• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    -	А гэта мая адзіная, з прыхаваным гонарам адрэкамендаваў дзяўчыну. Тая прывіталася, зрабіўшы зграбны кніксэн.
    Пані Ганна ўсміхнулася дзяўчыне і запрасіла гасцей у дом.
    -	Вы ўжо даруйце, шаноўная суседка, што мы знянацку, перапрасіў Валадковіч, калі ўсе трое прыселі ў гасцінным пакоі.
    З'яўленне Валадковіча ў кожным выпадку было 6 нечаканасцю. Пані Ганна не паказвала свайго здзіўлення і спрабавала здагадацца, што прывяло незычлівага дагэтуль суседа да яе парога.
    -	Што 6 ні было прычынай, рада вітаць вас у сваім доме, зычліва адказала пані Ганна. А калі і праездам, радасць мая не зменшыцца.
    Яна ўсміхнулася Рэгіне, якая сядзела моўчкі, як і належыць гжэчнай паненцы.
    -	А я і не ведала, што вы такую кветачку ў двары хаваеце.
    Жартаўлівы папрок выразна пацешыў пана Юльяна ды і Рэгіну прымусіў злёгку паружавець.
    -	Ды не сказаць, каб так ужо сувора хаваў, злёгку ўсміхнуўся шчаслівы бацька. Можа хутчэй паблажліва Ці паверыце, шаноўная пані, што гэта, як вы кажаце, кветачка, тыдні два таму карэту ўгапіла?
    Пані Ганна здзіўлена зірнула на дзяўчыну. He пасаваў да яе постаці такі зухвалы ўчынак.
    -1 якую карэту! Аж з-пад Кельцаў прыгнаў, на Вальным Сойме
    будучы. Яшчэ за Аўгустам Другім, хай на яго халера!
    Пан Юльян быў схільны да памяркоўнага вальнадумства, тым болей, калі гэта тычылася нябожчыкаў. Пані Ганна не бачыла патрэбы заступацца за незычлівага Вялікаму Княству караля, якога шляхта даволі хутка пасля абрання пачала называць Д'яблам. Ды і пана Валадковіча здаўна карэты займалі больш, чым каралі.
    Вы пачуйце, якое гэта было хараство! працягваў ён сваю скаргу. Восі як дзіды, буксы са спіцамі сонца з промнямі, a вобады, не раўнуючы, след планеты вокал таго сонца, ані ўгіну, ані збою. Пасы падвесу пругкія, моцныя, не едзеш ляціш на воблаку!
    -Татка! ціха ўсклікнула дзяўчына, спрабуючы спыніць паэтычнае выкладанне келецкага стальмашнага рамяства.
    Пан Валадковіч ачомаўся, але запярэчыў:
    Хіба ж я перабольшыў? Сама ж, васпанна, упадабала толькі на ёй ездзіць.Таму і сцвярджаю: сонца, промні, планеты!
    Пан Юльян вельмі паважаў Каперніка, чуў пра Гевеліюша і ў дэбатах з ксяндзом настойліва даводзіў, што з Галілеем абыйшліся занадта сурова.
    Ведаю, што дрэнных вазоў у вашым двары не знойдзеш, кіўнула пані Ганна. Але як жа тое здарылася?
    Ёй нават падумалася, што Валадковіч завітаў, каб падзяліцца перажытым з кім-кольвек адпаведным па гадах.
    -Як глянуць усё проста, сказаў ён. Загадала дачушка фурману ехаць бродам, а не праз мост. А рака тады, калі памятаеце, набрыняла ад дажджоў. I вось вынік: карэта загрузла, a выпадковы плыт, прынеслі яго чэрці, давершыў знішчэнне.
    Божа! спалохана ўскрыкнула пані Ганна. Гэта ж і паненка магла загі нуць! Што ж той фурман сабе думаў?
    Пан Юльян скрушна ківаў галавою за кожным яе словам. Дзяўчына сядзела, апусціўшы вочы, чырвоная і чарговы раз перажывала даўні сполах і новы сорам.
    -фурман той, шаноўная суседка, па яе загаду і ў агонь 6ы заехаў, спадзеючыся на цуд ці Божую ласку, сярдзіта зірнуўшы на дачку, паведаміў пан Юльян.
    He дзіўлюся таму фурману, пані Ганна ўсміхнулася Рэгіне, каб дадаць ёй крыху бадзёрасці
    Разумела яе стан у чужым доме перад незнаёмым чалавекам. Мабыць і бацьку гэта заўвага не падалася лішняй.
    Мала не хапала, шаноўная пані, каб страціў адзіную дачку. He ведаю, як Богу дзякаваць за яго ласку, пан Юльян пацягнуў з кішэні хусцінку.
    Праз якую хвіліну, адолеўшы хваляванне, глыбока ўздыхнуў і прамовіў амаль урачыста:
    Вось мы і дайшлі да прычыны майго тут з'яўлення, шаноўная пані Ганна. А так я рэдка куды выпраўляюся, дадаў ён нібы на апраўданне.
    Пані Ганна зразумела, што Валадковічу непрыемна думаць пра бязглуздае адчужэнне між іх дварамі, невядома ад каго перанятае і немаведама каму патрэбнае. Але і нагоды перарваць гэту непрыязнасць ім, людзям сталага веку, не надаралася.
    -Але якая сувязь між тым страшным здарэннем і мною? здзівілася пані Ганна.
    Самая цесная, бо выбавіў дачушку з бяды, а шчыра кажучы, уратаваў ад смерці, ведаеце хто? пан Юльян не мог адмовіць сабе пэўнай узнёсласці. Ваш унук, шаноўная пані Ганна, вынес маю Рэгінку з карэты ў апошні момант!
    Пан Юльян зірнуў на суседку праніклівым поглядам, даючы ёй мажлівасць усведаміць значнасць пачутага.
    Калі ж гэта было? Ці ён гэта быў?
    Ніякага сумнення. А здарылася гэта, пан Юльян задумаўся, прыпамінаючы, ага, панядзелкам, на трэці дзень якдажджы перасталі, добра памятаю, 6о сам чакаў пакуль падсохне.
    Ну, а мой выбраўся, як толькі перастала ліць, наступным ранкам. Разам з грумам сваім, пані Ганна ўсміхнулася, ёсцьу
    мяне такі стары з натурай, як у таго Адама. Удвух надумалі паляванне, а я з часоў, як бацьку з лесу нежывога прывезлі, не цярплю гэтай забавы. Вось, каб нетрывожылася, падманілі мяне, нібы да Ашмяны прыяцеля наведаць. Я, старая дурніца, і паверыла.
    Пан Валадковіч паспяшаўся адвесці запознены гнеў падманутай бабулі ад нягжэчнага ўнука.
    Разумею вашу крыўду, але ж, каб не той падман, страшна ўявіць, што магло здарыцца!
    Пані Ганне падалося ніякаватым прымаць выразы ўдзячнасці, 6о там мог апынуцца і хто іншы. Ці ж мала летам моладзі па лясах ды гаях лётае.
    Скажы, дзіцятка, як ён быў апрануты?
    Дзяўчына памятала свайго выбавіцеля не толькі з удзячнасці і адказала дакладна.
    Бякеша кароткая, колеру спелага жыта. Боты таксама жоўтыя, ягдташ з чырвонымі фрэндзлямі, нагавіцы цёмны бурштын. Ага! Яшчэ шапка з пяром чаплі.
    «Добра ж дзяўчо прыглядалася, пакуль яго ратавалі», падумала пані Ганна, прыязна ўсміхаючыся паненцы, а ўслых пацвердзіла:
    Напэўна ён. Яго сгрой паляўнічы. Любімы.
    Пакуль яна збіралася яшчэ пра што запытаць, пан Юльян пачаў яе пераконваць:
    Безумоўна ён, шаноўная пані! Прызнаюся, мяне здзівіла, што паніч не назваўся і не праводзіў паненку да бліжэйшага двара. Але ўспомніў, як тое ў раманах: паненка пекная, паніч смелы, пасля яны пакутуюць ад невядомасці на добрай сотні лістоў, усмешка пана Юльяна не варажыла дабра складальнікам раманаў. Сваім парадкам, пра што іначай было 6 тады пісаць? хітрае пытанне было скіравана той, каторая гэтымі пісаннямі цікавіцца.
    -Татка!
    А я што? Хіба ж я забараняю чытаць? Сам іншым разам не
    супраць забавіцца. Але ў наш час усё адбывалася не паводле раманаў, а старым адвечным звычаем. Але ж я, прабачце, збочыў з каляіны, засмяяўся пан Юльян. Цяпер зразумела, што хлопец баяўся здрадзіцца са сваім падманам. Але ж Рэгінка даведалася, што яе выбаўца завецца Адам Барташэвіч, праўда, у абставінах вельмі прыкрых, ён змоўку нерашучасці.
    He бянтэжцеся, сулакоіла яго пані Ганна. Ведаеце, значыць, пра маю бяду.
    Таму і прыехалі да вас. Пазнавата я заўважыў, што з дачушкай нешта благое дзеецца, пан Юльян няўхвальна зірнуў на дачку. Пакуль прымусіў прызнацца, як з тою карэтай ды ўсім іншым было, час і прайшоў.Трэба неяк вызваліць вашага...
    Валадковіч замоўк, не дагаварыўшы. Заўважыў, як змянілася з твару пані Ганна.
    Вы ж, пэўна не ведаеце, што Адасік уцёк ад тых злыдняў?! усклікнула яна.
    -Уцёк! пляснула рукамі Рэгіна ўзахапленні.
    Бацька не падтрымаў яе радасці, нават спахмурнеў. Разумеў, што ўцёкі з-пад варты ўскладнілі становішча і заступацца за хлапца будзе цяжэй.
    А што, васпанна, так па дзіцячы цешыцца?
    Я нічога, сумелася дзяўчына. Проста рада, што паніч ужо не ў тым смярдзючым сутарэнні.
    Валадковіч недаверліва пачмыхаў і павярнуўся да пані Ганны.
    А дзе ж ён зараз, калі дазволена запытацца?
    Каб жа сама ведала! уздыхнула пані Ганна. Пра ўцёкі паведамілі самі афіцэры, цэлым кагалам з'явіліся. Пасля паблізу са стралянінай за некім ганяліся ды дапытваліся, дзе Адам хаваецца. Пхнулі мне ў двор тых жаўнераў, каб высачыць, калі з'явіцца. Такая вось бяда. Можа дарма ён уцякаў?
    Адна Рэгіна не хавала задавальнення.
    Мусіў уцякаць! зноў не стрымалася яна. Інакш яны маглі б і замардаваць яго! Добра, што ўцёк!
    Дзяўчына прымоўкла, засаромеўшыся сваёй нястрыманасці і ад страху, што сказала лішняе. Бацька ўважліва прыгледзеўся дачцы і сярдзіта запытаў:
    А ці ўсё ты мне расказала, васпанна? Ці не затаіла чаго істотнага? Валадковіч павярнуўся да пані Ганны. Мая таксама іншым разам не супраць да Ашмяны выбрацца, паскардзіўся ён, кіўнуўшы на дачку.
    Пані Ганне таксама падалося, што дзяўчына нешта ведае, але ці варта яе прымушаць да споведзі магчыма пра чужую таямніцу. Рэгіна авалодала сваім узрушэннем і зноў сядзела ў паставе гжэчнай і паслухмянай паненкі.
    Думаю, і Марка не ведае, дзе ён, упэўнена сказала пані Ганна, хоць па яго хітрай пысе век нічога не пазнаеш.
    Шмат, відаць, волі мае? заўважыў Валадковіч.
    Шмат, пагадзілася пані Ганна. Ды што зробіш. Абое мы старыя, абое да хлапца прывязаныя, як нам сварыцца?
    Разумею, кіўнуў пан Юльян. Што ж, справа ўскладнілася, але па свойму лепш, што ён не ў іх руках.
    Валадковіч не мог не заўважыць празмернай цікаўнасці афіцэраўз Лубені да маёнтка Барташэвічаў. Ну была бтам паненка на выданні, удава маладая! Роспыты дачкі, а вось зараз словы пані Ганны, канчаткова пераканалі яго, што справа не ў канфедэрацкіх повязях Адама, у якія ён на зламаны шэлег не верыў. Альбо нахрапы спадзяюцца на хабар, альбо тут нешта горшае. Намёкі пра канфіскацыю наводзяць на такія думкі. Выглядае, што цікаўнасць пайшла не ад Адама да маёнтка, а наадварот: ад маёнтка да Адама і шукання яго ўяўнай віны. Тады ўсё пасуе ў гэтых падзеях. У такіх абставінах уцёкі крок разумны і нават неабходны. Зараз трэба адвесці гэтыя бязглуздыя абвінавачанні ў кур’ерстве, наогул у прыналежнасці да канфедэрацыі. Калі гэта ўдасца, бяспраўнасць затрымання ўсплыве сама сабою.
    Я думаю, пані Ганна, разам нам лягчэй дапамагчы вашаму ўнуку, пан Юльян быў вельмі рады, што суседка не ўпадае ў роспач, не заліваецца слязьмі, чаго ён вельмі баяўся.
    Ці ж я супраць? Але навошта вам гэты клопат?
    Валадковіч разумеў, што сказана гэта з ветлівасці He мае суседка ані досведу ў такіх справах, ані здароўя ездзіць па ўрадах. Каб не ўразіць яе пачуцця гонару, паведаміў як пра нешта будзённае:
    Лічыце гэта сплатай удзячнасці і больш пра гэта не варта гаварыць. А мне трэба мець ад вас такі даверчы ліст. Паеду з ім у павет, калі там нічога не атрымаецца, параімся, у якія дзверы стукацца. Я, ведаеце, у маладосці сам у падобнае становішча трапляў, цяжка было выблытацца. Несумленныя людзі такімі выпадкамі карыстаюцца.