• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Тут яны! Тут! віскліва выкрыкваў ён, круцячы каня па цесным дзядзінцы. Ператрэсці гэта гняздо праз сіта!
    Пані Ганна выйшла на крыкі, абапіраючыся на свой кіёчак.
    Што тут за вэрхал? He на кірмашы, панове! строга прамовіла яна да афіцэраў. Ізноў пан са сваімі незразумелымі клопатамі, заўважыла Будрэвічу.
    Клопаты, шаноўная пані, не мае асабістыя, а дзяржаўнай вагі! пыхліва зазначыў паручнік. Каб іх зменшыць, адкажыце, дзетут перахоўваюцца два злачынцы. Яны восьтолькі што зніклі ў гэтым двары!
    Пані Ганна грэбліва махнула рукой.
    Я іх не бачыла, то і дапамагчы не магу. Хоць і згледзеўшы іх, не ўпэўнена, што пагадзілася 6 на гэта, ведаючы вельмі своеасаблівае разуменне злачыннасці панам паручнікам. Урэшце шукайце сваіх злачынцаў, толькі не пляндруйце двара, як то ў вашых хаўруснікаў у завядзёнцы. Апытваць людзей таксама не
    200
    ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
    забараняю, пані Ганна павярнула да альтанкі пад грушаю і села там, каб мецьдвор на воку.
    Разумела, што пры ёй вялікай шкоды, альбо рабунку чыніць не наважацца. Некалькі гадзін шныпарылі жаўнеры па ўсіх закутках, каморах, гарышчах, лазілі ў сутарэнне. Паролі палашамі сена ў стадоле, зазіралі ў яслі, пераварочвалі бочкі, абстуквалі сцены. Агледзелі ўсе пакоі дома, хоць трапіць туды незаўважаным не мог ніхто, 6о драгуны Будрэвіча тады ўжо круціліся на дзядзінцы. Але ўсё дарэмна. Нешматлікая дворня хрысцілася і клялася, што нікога чужога ад ранку не было.
    Калі першы гнеў апаў, Будрэвіч пачаў ацэньваць становішча больш цвяроза.
    Барсук у нары! Калі гэтыя ёлупні не ламыляюцца, нават два, ён задаволена пацёр рукі. Застаецца выпудзіць, а да пары сцерагчы, каб не выслізнулі незаўважна...
    «Канфедэрацтва» Адама Барташэвіча, падмацаванае ўцёкамі, проста як тая манна жыдам маісеевым. Цяпер пагроза канфіскацыі павінна падзейнічаць на старую пані. Несумненна, дзеля ўнука пойдзе на любыя саступкі. Падкажам, што можа яго не пабачыць не тое што вольнага, але і жывога. Уцёкі з-пад варты і следства ў справах дзяржаўных гэта не цапу-лапу, шаноўная пані!
    Паручнік пакінуў у двары пяцёра жаўнераў і ад'ехаў злы, але перакананы ў канчатковай перамозе.
    Гэта злосць не праходзіла ад Нясвіжа. Тады ў княскай канцылярыі яго сустрэлі спакойна. Канфедэрацкую паперыну прагледзелі ўважліва, пахвалілі за пільнасць, паспачувалі перанесеным нягодам, але не ўстрывожыліся. Прысутнасці канфедэратаў у ваколіцах не адчувалася. Да таго ж якраз падыйшлі харугвы з-пад Слуцка, абаронцаў хапала. Паручнік не надта ўдала выкруціўся адтлумачэнняў пра невядомага Галса, і палічыўза лепшае ад'ехаць. Нічога не набыў, але і не страціў суцяшаў ён сябе, вяртаючыся ў Лубень.
    Тут прычын радавацца было яшчэ менш Будрэвіч не знаход-
    зіў супакою, пакуль не распытаў, каго мог, пра ўцёкі студыёзуса. Вельмі зацікавіла дапамога невядомых маладзёнаў пад выглядам вучоных. Нагадалася апавяданне стрыечнага брата Катовічаў Сцяпана пра маладога конніка, што перашкодзіў пагоні за М.усічамі. Абодва выпадкі моцна пасавалі да звычак Галса. He будзь Апанас такім дурнем, можа і далося 6 удакладніць падрабязнасці для выкрыцця гэтай таямнічай асобы. Сённяшнія зухвалыя ўцёкі на думку паручніка маюць дачыненне да студыёзуса. Вось у лесе знайшлі пакінутае стойбішча, але Юзік з Іванам божацца, што там гасцявалі ледзь не напярэдадні. Слядоў не відаць, але ж абое на гэтым знаюцца. Калі сённяшнія ўцекачы адтуль, то адзін з іх, вельмі верагодна, Адам Барташэвіч, студыёзус. Землі ягоныя, ды і знік у двары. Вельмі верагодна, хоць і не доказна. А хто ж другі?
    * * *
    Хітры Марка ўжо з раніцы быў ля карчмы. Даведаўся, што пан вахмістр ізноў у арышце, і ўздыхнуў з палёгкай: няма страху сустрэцца. Дачакаўся, калі пан паручнік Будрэвіч выйдзе на ганак. А той, пацягваючыся як кот, ужо аглядаў бязрадасны местачковы краявід. Ашалець можна з нудоты. I не адскочыш нікуды за цэлы дзень, калі адказны за варты і ўсё іншае. 3-за нечага пачаць, зірнуў на прыгорбленага мужыка на прыступцы. Марка падхапіўся як апечаны.
    Дзеньдобры, паночку!
    Што табе? лена запытаў паручнік, разумеючы, што стары тутза нейкай патрэбай.
    Нібыта бачыў недзе гэту зморшчаную пысу, але ці варта ўспамінаць.
    -Я, паночку, наконт Сіўкі з брычкаю,кланяючыся ледзь не з кожным словам, пачаў Марка. Добрыя людзі падказалі, што знайшоўся і ў вас сталуецца. To хацеў 6ы яго забраць, падзякаваўшы.
    Будрэвіч рагатнуў. Пазабавіў яго стары дурань.
    Калі і сталуецца, якты кажаш.то неўмяне, а ў стайні. Але ці твой гэта конь? Навошта кінуў без нагляду?
    -Мой, паночку, маёй пані, пані Ганны Барташэвічавай, значыць, і брычка наша! Я вось яго паклічу і на мой голас прыйдзе. На каго іншага ніколі, бо ад маленства мой гадунец. А тых жа трох было, то і адабралі.
    Паручнік стаў больш уважлівым. Любая чутка наконт гэтай запрэжкі так ці гэтак звязана з аблавай.
    Дык як жа тое здарылася?
    Як заўжды, паночку, з гэтымі лайдакамі. Я да лесу за корчыкамі на смаллё, а яны з кустоў! «Злазь і не марудзь, нам ехаць трэба! А куды і наколькі, не табе, хаме, ведаць. А што пані табе скуру выгарбуе, то гэта толькі на карысць». Вось і ўсё апавяданне, паночку. Думаў, што не пабачу больш нашага Сіўку.
    Марка гаротна апусціў галаву і шмаргануў шапкай па твары. Паручніка здзівіла, што рабаўнікоў было трое.
    Дык іх было аж двое на цябе аднаго? хмыкнуў Будрэвіч.
    He двое, паночку, а трое, удакладніў Марка. У гадах ужо, тварам то нібы цыганы, але то можа ад вогнішча, 6о дымам ад іх патыхала, як не раўнуючы, са смалакурні.
    Будрэвіч задумаўся. Такое магло здарыцца. Маглі набрысці і лясныя валацугі. Алетыя незвалілі б трох драгунаў пісталетнымі стрэламі. I дзе, у такім выпадку, падзеўся трэці? 3 задумы яго вывеў жаласлівы голас старога.
    Загадайце аддаць Сіўку, паночку, Я ж пані дагэтуль не прызнаўся. Яна ж з мяне скуру спусціць. А мне яшчэ паніча знайсці трэба, а як жа гэта пешкі.
    Паручнік насцярожыўся.
    Якога паніча?
    Нашага, паночку. Таго, што ў арышце трымалі ды збег. A куды збег? Пані кажа: знайдзі, бо іначай скуру спушчу. А я думаю, ці не звялі яго нячысцікі, Марка ізноў пакарыстаўся шапкай.
    -Ты гэта пра каго, хаме?! натапырыўся паручнік.
    Марка як не заўважыў незадаволенасці афіцэра. Пляснуў рукамі і залемантаваў:
    Ды пра іх, ірадава племя! Збавіцеля нашага на крыжы загубілі,то што ім сваімі чарамі беднага паніча жыцця пазбавіць!У іхнім жа котлішчы марнаваўся!
    Ціха ты! плюнуў паручнік. Ніхто яго жыцця не пазбавіў. А вось уцякаў ён дарма. Выпусціць яго меліся па маім вяртанні з павету. Усё высветлілася на яго карысць. А зараз будзе хавацца здуру ды на такіх, як твае крыўдзіцелі, нарвецца.
    Ой, можа здарыцца, паночку! забедаваў Марка. А дадому не пабег, 6о там, думае, яго найперш шукаць пачнуць. Што рабіць, што рабіць!?
    Роспач старога кранула нават суровага жаўнера Будрэвіча. Прынеслі чэрці дурня, але ці варта на іх злаваць, калі можна гэтай дурнотай пакарыстацца.
    -Хацелася 6 табе дапамагчы, чалавеча, бо бачу, адданы з цябе слуга. I паніча твайго гарачага шкада. Яму 6 за паненкамі аглядацца, а не па лесе бегаць. А што ў тваёй пані толькі гэты маёнтак?
    Чаму, паночку? фальваркі ёсць неблагія, панам-нябожчыкам прыкупленыя. Яны ў дзяржаву здадзеныя, арандатары ўсе гаспадарныя, так што прыбытак неблагі. He бедная мая пані! з гонарам паведаміў Марка.
    Вось падумай, куды 6 твой паніч мог скіравацца ды там і шукай, спагадліва параіў паручнік. He пойдзе ён да чужых.
    Марка пачухаў патыліцу, з удзячнасцю зірнуў добраму пану ў вочы.
    Шчырую праўду кажаце, паночку, каб нашай пані вас чуць, a то...
    Скуру з цябе спусціць, засмяяўся паручнік. Хочаш, давай разам прыкінем, дзе ён хутчэй за ўсё апынуўся?
    Твар старога заззяў такой радасцю ад прапанаванай дапамогі, што сумнявацца ў шчырасці нікому не прыйшло 6 у галаву.
    Будрэвіч палічыў за лепшае працягваць роспыты ў пакойчыку. Марка сеў на лаву і ўтаропіўся ў паручніка, як у варажбіта. Згодна вырашылі, што бліжэйшыя фальваркі, Ігнатаў і Хвядосаў, паніч на схованку не выбера. He пойдзе ў аддалены Чапунь, 6о паніч ад маленства пасвараны з тамтэйшым панічом. Далей ішла Крынічка, моцны, спраўны фальварак, і на сховішча нібы надаваўся. Паручнік старанна занатоўваў добры пані Ганны Барташэвіч, немарнуючы грошай на гродзкіх урадоўцаў.
    Але туды ён не пойдзе! рашуча аб'явіў Марка.
    Чаму? Будрэвіч адарваўся ад запісаў.
    Пані з гаспадыняй пасвараныя. За рознымі каралямі сталі.
    Чаго-чаго, але гэтага паручнік не чакаў. Няўжо і жанчын захапіўтой падзел?
    За якім жа кожная, цікава? размовы паручніка з пані Ганнай не наводзілі на яе глыбокае, аж каб сварыцца, захапленне палітыкай.
    -Адна, гэта значыць наша пані, пачаў Марка грунтоўнае тлумачэнне прычын нязгоды, за бубновым, а тая крыніцкая за чырвенным.
    Паручнік не разявіў роттолькі таму, што спахапіўся, з кім мае размову.
    He скеміў я, чалавеча.
    А што тут кеміць, паночку? у сваю чаргу здзівіўся Марка. Там дзяўчына на выданні, а абедзьве пані страх як гадаць любяць. Вось і паспрачаліся, які той паненцы кароль выпаў: чырвенны ці бубновы. А чырвенны, каб ведалі, паночку, то наш паніч, і ў Крынічцы на яго маюць вока. He сунецца ён туды, 6о забрытаюць яго там і квіта! А пані наша таго сабе не зычыць.
    Марка не здагадваўся, ды і адкуль што паручнік можа мець чыста асабістую цікаўнасць да маёмасці Барташэвічаў, таму не ўнікаў тлумачэнняў аб стане гаспадаркі, балазе няблага ведаў усё.
    Яшчэ ёсць Рушніца, але...
    -1 туды яму не рэзон! здагадаўся паручнік, якога ўжо забаўляла гэта гульня. А што прычынай?
    Я там пасвараны, паведаміў Марка і дадаў, падумаўшы: 3 усімі.
    Паручнік не хаваў здзіўлення, хоць перад ім сядзеў мужык.
    Божа мілы! Аты тут пры чым?
    Як гэта, паночку, пры чым! з крыўдай у голасе ўсклікнуў стары. Я, каб ведалі, у пані пры ўсім. А рушніцкіх падлавіў на несумленнасці: спрабавал і з тузіна снапоў аддацырыдымчасам дамова была на кожны трэці. He выйшла па іхняму, то і ўз'еліся на мяне, таму і панічу не паспрыяюць.
    Марка памаўчаў, каб паручнік лепш усведаміў складанасць дачыненняў з арандатарамі, а можа чакаў пытанняў. Будрэвіч таксама маўчаў, праглядаючы свае нататкі. Спіс выглядаў самавіта. Ведаў, што іншы фальварак меў надзел як добры маёнтак, хіба палацыка нехапала.