• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Цалкам згодны! здагадаўся пан Максім, не знойдзем лепшага, а мы ўжо подпісы збяром.
    Валадковіч не запярэчыў і не аднекваўся, якто было ў звычаю. Падумаў, што візіт да княгіні можна выкарыстаць і дзеля справы Барташэвічаў, а тут меркаванне маршалка павету будзе мець вагу. Абы размова адбылася, звязаць адно з другім будзе не цяжка. Калі на шчасце там апынецца і князь Міхал, яшчэ лепей.
    * * *
    Ужо некалькі дзён Адаму было нядобра. Кідала ўжар, рана ўпа рта не хацела зацягвацца. Пачало пухнуць калена відаць, стукнуў падчас уцёкаў. Пры спробе ўстаць пачынала моцна балець, кружылася галава, і нават сядзець было цяжка. Раман ўстрывожыўся не на жарты. Ясна было, што адсутна сць належнай чысціні, паветра і харчавання паўплывала на стан, хай сабе і лёгка, але параненага хлапца. Неадкладна трзба было перабірацца калі не ў які двор, то хоць 6ы ў сялянскую хату. Але як гэта зрабіць незаўважна, калі на дзядзінцы гэтыя віжы будрэвічавы? А куды вывозіць? Карыстацца канфедэрацкімі схованкамі Раману не хацелася. На сваёй скуры зведаў, што такое ўблытацца ў чужыя сваркі. А хлопец і так нібы ў павуціне. Падумаў пра пана Габрыэля, пра Булата, але абодва месцы не давалі галоўнага бяспекі. Як на гора, яшчэ папрасіў пана Язэпа не прыходзіць без крайняй неабходнасці.
    Выйсце падказаў подслух. На шчасце, пасадзіў Адама ў пераходзе, куды дасейвалася крыху святла і даходзіла свежае паветра. Другі раз штурхнуў Рамана добры анёл да галаснікоў. Добра падумаўшы, не знаходзіў лепшага выйсця. Патлумачыў Адаму, што ідзе на сустрэчу з панам Язэпам, і ноччу выбраўся з сутарэння. Як яму здалося, незаўважна. Знаёмым шляхам праз каноплі выбіўся на прасёлак і пакрочыў, што было сілы ў нагах.
    ...Асцярожна агледзеўшы немалы двор Валадковічаў, не заўва-
    жыў прысутнасці войска і дачакаўся адпаведнай да адведкаў пары. He хацеў адпіхнуць ад сябе гаспадара якім ненаўмысным парушэннем прыстойнасці. Але выявілася, што стараўся намарна. Пан колькі дзён таму ад’ехаў і невядома было, калі вернецца. Раман стаяў агаломшаны няўдачай, аж тут даляцеў да яго дзявочы голас:
    А вы, напэўна да таткі? Але ж яго няма. Голас прагучаў спачувальна і нібы перапрашаючы.
    Раман глянуў у тым напрамку і заўважыў маладую паненку, што трымала ў руках бярэмца кветак, мабыцьтолькі што нарэзаных. Нейкі час яны аглядалі адно аднаго і Раман рашыўся.
    -	Ці васпанне на імя Рэгіна?
    -	Так, а вось я вас не ведаю.
    -	Ці могбы я прасіць кароткай размовы сам насам?
    Кароткая размова ўальтанцы на вачах дваровых не парушала звычаяў прысгойнасці, хоць і зацягнулася надоўга. Вяртаўся PaMan, добра падбіўшы ногі, затое акрылены.
    * * *
    Гэтым разам паненка наведала Барташы ў звычайнай але добрай брычцы і без фурмана. Павозіў коньмі малады пан, загорнугы ў неабсяжную пелярыну. Калі брычка спынілася пасярод дзядзінца, паніч адкінуў пелярыну і кожнаму стала зразумела, што без яе такі строй не ўратаваўся 6 ад сёняшняга пылу. Паненка таксама мела паверх сукенкі нешта падобнае, праўда не такіх памераў, затое прыгажэйшае. Яе ў двары ўжо бачылі, абмеркавалі, таму ўся ўвага належала панічу.
    А было на што глянуць. Замест чуба ды сармацкіх вусоў віліся пакручастыя пасмы парыка, вусы і бародка як на малявідлах у гасцінным пакоі. Усё востранькае, завітае, нечым відаць пасмараванае, 6о аж паблісквае. Драгуны кінулі свае бясконцыя карты і стаялі, выструніўшыся, як перад якім палкоўнікам. Ды што там палкоўніцкі мундур! Хто-ніхто з дворні іх некалі бачыў. A
    на панічу было столькі карункаў, што паненкам усяго павету хапіла 6. Асабліва каўнер! Стаўбуном вакол шыі, як снег па плячах і грудзях! Кафтан зіхоткі, рукой варухне.то іскры ў вочы так і сыплюць! Такога пекнага пана двор век не бачыў і напэўна не пабачыць. Паніч, падобна, не вельмі цікавіўся, куды ён прыехаў, навошта, хто і як на яго дзівіцца. Абыякавым позіркам акінуў дзядзінец, пабудовы вакол яго, спыніў вока на расхрыстаных варотах стайні і кіўнуў пальцам на Марку, што стаяў акурату гэтых варотах. Некалькімі словамі і нядбалым рухам рукі загадаў выпрагаць коней і купаць іх у рэчцы, а брычку закаціць у стайню аглоблямі на выйсце, каб там жа пасля і запрэгчы. Хлапчына, што прыходзіў на дзень дапамагаць Марку, скочыў на каня, падхапіў шворку другога і, гікнуўшы не горш татарына, панёсся да рэчкі. Паніч не выказаў незадаволенасці і падаў руку паненцы, што патульна стаяла непадалёку. Абое няспешна скіраваліся да ганку. Пані Ганна да такіх маладых выходзіць не стала і чакала гасцей у доме. Пасля пачастунку разам з паненкай хадзіла па садку, паказвала кветкі і шмат гаманіла. Здавалася сустрэліся дзве сяброўкі.
    Паніча іхтаварыства проста не цікавіла, таму ён пасноўдаўся па дзядзінцы, пазбягаючы сонца, паназіраў, як запрагалі яго коней, пастаяў пазяхаючы, потым залез у брычку, ахінуўся сваёй пелярынай і нібыта задрамаў. Але праз нейкі час незадаволена крыкнуў, што слеліць сонца. Давялося спешна прычыніць вароты. Больш ад яго ніякіх загадаў не было, і ўсе распаўзліся па звычайных справах.
    Абедаць панства не засталося. Пані Ганна развіталася з паненкай на ганку, 6о паніч добра разаспаўся і не прачнуўся нават як запрагалі коней. Паненка забараніла яго турбаваць, абклала падушкамі і збіралася сама павозіць. Пані Ганна аніяк на гэта не пагаджалася і загадала Марку сесці на козлы. Драгуны кінуліся выводзіць брычку са стайні і нават, трымаючы коней пад цуглі, прайшлі з брычкаю за браму.
    Паненка старанна захінала свайго пекнага і відаць занадта раслешчанага паніча ў пелярыну, папраўляла завітыя кудзеркі,
    а той нават не ўзнімаў галавы і толькі пасапваў унурыўшы нос у свае карункі. Стараючыся абмінаць выбоіны і каменне, Марка пагнаў коней да Лужка, маёнтка пана Валадковіча.
    * * *
    Паручнік Будрэвіч канчаткова пераканаўся, што драгуны не надта прыдатныя, каб сачыць, а яшчэ менш, высачыць. Вырашыў змыліць вочы непрыяцелю і забраць іх з маёнтка. Пазбыўшыся нагляду, уцекачы могуць страціць асцярожнасць. Ды і баяўся рэгімэнтар трымаць пяцёрку жаўнераў здаля ад гарнізону. Дачакаешся, што трапяць у палон, альбо збягуць да канфедэратаў. Падумаўшы на адзіноце над воклічамі небаракаў-паляўнічых пра галасы «з печы», паручнік вырашыў, што схрон хутчэй за ўсё ў сутарэнні. На гарышчы не знайшлі нічога падазронага яшчэ ў дзень пераследу тых двух. А вось у зямлі гэтых схованак можа быць колькі хочаш. Але кожная павінна мець выйсце і доступ паветра праз якую будыніну, курнік які, альбо варыўню. Праз нешта, што не кідаецца ў вочы, ды стала ўжываецца, каб след не выдзяляўся.
    Паручнік паклікаў сваіх «сведкаў». Уражанні ад няўдалай размовы са зданню пана стольніка яшчэ не прыгаслі. Таму Будрэвічу давялося пачынаць ад дзіцячых казак пра пасіленне гуку, пра галаснікі, пра выццё віхуры ў коміне. Адважныя сам-насам з дзіком, паны-паляўнічыя на ўсетлумачэнні мармыталі адно:
    Але ж, пане, голас Юзіка пан Станіслаў вызначыў дакладна. А што там гукнулася, якіх тры словы! Ды і памёр ён у нашым юнацтве.
    Няпэўнасць заставал ася толькі ў адным: як размаўляюць на тым свеце. Паручнік ухапіўся за гэту лавуцінку, спадзеючыся пахіснуць іх веру ў размову са стольнікам, а тым самым страх расплаты.
    Найсвяцейшая мова лаціна, даводзіў ён, значыць...
    Ён хацеў, каб дурні самі прыйшлі да суцяшальнай высновы пра нечый жарт. Людзі, як маглі стараліся.
    -Але ж у рай вераць і розныя немцы, іншыя хрысціяне,
    трансільванцы там, чэхі, нясмела зазначыў Іван. А туркаў ды лютраў розных нячысцік у пекле смажыць ды прымушае розныя нягодствы чыніць.
    А я вам кажу, што з вас жарты строілі тыя, каго мне трэба злавіць, бо яны супраць нашага караля, якты кажаш, нягодствы чыняць. I ніякіх там ліцьвінскіх галасоў з таго свету! няшмат прайшло часу, Будрэвіч адчуваў, нібы тройчы ўзбег на званіцу касцёла, але сумненняў паноў-паляўнічых не развеяў.
    He, пане, не кажыце так. Пан Станіслаў быў чалавек пабожны і на глупствы, наватзтаго свету, нясхільны, настойваў Юзік.
    Але хто без граху? дадаваў Іван.
    Нячыстая сіла па нашаму загаварыла, каб лягчэй паверылі, ды звесці нас, а з ёю жарты кепскія. Гэта вам хто хочаш скажа, Юзік скрушна пакруціў галавою, не маючы сілы пераканаць упартага паручніка.
    Атаму не заставалася нічога іншага, як стаяць на сваім. Каму ж яшчэ даверыш нагляд за маёнткам? Хіба знойдзеш лепшых, каб недурны страх? Заставалася таксама пакарыстацца страхам, балазе абодва былі на кручку. Можа не замоцным, але адкуль ім ведаць, у страха вочы вялікія.
    Бог вам можа і даруе, але не я, запэўніў абодвух. He пойдзеце сачыць, трапіце ў пекла раней, чым спадзяецеся.
    Але ж, пане! усклікнуў Юзік у роспачы. Той з печы пагражае, вы сваім парадкам, а жыццё ў чалавека адно!
    Будрэвіч ужо дакараў сябе, што столькі з імі валэндаўся. Адразу трэба было так.
    Вось каб яго не страціць, варухніце мазгаўнямі. Сядзіце тут па аднаму ці ўдвух, калі страшна, але высачыце, хто тут лазіць па начах і кудою. Удзень яны не здрадзяцца. А не згодныя, то апынецеся ў вежы, калі не горш.
    Пагроза верагоднай расправы прыцьміла страх перад нячыстай сілай. Урэшце, супраць нячысціка ёсць ружанец, малітвы адпаведныя і крыж святы, а перад паручнікам з жаўнерамі, пе-
    рад суддзямі ды падсудкамі што выставіць просты засцянковец?
    Праз пару дзён Будрэвіч меў першыя вынікі.
    Быў чужы чалавек цямнотамі. У стайню старую заходзіў. Туды нібыта нешта нёс, а назад нічога.
    Паручнік ажывіўся, але глыбейшы роспыт пахіснуў вартасць назірання.
    Туг і такое, перапрашаю, магло быць, паправіў сябра Юзік. Туды чалавекспяшаўся, нібыта трымаючыся за порткі, як нехта, хто баіцца не паспець. Так што можа і дарэмна марнуемся начамі.
    Але паручнік не пагадзіўся, Іван падтрымаў яго меркаванне.
    -Хто ж гэта ноччу будзе шукаць нейкую стайню дзеля простай рэчы? з лёгкай кпінай запытаў ён прыяцеля. Можа ты, пане-браце, такі вытанчаны?
    Будрэвіч упершыню заўважыў у засцянкоўцаў усведамленне свайго шляхоцтва. Беднасць побыту прыбіла ў іх гонар сваім станам і прывучыла размаўляць з улікам свайго жабрацтва. Вырашыў даць хлопцам на пляшку чаго мацнейшага, не зашкодзіць.
    Глядзіце ж, каб не згледзелі вас, папярэдзіў на развітанне.
    Крыўдзіце, лане, нас і вы не згледзіце, калі не захочам.
    Сцверджанне надзіва хутка спраўдзілася, але пра гэта Будрэвіч ніколі недаведаўся.