Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Паручнік угрыз сябе ў язык, але позна. Вочы пані Ганны бліснулі зусім не слязьмі.
На якіх такіх допытах?! За якія такія злачынствы?!
Прашу хвіліначку, шаноўная пані! узмаліўся паручнік. Адну, аднюсенькую! Пан Адам затрыманы, 6о ёсць падставы падазраваць яго ў сувязях з канфедэратамі, што шастаюць па наваколлю. Натуральна, з ім вядуцца размовы, але іх нельга лічыць допытамі.
Я хачу, нарэшце, пачуць, дзе мой унук і што з ім?
У гэтым няма таямніцы. Ён пад вартай. Умовы, разумееце, як пад вартай, але мае ложак, ежу і пэўныя зручнасці. Здароўю яго нішто не пагражае.
Пані Ганна пачала разумець, што ўнук трапіў у бяду. Якую, пакуль невядома, але адолець яе будзе на пэўна цяжкавата.
-1 дакуль вы яго будзеце трымаць?
Будрэвіч скрушна ўздыхнуў:
-А гэта, шчыра вызнаю, залежыць найперш ад самога пана Адама. Ён нічога не вызнае, не тлумачыць сваіх ваяжаў. А доказы віны, паверце, неаспрэчныя.
Паручнік стараўся, як мог, надаць голасу так неабходную пераканаўчасць. Другой такой размовы з пані Ганнай ён сабе не зычыў.
3 панскіх пакручастых словаў я зразумела, што вы мардуеце хлопца бязглуздымі пытаннямі, на якія ён не дае патрэбных вам адказаў.
Няхай будзе і так, шаноўная пані, пагадзіўся Будрэвіч, Але вы моцна спрасцілі нашы намеры. Мы войска, і падлягаем загадам начальства, адтуль патрабуюць высвятлення праўды. Дапамагаючы нам, пан Адам мог 6ы разлічваць на вызваленне пад слова гонару.
Пані Ганна глянула на паручніка вельмі ўважліва. Гэты малады афіцэр усё менш ёй падабаўся і ўсё больш насцярожваў.
-1 што ён усклаў 6ы на сябе тым словам? запыталася яна.
Вельмі няшмат! He пакідаць маёнтка без дазволу вайсковых уладаў ды паведамляць ім пра магчымыя візіты ягоных хаўруснікаў, адтаго моманту, безумоўна, былых.
А калі прасцей, ён павінен стаць шпігуном, з'едліва ўдакладніла пані Ганна і ўскінула галаву, зірнуўшы на паручніка як быццам зверху: Між Барташэвічамі такіх не было і не будзе! падкрэсліла яна з гонарам.
Пан Юркоўскі паспрабаваў дапамагчы паручніку выбрысці з
клапатлівага становішча. He хапала яшчэ чутак, што пан пісар схіляў некага да шпегавання за канфедэратамі. Абражаная гербовая не палянуецца раззваніць на ўсю ваколіцу.
Пані замоцна акцэнтуе пэўныя неістотныя рэчы, пан пісар зірнуў на яе з мяккім дакорам. Да таго ж варта ўлічыць, што клопаты паніча могуць мець прыкрыя наступствы і для вас.
Няўжо і мяне вы бачылі з мушкетам?
Ахвотна прыняў 6ы ваш жарт, але ў іншых абставінах, уздыхнуў пісар, ледзь не са слязою ў голасе. Мова пра тое, што над кожным канфедэратам павісае прывід канфіскацыі, ео ipso..., самі ведаеце, да чаго вядзе. Але можа пра гэта іншым разам?
Пані Ганна не спалохалася. Нямала было на яе жыцці канфедэрацый і амаль у кожнай быў нехта з радні. He грэбаваў імі ані бацька, ані муж-нябожчык. Каб не навука, то няхай бы і ўнук забаўляўся, калі мае ахвоту. Але зараз гэта не ў пару і недарэчы. А гэтыя пужаць надумалі!
-Заўважу вашмосьцям, што маёнткі ў маіх руках па праву. Невядома ці пажадаю аддаць іх Адаму, пакуль Бог да сябе не пакліча, таму не турбуйцеся пра маё ўтрыманне.
Гаварыць больш не было пра што. Пасланцам пана рэгімэнтара засталося толькі развітацца, што яны і зрабілі з вялікай палёгкай.
* * *
Па дарозе да мястэчка капітан паказаў Будрэвічу, што хоча з ім пагутарыць. Пакінуўшы пана Юркоўскага ў таварыстве вахмістра, адскочылі некалькі крокаў наперад і перайшлі на спакойную ступу стрэмя ў стрэмя.
Скажу прямо, Сабін, начальнік твой мне совершенно непоняцен. Отчего было не послаць с запіской хоць 6ы этого верзілу? Капітан паказаў вялікім пальцам за спіну.
Што ў ім незразумелага? адказаў паручнік. Апроч службы пан рэгімэнтар, а па-сапраўднаму, паручнік, нічога не бачыць і
не імкнецца. Яснавяльможны яго цэніць якраз за гэта. Зараз яму залежыць на тым, каб выперці з павета атрады Ламацкага ды гэтага невядомага Галса. А мара яго, як і мая, дарэчы, злавіць абодвух і даставіць князю. Але ён патрабуе, каб усё было ганарова, па рыцарску. Разумееш?
Будрэвіч засвоіў: дзе мова пра рыцарскасць, альбо нешта падобнае, капітан Хвастоў перастае разумець, таму пытаўся толькі дзеля ветлівасці.
-Хітрасць, падман пан Рэкуць дапускае, алетолькі вайсковы, без страты сваёй і нават ворага годнасці. Бо інакш для яго не перамога. Гэта вельмі цяжка, калі ваюеш са сваімі ж, уздыхнуў паручнік. -Тутбез інтрыгі немагчыма.а ён якбык!
Хвастоў памаўчаў, думаючы над складанасцямі вайны з бунтаўшчыкамі пры захаванні нейкіх абмежаванняў, і запытаўся:
А что, сам князьтоже рыцарь?
Паручнік пачуў адценне насмешкі.
Як кожны шляхціц, пачаў ён, прыкідваючы далейшыя тлумачэнні. Натуральна, у сечу ён не кідаецца, тытул, пасада да гэтага не абавязвае. Але князю імпануюць афіцэры без плям на гонары. Яснавяльможны ўмее знайсці шлях да сэрцаў асоб на самым версе, а такое рэнамэ ў гэтым вельмі спрыяе. Ясна я патлумачыў?
Капітан няпэўна кіўнуў, і Будрэвіч не стаў набівацца на паглыбленне яго ведаў у шляхоцкіх традыцыях. Пасля некалькіх хвілін маўчання той прамовіў:
Хорош у этого Барташевіча маёнток!
Паручнік насцярожыўся. Адчуў, што гэта і ёсць прычына размовы. Яшчэ надоечы ён заўважыўледзь не хваравітую цікаўнасць Хвастова да спадчыны Адама Барташэвіча. 3усіх размоў паручнік выснаваў, што капітан, як і ён сам, служыць у войску, 6о не мае з чаго жыць. Слаба прыхаваная зайздрасць свяцілася ў яго вачах, калі наведвалі маёнткі нават сярэдняй заможнасці. He таіў, што ў яго мясцінах слабей і бядней.
Пра выкуп падумаў? прама запытаў Будрэвіч.
Пытанне для Хвастова было нечаканым.
А что, выкуп тоже неплохо! усклікнуў ён, нібы ад удалай знаходкі. Но я не про это. Ежелі, как вы все говоріце, можно іменіе подвесці под конфіскацыю, то нельзя лі его какім то образом переняць во владеніе?
Будрэвіч здзіўлена зірнуў на капітана. «Але ж і апетыт у маскаля! падумаў ён. Яшчэ краіны не захапілі, а ўжо маёнтак нагледзеў!»
Паручнік быў дастаткова абазнаны ў палітыцы, каб разумець, што з'яўленне царскага войска тлумачыцца не братэрскімі пачуццямі і не намерам абараніць залатую волынасць, але сам схіляўся да дынастычных мэтаў пасвараных еўрапейскіх двароў. Аж вось такі захудалы афіцэрык збіраецца нас каланізаваць!
Кожны не дурань, каб было так лёгка, прамовіў ён хутчэй сам сабе, чым капітану. Чужынец, прыкладам, ты, зямлі купіць не можа. Да таго ж грошы патрэбны немалыя. А проста захапіць не з нашымі пасадамі і не пры нашых законах.
А заставіць продаць всё-такі мы можем? капітан, па ўсім відаць, падступаўся да справы не на жарты.
Мабыць, змаглі 6, але тутэйшаму. Ліцьвіну, русіну, паляку, толькі абавязкова тутэйшаму. Але думка твая цікавая! адзначыў паручнік.
Пытанні капітана разбудзілі яго ўласныя мары пра даходны маёнтак і ўтульны двор. 3 аканомам, з нешматлікай але стараннай дворняй. Дагэтуль мара звязвалася толькі з удалым ажэнкам, аж вось...
Пачакай! спыніў ён капітана, які памкнуўся нешта дадаць. Нешта мільганула. А што, калі перадаць ва ўладанне альбо арэнду некаму, каму канфіскацыя не пагражае?... Родзічу якому... Атой родзіч мог бы аддзячыць належнай мерай, альбо дзяліцца прыбыткамі, каб усё не ўсплыло?...
Калітан затаіў дых і слухаў, як паганец замову. Паручнік меў
тут перавагу, 6о кеміў у законах і парадках.
Спакуса вялікая, працягваў паручнік свой выклад. Але ў выпадку Барташэвічаў трэба неаспрэчна давесці яго віну, a найлепш здраду каралю. Маю на думцы Аўгуста Трэцяга, удакладніў ён.
Я полагаю, добычі хваціло бы не то, что на нас двоіх, уставіў капітан.
-Дык ты ўсур'ёз? паручнік усё яшчэ разглядаў справу як спа кусл івую мару.
Звычайна канфіскаты траплялі да караля, а той, калі і раздаваў, то не паручнікам з капітанамі.
Послушай, Сабін, і усвой, Хвастоў перайшоў на тон загаду. Еслі дела у вас пойдут і дальше подобным образом, то здесь нашіх столько налезет, что на могілу трі аршіна не получіш. Всё расхватают, кто повыше. Потому, раз мы первые, надо воспользовацься. Цебе одно прошче, мне другое позволіцельно. Я вашімі гонорамі і годносцямі не связан, да і начальство моё далеко. Ясно я говорю? Еслі надо, ешчё кого позовем, хоць бы этого, капітан ізноў тыцнуў пальцам назад, дзе ў ціхай размове з вахмістрам ехаў пан пісар. Но, чтоб мы верховоділі! Эх, мне бы в рукі этого Адама!...
У даверлівай таварыскай размове час прайшоў незаўважна. Коні шлэпалі па лужынах галоўнай вуліцы месца дыслакацыі.
Сейчас переодецься да в шінок! весела ўсклікнуў капітан. Я угошчаю! Ато давеча обыграл вас как децішек.
Што ж, гэта будзе справядліва, адгукнуўся паручнік не столькі на словы Хвастова, колькі сваім прыхаваным думкам.
* * *
Як толькі няпрошаныя госці ад'ехалі, пані Ганна паклікала старога Марку і пачала грунтоўныя роспыты.
А якое ліха вас панесла ў другі 6ок? Ехалі 6, як намерыліся і не спаткалі 6 гэтых янычараў.
На справядлівыя папрокі Марка могтолькі мармытаць нешта неўразумелае, каб не здрадзіцца, барані Бог, з паляваннем і ўсім, што здарылася пасля. На шчасце дапамога прыйшла з нечаканага боку.
Ізноў якую руіну захацелася паглядзець? сярдзіта запыталася пані і, не чакаючы адказу, паведаміла: Адзін усё яшчэ дзіцё, хоць вусы растуць, а другі ўжо даўно здзяцінеў!
Выказаўшы гэта неабвержнае меркаванне, загадала:
Возьмеш, што трэба з бялізны, ежы, што з лепшага. Хлеба свежага абавязкова. Паедзеш да Адама. Яктам сабе хочаш, але каб хлопец усё атрымаў. Дам грошай. Дзе не трэба, ты кемны, папікнула яна старога. To хоць раз ужый сваю кемнасць з карысцю.
Зраблю, пані. Я ўжо сам хацеў прасіцца...
Адзін ужо адпрасіўся, перапыніла яна Марку, а зараз пад вартай сядзіць!
Заўважыла, што той усё ж хоча нешта прапанаваць і дазволіла.
Я параіў бы, пані, дзічынкі якой узяць. Усе гэтыя вайсковыя на яе вельмі ласыя.
Час не церпіць, запярэчыла пані Ганна, Дзіця можа там галоднае і ў брудзе сядзіць.
Дык у нас жа вэнджанае ёсць, назапашанае, нагадаў Марка.
Бяры, калі лічыш патрэбным, дазволіла пані. Можа дзеля гэтага і барылку якую? Жлукгы між гэтымі жаўнерамі пэўна знойдуцца?
-1 шукаць не давядзецца! заківаў Марка. Скрозь цагляную сцяну ўнюхаюць!
Добра! Лішняга не раздавай, але дзеля Адама ашчаджаць не належыць. Зразумеў?
Марка схіліўся ў паклоне. Рады быў, што так спрытна ўхіліўся ад хітрых пытанняў і зараз будзе мець перад сабою ясную мэту: