Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
- Драгуны вашы праскочылі... хлопец гаварыў як на суцяшэнне.
I гэта ўспомнілася... Бачыў, як абодва праляцелі пад дрэвам, што ападала ўпоперак дарогі... Пасля ўжо была толькі цемра...
- Кабылка ваша цэлая, стаіць тут, ля будана, спяшаўся абрадаваць хлопец. Вершаліна на тым баку на бярозкі лягла, то кабыле нічога, а вы акурат галавою... Добра, што не на які сук.
У будан зайшоў чалавек у пелярыне з вялікім каптуром, накшталт манаскіх. Каптур хаваў у ценю ўвесь твар. Выслухаў рапарт вартаўніка, глянуў на палоннага, але нічога не сказаў і прысеў бліжэй агню. Вартавы падкінуў ламачча і прысунуў да вогнішча ладнае бярэмца, каб таму было зручней падкладваць. Чалавек у каптуры прыладзіў сабе на калені кавалак шырокай дошкі, дастаў з торбы патрэбнае і пачаў нешта пісаць. Займаўся гэтым даволі доўга. У будан заглядалі людзі і звярталіся да яго «пан камендант».
Будрэвіч не ведаў Ламацкага ў твар, але напэўна гэта быў
не ён, калі верыць апавяданням. Гэты маладзейшы. Можа Галс? Спробы разгледзецьтвар нічога не далі. Паручнік рашыў не азывацца. Лепш перачакаць, агледзецца, ды і прыніжацца не хочацца, першым падаючы голас. Атой усё нешта пісаў, крэмзаў, закрэсліваў. Камячыў аркушы і кідаў у агонь, пачынаючы новыя. Мабыць складаў нейкі важны рапарт. Хлопец часам выходзіў, але больш завіхаўся па гаспадарцы, не забываючыся мяняць паручніку халодныя аклады.
У адзін з такіх момантаў, павярнуўшы галаву, каб хлопцу было зручней, Будрэвіч згледзеў, як папяровы камяк праляцеў міма полымя і заваліўся між сухога ламачча. Ані камендант, ані хлопец гэтага не заўважылі. Пісанне неўзабаве скончылася і камандзір ўстаў. Сунуў паперы ў торбу і пацягнуўся, прастуючы замлелыя ногі. 3-пад каптура мільганула чорная бародка.
Да раніцы мяне не чакайце, звярнуўся ён да хлапца. Госця накарміць і ў мядзьвежую яму. Раніцой пагаворым.
Ясна, пане каменданце, паслухмяна адгукнуўся той.
Камендант кіўком загадаў хлопцу ісці за сабою. Паручнік прыслухаўся: ані крокаў ані галасоў не было чуваць. Глянуў, дзе заваліўся пакамечаны ліст. Ён бялеў між сучкоў і як зачароўваў паручніка. Зусім жа блізка. Які 6 ні чакаў лёс, Будрэвіч не верыў у сваю пагібель. А зазірнуць у думкі ворага заўсёды карысна, ды і ратунку можа паспрыяць. Ізноў прыслухаўшыся, перакаціўся на бок, каб апынуцца галавою да таго лаўжа. Соўгаючыся па змяінаму, яму нарэшце ўдалося ткнуцца тварам у галлё. Заставалася толькі заплюшчыць вочы і разварушыць ламачча, каб ухапіць зубамі папяровы камяк. А зараз як мага хутчэй назад!
Вярнуўшыся ў будан, вартавы нічога не западозрыў. Выцер анучкай ўзмакрэлы твар паручніка і зноў паклаў аклад на месца.
Хутка вячэра, дабразычліва паведаміў ён.
Як жа есці звязанаму? першы раз азваўся паручнік.
Адзначыў сам сабе, што хлопец ані не крыўдаваў, калі вязень не адгукаўся на яго размову. А размова вялася, трэба прызнаць, спагадліва, а ведаюць жа, хто ён і чым займаецца.
170
ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
Дамо рады! весела супакоіў паручніка маладзён.
Прынёс вялікую міску гарачай поліўкі і некалькі лустаў хлеба, пакарыстаўся замест стала камандзіравай дошкай і на слова гонару развязаў вязню рукі.
Смачна есці! запрасіў паручніка.
Той расцёр занямелыя далоні, счакаў пакуль перастане калоць у пальцах і ўзяўся за лыжку. Вартавы сядзеў насупраць і забаўляў вязня размовай.
Вежы ў нас няма, засмяяўся ён, то нанач апусцім вас у яму. Як у нас смяюцца да мядзьведзяў.
Да мядзьведзяў?
Хлопец ўсміхнуўся.
Некалі быў мядзьвежы барлог, то мы раскапалі. Там нават лепей, пераконваў ён, бо чалавек не звязаны. Лапнік падасланы і кажух даем. He горш,чым у будане, абы не дождж.
Хлопец забраў пустую міску і стаў у дзвярах, некага выглядаючы ў цемры. Будрэвіч імгненна сунуў пад сябе руку, схапіў папяровы камяк і сунуў за каўнер.
Янак! пазваў хлопец. Янак! Дзе ты там?
Іду! пачулася ў адказ. Чаго лопаешся?
Янак быў старэйшы і больш самавіты. Удвох яны вывелі Будрэвіча з будана, прыпынілі, пакуль прывыклі вочы і паказалі, куды ісці. Яма была недалёка. Хлопцы апусцілі ў яе тоўстую жэрдку і патлумачылі паручніку як ямчэй спаўзці да свайго новага жытла...
* * *
...Невыспаны, галодны і без зброі, паручнік гнаў сваю паслухмяную кабылку ў напрамку Нясвіжа, пільна аглядаючыся за мажлівай пагоняй канфедэратаў. Непажаданай была і выпадковая сустрэча са сваімі. Асабліва пасля таго, як на досвітку, забіўшыся ў гушчар, старанна прагледзеў прыхопленую ў будане паперу. Ліст увесь пакрэслены, праўлены, асобныя сказы на па-
лях. Але галоўнае змест! Менавіта змест падказаў іншы напрамак уцёкаў... такі ліст у канцылярыі князя з рукамі адарвуць.
Пераканаўшыся, што будзе начаваць у яме без аховы, адразу пачаў думаць, як вырвацца на волю. Даскочыць да верха нічога не дасць, няма за што ўхапіцца. Жэрдку хлопцы кінулі нядбала, лягла ўпоперак ямы над галавой, але завысока. Будрэвіч стаў хадзіць уздоўж сцен, спрабуючы нешта намацаць. I яму пашанцавала.
У адным месцы пясчыстая глеба моцна асыпалася, але за цэлым дзірваном зверху гэтага не заўважылі. Паручнік накінуўся на сцяну, як на ворага. Спачатку дрэпаў і адграбаў рукамі, пасля здагадаўся сцягнуць бот, абцасам, пайшло шпарчэй. Атрымалася прыступка і, стаўшы на я е, ўдалося дацягнуцца да збаўчай жэрдкі. Удача не адвярнулася і далей. Мяркуючы па ўсім, людзей у лагеры засталося няшмат, можа ад'ехалі з камандзірам. Калі і быў які вартавы, то паручніку не трапіўся. Паўзком і назіркам дабраўся да будана, раптам там яшчэ стаіць яго кабыла. Гатовы кінуцца ў гушчар, супакоіў каняку і асцярожна павёў між дрэў, абы далей ад бівака... Гэта ж трэба, нават не рассядлалі, недарэкі.
Толькі 6 не трапіўся які раз'езд, нават свой. Давядзецца тлумачыць, дзе шукаць той бівак. Чорт яго цяпер у цемры знойдзе! А галоўнае, трэба самому данесці да княскай канцылярыі здабытыя звесткі. Чым раней, тым лепш. А раптам пашанцуе, і ў Нясвіжы акурат надарыцца князь! He абміне, каб самога ганца не распытаць! He жартачкі пагроза самому Нясвіжу! Страшней шведскага патопу! Калі Ламацкі пад Нясвіжам, то блізка праўды, што Галс, ці хто гэта быў, выбраўся туды ж. Таму і ў лагеры нікога не засталося. Спяшаўся, таму і палоннага не дапытаў. А рапарт напэўна дзеля таго, што збіраецца некалькі атрадаў. Тады Нясвіжу будзе горача. Горад мабыць не апануюць, але ваколіцы пацярэбяць, як мае быць. He ўзрадуюцца Радзівілы! Ды і кароль зірне на гэткі канфуз са здзіўленнем. Галоўны пераследнік канфедэратаў сваю дзедзіну не ўсцярог!
llllllllllllllll
КАРЫСНАСЦЬ СТАСАВАНЫХ НАВУК
На галоўнай, 6о адзінай, вуліцы Лубені валюхалася на выбоінах і лужынах спраўная, свежафарбаваная брычка. Сама па сабе яна была нецікавая, як і конь, што валок яе, не надта налягаючы. Нязвыкла выглядалі тыя, хто на ёй ехаў.
фурман, малады дзяцюк, апрануты чыста па гарадскому, пасаваў на паніча. He верылася, што ў такім строі можна проста павозіць коньмі. Ягоны пан быў яшчэ цікавейшы. Нядбала ахінуты нейкай шырачэзнай пелярынай цёмнаблакітнага колеру, ён рассеўся на усю лаву. 3-пад блакітнага ж берэту спадалі на плечы кручаныя пасмы чорных валасоў. Уся брычка была завалена нейкімі прыстасаваннямі і прыладамі. Штокольвечы жыхары пазнавалі, якзнараддзе паноў каморнікаў, якія зрэдку з'яўляліся ў наваколлі. Гаспадар брычкі пагардліва паглядаў на дамкі, на іх здзіўленых насельнікаў і час ад часу доўгім прыгожым кіем штурхаў фурмана ў спіну, затым паказваў тым жа кіем у той альбо іншы бок. Фурман пазіраў, згодна ківаў галавою і нешта гергетаў не па нашаму. Напэўна, то былі не служка з панам, а нейкія кампіліёны, што абыходзіліся без фурмана, бо як бы і змясціліся ўтрох. Неўзабаве ваяжораў па абодва бакі вуліцы суправаджалі невялікія гурты цікаўных. He часта завітваюць у Лубень такія фацэтныя паны!
Брычка дакацілася да карчмы і спынілася. фурман саскочыў з козлаў і з вялікай пашанай дапамог сыйсці пану ў берэце. Сам узяў невялічкі куфэрак са скуры невядомага стварэння і абодва скіраваліся да карчмы. Але Шлёма ўжо ляцеў насустрач, сагнуўшыся ледзь не ўдвая. Спачатку маладзён запытаўся, ці можа пан бакалаўр мець тут часовы прытулак для сябе і свайго асыстэнта. Трэці пакой патрэбен дзеля інструмэнтарыя і запісаў. Агаломшаны карчмар паведаміў, што ані ім дваім, ані пану Iнструментарыю месца знайсці немагчыма, бо ўсё занята панам рэгімэнтарам і ягоным войскам, і бедны гаспадар хутка пойдзе з торбамі, бо не ведае, ці атрымае хоць шэлег з таго пастаяльства, а іншых браць забаронена ды і няма куды. Скончыўшы сваю
гаротніцкую літанію, Шлёма застыў у чаканні прысуду. Пан бакалаўр і асыстэнт абмяняліся некалькімі незразумелымі сказамі, пасля чаго пан асыстэнтзагадаў ад імя пана 6акалаўра паклікаць таго рэгімэнтара, ці як ён там завецца.
Пакліканы перапалоханым карчмаром пан рэгімэнтар быў ужо апрануты і яшчэ зусім цвярозы. Сыйшоў уніз ва ўсёй значнасці самастойнага каменданта, але страціў пыху перад пагардлівым вокам велічнага бакалаўра. Даводзілася бачыць падобных у Нясвіжы. Самі яснавяльможныя ставіліся да іх як да роўні. А што да пыхі, то не кожны Радзівіл іх бы пераплюнуў! Але памятаючы пра абавязкі, пан рэгімэнтар пацікавіўся, з якімі мэтамі з'явіліся ў ягоным мястэчку гэтыя паны.
Пан у берэце, пазіраючы на гусей, што абтрасаліся ля недалёкай лужыны, кінуў некалькі словаў.
- Пан бакалаўр хоча ведаць, ці вы ёсцыугэйшы камендант, патлумачыў асыстэнт.
- Я ёсць рэгімэнтар Януш Рэкуць, камендант тутэйшага гарнізону! службіста паведаміў ваяр.
Пан бакалаўр агледзеў каменданта, нібы толькі зараз яго заўважыў і нядбалым рухам закінуў цераз левы плячук правую руку. Асыстэнтжвава сунуўу яе скручаную ўтрубку паперыну. На шнурках вісела некалькі пячатак. Разгарнуўшы скрутак доўгімі чыстымі пальцамі з падфарбаванымі пазногцямі, пан бакалаўр сунуў яго пад самыя вочы каменданта.
- Аўгустус Рэкс! прамовіў ён урачыста і даў паперы скруціцца ў трубку Тым жа нядбалым рухам падаў яе за плячо.
Нацешыўся няўцямнай мінай Рэкуця і дазволіў асыстэнту даць тлумачэнні. Той, не марудзячы, паведаміў, што, выконваючы волю караля, пан бакалаўр правядзедоследусіхбольш-менш значных будынкаў мястэчка, як то: крамаў, заездаў, корчмаў, майстэрань і стайняў. Робіцца гэта на прадмет прыдатнасці іх да атачэння маючага тут пралягаць новага каралеўскага тракта. Гэтулькі можна паведаміць у гэтай матэрыі пабочным асобам. A паколькі войска ёсць інстытуцыя каралеўскага маястату, пан ба-