• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    * * *
    Два наступныя дні не прынеслі нічога новага. Паручнік западозрыў, ці не ўхіляюцца памагатыя ад службы. Вырашыў паназіраць сам, а тыя няхай пару начэй адаспяцца. Пазычаць смеласці паручніку не было патрэбы. I пашэнціла! Цёмная постаць слізганула ў вароты закінутай стайні. Пачулася шамаценне, загрукалі па дошках падкаваныя абцасы і ўсё сціхла. Да самага світання са стайні ніхто не выходзіў, хіба што праз які дадатковы выхад. Гэта ўжо быў поспех! Паручнік не рваўся да неадкладнага ператрусу. Дзень, другі справы не зменіць, трэба, каб пацукі не выслізнулі ў якую шчыліну! Крыху перадрамаўшы, нібыта па
    дарозе, завярнуў у двор, хоць ведаў, як яго там сустрэнуць. Пакуль паілі кабылу, пакруціўся ля тых варотаў і мусіў ехаць, каб не выклікаць насцярогі насельнікаў.
    Будрэвіч не здагадваўся, што паны-паляўнічыя, баючыся яго гневу і помсты, не пакарысталіся звальненнем. Другой начы, як і першай, абодва былі паблізу. Таму сталі сведкамі незвычайнай прыгоды пана паручніка.
    -	Слухай, Іване, а можа трэба яго выручыць?
    -	А ты ўяві, як ён будзе выглядаць. Ці не давядзецца яму ўвогуле з'ехаць.
    -	Даў 6ы Бог! Нам жа толькі таго і трэба!
    * * *
    Будрэвіч чакаў цярпліва. Урэшце, што гэта за жаўнер, які не можа выстаяць начной варты, дакараў ён сябе, калі пачынала хіліць на сон. Схованка была надзейная, надвор'е спрыяла. Падаслаўшы гуньку, ляжаў у кустах, каб не вылазіць зарана, бо ўсе яшчэ не паснуць як след. Цемра не перашкода, мае спосаб. Пахваліў сябе за прадбачлівасць: каштаваў ліхтар грошы, але затое патаемнасць!
    Мінулага дня згледзеў праз адчыненыя вароты той дашчаны памост. He прыглядаўся занадта, каб дачасна не здрадзіцца, але, мабыць па ім і тупацеў незнаёмы. I Юзікз Іванам пратоеж казалі. Салома за ім, напэўна, хавае пралаз. Калі не ўдасца выведаць ноччу, можна зашыцца ў які кут і, дачакаўшы святла, агледзець будыніну знутры. Рызыка, канешне, болылая.Так ці гэтак, справа ідзе да развязкі, цешыўся паручнік. I ўсё яго стараннем!
    Добра за поўнач ён пакінуў сховішча і асцярожна, пры сценах, пракраўся да варотаў. Пахваліў пані дому за любоўда кустоў ды кветак і нецікавасць да сабак.
    -	Чорт ведае, як 6ы з імі парадзіў!
    Вароты ледзь рыпнулі, задаволены паручнік ушчаміўся ў шчыліну, выцягнуўшы з-за пояса пісталеты. Пацягнуў вароціну
    на сябе і прыслухаўся. Уся аселіца спала сном праведнікаў.
    -	Што нам і трэба!
    Паручнік ахінуўся гунькай і запаліў ліхтар, ад ужо выкрасанага на губку агню, прыкрыў шкельца засланкай. Ледзь заўважны праменьчык з двара ніхто і не згледзіць. Скручаную ў камяк гуньку сунуў пад сцяну і павёў промнем па падлозе. Восьідошкі. Тонкі праменьслізгаў па расцярушанай саломе, высвечваў нейкія трэскі, старое, мабыць, леташняе гарахавінне, што трашчала пад падэшвамі. Свяціць мацней Будрэвіч не адважыўся. Мала каму заманецца выпаўзці на двор. Тых са схованкі ён не асцерагаўся: дастаткова заарыштаваць аднаго, калі вылезе, і па клопаце, па нітцы да клубка дайсці лёгка. А вось і першая дошка. Паручнік асцярожна ступіў крок, другі, баячыся, каб не зарыпелі. Дошкі злёгку ўгіналіся, але скрыпу не было.
    -	Калі ўгінаюцца, то пад імі пустэча, узрадаваўся ён нечаканаму адкрыццю. Можа тут пад імі..
    Ступіўшы яшчэ крок, нахіліўся. Непрыбітыя нічым дошкі ляжалі няшчыльна, адным канцом хаваючыся пад сцірту зляжалай саломы. Баючыся, каб не зацерушыць агню, паручнік перахапіў ліхтар у другую руку і, ступіўшы ўбок, разагнуўся. Туг і здарылася бяда. Грукнуўся галавою аб нейкую бэльку так балюча, што міжволі таргануўся ўсім целам і каўзануўся на слізкай саломе. Дошкі пад нагамі трэснулі, рассунуліся і паручнік паляцеў некуды ў цемру. У кароценькае імгненне маланкай мільганула здагадка: вось ён, таямнічы схрон. Паручнік нават здолеў стлуміць міжвольны ўскрык. Але гэта было, сапраўды, адно імгненне. У наступнае ён плюхнуўся ў нейкую смярдзючую твань.
    На шчасце стаў на абедзьве нагі. Затое ліхтар вылецеў з рукі, чвякнуў недзе побач і запанавала поўная цемра. Агаломшаны паручнік стаяў нерухома некалькі, здалося, бясконцых хвілін.
    Куды гэта я трапіў? падумаў ён, захлынаючыся ад смуроду.
    Стаяў у нейкай твані добра вышэй каленяў. Смурод падказваў, што гэта хутчэй за ўсё старая гнойня.
    Вось табе і абцасамі па дошках! раз'юшана прамармытаў ён. Дам жа я вам!
    Алетутжа падумалася: кабдапяцьда выведнікаў, трэба яшчэ выбрацца з гэтай пасткі. Думка пра пастку падалася яму не пазбаўленай сэнсу, маглі і так забяспечыцца ад нежаданых гасцей. Крыху пабольвала калена, але дацягнуцца да яго не асмеліўся. Выцягнуў руку перад сабою і наткнуўся на абшаляваную дошкамі сцяну. Хмыкнуў, успомніўшы канфедэрацкую яму, і, мацаючы рукамі якога выйсця, асцярожна абыйшоў наўкруга. Усюды адно і тое ж. Пацягнуўся рукамі ўверх і не дастаў да краю гэтага мярзотнага калодзежа. Павагаўшыся, скочыў уверх, але толькі абплёхаўся. Ушчаміцца ботам у якую шчыліну, каб абаперціся, таксама не ўдалося.
    Што ж рабіць? Захлынешся ў гэтым смуродзе, пакуль знойдуць!
    Будрэвіч здрыгануўся.
    А што як знойдуць! Гэпнуць калом ла галаве, ніхто і шукаць тут не здагадаецца! Хіба што стрэлам абудзіць маёнтак, каб былі сведкі?
    Але і гэта, падумаўшы, адкінуў. Нават калі пісталеты не заплюхала, дворня можа і не пачуць, а страшней за ўсё салома навокал засмажышся, пакуль уратуюць.
    Па ўсім выходзіла чакаць світання. Хоць і даводзілася чуць, што.дыхаючы праз рот,смуроду нечуеш, не могсябе прымусіць. Добра, што не ад самага вечара палез у праклятую стайню, знайшоў ён суцяшэнне.
    Паручніку спатрэбіўся ўвесь яго жаўнерскі гарт, каб выстаяць да світання і не звар'яцець. Калі праз шчыліны варотаў зіхатнулі першыя промні, за варотамі пачуўся нейкі рух. Пырхнуў конь, зарыпелі і грукнулі аб сцяну вароты. Для беднага вязня ўсё прагучала як музыка, Але сцірта ля сцяны здрыганулася і ладнае бярэмца апаўзло на дошкі, закрываючы праём у які праваліўся паручнік. Святло, заліло стайню, але ў яму прабівалася толькі праз шчыліны насцілу.
    Паручнік ужо збіраўся азвацца, калі пратупаў конь і пачуўся старэчы голас:
    Стой! Стой, воўк цябе рэзаў! Травы табе, зброднай, мала. У гарох, бач, унадзілася! Стой, кажу! Пі!
    Пачулася бразганне цугляў аб вядро і гучнае ўсмоктванне.
    -Засмягла, дзяўчына, спачувальна прамовіў чалавек. Я думаю! Уцякла, значыць, ад гаспадара і ў шкоду! I не сорам?
    Кабыла адказала на павучанне не самым прыемным гукам.
    Блазнуеш? упікнуў стаенны. Але, як падумаць, твае правіны ў гэтым няма. Каб твайму гаспадару на ўсю ноч так папругу зацягнуць, то і ён затрубіў бы, як пастух на досвітку. Дай, папушчу, а пазней і сядло скінем. Калі гэта за табою азавуцца! Зараз табе канюшынкі дам, 6о гладкасць страціш.
    Пачулася тэпанне. Паручнік ужо наважыўся пазваць старога, калі вернецца з канюшынай, але кабыла затупала, мяняючы месца, і абрынула на паручніка тугі смярдзючы струмень.
    Адвядзі кабылу, хаме! зароў Будрэвіч, кідаючыся ў дальні кут ямы.
    Для старога Маркі плюскат і крык з-пад зямлі зліліся ў адно.
    Кожны дух пана Бога хваліць! захрысціўся ён, адбягаючы да дзвярэй.
    Кабыла пазбавілася ад лішняй вадкасці і хрумстала кінутую ў сполаху канюшыну.
    Адвядзі кабылу, ёлуп! даляцеў крык з-пад раскіданай саломы.
    Дык гэта жз ямы! здагадаўся Марка. Дзе жтыя рагулі, хай на іх ліха? Зараз, зараз адгарну, чалавеча!
    Ён борздзенька адкінуў злітую кабылай салому, прыняў пару дошак, зазірнуў уніз і аслупянеў ад нечаканасці.
    А Божа мой! залемантаваў стары, От жа некаму собіла!
    3 ямы на яго пазіраў раз'юшанымі вачыма чалавек з мурзатым, змардаваным тварам. У чуб і вусы набілася саламяная па-
    цяруха. а вопратка запырскана прыблуднай кабылай і заляпана закарэлым гноем.
    Давай драбіну! Што вочы вырачыў? Пасгавіў кабылу, ёлупень!
    Яна ж не ведала, што вы там, паночку. Па пэўных прыкметах і лаянцы Марка вызначыў небараку як пана. Зараз нешта прыдумаем. Але чаго ж вы, паночку, так лаецеся? Ці ж я вастуды піхнуў? Наша пані, каб ведалі, гербовая, аніколі нас, дваровых, не абражае.
    Успомніўшы пра пані, Марка адчуў сябе аканомам. Абудзілася пільнасць і патрэба сачыцьза парадкам.
    -Але што вы тут робіце, чалавеча? голас Маркі загучаў з падазрэннем.
    Ты давай драбіну, а не менць языком! рыкнуў Будрэвіч.
    Як сабе хочаце, але я павінен паведаміць пані, што ў нас у гнойні чужы чалавек хаваецца.
    А каб ты спрах! вылаяўся паручнік, але Марка ўжо знік з вачэй.
    Пані Ганна не захацела бачыць чалавека, што па словах Маркі, плёхаецца ў гнойні ды яшчэ з пісталетам за поясам і прыкрыты саломаю. Загадала выцягнуцьды абмыцьдзе падалей.
    Усё ж прыгледзься да яго, падказала яна. Што яго ў двор панесла поначы?
    Марка знайшоў паручніка ў тым жа стане злосці і прыгнечанасці. Хоць вызваленне было блізка, але несла новыя вялікія клопаты. Марка нахіліўся надямай.
    Пане, то скажыце, хто вы, 6о пані пытаецца, а самой ёй сюды ісці не маніцца.
    Яшчэ даведаецеся! I ты і твая пані! пагрозліва крыкнуў паручнік. Дасі ты ўрэшце драбіну ці не? А не то бізуном уходаю! паабяцаў ён.
    Марка таксама ўзлаваўся. Бясконцае тытулаванне хамам і лаянка яму вельмі не падабаліся, не прывык ён да такога.
    Я тут прыкідваў, што мне лягчэй памыць будзе, драбіну ці
    пастронак, прамовіў ён у роздуме. Але не падам анічога, пакуль не дасце слова гонару, што пальцам мяне не кранеце.
    Паручнік плюнуў і гатовы быў ізноў пасыпаць праклёнамі, але спахапіўся. Што зробіш, калі вылезці дапаможа толькі гэты хам. Пані ісці не хоча, а што добрага, каб прыйшла ды пазнала?
    -Добра! He крану, абяцаю! Давай хутчэй!
    -Я думаю, драбіна будзе лепш, пастронак, як ні кажы, усмоктвае.
    Так прыгаворваючы, Марка асцярожна апусціў у твань канец збаўчай драбіны. Ледзьве тое сталася, паручнік узляцеў па ёй, як кот ад сабакі. Выскачыў і стаў. Здавалася толькі 6 выбрацца?... Першым знайшоўся Марка.
    Вы тут над ямай станьце, паночку, а мы з хлапцом на вас пару вёдраў выльем. А далей раіў бы на рэчку.
    -Давай вёдры! згадзіўся паручнік. -Толькі не раззвоньвай там па двары! папярэдзіў сярдзіта.
    Далёка адстаўляючы рукі, Марка асцярожна ліў на Будрэвіча вядро за вядром, так што той добра змёрз, пакуль збольшага пазбавіўся ад наліплага. Але смуродтрымаўся ўпарта.
    Добра было 6 у лазню, прыгаворваў Марка спачувальна.