• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Лёгка было заўважыць, як рада пані Ганна нечаканай дапамозе. Сам выгляд паважнага, упэўненага ў сваёй сіле і значнасці Валадковіча дадаваў ёй надзеі, што ўсё ўладкуецца. Падбадзёрвала і тое, што дапамогу прапанавалі адтуль, адкуль яе зусім не спадзявалася.
    Дзякуй вам, пане Юльян! Суцешылі вы мяне і падмацавалі, бо не маю каму і пажаліцца. А хочацца і старому чалавеку, каб нехта паспагадаў. Ці ж магу я адмовіцца? Сама і ліста патрэбнага не здолею скласці.
    Валадковіч вырашыў на нейкі час адвесці суседку ад прыкрых думак.
    -	А як жа ў вас увогуле справы, 6о кажаце, хвароба...
    -Я ўжо на яе не зважаю, прывыкла. Цярпець можна, але з дому не пускае. Што да гаспадаркі, то хваліцца няма чым, але і скардзіцца грэх. А ў вас?
    -	1 ў мяне гэтак жа. Каб не ўракнуць, не горш леташняга. А як ваш унук да гаспадаркі?
    Сведама ці выпадкам, пан Юльян знайшоў найлепшае пытанне.
    -	He аддаю пакуль, злёгку ўсміхнулася пані Ганна. Няхай з навукамі сваімі разбярэцца. Ужо нейкія іспыты засталіся, і будзе бакалаўр. Амаёнткам цікавіцца, распытвае, спрабуе нешта раіць
    У першыя дні, нават па дажджы з Маркам усе палеткі аб’ехаў. Па свірнах, па стайні палазіў, у вёсцы пабыў, мае схільнасць.
    Пані Ганна з прыемнасцю распавядала пра ўнука і яго клопаты. Падзялілася нават поглядамі на прызначэнне і важнасць святара і лекара.
    Пан Юльян слухаў, падтакваючы ў адпаведных месцах, выказваючы здзіўленне ў іншых і неўзабаве абое дзівіліся ў душы, чаму такія душэўныя гутаркі не маглі весці здаўна.
    -	Гэта вельмі цешыць, адзначыў пан Юльян. А то ж бывае, якутой Кракаў альбо Вільню.то і па гаспадару!
    -	Тут, здаецца, не так. Але хто ведае, што маладому на розум узбрыдзе, пані Ганна ўздыхнула і павярнулася да Рэгіны, якая, не маючы ўдзелу ў гутарцы, пачала з цікавасцю гартаць кнігу, пакінутую на стале.
    -	Гэта ж з Кракава вёз гэткі цяжар, не то з дакорам, не то з гонарам паведаміла пані Ганна. Кажа, дома лягчэй працуецца, яна паблажліва ўсміхнулася. А якая ж гэта праца кніжкі чытаць. Але як пачне расказваць, то і мне, старой, цікава, прызналася яку недаравальнай слабасці.
    Пан Юльян да стасаваных навук ставіўся нетак, якда раманаў.
    -	Навукі сваю карысць маюць, шаноўная пані, калі гэтулькі людзей імі займаюцца, павучальна, але пашанотна прамовіў ён. А што мы на маёнтках гэтага не разумеем, то не нам жа, а маладым далей панаваць. Конна гойсаць ды качак страляць на сёння для шляхціца мала, ды і заўжды наперадзе крочылі асвечаныя навукамі. Але, хоць размова і прыемная, пара нам і за працу. Дзе ж у вас папера ды пяро якое, а Рэгінка нам і за пісара, і сведкам будзе.
    * * *
    Першыя пару дзён у лёху прайшлі для Адама так-сяк. А на трэці ён пачаў выразна нудзіцца.
    -	Навату карчме было весялей, смяяўся ён. -Там змена варты, альбо кубел пададуць-забяруць, усё нейкая разнастайнасць. А тут пад родным домам сядзіш, там недзе кнігі, бабуля, Марка з яго гісторыямі.
    -	Спачуваю, азваўся Раман. Але трэба цярпець. Успрымай усё як адпачынак. I помні ўвесь час, што вырваўся з вязніцы.
    Адам і сам пра гэта думаў. Нават спрабаваў уявіць пысы сваіх пракуратараў, калі яны даведаліся, што дапытваць некага.
    -	Відаць, бяда ў тым, што не прывык я да вязніцаў, Адам гаварыў усё гэтак жа жартам. Па першасці было нават цікава, а потым пачалася нудота. А другі раз, то нічога новага, вось і нудзіць адразу, апраўдваўся хлопец.
    Раман разумеў яго стан. 3 адной каталажкі ў другую, замест вольнай волі. Сам, дасведчаны, лягчэй зносіў вымушаную бясчыннасць. Магчыма, Адам пагадзіўся 6 са сваім новым становішчам, даведайся ён пра пагрозу, што над ім вісела. Але Раман нават не думаў расказваць.
    -	Нехочаш жаты за променьсонцатрапіцьда таго паручніка? -толькі і напомніў ён.
    -	Барані Божа! усклікнуў Адам. Скарджуся больш ад сумоты, чымся ў роспачы.
    -	Аты раскажы мне што-небудзь. Пра жыццё-навуку, напрыклад.
    -	Ат! Што там цікавага. Мне вас цікавей паслухаць.
    Раман усміхнуўся. Сам хацеў быць студыёзусам, ды не варажыў лёс.
    -	Mary і я. Можам і па чарзе, каб горла адпачывала.
    -	Тады вы першы. Перакананы, маеце чым пахваліцца, не тое што кракаўскі студыёзус.
    * * *
    Кволенькае полымя мігцела, слабела і, усхлыпнуўшы, патухла.Тонкі вугельчык нейкі часжарыўся чырвоным вочкам, але і ён згас, пакінуўшы пах апошняга дымка. Свечкі яны бераглі, таму карысталіся старасвецкім лучнікам, што захаваўся мабыць ад прадзедаўскіх часоў. Нашчапанага ля печы было ўдосталь, але Раман не стаў мяняць лучынку. Ён пацягнуўся і зручней прымасціўся на лежбішчы, падаткнуўшы кажух за спіною.
    Ведаеш цяпер, што такое галс і як гэта мянушка да мяне прыліпла. Далучыўся я да князя выпадкова, гэтак жа і адстаў, толькі ўжо на другім канцы Рэйна. Калі наш карабель з-за буры не здолеўдаплыць да Лондана і вярнуўся ў Галандыю, князь вырашыў скіравацца да Францыі.
    He давялося і берагоўтой Англіі ўбачыць? Адам ужо пытаўся санлівым голасам.
    Гэтым разам не давялося. Да нашага карабля падыйшла вялікая лодка, перакінуць князя з людзьмі на другі бераг канала. Але яктолькі пайшлі па сходнях, раптам узнікла бойка. Я быў ззаду, таму не ведаю, з-за чаго. Бачыў толькі, што галандзец з перавознікаў стукнуў нашага Яблоньскага. Князь, не доўга думаючы, з'ездзіўтаго галандца разы два кійком па галаве. He мог папусціць такой знявагі свайго пажа.
    Ну і пачалося! усклікнуў Адам.
    Слухаў аповяды таварыша нядолі, як вечаровыя казкі.
    Ага! Матросы з карабля кінуліся сваім на дапамогу. Ляцелі хто з чым, з баграмі, з кавалкамі канатаў, з гандшпугамі, гэта такі дрын дубовы дзеля рознага выкарыстання. Я ім напярэймы, бо апошнім з нашых стаяў ля самых сходняў! Выхапіў у пярэдняга багор і перагарадзіў ім дарогу, як завалай, затрымаў іх на нейкі час, каб не паскідалі нашых у ваду. Але адціснулі мяне і ў нейкі катух прымкнулі. А нашых нават не пабілі, відаць, неяк палагодзілі справу. А пра мяне, мабыць, забыліся, выпусцілі на змярканні. Дзе таго князя шукаць? Яшчэ бяды наклічаш з той сутычкай. Я ж у ягоных паперах аніяк не значыўся, таму вырашыў
    сам сабе даваць рады. Спачатку да якога шынка, перагрызці што ды куфаль піва выпіць, цэлы дзень нашча Грошы то былі са мною, а пра іншае шкадаваць нечага: апрануты, дзякуй Богу, прыстойна, у кунтушы і пры шаблі. Князь дбаў, ка6 яго двор на вуліцах вызначаўся.
    Адам пасапваў. Ці то засынаў, ці першы сон аглядаў? А Раман яшчэ доўга ляжаў узіраючыся ў цемру.Трапіўусё ж да Англіі, хоць ізноў не па сваёй волі.
    ЛІЦЬВІНСКІЯ ГАЛАСЫ
    Толькі зірнуўшы на зацную кампанію, пані Ганна здагадалася, што галоўная роля сёння належыць пану пісару.
    -	Сядайце, панове,дзе каму зручна. Прашу прабачыць, нечакала візітаў, да таго ж пачуваюся не найлепей.
    Тое, што гаспадыня нават не парупілася ўдаваць гасціннасць, падалося Будрэвічу злым знакам. Капітан Хвастоў таксама круціўся на крэсле, адчуваючы розніцу з папярэднімі наведваннямі. Пані відавочна, не збіралася пачынаць размову з роспытаў пра дарогу і здароўе. He цікавілі яе ані паручнік з капітанам, ані пісар, а яшчэ менш двое неразлучных паляўнічых. Навошта тут Іван з Юзікам, здагадацца не магла, але.адчувала, для нечага брыдкага. Завісла непрыемная цішыня. Пан пісар рашыўся яе ларушыць.
    -	Прывяла нас, шаноўная пані Ганна, справа вельмі тонкай натуры, скажам так: dura necessitas, суровая неабходнасць, пачаў ён. Прыкрыя здарэнні, што зачапілі ваш двор, могуць прынесці яшчэ горшыя наступствы, калі не ўчыніць пэўных запабеглівых крокаў.
    Пані ані словам, ані рухам не паказала свайго зацікаўлення, а тым больш занепакоенасці. Пан пісар выцер лысіну вялікай, як сурвэта, хусцінкай і глянуў на супольнікаў. He знайшоў там жадання перахапіць стырно размовы і выдаўуздых пакутніка.
    -	Мы тут, шаноўная пані Ганна, дзеля здзяйснення важнага юрыдычнага акту. А мажліва з папярэдняй наконт яго размовай, пан пісар ледзь не прысядаў у жаданні прыслужыцца ўсім увогуле і кожнаму паасобку.
    Пані Ганна не ацаніла яго старанняў. Разумела, што ўсё звязана з прыгодамі Адама і чакаць ад гэтай хцівай і нахабнай хеўры можна толькі самага горшага. Яна ненавідзела іх ужо за тое, што пазбавілі яе лета з унукам, пра якое сголькі марылася самотнымі зімовымі вечарамі. Будрэвіч кінуў на пісара сярдзіты пагляд. Непакоіўся, ці здолее недарэка абмаляваць становішча так, каб
    гэта пыхлівая пані хоць 6ы ўстрывожылася, калі не спалохалася. Пісар з натугай адкашляўся і перайшоў да запалохвання.
    -Як вы напэўна здагадваецеся, мова пра вашага ўнука, дзедзіча, спадчынніка немалых добраў, пан пісар падкрэсліў сказанае вымоўным позіркам у вакно, дзе тыя добры пралягалі. Бяда ў тым, што далучыўшыся да канфедэрацыі, ён ergo, тым самым, паставіў маёнтак пад пагрозу канфіскацыі. Калі адбудзецца такі вырак, абскардзіць, а тым больш адмяніць яго, будзе немагчыма.
    Пан пісар быўмокры, яктая мыш з прымаўкі. Яму было 6 лягчэй, каб прагучала пытанне, пярэчанне, а яшчэ лепш падказка, што ёсць нейкі поспех. Маўчанне гаспадыні пачало наводзіць на думку, што яна пра ўсё ведае і ані руш не дбае пра якую-кольвек небяспеку яе дабрабыту. А што, калі гэта сапраўды так? Як гэта адаб'ецца на сціплым пісары павятовага суда? Гэтыя пеўнікі вайсковыя ф-р-р і няма, а мне жтутзаставацца! Але жтрэба цягнуць, калі запрэглі.
    Мы, як людзі прыязныя васпані, раім запабегнуць такой пагрозе не, як то кажуць: per fas et nefas, усімі праўдамі і няпраўдамі, а вельмі простым і зручным спосабам. Тым больш, што аб'явілася выключная дзеля гэтага нагода. Проста шчаслівае супадзенне.
    Пан пісар глянуў на гаспадыню, спадзеючыся нарэшце заўважыць нейкае зацікаўленне, жанчына ўсё-ткі. Але на яе вуснах толькі мільгнуў цень здзеклівай усмешкі, ад якога ён на момант страціў думку.
    Акурат гэтымі днямі да суда надыйшоў ліст вашага далёкага, мажліва, вам невядомага, родзіча. Ён унук нябожчыка пана Ста н ісл a ва, Божа, апякуйся яго душою, пісар старанна перахрысціўся на кут, і дапытваецца, што ды як на маёнтках яго дзеда.
    Пан пісар замоўк, даючы мажлівасць усведаміць пачутае. He цяжка гэтай пані зразумець, што стане з ёю і гэтым Адамам Барташэвічам, калі права стане на баку таго ўнука ды яшчэ з улікам канфедэрацкіх правін Адама.
    Ці праясняецца для вас сутнасць справы? пан пісар лічыў, што цалкам няблага падвёў размову да пэўнай рысы.