Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Уцякаць яны не збіраліся, не першая гэта правіна, дасць Бог, неяк абыйдзецца. Тулячае жыццё недзе далёка ад «свайго» лесу і сем'яў іх не вабіла. Паручнік пра гэта ведаў і не думаў браць іх пад варту, але напалохаць не паленаваўся, спатрэбяцца пры выпадку.
Вінаваты не вінаваты, але аніводзін з іх не думаў сядзець у хаце ды слухаць жончына звяганне. Вось і натрапілі на маркава стойбішча. Адразу скемілі, як паменшыць сваю правіну.
Паручнік і сам не дурань, адзначыў Раман. Дзе ён зараз?
Пакуль на ўскрайку. Але баюся, гэта дзеля выгляду. Ён вас з панічом шукае.
Раман не вагаўся. Сам пачаў завіхацца са зборамі.
Хутчэй, Адам! А ты, Марка, з намі?
He! Я тут застануся. Прыбяру ўсё, схаваю. Няхай думаюць, што тут даўно нікога не было.
Адам падхапіў торбу з прыпасамі і скочыў на козлы марка-
вай брычкі. Трэба спяшацца пакуль дарога вольная. Чорт ведае, колькі ў Будрэвіча коннікаў. Марка перахрысціў уцекачоў услед і заняўся сваім паляўнічым біваком. Усё дабро разнёс па сховішчах, панішчыў сляды. Драгуны яшчэ не выбраліся на дарожку да будана, а Марка ўжо праставаў сваі.мі сцежкамі на маёнтак.
Адам углядаўся ў дарогу далёка налерадзе.
Раман, глядзі! Што гэта там?
Спынілі брычку на вяршыні пагорка. Яны ўжо некалькі хвілін уцякалі ад купкі коннікаў. 3-за хмары пылу і адлегласці іх цяжка было палічыць, але напэўна больш дзесятка. Пакуль што гэта была не пагоня, брычку яшчэ не заўважылі. Стаяла за грэбнем пагорка, а там яшчэ невялікі гаёк. Прыпыніліся, каб вырашыць, куды далей: проста па дарозе ці ўправа, прасёлкам між жытоў. Але там, наперадзе, таксама заклубіўся пыл пад капытамі некалькіх коней.
Гэта, браце, раз'езд, прыгледзеўшыся, вырашыў Раман. А калі браць усё разам, выходзіць аблава. Здагоняць, калі не знойдзем выйсця.
Ён уважліва аглядаў наваколле, бязгучна варушачы вуснамі, нібы і не спяшаўся. Яшчэ раз азірнуўся назад і махнуў рукою:
Гані да тых наперадзе! Іх менш! крыкнуў ён. У любым выпадку лягчэй адбіцца!
Уніз з пагорка брычка неслася як сама сабою. Сіўка яшчэ меў сілы. Але абодва разумелі, што ад вершнікаў ім не ўцячы.
-Трэба, каб раз'езд павярнуў за намі на прасёлак, перш чым тыя, ззаду, вылецяць на грэбень, таму гані, не шкадуючы, пракрычаў Раман.
Ясна! выгукнуў Адам, паддаючы каню імпэту. Ратуй, сівы!
Брычка ўляцела ў каляіны прасёлка на двух колах, але выправілася і амаль не страціла разгону. Раман разлічваў, што камандзір раз'езда звернеўвагу натакі спех, і не ламыліўся. Коннікі прыўзняліся на страмёнах і адначасна ўзмахнулі плёткамі.
Як яны там? крыкнуў Адам, не азіраючыся. Паслухаліся?
-Здаецца пашанцавала! Заднія ўжо ні нас, ні раз'езд не згледзяць.
Сіўка не здаваўся, але бакі яго былі ў пене.
Здаганяюць! Хоць і стральцы, але ж конныя! насмешліва ацаніў Раман пагоню.
Гэта сапраўды былі драгуны на чале з вахмістрам Студняй. Раман выпрастаўся, трымаючыся за адамаў плячук, і агледзеўся. Да лесу было далекавата, але жыты добрыя.
А як падпаляць? крыкнуў Адам, здагадаўшыся.
Пабаяцца!Адгукнуўся Раман. He маскалі ж, свае.
Вось, каб бабуля ўгледзела! Адам баяўся выглядаць спалоханым. Двор жа зусім побач.
He заўважыў, як на твары Рамана мільгануў цень нейкай думкі. А той перакінуў рэмень торбы цераз плячо, паправіў пісталеты за поясам. Забраў адамаў і сунуў у торбу.
Пара!
Адам хутка заматаў лейцы за лаўку і апошні раз сцебануў сівога.
Скочылі з брычкі, шчасліва пракаціліся па траве і, прыгнуўшыся, шуснулі ў збажыну. Пыл і стук колаў на нейкі час змылілі пагоню і яна праляцела міма ўцекачоў. Тыя кінуліся як далей ад дарогі, пакуль драгуны гоняцца за брычкай і не азіраюцца па баках.
Але сіўка хутка звольніў і, не падганяны, спыніўся, цяжка аддыхваючыся. Драгуны спехам агледзелі брычку і кінуліся шукаць месца, дзе ўцекачы з яе саскочылі. Расцягнуўшыся ланцужком, сталі на страмёнах і аглядалі жытнія палеткі, ці не кладуцца дзенебудзь каласы ад руху чалавека. Драгунам зверху лягчэй было заўважыць уцекачоў, але і самі яны былі навідавоку.
Трэба адыходзіць, ціха сказаў Раман. Ідуць проста на нас. Ты як страляеш?
He вельмі, прызнаўся Адам.
-Але набіваць можаш! Гэтым і зоймешся, а пакуль паўзем! Толькі асцярожна.
Мабыць з паўсотні сажняў, калі не больш, адолелі незаўважанымі. Драгунам было далекавата і ветрык на шчасце пагнаўхвалі па ўсяму полю. Але вахмістр вёў сваіх жаўнераў як дасведчаны загоншчык. Ён разгледзеў за збажыною камяністы выган з чэзлай травою і рэдкімі кустамі лазіны. Схавацца там будзе недзе. Абы выціснуць уцекачоў на гэты голы лапік. Адлегласць між жаўнерамі вызначыў так, каб ніхто не праслізнуў між двума суседнімі. I сталася непазбежнае. Крык некага з пераследнікаў паведаміў уцекачам, што іх заўважылі.
- Замры! загадаў Раман.
Крыкі сведчылі, што драгуны пачалі перагрупоўвацца, каб асачыць уцекачоў цяснейшай дугою.
- Зараз мы іх пужанем, шапнуў Раман. Бяры торбу, будзеш набіваць. Адзін пісталетда стрэлу, другі на выпадак, трэці набіваеш, тлумачыў ён. Нават добра, што такія вялізныя.
Раман асцярожна стаў на калені, павольна, ка6 не трывожыць сцябліны, павярнуўся. Выбраўшы па галасах найбліжэйшага з драгунаў, прыўзняўся і стрэліў. Бязладныя стрэлы ў адказ, крыкі і стук капытоў сведчылі, што куля трапіла.
- Адпаўзай, Адам! Я ўслед!
Драгуны пазляталі з коней. Першая страта астудзіла іх запал. Але прага помсты, зацятасць, а можа і пачуццё абавязку схілілі іх працягваць пераслед. Пайшлі падковаю, пераклікаючыся для смеласці. Раман ніяк не мог вызначыць, дзе камандзір. Калі яго выбіць, астатнія, можа, адступяцца. У драгунаў, апроч колькаснай, істотная перавага мушкеты. Трапіш на вока не мінаваць бяды. Гэтым разам Раман рашыўся на два стрэлы. Вораг стаў больш асцярожны і зручнага моманту можа не надарыцца.
- Адам, як стрэлю, кідайся подбегам. Я за табою, Раман паказаў напрамак.
Адвёў куркі пісталетаў. Адзін трымаў правай рукою, другі левай за рулю, каб імгненна перахапіць. Страляць з левай мала
шанцаў. Палічыўшы сабе раз-два-тры, стаў у рост. Драгуны аслупянелі ад неспадзеўкі. Двум гэта каштавала здароўя ці жыцця. Але адначасна грымнулі мушкеты астатніх. Кулі свіснулі ля самай галавы Рамана.
Калі свіснулі, то ўжо не мае! Ён, прыгнуўшыся, кінуўся ўслед за Адамам.
Прабег сажняў дваццаць і пляснуўся на зямлю.
- Наб'ем пісталеты!
- А куды адыходзім? запытаў Адам.
- Абы далей, атам пабачым.Усёжтрох, здаецца, ссадзілі, лягчэй будзе. Толькі б падмога не прыляцела на страляніну.
Паслухмянасць і спакой студыёзуса радавалі Рамана. Як ні кажы, хлопец неабстраляны, а трымаецца. Ізноў пачалося павольнае адпаўзанне. Драгуны таксама ішлі асцярожна, прыгінаючыся ўпоравень з каласамі, пакінуўшы коней ля тых, выбітых з шэрагу.
- He спяшаюцца, шапнуў ён. Горш, што жыта канчаецца, побач голае месца. Там яны спадзяюцца нас упаляваць.
- Гэта Каменны выган, як мы яго завем, адказаў Адам. Там далей каноплі, крыху ўлева.Тут ужо наша поле, дваровае.
- Каноплі, кажаш! узрадаваўся Раман. Тое, што нам трэба! Але спачатку саб'ем тых з тропу. Кінемся ўправа сажняў на дзесяць, а тады назад.
- Ясна, матлянуў Адам галавою.
Згледзеўшы, як захвалявалася жыта, жаўнеры кінуліся на перахват, каб не даць уцекачам вырвацца з ачаплення. Засталося іхтолькітрое і ланцуг мог быць альбо закароткі, альбо няшчыльны. А стралецкія здольнасці ўцекачоў пахіснулі веру драгунаў у лёгкі поспех. Яны пайшлі жытам уздоўж выгана, ахапіўшы значную паласу, каб перакрыць адыход углыб поля. Спадзяваліся рана ці позна адціснуць уцекачоў на выган. Але атрымалася так, як разлічваў Раман. Іх гналі да канопляў. На стрэл трэба яшчэ пачакаць. Нечакана цішу прарэзаў залп трох мушкетаў.
He рухайся! На страх бяруць, каб здрадзіліся.
Сапраўды стралялі навослеп. Раман пакарыстаўся, пакуль тыя набіваюць зброю і выглянуў. Для пісталетнага стрэлудрагуны былі далекавата. Затое канаплянае поле побач. Ад жытняга яго дзяліў нешырокі прагал, незасееная нічым паласа. Яе давядзецца перасягаць пад прыцэлам. Далей у жыце не адседзішся. Ды і дапамогі драгунам пара чакаць.
Зараз, Адаме, самае страшнае...
He бойся, зраблю, як скажаш.
Раман адпоўзуглыб, Адам затаіўся на ўскрайку. Перачакаўшы хвілю, Раман узняўся і ляснуў у напрамку драгунаў, не мерачыся і тут жа кінуўся ўглыб жытоў, не надта хаваючыся. Драгуны стрэлілі ў адказ і кінуліся напярэймы. Але не вельмі пабегаеш жытам у цяжкіх драгунскіх ботах. Яктолькі Раман стрэліў, Адам зайцам кінуўся цераз прагал і зніку густых каноплях.
Добра, што ўрадзілі, мільганула думка.
Чакаць Рамана давялося нядоўга. Ён уваліўся ў каноплі пад гром стрэлаў услед. Адна з куль знайшла Адама і смаганула па плячы. Ён спачатку не адчуў болю і толькі згледзеў парваны рукаў і адчуў макрэчу пад пальцамі.
Зачапіла?! з трывогай запытаў Раман. Пакажы!
Нічога, дрэпіна, адказаў Адам, хоцьтвар яго крыху збялеў.
Але Раман не адставаў.
Паварушы рукою. Дай зірну. Сапраўды,здаецца нічогастрашнага. Паўзем, браце, хутчэй, балазе каноплі яклес. Праўда, відаць, дзе рухаемся, таму рыўкамі, з пярэдыхам. Там далей рэчка?
Рэчка, пацвердзіў Адам, а проста перад намі двор. Адам горка ўсміхнуўся. Атуды якраз нельга.
Нечакана ўсміхнуўся і Раман.
А мы туды і скіруемся. Слухайся і ўсё будзе добра.
Што ж мне, шараговаму, застаецца?
Канаплянае поле было нешырокае і нядоўгае, таму драгу-
ны ўздыхнулі з палёгкай. Звер сам забег у пастку. Уцекачы мелі дарогу на выган, на адкрыты поплаў ля рэчкі, альбо проста пад іх мушкеты. Іншы напрамак у двор, куды ўжо з тулатам улятаў дзесятак драгунаў. Адкажуць нягоднікі, калі яшчэ жывымі застануцца. Трымаючы зброю напагатове, вахмістр і двое жаўнераў павольна адціскалі ўцекачоў да пабудоў, што ўшчыльную сталі за каноплямі. Іржанне коней.звон збруі на малымдзядзінцы двара здаваўся ім вясёлай музыкай. He хацелася ў апошнюю хвіліну аблавы трапіць пад канфедэрацкую кулю. На рык вахмістра некалькі жаўнераў кінулася дапамагаць загоншчыкам. Каноплі прачасалі як грэбнем. Знайшлі скрываўленую анучку і набіты пісталет без намаграмаў і гербаў. Звычайны вайсковы пісталет. Уцекачоў ані знаку.
* * *
Паручнік Будрэвіч шалеў. Мала таго, што страцілі трох сваіх, маючы шэсць супраць двух, амаль бяззбройных, дык яшчэ далі ім выслізнуць з-пад носа.