніфест караля Станіслава ад 30 жніўня заклікаў падданых да барацьбы. Яго нешматлікія
прыхілынікі, аб’яднаныя ў дзве канфедэрацыі каронную і Вялікага Княства чынна адгукнуліся на маніфест. Да іх пачалі далучацца нязгодныя з гвалтам над правам вольнага голасу і ўмяшаннем чужынцаў.
Грамадзянская вайна пачалася па ўсёй Рэчы Паспалітай амаль адразу пасля другой элекцыі.
Шляхта, ад заможнага да засцянкоўца, што сам араў свае палеткі, заўсёды была ахвочая да бойкі «за вольнасці»: лясы загулі ад конскага тупату і стрэлаў. He давалі спакою што новай уладзе, што ейным замежным заступнікам. Зрываліся спробы канфіскацый і рэквізыцый, часам знішчаліся невялікія атрады ці раз'езды войск саксонца і ягоных хаўруснікаў. He ўсім было дадзена цешыцца вясновым росквітамды займацца палявымі клопатамі.
* * *
Пан Габрыэль Лабут, уладальнік невялічкага маёнтка Прудзішча і дзяржаўца значных добраў сябра-нябожчыка Мікалая Няміры, спыніў брычку і рухам плячэй скінуў шэрую суконную бурку з каптуром. Накінуў з раніцы на дождж ды так і сядзеў пакуль сонца не прыгрэла. Расшпіліў бякешу і адчуў як палягчэла. Паклаў на пярэднюю лаўку шапку і правёў далонямі па чубе і падголенай па старасвецку галаве. Чуб, хоць сівы і ўжо моцна прарэджаны гадамі, яшчэ дазваляў пану Габрыэлю не лічыць сябе лысым.
«Але ж і ўгрэўся, паўшчуваў ён сам сябе, на такую пару не ведаеш як і апрануцца.» Адсапнуўшы, зірнуў на сонца і падумаў, што паспее завітаць да суседа, каб агледзець той нямецкі плужок, якім гаспадар не мог нахваліцца. Нібыта вельмі прыдатны для малога гародчыку альбо ў садку між дрэў. Калі так, то варта займець падобны. Нямецкі каваль зрабіў, то і наш здолее па ўзору, абы добрага жалеза расстарацца.
Хвілінку павагаўшыся, цмокнуў на буланага і трасянуў лейцамі. Конь матлянуў галавою як на знак разумення і рушыў трухам. За першым паваротам пакручастай дарогі пан Габрыэль
заўважыў каня ў поўным рыштунку, а за ім чалавека, які стаяў, абапёршыся правым локцем на сядло. Наблізіўшыся, заўважыў, што аб'ехаць конніка немагчыма.
Добры вечар кавалеру! весела гукнуў ён, бо чалавек стаяў да яго спіною. Ці не на вайну, вашмосьць, выбраўся?
He, пане Габрыэль,хутчэйз вайны, прагучаўадказ і вершнік павярнуўся тварам да пана Лабута.
Божа літасцівы! прашаптаў той, углядаючыся у твар чалавека, некалі такі свойскі, ці не штодзень бачаны. Ці ж ты не Раман, сын Паўла Няміры! Ці то з кім блытаю?
Пазналі, пане Габрыэль! He памыліліся! Я гэта, Раман Няміра! вершнік ступіў да брычкі.
Пан Габрыэль, чапляючыся абцасамі цяжкіх, затое моцных ботаў, выграмольваўся насустрач Раману. Той падбег якраз, каб падхапіць старога ў абдымкі.
Рамане! Родны! Жывы! голас пана Габрыэля захлыснуўся ўсхліпам. Дрыжачымі ад хвалявання рукамі ён абхапіў шырокія плечы вершніка і прыціснуўся да яго грудзей. Думаў, што і не дачакаюся, як і дзедтвой.
Раман, сам усхваляваны сустрэчай, правёў рукамі па старэчых плячах, якія некалі яго нямала насілі.
Вось я і дома нарэшце, прамовіў ён, дом там, дзе свае.
Пан Габрыэль, супакоіўшыся, адхінуўся ад Рамана агледзеў усю яго постаць, спыніў пагляд на твары.
Памужнеў як! Хлопец на схвал! Вось 6ы дзед парадаваўся, каб дажыў, апякуйся Божа яго душою.
Ён старанна перахрысціўся і запытаў:
А чаму ты гэтай дарогаю? Я спачатку падумаў, хто з малойцаў Ламацкага.
Я вас тут чакаў. Ведаў, што тут ехаць маеце.
Пан Габрыэль зірнуў на яго здзіўлены.
Што значыць ведаў? Дыкты даўно тут7
Другі дзень у наваколлі. Шукаў з вамі сустрэчы, але каб не навідавоку.
Стары крыху ўстрывожыўся.
А з якой прычыны? Ты не ў канфедэрацыі? Ці можа гончы ліст за табою? ен спахапіўся. Што гэта я! Калі нельга, то не адказвай!
Як гэта я вам ды не адкажу! усклікнуў Раман. He ў канфедэрацыі я і злачынства за сабою не маю, але добрыя людзі параілі быць асцярожным.
Раман не спяшаючыся паведаміў пану Габрыэлю сваю апошнюю прыгоду і свой намер не з'яўляцца ў маёнтку, не параіўшыся з панам Габрыэлем дзе-небудзь на адлюддзі.
Ну гэта ты дарма, засмяяўся пан Габрыэль. Катовічы разбасцяліся, але яны яшчэ не Радзівілы. Дзе ж ты атабарыўся?
Ды непадалёку. У будане на дзялянцы, дзе вугаль палілі.
Ясна. Тады чапляй свайго жарабца да брычкі ды сядай побач, аберагаючы сваю непаслухмяную нагу, пан Габрыэль ускараскаўся на заднюю лаўку. Доўгія лейцы дазвалялі кіраваць канём адтуль, дзе было зручней менавіта з-за таго калецтва.