Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

Галс

Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец:
Памер: 333с.
Гародня 2012
59.86 МБ
Запомніце адзін аднаго, вашмосьці. Ты, зірнуў на Рамана, у кожнай патрэбе тут дапамогу знойдзеш. А зараз, Казік, вазьмі тут сёдлы, зброю лішнюю і неадкладна ідзі за коньмі. Прыхавай іх, пакуль не спатрэбяцца нам ці гэтаму чалавеку, дарэчы імя яго будзе для ўсіх Алесь. Ну і жонцы маёй перадайце, што крыху падрэпаны, але жывы. Бывай, хлопча.
Бывайце, пане каменданце. Памагай вам Бог! хлопец павагаўся, але прапанаваў, А можа ўзялі 6 Антося. Аднаму на пароме нязручна.
А што з паромшчыкам? занепакоіўся Ламацкі.
Акуратзлёг. Ля парома нікога.
Ламацкі задумаўся. Раман таксама прыкідваў, як гэта будзе: звесці воз на паром, замацаваць, перацягнуцца на той бок і там управіцца. Цяжкавата. Ламацкі, відаць, думаў пра тое самае.
Разумна раіш. Кліч брата.
Антось мала саступаў брату і ў паставе і па веку. Ладны, рухавы, моцны дзяцюк. Ён адразу скочыў на воз і ветліва але рашуча забраў лейцы.
Я сам, пане.
Бяры, ты тут лепш управішся, згадзіўся Раман.
А вы, пане, таксама з намі? Бо я вас не ведаю, па нейкім часе запытаўся хлопец.
Гэта залежыць, як далёка ты з намі выбраўся, смеючыся
адказаў Раман.
Жартуеце, пане, а я сур'ёзна, пакрыўдзіўся Антось.
Раман усміхнуўся. Падумаў, што з такімі маладымі змоўшчыкамі жартаваць у справах патаемных небяспечна. Глядзіш, палічаць абразай.
-	He крыўдуй, браце. Дзень у нас такі сур езны, што хоць нанач пажартаваць варта.
-	Мне Казік казаў, ціхенька сказаў Антось, сапраўды калаўрот! Аж дзіва, як гэта пан Ламацкі ўратаваўся.
-	Бог дапамог.
Антосютакога тлумачэння было мала. Богто Бог, але шабля была ў руцэ пана Ламацкага.
-	Гэта праўда, што ён адзін на тых кінуўся, каб хлопцаў прыкрыць?
Антось пытаўся ледзь чутна, відаць, баяўся пакрыўдзіць адважнага пана Ламацкага сваім пытаннем. He меў сумневу ў яго смеласці, але карціцьусё выведацьад сведкаў. Неаднойчы пачуеш пра гэта размовы. I як жа дарэчы будзе ўставіць сваё важкае слова.
-	Праўда, пацвердзіў Раман. Разумеўхлопца і расказаў, што лічыў мажлівым. Размаўлялі ціхенька, бо Ламацкі здаецца ізноў задрамаў пад скрып колаў на мяккіх пясчыстых каляінах.
* * *
Паромная пераправа была ўсталявана звычайна. Таўшчэзная ліна, перакінутая цераз раку, адным канцом мацавалася за ўкапаную наўскос палю, другім да калаўрота. Паслабіўшы канат, можна правесці над ім віціну, чаўны з капою сена ці плыты з буданамі. На абодвух берагах вымасткі для ўз’езду-выезду, невялікія буды ад дажджу, крытыя чаротам з паблізкага старыка. Антось агледзеў мацаванні парома.
Вада якраз, што трэба. Вымасткі ўпоравень з паромам. тонам знаўцы паведаміў Раману. Абы конь не заўпарціўся.
Асцярожна завялі каня на хісткі насціл. Загарадзілі гладкай
ад частага ўжытку жэрдкай прагал для ўезду.
Ну, вось і ўсё! Добры конік, паслухмяны, Антось паляпаў гнядка па шыі.
Ён спраўна паслабіў чалкі і паскідаў петлі з берагавых паляў.
Бярэмся, пане, аднаму гэта цяжкавата.
Бярэмся! падхапіў заклік Раман, намацваючы надзейную апору для ног. Яму вельмі падабалася выконваць загады бывалага ва ўласных вачах Антося.
Р-раз! напружаным уздыхам закамандаваўтой.
Нязграбнае судзенца з двух шырокіх пляскадонных чаўноў павольна кранулася з месца. Забулькатала вада, зарыпелі колцы на петлях, што трымалі паром на ліне.
Р-раз! перахопліваючы рукі, выгукваў Антось і паласа вады між паромам і берагам няспынна пашыралася.
Азірнуўшыся на Рамана, ён раптам замёр і паказаў рукою на бераг.
Зірніце! сцішана сказаў ён.
He выпускаючы ліны з рук, Раман павярнуў галаву. На яснай паласе неба чарнелі постаці трох вершнікаў, што мерыліся спускацца да пераправы.
Стой! Гэй, стой! даляцела адтуль.
Налягайма, пане! падагнаў Антось. Напэўна гэта за намі.
Mary паверыць, выціснуў з сябе Раман, тужачыся з усяе моцы. Рукі з непрывычкі пашэрхлі і гарэлі, але ж скардзіцца не выпадала.
Паром пайшоў шпарчэй, але адлегласць ад берага была невялікая.
Плыньда берага прыціскае, патлумачыўзадыханы Антось.
Ад сярэдзіны лягчэй пойдзе.
Ён , відаць, лічыў абавязкам падбадзёрыць Рамана, а заадно можа і сябе.
Гэй, на пароме! Вяртайцеся назад! Ці страляцьмем? даля-
цела з берага. Коннікі ўжо былі ля самай вады.
Антось, гані назад, забярэш нас! крыкнулі зноў. Гэта жты, блазнюк, ведаю! He ўдавай глухога! папярэдзілі пагрозліва.
Пацалуеш ты мяне... прасычэў хлопец. Р-раз, ды яшчэ р-раз!
Паром ужо быў на сярэдзіне ракі.
Што ты яго ўгаворваеш! рыкнуў іншы голас. Вызвалі калаўрот, хай боўтаюцца пасярод ракі, пакуль сюды не прыб'е!
Антось таксама занепакоіўся, што знясе сапраўды чорт ведама куды, і выказаўся рашуча.
Пужануць іхтрэба, калі сунуцца да калаўрота.
Раман узяў мушкет, зручна абапёрся на градку воза, злажыўся і стрэліў у чорны зарыс будкі, перад якой і месцілася тое прыстасаванне.
Ані кроку да калаўрота, папярэдзіў гучна, я і ў цемры бачу як кот. А мушкетаў тут хапае.
Разлік быў правільны. Удар кулі ў дошкі будана падзейнічаў. Пераконвацца, ці то выпадкова, ці не, ахвотнікаў не было. I хутка стала ясна чаму.
Дык гэта жтой, што паклаў пана Катовіча! прагучаўтой жа рык. Па голасе пазнаю!
Значыцьздагадаліся паслаць раз'ездда парома, але на шчасце спазніліся, падумалася Раману. Няўжо зразумелі, што Ламацкага ўратаваў нехта адзін?
Усё роўна вас зловім, абвесцілі з берага, разумеючы, што здабыча выслізнула з рук. А табе, Антось, мала не будзе!
Гэта мы яшчэ пабачым, прасоп той, налягаючы штосілы.
Цяпер, калі Раман мусіў стаяць на старожы, цягнуць даводзілася аднаму. Добра, што мінавалі стрыжань і паром ішоў па ціхаводзе.Тузін перахопаў і ён цяжка прыціснуўся да масткоў, зарыпеўшы ўсімі злучэннямі і споінамі.
Патрымайце, пане, я зараз.Тыя ўжо нічога не зробяць.
Антось увішна накінуў чалкі на берагавыя палі і, моцна абцягнуўшы, замацаваў. Плынь шчылыза прыціснула паром да мастка. Антось адкінуў жэрдку агароджы і толькі тады зірнуў на той бераг. Тыя ўсё стаялі, але страля ць не наважыліся. Залежала ім мець уцекачоў жывымі.
Бродам паедуць, патлумачыў Антось. Паром тут, човен таксама на гэтым беразе. А бродам ладны крук.
Вось мы і далей разам! засмяяўся Раман.
Але гэтым разам хлопец не пакрыўдзіўся. Яктолькі вывелі воз, жвава скочыў да лейцаў і цмокнуў на коніка. Колы затуркаталі па карэннях вербалозу.
Як гэта яны цябе пазналі? Ты ж не азываўся? запытаўся Раман.
А хто яшчэ з ваколіцы ноччу паром пагоніць? з гонарам у голасе запытаў Антось і патлумачыў: Тут жа і вадзяніцы здараюццца.
Пярэчанняўу Рамана не было.
* * *
За ракою Раман паспакайнеў. Небяспека трапіць у рукі варожага боку значна зменшылася. Ён разумеў, што пасля забіцця Катовіча і вызвалення з палону правадыра тутэйшых канфедэратаў, лёс яго звязаны з чалавекам, які ляжыць зараз на саломе за яго спіною. Застаецца толькі маленькі шанец захаваць сваё інкогніта і не ўмяшацца ў спрэчкі і збройную барацьбу. Гэта калі не думаць пра звычайны пераслед за ўчыненае забойства.
Якты там, вашмосьць? павярнуўся ён да Ламацкага. Ато мы на цябе зусім забыліся ў сваёй кампаніі.
Нічога, адгукнуўся той. А восьты з-за нас усётрапляеш у клопаты.
He зважай на гэта, махнуў рукою Раман. Каб за мною сям'я ці старыя якія стаялі! He могжа я спакойна пазіраць, як нелюдзі з чалавека здзекуюцца. Караля яны бароняць, нягоднікі
Толькі тым і суцяшаюся, уздыхнуў Ламацкі. Бог справіў, што ты там апынуўся, але абараніць цябе перад помстай мы не можам.
Раман ведаў гэта і сам, але прыемна было чуцьтакую шчырасць і адкрытасць. He фанабэрыцца чалавек, не ўдае з сябе вялікага правадыра. А Ламацкі звярнуўся да свайго маладога паплечніка.
Ты, Антосік, пазнаў тых?
Двух, пане, што зяпы разяўлялі. Адзін то Пахом, а другі, рыкала дурное, Захар. Абодва збіры замастоцкія.
Хлопец плюнуў на знак поўнай пагарды,
Такая ўжо іх вёска, дадаў ён, каб канчаткова прыпячатаць свой прысуд.
* * *
За схованку Ламацкі выбраў невялікі фальварак, укрыты на ўзлеску нібы леснічоўка. Дом стаяў да лесу ўшчыльную. Гаспадар нават зараснікаў не павысякаў. Надворныя пабудовы: хлявы, павець стаялі зводдаль адным злітным шнурам, нібы гаспадару больш адпавядаў водар пушчы, чым стайні ды аборы. Гумно высілася яшчэ далей. Дабраліся туды яшчэ ў цемры. Антось выбраў шлях, каб не трапілася насустрач нават выпадковае вока.Уладкавалі параненага, дагледзелі з дапамогай гаспадара стомленага коніка і, ушчэнт здарожаныя, паваліліся ў стайні на сена...
Калі Раман абудзіўся, сонца ўжо стаяла высока. Пад саламянай страхой пацвірквалі ластаўкі, залятаючы праз адкрыты шчыт да гнёздаў, што ляпіліся ля жардзяных латаў. Аніякіх гукаў знадворку. Ранішнія працы праспалі, зразумеў Раман. Паляжаў колькі часу, прыплюшчыўшы вочы, павярнуўся да Антося. Той таксама прачнуўся, але не варушыўся, баючыся патрывожыць суседа.
Адаспаліся, пане?
Як мядзьведзь, весела адгукнуўся Раман, пацягнуўшыся
да хрусту ва ўсіх ставах. На паляванне пайшоў ледзь золак, цэлы дзень на нагах, ды і ноч, бачыш таксама. He дзіва, што зваліўся, як сноп.
Я так не здолеў 6ы, прызнаўся Антось.
-Адкуль ведаеш? На мой поглядты шмат на што здатны. He ўяўляю, як 6ы я без цябе на тым пароме. Ну, то вылазім з берлагу?
Вылазім! падхапіў Антось, задаволены пахвалою.
Павітаўшыся з гаспадарамі, Раман скіраваўся да Ламацкага. Той ляжаў пераапрануты ў чыстае і выспаны выглядаў значна лепей. Адпачынак даў сваё.
-Добры дзень, браце, прывітаў Рамана першы, падаўшы руку.
-Якты?
Значна лепей.
Павязак не кранулі?
He, папрасіў без цябе не чапаць. Ты спачатку паснедай. Мяне ўжо пакармілі. He баліць, супакоіў канефедэрат свайго ратавальніка.
Раман бачыў, што баліць, але змаўчаў. Пасля сняданку Антось сабраўся дадому аб'ездам, каб вярнуць калёсы пану Габрыэлю і адтуль кіравацца да сваёй ваколіцы. На развітанне папрасіў Рамана:
Пры нагодзе не абмінайце нашай хаты.
-Ды ўжо ж. Рады буду сустрэцца, зычліва адказаў Раман і напомніў -1 ты ж, хлопча, асцерагайся.
Дам рады! зухвала кінуў хлопец. Шкода, зброі няма.
А хацеў 6ы мець? Раман зразумеў, што можа ашчаслівіць чалавека, не справіўшы сабе клопату.
A то не? пытаннем на пытанне адказаў Антось.
У вачах яго свяцілася нявыказаная надзея на цуд. Раман усміхнуўся. Сам некалі вось гэтак марыў пра ўласную зброю. Абы якую, але ўласную.