Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Нібыта дзедаў з войска замежнага, але навюткі і прыгожы.
Раман над нечым задумаўся. Прайшло некалькі хвілін перш чым ён азваўся.
Ведаеш што,звядзі мянезтым братам, папрасіў ён. Бо калі звязуць...
- Нешта прыдумаў? нецярпліва запыталася Агата.
- Думаю, усміхнуўся Раман,-1 прыдумаю. А пакуль што знімі гэты маток, узмаліўся ён, выпростваючы рукі.
Ціхі стук у шыбу перапыніў размову. Раман хутка падняўся і з пісталетам у руцэ ступіў да дзвярэй.
- 3 чым прыехаў? запытаў ганца, калі той скінуў плашч і сеў ля стала.
-Усё з тым жа: клічуць на збор, адказаў той, стомлена адкінуўшыся да сцяны. Прачытаеш сам.
Раман разгарнуў паперу, прачытаў раз і другі, паднёс да свечкі, кінуў на талерку, паварушыў, каб згарэла. Цяжка ўздыхнуў.
-Далася ім тая вальная бітва! Разаб'юць жа ўшчэнт! прамовіў са злосцю.
Нібы пра бітву гаворкі не было, няўпэўнена запярэчыў ганец. *
Гаворкі можа і не быць, а бітва адбудзецца, як толькі збярэцца значная колькасць нашых, Раман патлумачыў сваю думку. Нам яе навяжуць. Адзіная наша перавага магчымасць манеўру. Сабраўшыся ў адным месцы, страцім яе і непрыяцель гэтым неадкладна пакарыстаецца незалежна ад намераў нашай генерал ьнасці.
Ганец, крыху маладзейшы за Рамана, не пярэчыў, адчувалася звычка слухаць старэйшых рангам.
-Хочацца засведчыць і нашу сілу, заўважыў ён, a то ўсе расцярушаны па лясах...
-Але ж выбрацца адсюль не трактам праехаць! Дарогаю напэўна частку людзей страцім, а на значную сілу нарвемся рассеюць на пыл.
Ёсць у гэтым праўда, пагадзіўся ганец. Ледзь праслізнуў да вас: дзе не радзівілаўскія, там маскалі. А заўзятыя! Шныпараць па ўсіх кутках!
Раман кіўнуў на пацвярджэнне.
Пра гэта і мова. А тут мы дома і зможам доўга, хоць і не бясконца, звязваць іх значныя сілы. Сыйдзем яны вызваляцца і накінуцца на іншыя атрады. Пісаць шмат не буду, паведамлю, што лістатрыманы і застаемся тут. Ламацкі той жа думкі. Да слова, хутка возьме каманду. Аты адразу далей ці заначуеш?
Еду. Тут мне рызыкоўна, шмат знаёмых.
Разумна, пахваліў Раман. Перахапі чаго, пакуль я нагрызмолю сваю рэляцыю.
Калі ганец, падзякаваўшы за пачастунак, развітаўся і знік у цемры, Агата вярнулася ў пакой.
Ізноўтое ж?
Ваююць іхмосьці на мапах! Забыліся пра паразу пад Сяльцом! Мала там ад маскалёў дасталося? сярдзіта адказаў Раман.А якая сіла ў нашых атрадаў і не цікавяцца. Давялося мне стаяць супраць рэгулярных. Цяжкое выпрабаванне. Яны ж
і зброю набіваюць хутчэй за нас і залпам як касой рэжуць і з канём прывычней.
Беларускі шляхціц лёгка мяняў капоту і плуг на кальчугу і шаблю, сядлаў каня і спяшаўся на месца збору паспалітага рушання альбо канфедэрацыі, гатовы бараніць Айчыну ці правы «залатой вольнасці». Войны загартоўвалі здольнасць вытрываць у самых невыносных умовах. Але такім узброеным фармацыям нехапала вывучкі, паслушэнства камандзірам, пэўнасці, што сусед у шыхце не пачне дзейнічаць сваім адумам. А вымуштраваць іх было цяжка як з-за недахопу часу, так і дзеля неразумення такой патрэбы.
А ты што адказаў?
Застаемся тут і зброі не складзем.
Зловяць цябе, як усіх разбойнікаў лавілі: на кручок з каханкай за прынаду, горка пажартавала Агата.
Раман прытуліў яе да грудзей, правеў рукою па валасах.
Ці не загадваеш мне не з'яўляцца тут? падтрымаў невясёлы жарт.
Можа так і давядзецца. Але жты не падпісваў акту, а кажаш Ламацкі вяртаецца...
Недагаворанае не было для Рамана таямніцай. He аднойчы марылі разам, як наладзяць свой дом, як павядуць гаспадарку, на якім маёнтку атабарацца. Падкрадаючыся ў цемры да агацінага дому, не раз думаў як было 6 добра, каб чакала яго Агата не з лесу, а з якога кірмашу ці сойміка. I не адна, а з парай малых.
-Трэба патрываць, Агатка. Паручыліся за мяне людзі, нельга ім здрадзіць. Сама мяне паважаць перастанеш.
Даруй, родны. Гэта я ад страху. За цябе, за нас абодвух. He бедныя абое, але як прысудзяць на баніцыю, то ўсё зрабуюць.
-Таму і таюся. Добра, што ад пачатку ні з кім знаёмым не спаткаўся. He век жа быць гэтай канфедэрацыі! На нейкі канцэпт павінна выйсці.
* * *
Януш Рэкуць разгладжваў на стале паперыну, якую толькі што ў злосці пакамячыў.
-Здаецца, Сабін, перастараліся мы, просячы падмацавання, пан рэгімэнтар ласкава кіўнуў на крэсла. Сядай, параімся.
Апошнім часам абодва камандзіры даслалі ў вярхі некалькі рапартоў, дзе адзначалі важнасць сваёй пляцоўкі і абгрунтоўвалі неабходнасць павелічэння гарнізону Лубені. Мелася на мэце нагадаць пра мужных афіцэраў з пярэдняй лініі, а папаўненне прасілі, бо, па шчырасці, былі пэўныя, што яго не дашлюць. I вось, калі ласка!
Лістом паведамлялася, што дзеля ўзмацнення наступальнай моцы фарпоста павятовых збройных сілаў у бліжэйшы лепшы дзеньда Лубені скіруецца частка харугвы пана Апанаса Катовіча. Рыхтуйце, пан камендант, кватэры і адпаведную колькасць фуражу.
Гэта ж мы будзем мець аднаго ворага ў пушчы, а другога тут! жахнуўся Будрэвіч, пачуўшы навіну.
А я чаго ўзлаваўся? Бач, гэты пройда Апанас хоча выглядаць на ваяра! У першы вечар не за карты сядзем, а з шаблямі будзем бараніць местачкоўцаў ад яго зграі! За тыдзень курыцы жывой не ўбачыш, не тое што гусі! Тарбахваты як прыйдуць, так і сыйдуць, а нам што рабіць у пустым паселішчы?
Сталы недахоп грошай у скарбніцы Рэчы Паспалітай, 6о шляхта на Соймах штораз не ўхваляла падаткаў, а слабасць цэнтральнай улады дазваляла можным не плаціць іх увогуле, вёў да велізарнай і непераадольнай запазычанасці выплат войску. Агаладалы жаўнер азіраўся за чым-небудзь паблізу: войска ішло на самапас, не дбаючы, свая зямля ці чужынская. У чужой ваколіцы нават харугвы паспалітага рушання часта паводзілі сябе як захопнікі, што ўжо казаць пра наёмных.
-3 Дзянісам былі вечныя клопаты, добра, канфедэраты прыбралі, Будрэвіч перахрысціўся на кут, дзе нічога не вісела, а з гэтым зусім зладу няма! He дзіва, калі пачне задзірац-
ца з хлопцамі ды свой левы замах паказваць.
Божа барані! Сам Рэкуць стаў 6ы да паядынку з кім хочаш.толькі ж ганарова, па правілах.
Але ва ўмовах лагеру паядынак недапушчальны! 3 каго запытаюць, як заб'юць каго ці пакалечаць? 3 рэгімэнтара!
-Дык гэта што, непазбежна? запытаў Будрэвіч, бо пан камендант даваць лістдругой асобе гарнізона не спяшаўся.
Дзеля таго і паклікаў цябе. Калі не запратэстуем, гэта хеўра прыпрэцца не сёння, дык заўтра.
Рэкуць памаўчаў, каб рашэнне прагучала важка.
Ліст слаць можа быць позна. Паедзеш туды, Сабін, і патлумачыш каменданту. Мне, сам разумееш, пакідаць гарнізон нельга, іншых ён слухаць не будзе.
Паручнік уявіў, як пойдзе тая размова і не ўзрадаваўся. Калі камендант усё вырашаў сам паўбяды. А калі па загаду зверху марная спроба! Праўда, можна пакарыстацца аказіяй ды выведаць штокольвек пра Барташэвічаў: ці не маюць застаўленых маёнткаў альбо фальваркаў, якія прыбыткі, што з арэндамі. Гродзкія хлопцы налэўна не заўпарцяцца, калі не паскупіцца на пачастунак.
Скажаш каменданту, што ўсё бярэм на сябе, выстаім! Няхай хоць устрымаецца, пакуль, маўляў, узгоднім з княскай канцылярыяй. Націсні, што нас сам яснавяльможны прызначыў, даў пэўныя дыспазіцыі. Бяры пару хлапцоў і едзь неадкладна!
Да мястэчка паручнік даехаў без прыгод, камендант вітаў яго як афіцэра першай лініі, дзе пах пораху і крыві належаць да будзённых, але гэта не спрасціла перамоў наконт прапанаванай падмогі. Будрэвіч амаль адразу здагадаўся, што камендант згледзеў зручны спосаб пазбыцца нежаданых і клапатлівых памочнікаў. Турнуць гэту плойму хоць крыху далей, прэч з шынкоў і вуліц павятовага мястэчка.
Камендант не столькі патрабаваў, колькі захвальваў і ўгаворваў. Паручнік у сваю чаргу пужаў начальніка стратай баяздоль-
насці лубеньскага гарнізона як найменш утрая, калі яго пасіляць хлопцамі Катовіча. Саступіў каменданттолькі пасля таго, як Будрэвіч запатрабаваў дзесятак драгунаў і шапнуў пра намер Рэкуця звярнуцца з адноснай просьбай у канцылярыю князя.
Назад паручнік вяртаўся задаволены.Тарбахваты не з'явяцца, у гродзкім судзе таксама час недарма правёў, у шынку няблага забавіліся. Яшчэ да цямна павінны быць дома. Але чалавек мяркуе, а Бог вызначае...
* * *
Свядомасць вярталася паступова. Спачатку адчуў пах сухой травы, пасля казытанне ў шчаку. Захацелася павярнуцца і легчы ямчэй, але страшэнна забалела галава. Замлелі рукі і ламала ў плячах. Рукі звязаны спераду, а ляжыць ён у нейкім будане. Нікога побач,звонкудалятаюць галасы і пырханне коней, мабыцьтут жа, за сцяною ўвязаных. Будан вялікі, нават вогнішча пасяродку цепліцца, разганяе вячэрнюю прахалоду і змрок, бо ўжо добра ссутонела. Што ж здарылася? Паручнік паспрабаваў успомніць, але пачуў крокі, заплюшчыў вочы і замёр. Лепш нешта падслухаць, чым распытваць сваіх вязніцеляў. Ішоў адзін чалавек. Наблізіўся, паглядзеў, памацаў гузак над ілбом. Аддаліўся, вярнуўся і паручнік адчуў дотык вільготнага акладу на галаве.
Ну, што тут наш палонны?
Пытанне задаў нехта другі, толькі-толькі завітаўшы ў будан. Голас выдаваў чалавека звыклага загадваць.
Усё яшчэ самлеўшы, адказаў першы, але дыхае роўна, як у сне.
He пашанцавала яму! не то спачувальна не то насміхаючыся, прамовіў другі. To пабудзь ля яго, можа чаго папросіць, як ачуняе.
Паручнік падумаў, ці не пара падаць знак паляпшэння, Горш будзе, калі прыгледзіцца хго-небудзьдасведчаны, ад аднаго што ж падслухаеш. Ён ціха застагнаў, балазе, гэта ў яго стане было не цяжка, і крыху расплюшчыў вочы. Наглядчык, ці то лекар, павяр-
нуўся на стогн і наблізіўся.
-Добры вечар, пане Будрэвіч!
У голасе хлапца не чулася кпіны. Відаць не ведаў, як іначай азвацца да чалавека ў падобным становішчы. Будрэвіч, сцяўшы зубы ад болю, усё ж перакаціўся на спіну, уладкаваўшы звязаныя рукі на жываце. Мокрая ануча спаўзла з галавы.
-Трэба паправіць, лягчэй будзе, патлумачыў хлопец і старанна прыладзіў анучу на месца.
3 ёю, сапраўды, было лягчэй. Будрэвіч нават рашыўся паварушыць галавою, шукаючы мякчэйшага апірышча. Вартаўнік здагадаўся і асцярожна падбіў сухую папараць у падгалоўе.
- Гэта не наша віна, сказаў ён. Сам пан ілбом у дрэва, як у браму, уехаў.
Паручнік успомніў, як затрашчала яліна, адразаючы ім шлях уцёкаў, як прыгнуўшыся на грывы коней, ірванулі яны ўперад да збаўчага тракта...