• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    калаўр разлічвае на пасільнае спрыянне, што будзе адзначана ў справаздачы належным уладам. Пан рэгімэнтар цярпліва выслухаўтлумачэнні і, анясмелены важнасцю задачы, рашыўся толькі на адно пытанне:
    А што, пан бакалаўр па нашаму не разумее? яму ўсё ж хацелася большай увагі да сваёй асобы, чым размова праз тлумача. Тым болей, калі ўспомніць пра належныя ўлады...
    Натуральна чалавектакой вучонасці разумее і размаўляе, адказаў асыстэнт. Але ў свеце навукі іншыя звычаі. Дарэчы, паколькі наш Міласцівы кароль немец, пан бакалаўр зычыць сабе звароту «гер бакалаўр.» Так прыстойней.
    Каменданту, прыгнеценаму праявамі вучонасці, прыйшоў на розум адзіны спосаб садзеяння: дапамагчы з кватэрай. Брычка ўкацілася ў двор насупраць, дзе ў ладным дамку жыла ўдава з параю дзевак службы. Першым будынкам для вывучэння якраз будзе вялікі свіран па суседству, за ім пойдзе карчма.
    Надвячоркам, калі Януш Рэкуць мераў крокамі пакойчык і прыкідваў, ці выпадае запрасіць пана бакалаўра на карты, кашалёк пэўна мае не пусты, нейкі селянін прынёс залеплены васковымі пячаткамі ліст.
    -Загадана, ва ўласныя рукі пана каменданта, пакланіўся пасланец.
    Пад зламанымі пячаткамі знайшоўся аркуш выдатнай паперы. Ліст, напісаны без адзінай плямкі добрым чарнілам і вострым пяром, паведамляў, што заўтра, бліжэй да поўдня, маёнтак пані Ганны Барташэвіч наведае невядомы паніч, нібыта сябра яе ўну ка-студ ы ёзуса. Сапраўдную тожсамасць гэтай асобы можна спраўдзіць, калі не прамарудзіць і затрымаць ягамосьця. Гэтым самым ласкава прасілася пана Рэкуця даць дастаўцу прыстойнае падзячнае. Сам жа дабрадзей абяцаў звярнуцца за адпаведным у выпадку поспеху пад такім паролем: «Пільнае вока бачыць далёка».
    Пан камендант палічыў, што ганцу хопіць ласкавага дазволу аддаліцца, і паклікаў паручніка Доўнара.
    Што ты на гэта скажаш? падаў яму ліст Рэкуць. Хто 6 гэта мог быць?
    Той уважліва прачытаў, паглядзеў на святло, нават панюхаў.
    He ведаючы ўсіх стасункаўтутэйшай шляхты, цяжка ўгадаць, асцярожна прамовіў паручнік.
    Падумаў, ізноўузяўлісту рукі. Склаўзламаныя пячаткі, невыразныя, але бясспрэчна гербы. У адрозненне ад свайго начальніка, паручнік валодаў пісьмом дасканала і знаўся на гэтым.
    Пісалася ў нейкім двары чалавекам адукаваным. Папера раз, характар пісьма чысты, без аднае памылкі. I воск выдатны.
    Пан рэгімэнтар таксама звярнуў увагу на гэтыя асаблівасці, панюхаў паперу.
    -Лавандовы, патлумачыў Доўнар. Папера захоўвалася ў месцы, дзе гаспадарыць жанчына.
    Але ўсё гэта не набліжала здагадкі.
    -Дык можа варта злавіць пташыну? запытаўся Рэкуць яшчэ няпэўна. -1 з гэтым лягчэй пойдзе, ткнуў ён пальцам у падлогу.
    Доўнар паціснуў плячыма.
    -Урэшце, чым мы рызыкуем! Толькі гурму збіраць не варта, ды выехаць раней.
    Я ўвогуле думаю, што самім толькі ехаць, Адзін жа, ды яшчэ маладзён. Заадно крыху развеемся.
    -Дваіх то мала, засумняваўся паручнік. Маскалёў варта ўзяць з іх капітанам. Менш непатрэбных сведкаў, гэтыя не разбалбочуць.
    Рэкуць падумаў і пагадзіўся.
    -Рацыя! падтакнуў ён. Але папярэдзь Кубліцкага. Усё-ткі нельга на адных маскалях палягаць. Ніколі я з імі не пэўны лёсу.
    * * *
    Зранку, як толькі пан рэгімэнтар са сваімі афіцэрамі выбраўся на прыемны і карысны шпацыр у Барташы, ахова насельнікаў паселішча і адзінага арыштанта лягла на плечы мужнага вахмістра Ігната Студні. Ён паглядзеў як асядае ўзняты афіцэрскімі коньмі пыл, праверыў адзіны пост і скіраваўся ў шынок раней звычайнага, 6о не баяўся сутыкнуцца там з начальствам. Сам ім стаў на цэлы дзень, а можа і ноч. Шлёма, які аб усіх зменах даведваўся першы, ужо пазіраў на вахмістра, трымаючы ў руцэ поўную чарку.
    Для вас, пан камендант, паказаў ён вачыма і пакланіўся.
    Вахмістр наблізіўся да прылаўка, паправіў пас з палашом, правёў пальцамі па вусах. Усё было як належыць. Узяў чарку і размахам кінуў гарэлку ў пашчу, нібы ваду на каменку ў лазні. Назіральнікі толькі пераглянуліся ў захапленні. Аніхто з іх на гэткае ўмельства і не квапіўся. Досвед у чалавека і здольнасці!
    Ці наступны? карчмар трымаў пляшку, гатовы да паслуг.
    Счакай крыху, спыніў яго вахмістр. Што чуваць?
    Шлёма разумеў, што чалавеку карціць пацешыцца сваёй прывіднай уладай.
    Першае, кажуцьлюдзі, што пан вахмістр галоўны на мястэчку, таму аніякага свавольства не будзе, хоць афіцэры і ад'ехалі. Але калі за тым Галсам, то не туды, кажуць, паехалі.
    Вахмістр вырачыў вочы на карчмара:
    Як гэта не туды? А ты скуль ведаеш, куды і дзеля чаго яны паехалі? часовы камендант падазрона агледзеў Шлёму, алетой не збянтэжыўся.
    Людзі кажуць, спакойна патлумачыў ён. А я што? Я слухаю, бо вушы маю і памяць неблагую. Карчмару памяць патрэбна выключная, павучальна, хоць ветліва, закончыў ён.
    Ігнат Студня глянуў на чарку, паставіў на прылавак і напомніў:
    Але чаму ж не туды паехалі?
    Хоць і распірала пыха, вахмістр не траціў ніткі размовы. Аба-
    вязак, важкі абавязак ляжаў на шырокіх плячах Ігната Студні! Галс, Ламацкі! 3-за гэтых зухаў нават нельга спакойна спажыць запрацаваную цяжкой службай чарку.
    Кажуць людзі, Шлёма пахіліўся цераз прылавак і сцішыў голас да шэпту, што Галс збірае сваю хеўру дзеля нарады, ці як ён заве тыя зборышчы. Адны завадатары будуць!
    Як to? I дзе ж гэта? вахмістр насцярожыўся, як ганчак на пах дзічыны.
    Карчмар азірнуўся, ці хто не падслухоўвае.
    У паляўнічым дамку пана маршалка, шапнуў ён.
    Вахмістр не хаваў расчаравання.
    Вярзеш чалавеча! Ён жа не з тых, што за канфедэратамі.
    He майго розуму справа, Шлёма паціснуў сваімі вузкімі плячыма. -Так кажуць. Але і я асмелюся заўважыць: хто таму Галсу ўпоперакстане? Га? Аяшчэўлічыце, пане, шляхту гэтую век не раскусіш. Яна што тое цяля, ад двух матак хоча ласавацца. I тым і гэтым дагадзіць хоча, каб у любым выпадку на свой гешэфт з прыбыткам выйсці. Кажу так, бо ведаю, што пан чалавек шчыры і за шчырасць з беднага карчмара спаганяць не будзе.
    Вахмістр пачухаў патыліцу і зноў пачаў разглядаць Шлёму, нібы спадзяваўся на яго жыдоўскай пысе заўважыць нешта, што падкажа патрэбны крок. Урэшце, гэтае чортава насенне, сапраўды, пра ўсё першым даведваецца. Карчмар ўзняў пляшку.
    Можа яшчэ адну, пане камендант, 6о тыя, пры панскім здароўі, ужо напэўна вычхнуліся?
    Пан Студня задаволена чмыхнуў і падсунуў чарку. Праглынуўшы, як бусел жабку, прыслухаўся, што там, у вантробах робіцца, і задаволены запытаўся:
    А хто прынёс такія звесткі?
    Простыя людзі, а ім навошта брахаць. Вуньтам у куце адзін яшчэ сядзіць, а другога не бачу.
    Вахмістр глянуў і загадаў:
    Клікні, ну, яго!
    Селянін прывітаўся з паклонам і распавёў, што кум ягоны, прыстойны гаспадар, вёз аднаму чалавеку дамоўлены кумпяк. Дык яго затрымалі і кумпяк зрабавалі, бо Галс мае праводзіць нараду, а пасля яе пачастунак. To кумпяк ім якраз лрыдасца. I, падумайце, за такую рэч ані шэлera!
    А дзе ж той кум? вахмістр павёў вачамі па залі.
    Паехаў. Выпіў чарку з гора ды назад. Гешэфт разладзіўся, што жтутсядзець? спагадліва сказаў селянін. -Такія нягоднікі! Цэлы кумпяк!
    Вахмістр задумаўся.
    А больш нічога кум не расказваў? Можа што пачуў?
    Чаму ж не пачуў, пачаў той успамінаць. Ён жа тых злыдняў упрошваў, тлумачыў. To, пакуль кухталямі прагналі, тое-сёе аб вушы абілася. Зразумеў так, што якраз на кумпяк іх набярэцца, самыя завадзякі, генеральства іхняе.
    Можа генеральнасць? сквапна ўставіў вахмістр.
    Ліха іх ведае. Я не дапытваўся, ды і куму больш на кумпяку залежала, чым на тым, хто яго задарма зжарэ, каб іх вывернула, як кажух!
    Селянін павярнуўся і патэпаўу свой кут, плюючыся ад злосці. А часовы камендант стаў твар у твар з цяжкой задачай. Змарнуеш нагоду не даруюць! Змаўчаць нельга, 6о чуткі напэўна да рэгімэнтара дойдуць. Тое, што ён, Ігнат Студня, пра ўсё ведаў і празяпіў генеральнасць таксама не ўтоіцца. I анікога з камандзіраў, халера!
    Давай чарку на вольны стол! загадаў ён.
    Камендант мястэчка сеў за стол і, узіраючыся ў чарку, нібы ў магічны крышталь, разгледзеў дыспазіцыю. Неспадзяванкі ў тым месцы не прадбачыцца. Даляцець да таго дамка, схапіць, павязаць часу трэба няшмат. А як схопім, увогуле страху няма, 6о зграя без важакоў з логава не рыпнецца. Так што Лубені ніякай пагрозы не будзе. Каб не ўпіцца, тыя не ўцерпяць, так што возьмем іх без крыку. А браць лепш завідна, бо і ўцячы цяжэй і свай-
    го выпадкам не падстрэліш. Шанец варты рызыкі! падвёў рысу вахмістр. Чарка была, як пячатка пад загадам.
    Камендант цвёрдым крокам скіраваўся да афіцынкі, дзе кватаравалі драгуны. Праз кароткі час кавалькада пакідала мястэчка, а ўслед грукатала некалькі вазоў.
    * * *
    Пан бакалаўр і яго асыстэнт не шкадавалі сілы дзеля каралеўскага даручэння. Абмераўшы свіран звонку і знутры, дзе прымусілі гаспадара тут і там нешта перастаўляць ды перацягваць, вучоныялюдзі падступілі да карчмы.Дзеля гэтага ім спатрэбілася шмат розных прыстасаванняў. Смялейшым з цікаўных пан асыстэнт з ласкі сваёй падаваў назвы: астралябія, актант, вугламер...
    Змерыўшы будынак доўгай стужкай удоўж і ўпоперак, заняліся яго нутром. Шлёма мусіў адчыняць усе патаемныя закугкі свайго жытла і працоўні.
    -1 навошта ўсё гэта вымяраць? устрывожаным шэптам дапытваўся ён у пана асыстэнта.
    Адцягнуўшы Шлёму ўбок, асыстэнт шэптам паведаміў па сакрэту, што справа датычыць падаткаў.
    Якто падаткаў, пане? занепакоіўся карчмар.
    Атак, што падатак вакол тракта будзе залежаць ад памераў інстытуцыі. Варта, скажам, зрабіць прыбудову на які сажань і падатакзначна зменшыцца.Такім жа парадкам, калі памеры зменшацца, падатак можа ўзрасці. Гэта ка6 змусіць уладальніка да пашырэння гешэфту, патлумачыў пан асыстэнт. -Такі да корчмаў і заездаў падыход вызначаны. Але, шаноўны, хоць не хрысціянін, таямніцу павінен трымаць. Даверыўся вам, каб супакоіць, 6о чалавек, бачу, годны і сям'ю мае на карку.
    Ад гэтага моманту Шлёма стаў заўзятым памочнікам і, змушаны адбягаць у шынок, дзе гаспадарыў сын, давяраў звязку з ключамі пану асыстэнту. Па думцы пана бакалаўра, шапнуў пан асыстэнт, карчма мала таго, што стане акурат ля тракта -
    аніводзін падарожны не міне дык і памерамі сваімі падпадае пад найлепшы з прывілеяў. Працавалі без затрымак, пакуль не апынуліся перад каморай, дзе на варце стаяў драгун з палашом на пасе і мушкетам ля нагі.