Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Толькі зараз няўдалы ваяр заўважыў, што яго харугва стаіць скопам пад прыцэлам гэтых невядомых, і ўсякая спроба памяняць гэта скопішча ў шыхт будзе выглядаць як варожасць. Пакуль што ён не страціў самаўпэўненасці і звычайнага нахабства. Перавага харугвы несумненная, а яшчэ як раз’езд вернецца... He ведаў ён, што раз’езд знайшоў бясслаўны канец пад канфедэрацкімі шаблямі, так і не сустрэўшыся з абозам.
Калі маё пытанне першае, то табе, ацан, адказваць першым. А ці захочацца мне адказваць, яшчэ падумаю. Сама лепей сыйдзі з дарогі ды пастой збоку, пакуль мы праедзем, а не то... Катовіч варухнуў повадам, паказваючы, што не мае часу на пустыя размовы.
Але сустрэчныя не зразумелі. Стаялі і толькі пасміхаліся.
Бачу, ацан не кемлівы! рыкнуў Апанас.
Будрэвіч паспрабаваў яго стрымаць, нешта падказвала яму, што гэта не войска, хоць і на звычайны шляхецкі загон не пасавала. Варта прыгледзецца. Але Катовіч ірвануўся наперад.
Прэч з дарогі, калі жыццё мілае!
Маладзён не спужаўся і гэтага крыку. Толькі прыгледзеўся таму, хто спрабаваў суцішыць каменданта. Пазнаў і ціха шапнуў Раману, што стаяў ззаду, апусціўшы галаву.
Жыццё ўсім мілае,вашмосьць, прымірэнча адказаў Янак. Мы тут па службе. Шукаем атраду, што рабуе двары і вёскі.
Мы не яны,рашуча адказаў Катовіч. Маем паперы, але мусім ведаць, каму іх паказваем.
Ці не таму, каб не зблытаць якія? Янак прамовіў апошняе залішне голасна, каб пачула як найбольш са зграі.
Заўважыў, як Будрэвіч незаўважна адступіў за чужыя спіны, пакінуўшы Катовіча адбрэхвацца самаму.
А гэта што да чаго?
-Агэта так,-утон яму азваўся Янак. Пара канчаць пярэбрахі, хлопцы ззаду ўжо на пазіцыях. Дазволь прапанаваць тваім людзям скласці зброю.
Што?! зароў Катовіч, хапаючыся за шаблю.
Ізноў левы замах, вашмосьць? насмешлівы голас спыніў Катовіча.
Ён утаропіўся, як у прывід, у чалавека, што выехаў з-за спін таварышаў і стаў на крок перад маладзёнам.
Ага! Дык і ты тут! закрычаў Катовіч. Тады мне ніякія паперы не патрэбны! Выходзь, пазвонім шаблямі! Я табе казаў, што палічымся, спаткаўшыся!
Пазвонім, колькі каму Бог дазволіць, спакойна адказаў PaMan. Але не раней, чым твае людзі складуць зброю. Бо ты ж і ёсць той Галс, што рабуе тут маёнткі? Мала чаго прыйдзе вам у галаву, а я патрабую рыцарскага паядынку.
Будзетабе рыцарскі, выходзь!
Раман адступіў набок і прыўзняўся на страмёнах:
Войска гарапашнае! Прымаю выклік вашага ватажка, але раю не рухацца з месца і не стрэліць выпадкова, 6о гэта будзе ваша смерць. Калі мае пісталеты, няхай іх аддасць. Пашліце свайго, хай мяне агледзіць, біцца будзем на шаблях, такі мой выбар па праву.
Плойма загудзела, захвалявалася. Нечаканае відовішча пасярод дарогі адсунула недвухсэнсоўнае папярэджанне Рамана. Да Будрэвіча прапіхнуўся Пахом, прыбочны Апанаса.
- Пане, мы ведаем гэтага чалавека, зашаптаў ён у вуха паручніка. Голас пазналі. Яшчэ як забілі пана Дзяніса, ён камандаваў. I на пароме таксама. Вось і Захар можа пацвердзіць.
Другі прыбочны стаяў тут жа. Абодва перайшлі, як спадчына, ад старэйшага брата да малодшага. Па ранейшаму выконвалі той самы нікчэмны занятак катаў і целаахоўнікаў.
- Добра было 6 ссадзіць яго, хлопцы, гэтак жа шэптам адказаў паручнік. -Тады і хеўра яго рассыплецца, іх жа няшмат.
- Позна, пане, уздыхнуў Пахом. Зараз, калі што, то яны пана Апанаса на рэшата зробяць... ды і нас.
Паручнікмоўчкі пагадзіўся. Наўмысна ці выпадкова, але Галс абдурыў Катовіча, а няўрымслівасць ды самалюбства таго змарнавалі шанец вырашыць справу адным стрэлам.
* * *
Абодва супараты прысягнулі, што іншай зброі апроч шабель не маюць. Раз’ехаліся па краях невялікай палянкі побач з дарогай і сталі ў чаканні сігналу.
Гучны вокліч і ўзмах янакавай шаблі кінуў іх адно аднаму насустрач. Дзвынгнулі ў пробных замахах шаблі, і вершнікі павярнулі коней для чарговага сутыкнення. Другая сугычка задоўжылася. Коннікі круціліся вакол нябачнай восі пасярэдзіне пляцоўкі, абменьваючыся выпадамі, але аніводзін удар не дасягнуў ворага. Харугва, як і канфедэраты, сачылі за паядынкам,
затаіўшы дых.
Здольныя сыйшліся непрыяцелі. Будрэвіч спрабаваў параўнаць здольнасці Катовіча з гэтым сапраўдным Галсам. У тым, што перад ім той няўлоўны таямнічы камендант канфедэратаў, ён ужо не сумняваўся. Гэта вялікая небяспека, але і выдатны шанец у выпадку перамогі. А перамога залежыць ад вось гэтага двубою.
Раптам Катовіч, адбіўшы замах Рамана, даў каню шпоры і адскочыў на край пляцу. Конь затанцаваў на месцы, нібы даючы непрыяцелю час заняць адлаведную пазіцыю. Можа і Раман так 6ы падумаў, калі 6 не меў той лясной сутычкі. Адчуваў, што, не адолеўшы яго з налёту, Катовіч рыхтуе нейкі лайдацкі фігель. He зводзячы вачэй з нягодніка, адступіў на край пляцу і заатакаваў першы. Ледзь крануўшы каня, заўважыў як Катовіч узняў шаблю перад сабою.
- Усё ж левы замах, зразумеў Раман.
Катовіч сапраўды перахапіў шаблю ў левую руку, але на імгненне зарана. Раман меў на такі выпадак свае спосабы. Амаль перад самай храпай катовічавага каня ўзняў свайго надыбкі, беручы ўлева. Конь Катовіча, заспеты знячэўку, таксама кінуўся ўлева, і яго вершнік ледзь паспеў засланіцца шабляй, трыманай у левай руцэ. Смерці пазбегнуў, але шапка, зрэзаная Раманам, шмякнула ў гразь. Коні разляцеліся і закружылі па краю паляны. Па натоўпу гледачоў пракаціўся помрук здзіўлення. Шмат хто ў харугвелічыў здольнасць левай рукі ватажка непераможнай, аж на табе! Катовіч у злосці сарваў марны аколыш, што застаўся на галаве ад шапкі і шпурнуў убок.
- Я табе пакажу! прасіпеў ён з лютасцю, узіраючыся ледзь не белымі вачамі ў ворага.
Раман паправіўся ў сядле, перабраў повад, адчуваў, што блізіцца развязка. Тым больш быў уважлівы. Ведаў, што смерць гэтага разбойніка дасць хлопцам сілу адолець лічнейшую хеўру Сабраўшыся, Катовіч атакаваў. Шабля заставалася ўлевай руцэ. Амаль зблізіўшыся, узяў моцна ўлева, нібы вырашыў ухіліцца ад
сутычкі дзеля зручнейшай пазіцыі. Конь Рамана якраз мінаў Катовіча, калі пралунаў гучны янакаў голас:
- Галс!!!
Куля з пісталета Катовіча свіснула над самай нагой Рамана на імгненне пазней, чым той павіс збоку свайго каня, нібы на папісовых гусарскіх гарцах. Прыкрываючыся канём ад магчымага другога стрэлу, пагнаў каня кругом паляны. Выбраўшы момант, выправіўся ў сядле і наляцеў на Катовіча як віхор.
Невядома, што вырашыла: злосць на лайдацтва супарата ці разгубленасць таго з-за чарговай няўдачы, але ўсё скончылася амаль імгненна. Дзвынгнула аб зямлю шабля Катовіча, яго мёртвае цела завісла ў страмёнах і пацягнулася рукамі і галавою па зямлі, паліваючы яе крывёю. Нехта з харугвы кінуўся затрымаць каня, але ўладны голас пераможцы спыніў яго. Коньтым часам стаў нібы ў чаканні нейкага ладу і вырашэння. Але да вырашэння было далёка.
* * *
Калі Катовіч стрэліў міма, Будрэвіч спалохаўся не на жарты. He верыў, што канфедэраты здольны на поўнае знішчэнне, але законы грамадзянскіх войнаў ніколі ніхто не пісаў. Адчайны стрэл ватажка дастатковая падстава для расправы над хеўрай. Паспрабаваў падацца назад наколькі дазваляла цісканіна.
3 апошнім узмахам шаблі Галса ўзнікла пытанне: хто павядзе харугву. Можа не ўсе адчулі гэта адразу, але Будрэвічу было відавочным. Калі ўбачыў Галса амаль у велічнай паставе пераможцы над нікчэмным трупам ссечанага ворага, адчуў дзікую зайздрасць і злосць. Чаму вось гэткім дае Бог усё, а яму, так гэтага прагнаму, ашчаджае на кожным кроку. Ён не мог не выкарыстаць імгненне шанцу. Прымерыўшыся між постацяў, стрэліў. Яшчэ не ацаніўшы, што атрымалася, крыкнуў да сваіх:
Бійма іх! Гэта станіслаўцы, канфедэраты!
3 гурмы прагрымела толькі некалькі стрэлаў. Затое ў адказ плюнула агнём пятнаццаць руляў. Утакой гурме аніводная куля
не магла схібіць. Дзіка заіржалі і забіліся параненыя коні, пачалася штурханіна і крыкі. Пярэднія напіралі на задніх, а тым часам ззаду грымнуў гучнейшы залп і над возерам пранёсся данослівы вокліч Янака:
- Шаблі-Іі!
Набіваць мушкеты часу не было. Сеча пайшла адчайная. У памяці зграі засела папярэджанне не страляць, бо смерць. Канфедэраты таксама не збіраліся кідаць словы на вецер. Досыць нацярпеліся родзічы ды знаёмцы ад гэтай поскудзі! Вось дзе спатрэбілася навука Ламацкага ды Рамана. Канфедэраты атакавалі, амаль не маючы страт. Ніхто не заставаўся без прыкрыцця, ніхто не змагаўся як адзінокі герой. А паплечнікі Катовіча думалі кожны пра сябе і даваліся знішчыць адзін за адным. Толькі купка самых здольных, разумеючы, што літасці не будзе, імкнуліся аддаць жыццё як мага даражэй. Некалькі канфедэратаў сталі іх ахвярамі. Будрэвіч ад самага пачатку сечы шукаў ратунку. Спадзяваўся, вырваўшыся па-за лінію сечы, пакарыстацца сваім афіцэрскім статусам і стаць палонным, хай сабе і адзіным. Калі дарога і паляна пакрыліся целамі палеглых, ён паспрабаваў выслізнуць з гурмы самым прыплёскам возера. Але гэта заўважылі, перанялі і змусілі схавацца ў натоўп. Там ён і загінуў.
* * *
Пахаванне знішчанай зграі канфедэраты пакінулі мясцовым. Хоць 6ы дзеля вяртання нарабаванага. Сваіх палеглых і параненых павезлі да бліжэйшай плябаніі, там трэба будзе вырашыць, ці пахавацьтут ці везці да сваіх мясцін. Янак падаў Раману пачак папер.
Знайшлі пры Катовічу.
Нічога новага, сказаў Раман, спехам прагледзеўшы лістза лістом. Але могуць прыдацца пры нагодзе.
У Рамана быў важнейшы клопат: ісці да Берасця ці павярнуць назад. Хлопцам напэўна маніцца трапіць у большую кампанію, сабою пахваліцца, іншых паслухаць, а там і ў бітву трапіць знач-
нейшую. Раман жа непакоіўся, каб тыя сустрэчы не падарвалі веры яго маладых паплечнікаў у справу канфедэрацыі. Сам не належаў да прысягнуўшых, таму добра ўсведамляў рызыку сутыкнення маладых з непрыемнымі рысамі канфедэрацыі, з самалюбствам яе правадыроў, з бессаромным выкарыстаннем юнацкай адданасці і самаахвярнасці, урэшце звычайнай прагі маладых да славы. Але проста так загадаць павярнуць коней ён не мог. I, па праўдзе, не хацеў.
Заставалася яшчэ справа яго ўласнай датычнасці. Выбар: падпісваць акт канфедэрацыі ці не, зроблены даўно і канчаткова: не. Прынятую на сябе службу выконваў належна, Ламацкі здаровы, Янак вышкалены на добрага памочніка. Без ценю віны падумаў, што смерць Будрэвіча і асабліва Апанаса Катовіча надзейна забяспечыла яго інкогніта. Мабыць пара ізноў "прыехаць дадому”, ды праз пэўны час слаць пана Габрыэля сватам. Гэтыя яго думкі перапыніў голас Янака.