Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Ціха!!! зароў вахмістр і ў вазоўні ад спалоху ці ад нечаканасці ўсталявалася цішыня.
Пругкім крокам былы часовы камендант прайшоў перад сведчаннем сваёй стараннасці.
Восьяны, галубочкі! Далёталіся! радасна рэкамендаваў ён сваіх падапечных вышэйшаму начальству.
Вышэйшы начальнік зірнуў на вязняў, што ўпокат ляжалі перад ім, надзейна звязаныя па руках і нагах, і страціў мову, стаўшы, нібы біблейскі слуп солі. Побач замерлі агаломшаныя афіцэры. Лепшай узнагароды вахмістр і не чакаў.
-1 дзе жтвой Галс? нарэшце выціснуў з сябе рэгімэнтар, вымаўляючы склады, нібы вучыўся чытаць.
Вахмістр кінуўся да бліжэйшага. Ведаў, што ім найперш зацікавяцца, таму і загадаў пакласці перад варотамі.
-А вось ён, вось, іхні рэгімэнтар! Ва ўласнай асобе! з гонарам паказаў ваяр на рослага шляхціца.
На ім была шапка з футра, дзіўная на летнюю пару, і даўгая, да пятаў апоньча, што раскінулася па абодва бакі ўладальніка нібы крылы кажана.
-Адных пісталетаў на ім узялі чатыры! Тронак нажа нават з-за каўняра тырчэў! Гэта апроч таго, што на поясе, выкрыкваў вахмістр, перакрываючы сваім басам агульны лямант.
А пан рэгімэнтар маліў Бога ўстрымаць яго, раба Божага Януша, ад цяжкога парушэння статута забойства падначаленага ва ўмовах біваку. Вахмістр у запале рапарту не заўважаў такой пагрозы і заўзята тыцкаў пальцам у бездапаможных непрыяцеляў.
А гэты тоўсты напэўна з іхняй генеральнасці! Бачыце, якая пыса забіяцкая?
-Ты на сваю пысу глянь, дурань! крыкнуў у адказ тоўсты ягамосьць у падношаным кунтушы, але з сялянскім брылем на галаве.
Бач, ведае, што яго чакае! патлумачыў няўрымслівы ваяр і замёр, зірнуўшы ўтвар пана рэгімэнтара Рзкуця.
У душы вахмістра варухнулася пакуль яшчэ цьмянае жаданне схавацца.
-А ты ведаеш, што цябе чакае? усё яшчэ па складах і з націскам вымавіў Рэкуць, чырванеючы, як вараны рак. А што мяне чакае, ёлуп?! зароў ён і грымнуў стараннага падначаленага ў вуха.
Калі кулак пана рэгімэнтара параўнацьз молатам,то постаць вахмістра адпавядала кавадлу. Ваяр пахіснуўся, але ўстаяў, як і належала падафіцэру драгуніі яснавяльможнага князя Радзівіла. Рашучы рух вывеў рэгімэнтара з аслупення. Ён кінуўся да «самага тоўстага» і пачаўтармасіць вузлы на яго руках.
Хвіліначку, яснавяльможны пане. Я зараз, хвіліначку, мармытаў ён. Але вузлы не паддаваліся.
Нождавай, ёлуп! рыкнуў на вахмістра. А вы што стаіце, як пні! на афіцэраў.
Тыя кінуліся на дапамогу, за імі чацвера драгунаў. Вызвалены першым «сябра генеральнасці» выскачыў з вазоўні і, не зважаючы ні на каго, стаў тварам да сцяны. За ім «Галс», а хутка ўся «шайка» дружна палівала падваліну вазоўні.
-У апошні момант выручыў, вашмосьць! крыкнуў павятовы маршалак, той самы таўстун. Яшчэ трохі і плавалі 6 мы, як карасі, ён кіўнуў на вазоўню, не ведаю як стрываў, столькі ж выпілі! Але што гэта за дурныя жарты?
Палегчыўшы жываты, да рэгімэнтара паварочваліся незадаволеныя твары павятовых урадоўцаў, гасцей «мужчынскай рэдуты» пана павятовага маршалка.
Прашу прабачэння ў яснавяльможнага пана і ягамосьцяў! прамовіў Рэкуць дрыготкім голасам. У маю адсутнасць вахмістр
188
iiiiiiiiimiiiii
атрымаў звесткі, што можа захапіць Галса з усёй хеўрай у дамку яснавяльможнага пана маршалка. рэгімэнтар пашанотна пахіліў галаву ў належным кірунку. Але, як самі вашмосьці пераканаліся, звесткі былі памылковымі.
-Ды ўжо ж, пераканаліся! з'едліва зазначыў пан гродзкі суддзя, ён жа няўлоўны Галс. А дзеля чаго тут вы, афіцэры?
Яшчэ раз моцна перапрашаю за прыкрую памылку, павініўся рэгімэнтар. -Такое больш не паўторыцца!
Нечакана для ўсіх пан маршалак ледзь не пакаціўся з рогату.
He дай Бог паўтарыцца! ён хапаў ротам паветра. Ледзь не лопнуў, як пухір! Другі раз такое не ўдасца!
Уследза панам маршалкам распагодзіліся твары яго гасцей. Усе чакалі, куды павернецца настрой вышэйшых рангам, суддзяў, падскарбія. Пан маршалак, нікога не мінаючы, абвёў вачамі прысутных. За гэтую хвіліну прыкінуў, як павярнуць падзею, не даючы глебы плёткам і нетрацячы гонару правадыра павятовай шляхты. Пан рэгімэнтар стаяў выструніўшыся і глядзеў проста ў рот пану маршалку, чакаючы прысуду, што вызначыць яго далейшы лёс.
Але ж і прыгода на старасці гадоў! усклікнуў маршалак, запрашаючы ўсіх падзівіцца здарэнню. Каб і хацеў, наўмысна не дадумаўся 6. А гэта боўдзіла, ён зычліва ўсміхнуўся вахмістру, нам такую забаву зладзіла! А што перастараўся, то дзеля службы Айчыне!
Бедны вахмістр не ведаў, яктое разумець, але пачаў спадзявацца не самага горшага. Перавёў дых і яго начальнік.
А не выжлукцілі твае мачыморды ўсяго, што там засталося? пытанне вывела вахмісгра з адранцвення.
-1 не панюхалі, яснавяльможны пане! службіста запэўніў вахмістр і дзеля доказу дадаў часу не мелі.
На гэтыя словы зарагаталі ўсе.
Бачыце, пан камендант, хлопцы часу не мелі чарку перакуліць, так завіхаліся, павярнуўся маршалак да Рэкуця, дык ці
варта іх караць?
Я там засаду пакінуў, яснавяльможны пане, так што ўсё пад наглядам, асмеліўся супакоіць гаспадара вахмістр.
Маршалак ступіў да ваяра і паціснуў яго за локці, 6о вышэй не змог бы дацягнуцца.
Вось дык запабеглівы! Дзякуй, хлопча! Едзем, паны-браты, дапіваць! Першы тост за наша шчаслівае вызваленне!
Віват! Віват! Едзем!
Рэгімэнтар крутануўся да падначаленых:
Брычкі, каламажкі, у адзін момант! грымнуў каменданцкі голас.
Паспешная рэквізіцыя заняла няшматчасу і цэлы табар рушыў з мястэчка.
He 6яры да галавы, вашмосьць! весела кінуў на развітанне пан маршалак Рэкуцю.
Выправіўшы ганаровых вязняў, пан рэгімэнтар люта зірнуў на вахмістра, але ўспомніў лагоднасць пана маршалка і памякчэў.
Добра ўсё, што добра канчаецца, павучальна прамовіў ён, нібыта так адбылося, выключна дзякуючы яго старанням. Як там арыштант?
Ён увесь час трывожыўся, што вязень дакрычыцца да маршалка з суддзямі.
...Вартавы выструніўся перад афіцэрамі, аддаючы належныя ганоры.
Сядзіць як мыш пад венікам, заўважыў вахмістр.
Ён паступова пазбаўляўся ад перажытага страху. Адслужыўшы шмат гадоў пад камандай Рэкуця, ведаў, што вялікай кары не чакаецца, калі адразу не атрымаў.
Адчыні! загадаў пан рэгімэнтар.
Драгун выцягнуў ключ, адамкнуў, ступіўубок і пацягнуўдзверы да сябе, даючы дарогу начальству. Рэкуцьзірнуў на пасланне, кінуўся да яго, як прышпораны, і сарваў коўдру.
Другі раз за якія дзве гадзіны ўсе сталі, яктрапленыя перуном. Замест арыштанта ляжалі паскручаныя транты, а ў нагах весела свяціліся жоўтыя боцікі. Як ні быў уражаны чарговым ударам лёсу пан камендант, у яго хапіла цвярозага розуму не западозрыць драгуна. Аж такім зухвалым гэты жаўнер не быў.
Заходзіў хто, як нас не было?
Анікога, пан рэгімэнтар! ляснуў абцасамі драгун.
Што там сталася ў каморы, ён не бачыў і не разумеў аслупення начальства, але варухнуцца з месца не рашаўся.
-Ты прыпомні, падказаў Доўнар насцярожанаму жаўнеру.
Ага! Пан бакалаўр усё тут вымяраў са сваім чалавекам.
-Туды заглядалі? паручнік паказаў на камору.
He, пане паручнік! He было загаду ім адчыняць. Але яшчэ, даруйце, пан палкоўнік з Вілыні заходзіў. Загадаў паведаміць пану каменданту, што будзе чакаць у пана бакалаўра.
Драгун уздыхнуў з палёгкай, што больш успамінаць нечага.
Што яшчэ за палкоўнік? Рэкуць зірнуў на афіцэраў.
Тыя няўцямна паціснулі плячыма, даючы зразумець, што спадзяюцца на праніклівасць вышэйшага рангам. Рэкуць успомніў пра Будрэвіча і падумаў, ці не з'явіўся палкоўнік з прычыны іх рапартаў. Дарэчы, што з тым Будрэвічам? Няўжо ў палоне? Але спачатку будзённае.
Як гэта магло стаць? запытаў ён вахмістра. He было сумнення, што пакарысталіся адсутнасцю афіцэраў.
-Нячыстая сіла, пане рэгімэнтар, сцішана адказаў нешчаслівы, ужо былы камендант, перажагнаўшыся. Студыёзусы майстры на розныя штукі, вось і гэты пакарыстаўся здольнасцямі.
Пан рэгімэнтар падумаў над тлумачэннем асвечанага вахмістра і загадаў драгуну:
-Замкні, разявака, свайго вахмістра і сцеражы! З'явіцца нячыстая сіла аддай, няхай забірае!
Слухаю, пане камендант! Адказаў драгун, забіраючы палаш ад новага насельніка каморы.
* * *
У дамку ўдавы ваярства сустрэла сама гаспадыня. На пытанне пра пастаяльцаў паведаміла, што паехалі некуды з усім прыладдзем, а калі хто з паноў афіцэраў пытацьме, то аддаць ім лісцік. Адмыслова перагнуты аркуш быў залеплены васковай пячаткай. He зірнуўшы на пячатку, пан рэгімэнтар разгарнуў ліст і ўбачыў намаляваную на ўсю плошчу фігу, а пад ёй словы: «Пільнае вока, што бачыць далёка.»
А ці пан палкоўнік з імі паехаў? толькі і знайшоў запытаць агаломшаны камендант.
-Так! ахвотна паведаміла гаспадыня. Прымаць такіх гасцей у нашай глушэчы сапраўднае свята!
-1 не кажыце, пані, з горыччу пагадзіўся рэгімэнтар, камечачы ліст.
Але расправіў яго і падаў Доўнару. Той зірнуў, панюхаў, моцна здзівіўшы Кубліцкага, і хмыкнуў.
Той самы пах, лавандовы. Галсавы хітрыкі.
Ён і студыёзуса выкраў,
Але як? здзівіўся Кубліцкі, задаволены, што хлопец на волі.
Але прыгоды на тым не скончыліся. Дастаўленая ганцом дэпеша паведамляла, што шайка Галса, прыціснутая да прадмесця павятовай сталіцы, збіла заслон, праляцела праз паселішча і знесла раз'езд, спатканы на дарозе. Каманда кампутовых прыняла галсаву кавалерыю за паспалітае рушанне, што ўцякае ад канфедэратаў, прапусціла, і агнём мушкетаў сустрэла сваіх. Пакуль разабраліся, дзе чые, галсавы зніклі ў лесе.
Добра, што не ў адных нас... прамовіў Кубліцкі.
He кажы, браце, радасць, як з той кабылай, што ў суседа закульгала, адгукнуўся рэгімэнтар. Наша дыспазіцыя, абвесціў ён голасам стратэга, палонны знік, паручнік Будрэвіч, калі ве-
192
ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
рыць тым дваім, магчыма, у палоне, Галс у нас і Галс ля павета. Колькі тых Галсаў? Наша задача узмацніць абарону і выслаць раз'езды, пакульусё не высветліцца!
Як жменькай жаўнераў выканаць абедзьве задачы не ведаў, мабыць, і сам стратэг.
ЛЁХ КАНфЕДЭРАТА
Марка прыгнаў да будана ў вялікай трывозе.
Пане, уцякацьтрэба! Гэты малахольны паручнікшныпарыць па лесе, а з ім Юзік з Іванам, стары звяртаўся больш да Рамана, несумненна аддаючы яму перавагу ў такіх справах.
Іван і Юзік, два сябры-паляўнічыя, колькі дзён таму сталі чарговай здабычай паручніка Кубліцкага. Лені, мачыморды (калі было за што) цікавіліся толькі паляваннем. Вялікіх набыткаў прынесці яно не магло, але іншым разам давала кавалак мяса на нішчымны стол, ды шкуру на продаж. He грэбавалі сябрукі палазіць у чужых нетрах. На гэтым і папаліся, а ў дадатак падстрэлілі жаўнера. Паколькі шрот быў дробны, то пан рэгімэнтар і справу аднёс да дробязных: такой бяды, не сядзе хлопец у сядло, але ж на варце стаяць здольны. Спіхнуў яе на Будрэвіча, які шчасліва вярнуўся ў Лубень. Цяпер лёс абодвух недарэкаў залежаў наўпрост ад паручніка.