• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Абодва разумелі: шмат што трэба скрэсліць і паспрабаваць жыць у новых абставінах без лясной ганітвы, без шабельных сутычак, без паказуючага чужынскага пальца.
    Заўсёды з намі памяць, яснепане. А гэта нямала!
    -Так, гэта нямала, пагадзіўся Радзівіл.
    10 ліпеня 1736 года князьзапісаўу сваім дыярыюшу: "Спакой абвешчаны ў нашай Рэчы Паспалітай.”
    ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІП
    ТЛУМАЧЭННІ
    Вашмосьць, васпан, васпанна, вашэць, ацан формы звароту ў шляхоцкім асяроддзі Вялікага Княства Літоўскага.
    ЛЕВЫ ЗАМАХ
    Харужы службовая асоба. Павятовы харужы хавальнік павятовага сцягу, вёў улік ваенна-абавязанай шляхты, сачыў за станам узбраення і збіраў шляхецкае апалчэнне. Разам з павятовым маршалкам перадаваў яго гетманам.
    Шэнкельчастка нагі вершніка ад калена да костак. Даць шэнкеля націснуць, кіруючы каня ў патрэбным напрамку.
    Ольстра кабур пры сядле для захоўвання пісталета.
    Ваявода службовая асоба, кіраўнік адміністрацыі ваяводства, сенатар, прызначаўся пажыццёва.
    Аліўскі мірны трактатпадпісаны ў 1660 годзе між Рэчай Паспалітай і Швецыяй у кляштары цыстэрсаўу Аліве пад Гданьскам. Ім заканчвалася вайна, званая "шведскім патопам”.
    Элекцыявыбар караля польскага і вялікага князя літоўскага шляхтай Рэчы Паспалітай на элекцыйным полі шляхам адкрытага галасавання.
    Курфюрст (электар) тытул уладароў нямецкіх княстваў. Электарамі зваліся тыя, хто меў права выбіраць цэсара.
    318
    lllllllllttllllll
    Дзяржаўца (добраў) арандатар маёнтка, фальварка.
    Грандмушкецёры невялікая элітная фармацыя, створаная пад непасрэдным патранатам Аўгуста Другога.
    Гарда эфес шаблі, рапіры, шпагі у выглядзе замкнутай абудовы ручкі з мэтай забеспячэння рукі ваяра.
    Рушанне паспалітае усеагульная мабілізацыя. Аб’яўлялася каралём са згоды шляхты ў выпадках крайняй небяспекі.Галоўнакамандуючым паспалітага рушання Вялікага Княства быў кароль (як вялікі князь літоўскі).
    Кампуговае войска (кампут) рэгулярнае дзяржаўнае войска.
    Попіс апісанне коннай шляхты, якая з’яўлялася на перапіс << » у поле .
    Канфедэрацыя часовы ваенна-палітычны саюз шляхты.
    Булава (каронная, літоўская) знак гетманскай пасады і сымбаль вайсковай улады гетмана (зваліся вялікай і польнай, альбо малой, адпаведна пасадзе вялікага ці польнага гетманаў).
    Рэгімэнтар(галоўны) камандзір вайсковай фармацыі, рэгімэнту. Галоўны рэгімэнтар узначальваў войска Вялікага Княства аль6о Кароны, калі гетман не быў прызначаны Мог прызначацца ў выпадку вайны на некалькіх франтах, паколькі гетман не мог ахапіць усе войскі сваім кіраўніцтвам.
    Сойм заканадаўчы сход Рэчы Паспалітай. Паслы выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках.
    Прымас архібіскуп гнезненскі, вярхоўны каталіцкі іерарх Рэчы Паспалітай.
    Інтэррэкс кіраўнікдзяржавы падчас безкаралеўя. Годнасць гэта належала прымасу. Кіраваў адміністрацыяй і рыхтаваў выбар новага караля.
    Каптуровы суд часовы надзвычайны суд дзеля ажыццяўлення правасуддзя падчас бескаралеўя. Яго рашэнні былі канчатковымі і не падлягалі апеляцыі.
    Канвакацыі Сойм, які склікаўся прымасам пасля смерці караля дзеля мер па забеспячэнні бяспекі дзяржавы на час бескаралеўя і падрыхтоўкі абрання новага караля на элекцыйным Сойме.
    флемінг Якуб Генрык саксонскі палітычны дзеяч, давераны міністр і фаварыт Аўгуста Другога.
    ЛАМАЦКІ
    Бандалет кароткі гладкарульны карабін калібру 18 мм. Ужываўся ў войску і для палявання. Меў калёсцавы альбо крамянёвы замок.
    Камендантагульная назва камандзіра.Тытулаванне афіцэра, які камандаваў фармацыяй замест яе намінальнага начальніка.
    Гайдук дваровыя людзі, часта ўзброеныя. Выконвалі ролю наглядчыкаў аховы і варты.
    llllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
    Дуктмежавая лінія ўладанняў. Улесе вызначалася расцяробам, часта прыдатнымдля праезду.
    Драгуны коннае войска для пешага бою. Коні служылі для хуткага перамяшчэння.
    РАДЗІВІЛ
    Афіцына флігель, прыбудова да галоўнага будынку, альбо асобны дом паблізу яго.
    Ардынацыя непадзельная і неадчужальная ўласнасць магнацкага роду з зямлёю, лясамі і населенымі пунктамі. Пераходзілі па мужчынскай лініі да старэйшага спадчынніка.
    Маршалак надворны літоўскі службовая асоба. Галава дваран вялікага князя.
    Дваранін шляхціц пры двары вялікага князя альбо магната.
    Паж малады шляхціц пры асобе караля, князя, буйнога магната.
    Цэсар манарх, уладар. Тытул уладара імперыі (тут Свяшчэннай Рымскай імперыі).
    СТУДЫЁЗУС I ПАРУЧНІК
    Грэнадзёры жаўнеры, узброеныя ручнымі гранатамі. Пазней элітныя пяхотныя часткі.
    Рыцарскае Кола сход афіцэраў і таварышаў вайсковай фармацыі.Таварыш жаўнер кавалерыі шляхоцкага стану. Пачтовыя і чэлядзь не мелі права ўдзелу ў Коле. У пераносным сэнсеўжывалася як назва соймікаў.
    Войска чужаземнага ўзору наёмная частка войскаў Рэчы Паспалітай. Афіцэрамі былі пераважна чужаземцы, шараговымі хто заўгодна. Ствараліся па ўзору замежных, пераважна нямецкіх, фармацый.
    Вялікі гетман пажыццёвая пасада з функцыямі ваеннага міністра. Камандаваўдывізіямі правага крыла. Меў права замежных сувязяў, суда, смяротнага пакарання і шмат якіх іншых.
    Польны гетман камандаваў дывізіямі левага крыла, не падпарадкоўваўся вялікаму гетману. Кіраваў войскамі аховы межаў. Яго пазіцыя падмацоўвалася яшчэ выкананнем нейкай дзяржаўнай пасады ўдадатакда гетманства.
    Падканцлер Вялікага Княства Літоўскага прысяжны ўрадовец, працаваў у сціслым кантакце з канцлерам, які лічыўся вокам, вухам і рукою караля (вялікага князя). Абодва заведвалі канцылярыямі (вялікай і малой) без падзелу кампетэнцыі. Кіравалі замежнай палітыкай і часткова ўнутранай. Захоўвалі дзяржаўныя пячаці.
    Імператар шкаляр, які стараннай вучобай і прыкладнымі паводзінамі меў права да першых месц на лавах Акадэміі і ў парадах ва ўрачыстыя дні.
    Эмулюс "зайздроснік”, пераможца ў спаборніцтве пары шкаляроў. Меў права сімвалічна караць пераможанага.
    фараон гульня ў карты.
    НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ
    Ступа ход каня крокам, павольна.
    Барылка посуд для вадкіх рэчываў у выглядзе бочачкі з адтулінай збоку.
    Вахмістр унтэр-афіцэр у кавалерыі.
    Панцырны таварыш (петыгорац) ваяр кавалерыі лягчэйшай за гусарыю. Назва ад панцыра-кальчугі, адметнага сродка абароны.
    Рэдута касцюмаваная забава, магла ўключаць танцы, гульню ў карты, спаборніцтвы ў спрыце і сіле.
    Кашталян прызначаўся пажыццёва і выконваў адміністрацыйныя, вайсковыя і судовыя функцыі. Пазней ганаровы тытул.
    КАРЫСНАСЦЬ СТАСАВАНЫХ НАВУК
    Бакалаўр навуковая ступень і асоба, якая яе атрымала.
    Маястат веліч дзяржавы, манарха.
    Gemain (з ням.) шараговы ваяр.
    Кунтуш ■ вопратка ў выглядзе доўгага плашча з праразнымі рукавамі. Шыліся з аксаміту, шоўку. Зімовыя падбіваліся футрам.
    ЛЁХ КАНфЕДЭРАТА
    Дзядзінец цэнтральная частка сядзібы, маёнтка, двор у акружэнні пабудоў.
    Люгер невялікае (да 25 метраў даўжыні), хуткабежнае судна з двума, радзей трыма мачтамі з рэйкавымі ветразямі. Радзіма іхБрэтань, затым пашырыліся на ўсю Еўропу. Ужываліся для ваенных і гандлёвых мэтаў. Асабліва былі распаўсюджаны ў Ла Маншы.
    Тэндэр параўнаўча невялікае судна (не больш 200 тон) з адной мачтай з касымі ветразямі. Выкарыстоўваліся на ваенных і гандлёвых флатах.
    Румпель драўляны альбо металічны прэнт, замацаваны за агаловак рулявога пяра, з дапамогай якога змяняецца палажэнне руля.
    Райна(рэя, ру) дрэўца, да якога замацоўваецца верхні пруг ветразя, стала замацоўваецца альбо ўзнімаецца на мачце гарызантальна альбо з нахілам.
    Ярд ангельская мера даўжыні, пашыраная на флоце, 0,9144 метра
    Брыфок прамакутны ветразь. Узнімаецца на пярэдняй мачце з дапамогай асобнай райны пры спрыяльным ветры.
    llllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
    Бак насавая частка палубы, на вялікіх суднах прыўзнятая над сярэдняй.
    ЛІЦЬВІНСКІЯ ГАЛАСЫ
    Маршалак павятовы службовая асоба. Камандзір павятовага войска.
    Экзекуцыя выкананне судовага выраку.
    Bona ordinis (соймік) сход шляхты дзеля вырашэння гаспадарчых спраў павета.
    КАНЕЦ ЛЕВАГА ЗАМАХУ
    Арда значная татарская групоўка для глыбокага рэйду на варожую тэрыторыю. Гэта не рэгулярнае войска, а міліцыя, якая збіралася час ад часу.
    Чамбулы атрады, якія рассылаліся ардою дзеля рабунку і захопу палонных (ясыру). Чамбулы складалі кош, лагер, дзе захоўвалася здабыча.
    Супаратнепрыяцель.
    САПРАЎДНЫ РЫЦАР РЭКУЦЬ
    Купчая (рас.) папера, пацвярджэнне гандлёвай аперацыі.
    Горнічная (рас.) пакаёўка.
    ШЛЯХ ДАЗАМІРЭННЯ
    Камунік паход кавалерыі без абозу. У татараў разведвальны атрад, які не павінен збіраць здабычы.
    Буздыган адзнака палкоўніка. Жазло ў выглядзе тронка з металічнымі пёрамі, альбо яблыкам наверсе.
    Дэлія доўгі багата шыты плашч з вялікім, на паўспіны, каўняром з дарагога футра. Насіўся накінутым на плечы, зашпілены на шыі аздобнымі засцежкамі. Рукі пад дэліяй заставаліся свабоднымі.
    Адарацыя пакланенне, абагаўленне (з лац.)
    326
    1111111111111111111111111111111111111111
    Змест
    Левы замах	5
    Ламацкі	45
    Канспіратар	73
    Радзівіл	97
    Студыёзус і паручнік	115
    Няпрошаныя госці	148
    Карыснасць стасаваных навук	172
    Лёх канфедэрата..	193
    Ліцьвінскія галасы	229
    Канец левага замаху	256
    Сапраўдны рыцар Рэкуць	  .268
    Шлях да замірэння	279
    Уладкаванне	  298
    Тлумачэнні	317
    ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА выдавецкая ініцыятыва, заснаваная ў 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны. ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс горада ў іх руках. Агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў наступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасць для нашчадкаў.
    Выйшлі з друку:
    Юры ГАРДЗЕЕЎ"Магдэбургская Гародня’’
    Данута БІЧЭЛЬ“Хадзі на мой голас”
    Пётр СЯЎРУК "Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху"
    Аляксей КАРПЮК “Развітанне з ілюзіямі”
    'Зрабаваны народ. Размовы з беларускімі інтэлектуаламі”
    Алесь КРАЎЦЭВІЧ "Рыцары і дойліды Гародні”
    Сяргей ШАПРАН "Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця”Т. 1-2
    Гарадзенскі палімпсест 2008
    Гарадзенскі палімпсест 2009
    Гарадзенскі палімпсест 2010
    Апанас ЦЫХУН "...Улюбёны я ў сваю зямлю”
    Віктар ШАЛКЕВІЧ “Рэквіем па непатрэбных рэчах”