Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Пан студыёзус спахмурнеў. He думалася, што справа мундура неяк выплыве. Пан Вярыга заўважыў трывогу сына.
He палохайся, супакоіўён. Бацька ў цябе не горшы хітрун. Паказаў яму мундур, адпрасаваны, чысцюткі, з пахам застарэлай
табакі. А як сказаў яму, што гэта парадны мундур афіцэра дацкай палацавай варты, падарунак дзеду з дацкага паходу, зніякавеў. Разумею, кажа, такую рэч на рэдуту грэх апранаць. Я на суцяшэнне паведаміў, што апранаю выключна на «Дзяды», каб продак адчуў, што памяць не згасла.
Дзякуй, тата. Даруй, не хацелася ствараць табе прыкрасцяў, таму ўзяў самаволыза. А як ён да гэтага падкаціўся?
Кажа выпадкам пачуў ад некага, адказаў пан Максім. Разумею, сыне, што дзеля дабра стараўся, але і ты памятай: які-небудзь наезд бязглузды, самаволя пройды Катовіча могуць цябе разам з сястрою жабракамі па свеце пусціць. Ім абы прычэпка.
Даруй, тата! хлопец пахіліўся да бацькавай рукі Больш нічога без тваёй рады! Абяцаю!
Пан Вярыга ўздыхнуў, правёўшы другой рукою па валасах сына.
На тым і пагодзімся, прамовіў ён. А зараз раскажы, што можна. Хочацца прыгадаць сваё юнацтва.
Паслухаўшы апавяданне прыгод бакалаўра стасаваных навук, пан Вярыга доўга рагатаў, выціраючы слёзы.
Але ж і штукары! А паланенне наша вашых рук справа?
Ой, тата! Няўжо лічыш, што вахмістр з намі ў змове? Шчаслівае супадзенне!
Разрагаталіся абодва.
-Маршалку павінны дзякаваць, скрозь смех патлумачыў пан Вярыга. Дзік, кажа, збег, то ў разбойнікаў пазабавімся. А я думаю, таго дзіка і не шукалі, захацеў чалавек сум развеяць, бо трантаў розных знайшлося, толькі выбірайі
Вось і панёс кару за канфуз з тым дзіком!
Добра! Ідзі ўжо ды скінь свой маскарад, пан Вярыга паляпаў сына па мяккаму гарбу. Адправім пляменніка дахаты.
* * *
Бліжэй да палудня паручнік Будрэвіч вырашыў праскочыць па наваколлю, а заадно праверыць, як там у Барташах. Злавіў сябе на тым, што клапоціцца пра маёнтак пані Ганны больш, чым пра ўсю аперацыю ў павеце. Калі задума з размяшчэннем сталага нагляду дасць плён, то ўсё астатняе будзе справай папяровай. Вахмістр доўбня, канешне, але не выпусціў здабычу, загнаў у нару. Нагаладаюцца, нахаладаюцца, засмягнуць...
Паручнік з задавальненнем пералічваў пакуты няшчасных вязняў невядомага схрону і бачыў, як яны, ушчэнт змардаваныя, здаюцца на яго ласку. А калі хто з іх сапраўды паранены!
У прыемных роздумах не прыкмеціў, як пад'ехалі да брамы. Каб не дражніць лішні раз гаспадыню, пакінуў драгунаў на дарозе, заехаў на дзядзінец і аслупянеў ад убачанага.
Адзіным мужчынам, які мог 6ы падбегчы з рапартам, быў стары Марка, але і той быў заняты: доўгай палынінай ганяў мух надтварамі ляжаўшых покатам пяці драгунаў. Разлягліся волаты ў цяньку пабліскай клеці. Мушкеты састаўлены стажком вакол убітага ў зямлю кала. Навязаны да кала свойскага выгляду сабачка, не ўстаючы з месца, лена вякнуў на паручніка і паклаў галаву на лапы.
-Дзень добры, паночку! радасна прывітаўся Марка. A паніча ўсё няма. Вы ж, пэўна, да яго? I ў Дуброўках яго не было. Дзе шукаць не даўмеюся?
Стары шчабятаў і нібы не заўважаў раз'юшанасці афіцэра. Палыніна мерна пагойдвалася над галовамі жаўнераў.
Дурань ці блазан? ладумалася Будрэвічу, яктым разам у мястэчку. Як і тады, не знайшоў адказу, стрымаў злосць і запытаў, наколькі змог, абыякава:
А гэтыя чаго разлягліся? Бач, султаны! Мух над імі ганяюць! хмыкнуў паручнік.
-Змарыла, спачувальна патлумачыў Марка. Але не іх у тым правіна.
А чыя ж? паручнік ужо здагадваўся.
Мая, пане, скрушна прызнаўся стары. Падрыхтаваў 6арылачку суседняму пану да імянінаў, як пані загадала, а хлопцы натрапілі. Здаецца толькі адыйшоўся, а яны і не ўтрымаліся. Чыстыя дзеці! А напой жа огого! моцны!
Будрэвіч патрабаваў часу, ка6 супакоіцца. Што рабіць з гэтымі ваякамі? Дакладваць рэгімэнтару? Ці вартатрымацьтутжаўнераў увогуле? Можа тыя са схову ўжо зніклі? Прызнаць такое Рэкуць абсмяе, a то і вышэй даложыць.
А сабака навошта?
Мушкеты ж, пане, казённыя, а мне і адыходзіць даводзіцца, здзівіўся Марка нездагадлівасці паручніка. Навязаў вось, каб сцярог, 6о падшыванцы з вёскі забеглі ды крамяні пакралі. Няйначай да крэсіваў.
Будрэвіч не ведаў, смяяцца ці плявацца. Здавалася яму, што тут круціцца толькі адзін стары падшыванец.
Пані яшчэ не ведае, даверліва шапнуў стары. Але як даведаецца...
Скуру з цябе спусціць, падказаў паручнік, якому ўжо надакучыла размова і пачало дапякаць пачуццё бездапаможнасці. Можа і варта было 6!
Паручнік сярдзіта плюнуў і скіраваўся за вароты.
Лунец! Застанешся тутза старэйшага! -загадаў ён. -Зтабою чацвёра бліжэйшых. Атых у які склеп пад замок. Калі вас заспею ўтакім выглядзе, адным склелам не абыйдзецца! ён даў каню шпоры.
He ўдасца, відаць, з драгунамі, думалася паручніку. He сап'юцца, то і так правароняць. Лепш мабыць патаемны назірк. А што, калі пасадзіць тых паляўнічых? I слых і зрок маюць адпаведны. Стаіцца, не варушыцца для іх таксама не навіна. Ну і паслухмяныя, 6о няхай паспрабуюць не слухацца!
* * *
Адам асцярожна намацваў нагамі дарогу, не выпускаючы раманавага крыса.
Дзе гэта мы? рашыўся запытаць па нейкім часе.
Зараз убачыш, гэтак жа шэптам адказаў Раман.
Яны спыніліся ў поўнай цемры. Раман выкрасаў агню і аднекуль узяў і запаліў свечку. У мігатлівым святле грамніцы Адам аглядаў невысокае скляпенне хоць і цеснага, але дастатковага для чатырох-пяці чалавек схрону. Запытальна зірнуў на Рамана.
Лёх твайго прадзеда. Ну і дзеда.
Ніколі не чуў, усё яшчэ сцішана сказаў Адам.
Я таксама нядаўна пра яго даведаўся.
Раман прайшоў да дальняй сцяны і агледзеў яе. Там былі нейкія адтуліны, закаркаваныя чопамі з пачарнелага ад часу дрэва.
Можам гаварыць на поўны голас.
Гэта ад нечаканасці, патлумачыўся Адам. Ніколі не думаў, што ў двары такая таямніца. А нас не знойдуць? устрывожыўся ён.
Упэўнены, што не. Інакш 6ы і не палез сюды. Але размяшчайся зручней ды зоймемся тваёй ранай, а пасля падсілкуемся.
Рана, сапраўды была дрэпінай, але забрудзілася пылам і зямлёю, спатрэбілася шматчасу, каб прамыць і пачысціць.
Прамыем гарэлкай, баюся, каб не набыў гарачкі ды нагнаення, непакоіўся Раман. Усё ж не ў пакоі і не на паветры. Атак не баліць?
Трошкі, якдрэпіна, супакоіў яго Адам.
Пасля лачаставаліся вяндлінай, сухарамі, салам і цыбуляй. Усё знайшлі ў кубліках, добра забяспечаным ад мышэй. Была пляшка гарэлкі і нават вада. Адам губляўся ў думках, хто пра ўсё гэта дбае. Марка? Няўжо не прагаварыўся б? Хто з дваровых? He верыцца, застарыя. Распытваць Рамана было неяк няёмка: двор
не ягоны. А малады гаспадар і не здагадаўся 6, калі 6 не Раман. Хто яму сказаў, таксама пытаць не належыць.
Вось тут і адседзімся нейкі час. Тыя ператрасуць двор і напэўна пакінуць нагляд, так што заўчасна вылазіць неразумна, Урэшце тут мала чым горш, чым у лесе, Раман павёў вачамі па схованцы. Здатны дойлід быў твой прадзед. Заўваж як дыхаецца.
Прынамсі вальней, чым у шлёмавай каталажцы, засмяяўся Адам. А куды дым? ён паказаў на невялікую каменку.
Трэба падладжвацца, калі ў доме печы паляць.
Напружанне пачало саступаць стоме. Можа і рана сваё дадавала.
А ты кладзіся, параіў Раман. Бачыш, тут усё, што трэба. Толькі не пытайся, хто гэта робіць, ён усміхнуўся, каб змякчыць адмову.
Ясна, пагадзіўся Адам. Палітыка, змовы, таямніцы.
Ага, засмяяўся Раман. Менавіта так.
Расказацьу Акадэміі,то не павераць. А бабуля пра схованку ведае?
- Мабыць не, падумаўшы адказаў Раман. Паплечнікі дзеда ведаюць.
Ён вымасціў падгалоўе, разаслаў кажух, дапамог Адаму разуцца. Адчуваў віну, што не ўсцярог хлапца. Стараўся не думаць, што магло быць горш. Але пакідаць яго ў палоне было рызыкоўна. Цікавасць Будрэвіча і маскаля да маёнткаў была ясным папярэджаннем пра магчымы лёс адзінага нашчадка без мужчын у сям'і. Пані Ганна ад наезду не адаб’ецца.
- Кладзіся, браце, ды засні. Атам і я за тваім прыкладам. Нам тут, што дзень, што ноч без розніцы.
- А гэта што? Адам кіўнуў на драўляныя затычкі.
- Яшчэ адна таямніца! Спі,
Адам заснуў хутка, як паслухмянае дзіця.
- Набегаўся, якзаяц, падумаў Раман.
Сам адчуваў сябе не лепш. Упэўніўся, што сон канчаткова авалодаўтаварышам, і падыйшоў да сцяны з коркамі.
Пачаў іх вымаць, прыпадаючы вухам да адтулін, і ставіць на месца. Супакоены лёг і праваліўся ў глыбокі сон.
Іхняя раніца, сапраўды не рознілася ад вечара. Першыя гадзіны пайшлі на азнаямленне з новым жытлом. Раман пераказаў усё, што ведаў пра патаемны лёх.
На гэтым месцы будаваўся адамаў прадзед. Калі дзед уздумаў перасыпаць той дом, наткнуўся на падмурак. Пад домам аказалася цэлае сутарэнне. Колішні гаспадар тутэйшых земляў хацеў мець абарончы замачак. Пачаў з лёхаў, з падмурка, але на тым і скончыў. Прадзед, займеўшы надзел, не мог дазволіць сабе мураванку, але падмурак разумна скарыстаў. He дзіўна, што і дзед пайшоўза яго прыкладам. Але дзедз сябруком надумаліся зрабіць ужытак з тых лёхаў, карысталіся імі ў маскоўскую вайну, хавалі там, што лепшае. А як пайшлі войны між сваімі, прыйшла думка мецьтут схованку і на іншы выпадак. Схрон часткова пад печчу, што ў гасцінным пакоі. Для печы апірышча, і падазрэння не выкліча, калі і ў сутарэнне сыйсці. Праход адсюль аж пад стайню. А зверху зямля, дзядзінец. Стайню чапаць не сталі, хоць была ўжо старая. Дзеля адводу вачэй трымалі там вазы ды брычкі, коней у халадку ставілі. Вырашылі нікому гэтай схованкі не паказваць, бо што гэта за схрон, калі пра яго шмат хто ведае. Таямніцу было даручана сваім часам нашчадку перадаць. Меў чалавек дазвол на самастойнасць, чым і пакарыстаўся.
- Цяпер нас, хто ведае, ужо трое. Але і ты яе аберагай, папрасіў Раман.
* * *
Спагада і дапамога прыйшлі з нечаканага боку. Познім ранкам у двор пані Ганны ўкацілася старасвецкая карэта. Вокны без шкла, аніякіх гербаў, работы не так спраўнай як моцнай. Ледзьве коні сталі, фурман, як скінуты, зляцеў з козлаў і адчыніў левыя
дзверы, з якіх выграмоліўся пан Валадковіч. Хлапец падбег да правых дзвярэй, і адтуль выпырхнула, ледзьве крануўшы руку служкі, маладзенькая паненка.
А пані Ганна ўжо стаяла на прыступках, абапіраючыся на свой кіёчак. Дамоўленае наведванне ці выпадковае, сустрэць госця належыць па звычаю. Што няма належнай дворні, даруецца, a не выйсці насустрач аніякая немач не апраўданне. Пан Юльян падаў руку дачцэ і падыйшоў да ганку. Схіліўся ў паклоне і пацалаваў руку гаспадыні.