Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
дапамагчы панічу, а там можа і вызваліць.
- Знялі мне, пані, цяжар з сэрца! уздыхнуў ён удзячна. Абодва мы не вінаватыя, але як старэйшы векам.то на мне і грэх, Марка змоўку скрусе.
- At! He распачай! нядбала адмахнулася пані Ганна. Кожным летам грашыш, па восені каешся.
Словы пані Ганны моцна пахіснулі веру старога ў іх з панічом хітрасць.
* * *
Трапіўшы ў Лубень, Марка ўладкаваўся ў добрых людзей і адразу пайшоў на выведкі. Карчму знайшоў прывычна, а вось загаварыць з вартай не меў аніякай магчымасці. Афіцэры бегалі туды-сюды, а вартавыя натапырвалі вусы і вырачвалі вочы так, што сама думка пра нейкі з імі гешэфт падавалася страшнай. Пахадзіўшы і паназіраўшы здаля, пайшоў шукаць дапамогі ў іншым месцы...
Калі карчмар наліў невялічкі келішак, Марка выклаў на прылавак больш, чым належала.
- Навошта так шмат, сказаў карчмар, адсоўваючы лішняе.
- Добрая рада, ацан, таксама каштуе, ветліва патлумачыў Марка, пасунуўшы грошы назад.
- Што ж, калі здолею... пагадзіўся Шлёма, неўпрыкмет накрыўшы грошы рукою. А ў чым панскі клопат?
Карчмару спадабаўся наведвальнік, які разумее гешэфты, які звяртаецца праз «ацан». Чаму ж не назваць такога панам, хоць бачна адразу, што мужык. Марка распавёў пра сваю бяду і запытаў, як падкаціцца да той варты,
- Нават вельмі лёгка, скажу я вам, адказаў Шлёма. Толькі мяне ласлухайце. Вось зараз яны палуднуюць, а пасля іхні вахмістар прыйдзе сюды. Хвіліначку! карчмар палічыў на пальцах, мармычучы па свойму. Так, сёння з абеду ён вольны, таму будзе шукаць, хто б яго напаіў. А жлукціць, скажу я вам, як сас-
мяглы жарабец. Мой у тым клопат, каб на той час тут нікога апроч вас не было, ды людзі самі разбягаюцца, хто паспее.
Марка ўлёт скеміў карчмарову задуму і прызнаў яе прастату і лрыдатнасць. Адно ці паддасца той жаўнер на ўгаворы?
Паддасца, супакоіў Шлёма. Вы сядзіце сабе з чарачкай а тут ён! He мне, скажу я вам, дасведчанага вучыць. Mae васпан розум, каб ведаць да каго звярнуцца і шчодрасць, каб за атрыманае заплаціць.
Сапраўды, бліжэй да абеду бывальцы, пачуўшы нешта ад карчмара, выпівалі свае кілішкі ці кварты і сыходзілі. Марка не выключаў, што звычай належаў да будзённых, але яго патрэбам адпавядаў як найлепей.
Ідзе! ціха папярэдзіў Шлёма і засяродзіўся на нейкім занятку за прылаўкам.
Вахмістр прывычна стаў у дзвярах, перакрываючы шляхі адступлення магчымым ахвярам, заадно выглядаючы найбольш адпаведную. Чалавек меў сумленне і не засяроджваўся на адных і тых жа. Але ахвяра мелася адна і не вельмі прывабная. Позірк ваяра патух, у ім была разгубленасць і няпэўнасць. Карчмар перастаўляў свае конаўкі, кварты ды кілішкі, паказваючы, што ўхвалены панам рэгімэнтарам крэдыт даўно вычарпаны. Жывы чалавек, хоць і гой, але ж калі ўсіх ратаваць, то і на мацу не запрацуеш. Ну, сёння сухім не пойдзе! Шлёма кінуў на сціплага мужыка вымоўны позірк і закрычаў:
Прша! Дзе тытам, нячыстая сіла!
Схапіў нейкую пасудзіну і вылецеў за дзверы.
Шаноўны пане, можа прысядзеце да былога жаўнера? He пагрэбуйце сціплым пачастункам! не разгубіўся Марка.
Запрашэнне ў такіх умовах ды яшчэ былым ваяром не магло быць адрынута. Вахмістр шпаркім крокам адолеў малую адлегласць і, падхапіўшы палаш, грукнуўся на лаву, аж затрашчала.
Рады вітаць таварыша зброі! прагрымеў яго голас. У якой харугведавялося?
- У почце панцырнага таварыша, петыгорцы, адказаў Марка згодна з праўдай. Але даўно, як разумееце, і нядоўга.
Марка шчодрай рукой напоўніў кубак, што акуратмеўся пад рукою і пасунуў да вахмістра. Сабе наліў кілішак.
- Тады за перамогі, што былі, што ёсць і што будуць! урачыста выгукнуў жаўнер і ледзь не ўкінуў кубак у пашчу.
Далей пайшло само сабою. Апаражняючы кубак за кубкам, вахмістр палічыў мажлівым пацікавіцца, што занесла былога ваяра ў гэта нявартае назвы мястэчка. Жаўнер жаўнеру і дапамагчы павінен, калі можа. Марка толькі гэтага чакаў. Са слязьмі ў вачах расказаў пра нядолю пана-панцырніка і яго беднага ўнука, што сядзіцьзараз голы, галодны і брудны, не памінаючы пра чарку якога пітва. Сам Марка баіцца, што наведае яго прывід пана паручніка і спытае, чаму не паможа любаму яго ўнуку. Жаласная гісторыя выціснула слязу і на мужны твар пана вахмістра, што і не дзіва, успомніўшы колькі выпіта. Пасля чарговага кубка ён зжаліўся над старым небаракам:
- Я табе дапамагу, чалавеча!
* * *
Раман трымаў на выцягнутых руках маток нітак, пакуль Агата зматвала іх у вялікі клубок.
Во, бачыш, наколькі хутчэй, чым адной.
-Дык рыхтуй гэты занятакда маіх прыездаў, пажартаваў Раман.
Вельмі ж рэдка гэта здараецца, уздыхнула жанчына.
Успомнілася Раману іх другое спатканне. Даўгавата давялося чакаць ад часу першага.
А мне казалі прыйдзе нейкі Галс? Агата была яўна ўзрадавана такой нечаканай зменай,
Ён і прыйшоў, засмяяўся Раман, прымай, гаспадыня, калі не забылася пра запрашэнне. Мянушку мне такую прыляпілі, патлумачыў ён.
3 тае пары карыстаўся кожнай нагодаю, каб трапіць у дом з белымі акяніцамі.
Шмат каму з нашых і гэтулькі не ўдаецца, сказаў Раман.
He бяруць іх каханыя ўдзелу ў змаганні! знарочыста праскандавала Агата. А так з'яўляліся б да іх па загады і паведамленні.
Кожнае з'яўленне Рамана ў мястэчку апроч радасці спаткання прыносіла абаім немалую трывогу. Небяспека была нежартоўная. Паручнік Будрэвіч ужо расстараўся на ўласных шпегаў.
А што з Ламацкім? Агата пакінула жартоўны тон.
Вярнуўся, адказаў Раман. Але на каня яшчэ нельга, так што я нібы ў намесніках. Хоча пакінуць мне некалькі хлапцоў з тых, смялейшых.
Дзеля зухвальства! няўхвальна адзначыла Агата. На злом галавы!
Чаму ўжо на злом? запярэчыў Раман. Мы ж з глузду не з'ехалі.
Баюся я за цябе, Раманік, так баюся!
Горш даводзілася, але, бачыш, ацалеў. I тут не прападу, ён паспрабаваў супакоіць каханую.
Агата нічога не адказала. Гняла яе неабходнасць крыцца са сваім пачуццём, са сваім неспадзяваным шчасцем. Але не спрабавала заводзіць гаворкі пра ўцёкі куды-небудзь на Украіну, разумела дарэмна. Ды і сама не ўяўляла, як гэта зрабіць. Што з усім здабыткам?
Раман, спахапілася яна, а ты ведаеш, што Рэкуць трымае ў карчме маладога паніча? Я выпадкова даведалася. Завітала да мяне дачка пана Валадковіча, Рэгіна. Пабалбаталі, як гэта ў нас, дзяўчату звычаі пра строі ды аздобы, Агата бліснула вачамі на Рамана, ды пабеглі да крамкі.
Там і даведаліся! падказаў Раман.
He перапыняй, блазнюк! Справа сур'ёзная. прыструніла яго Агата. Ідзем мы, а насустрач арыштанта вядуць. Я спало-
халася, раптам хто з нашых. Вакол яго збройныя і гэты задрыпа Будрэвіч з важнай пысай!
Раман ужо не жартаваў. Калі ахова ды з афіцэрам, то затрымалі некага значнага. Але ні пра што такое не чулася.
Хто ж то мог 6ыць? Хоць разгледзела які з твару? У што апра нуты?
Пачакай, усё раскажу. Я то нічога, прыглядаюся. А дзеўка мая, як згледзела таго маладзёна, збялела і ледзь не бразнулася ў непрытомнасці!
Агата перавяла дух. Апавяданне было нетолькі тлумачэннем дзеянняў войска, але хвалюючай навіной, якой не з кожным падзелішся.
Родзіч які ці што? запытаўся Раман.
Ат! Недарэка з цябе, Раман! Які родзіч? Пра родзіча яна ведала б. Аморы тут, а ён лра нейкага родзіча!
Агата, па ўсім відаць, была нават задаволена някемлівасцю каханага, цікавей расказваць.
Упадабала хлапца, бо ён яе з вялікай бяды на рацэ ўратаваў. Адзін раз убачыла, і ёй хапіла! Зразумеў? у захапленні ад незвычайнага «амору» Агата змоўкла.
Цяпер зразумеў, паслухмяна прызнаў Раман. Рэдкі выпадаку наш час.
Ну што такому расказваць! роспачна ўсклікнула Агата. Але, калі пачала... Дык вось, падтрымала я Рэгінку, дала ачуняць ды назад, дахаты. Тут і распытала з чаго такая расчуленасць. A потым на мястэчка і, што змагла, выведала. Студыёзус гэта. 3 Кракава. Зваць Адам Барташэвіч. Два тыдні як прыехаў на вакацыі да бабулі.
Пані Ганны з Барташоў?!
-Ты яе ведаеш?
Як не ведаць! кіўнуў Раман, але кажы, што з хлопцам.
He верылася, што ўнук пані Ганны можа быць нейкім важным у канфедэрацыі. Зусім неверагодна, што ў гэты малазначны
куток кіруюць весткі з Кароны. А тады якую службу можа несці кракаўскі студыёзус?
Дапытваюць яго, адказала Агата. Патрабуюць, каб у нечым прызнаўся, але той ані руш не саступае і зноў ідзе ў камору пад варту. Падслухалі, як патрабаваў суддзі альбо маршалка.
Разумна патрабуе.
А я баюся, каб не прышпілілі хлопцу чужую віну ды не ладвялі пад шыбеніцу, альбо аддадуць маскалям, занепакоілася Агата. Бо яшчэ чулі, што лічаць яго кур'ерам.
-Трапіў ён у бяду! паспачуваў Раман. Пераблыталі яго з іншым чалавекам ваяры нягеглыя. Можа павалтузяцца ды адпусцяць?
Агата ў сумненні паківала галавой. Крыху прыгледзелася да афіцэрскага складу гарнізону. Да капітана Хвастова з яго грэнадзёрамі, да залішне ўвішнага Будрэвіча.
Баюся, што не. Ім жа неяк выслужыцца трэба. Hi Ламацкага ні Галса схапіць не могуць, то хоць шкаляром пакарыстаюцца, яна скрушна ўздыхнула. А хлопец прыемны. I Рэгіне запаў у сэрца!
Ой! У яе гады не дзіва. Ці так ужо шмат яе на руках насілі! засмяяўся Раман.
-Атрымаеш ты на арэхі, Рамане! папярэдзіла Агата. Ты смяешся, а Рэгіна выдала сваю таямніцу стрыечнаму брату, таксама шкаляру. Той пастанавіў вызваліць калегу. Ужо нават ездзіў да пані Ганны і раіўся з яе дваровым. А мне што рабіць са смаркачамі? паскардзілася яна.
Раман крыху разгубіўся. Смаркачы сапраўды трапяць у бяду і таму вязню не дапамогуць.
Ведаютаго дваровага. Паляўнічы, якіх мала. А што ты думаеш наконт маршалка?
Агата пагардліва пакрывілася.
3 гэтага гусака ані пер'я ані мяса. Ён, бачыш наследуе каралю Аўгусту! Толькі ў павятовым абсягу. Балі, паляванні, рэдуты!
Такі нібы Радзівіл! Ёсцьу яго дамок паляўнічы непадалёк. Больш ні пра што не дбае.
Збанкрутуе, калі занадта захапляецца, засмяяўся Раман.
Слухаючы яе, не мог стрымаць усмешкі. Там над дзесяткам жаўнераў аж рэгімэнтар, тут «павятовы кашталян» на жыдоўскім мястэчку. Ці то гэтыя людзі ўрадоўцы, ці ў нейкую гульню забаўляюцца?
А як жа той ратавальнік збіраецца дзейнічаць? Раман перавёў гутарку на іншае.
-Хоча з'явіцца ў мундуры з паперамі і забраць вязня да вышэйшыхуладаў.
Спосаб неблагі, але не для аднаго. Патрэбен эскорт, іначай не павераць, асабліва Будрэвіч. Атрымае двух студыёзусаў пад ключ. А мундур адкуль? пацікавіўся Раман.