Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец:
Памер: 333с.
Гародня 2012
-Стрыечны брат. Маці нашы родныя сёстры.
Ого! Але не любіш яго, зазначыў Раман.
Хлопец завагаўся не больш як на імгненне.
А за што яго любіць? Заўсёды маладых, слабейшых на двубой выклікае, наўмысна задзіраючыся. Калечыць іх, нелюдзь, ды яшчэ пахваляецца нібы ўсё ганарова, а ён такі зух, Сцяпан са злосцю плюнуў ледзь не на свайго нялюбага родзіча.
Чаму ж ты з ім? запытаўся Раман.
Я нез ім, горка ўсміхнуўся хлопец. Я пры ім. Воля мамы. I цётка так хоча. Спадзяюцца, што мой прыклад паўплывае на яго паводзіны. Ого! Сам ля такога ў злачынства ўблытаешся.
-1 не кажы! паспачуваў Раман. Але патлумач, калі можаш, каго вы шукаеце?
Замест адказу Сцяпан нечакана запытаўся:
Вы канфедэрат, пане?
Раман засмяяўся, заўважыўшы з якой таямнічай мінай чакае адказу хлапец.
Я, браце, і не чуў пра гэту канфедэрацыю. Здалёк дадому вяртаюся.
Усё ясна, кіўнуў Сцяпан, ён вас за канфедэрата палічыў. Так і будзе ўсім тлумачыць. А я ім спачуваю, каб ведалі.
Апошняе хлопец прамовіўз пэўным выклікам. Раман кіўнуўз разуменнем. Яму падабалася незнарочыстая шчырасць юнака.
Што ж, можа і яны маюць слушнасць. Свае ж людзі, не ворагі.
Ага! задаволена сказаў Сцяпан. А гэты не за канфедэратам гнаўся. Ёсцьтакі Мусіч Сямён. Катовічы, бацька з сынамі, уз'еліся выгнаць яго з маёнтка, але не выйшла. Ну, то гэтаму загарэлася папомсціцца.
Сцяпан наўмысна ці мімаволі пазбягаў называць свайго родзіча братам альбо па імені.
Сквапныя, уставіў Раман, каб неяк адгукнуцца на шчырасць незнаёмага дагэтуль хлопца. Разумеў, што не адпавядае яму сваяцкі абавязак нанінуты маткаю і цёткай.
Усе гэткія, твар хлопца нечакана расцвіў вясёлай усмешкай. Qualis pater talis filius. Пан разумее лаціну.
Які бацька такі сын, якое дрэва такі клін, засмяяўся Раман, але мне, мабыць, пара.
Яму здалося, што Сцяпан занепакоіўся, нешта хацеў сказаць альбо запытацца. Усё ж рашыўся.
Вы, пане, не спяшаецеся? Вам далёка?
Раман палічыў за лепшае не казаць, куды едзе і хто ён. Калі адразу ўлез у інтрыгу, то што ж далей можа здарыцца?
Тутэйшы я. А ў чым справа?
Зрабіце ласку, пабудзьце пакуль ён ачуняе, Сцяпан кіўнуў на сваяка, што ўсё яшчэ ляжаў як змораны касец на поплаве.
Раман зразумеў: баіцца хлопец, каб на ім не спагналі злосць.
Добра, спеху няма. Ды і папярэдзіць яго варта.
Але вы асцерагайцеся іх, пане, бо яны вам помсціць будуць. Паляваць пачнуць, як і на тых, Сцяпан кіўнуў на лясную сцяжыну і Раман здагадаўся, што намер таго шляхціца не быў для яго таямніцай.
Усё ж добра, што затрымаў гэтага вылюдка, падумалася яму. Як немаладому чалавеку з такім бугаём.
-Дзякуй за перасцярогу, вашмосьць, цёпла прамовіў Раман. А тыя можа далёка будуць, пакуль ваяр ачомаецца.
Калі не пяройме хто іншы з гэтай хеўры. Яны ж лес асачыць збіраліся. А гэты першы самахоць папёрся, 6о пэўны быў лёгкай здабычы. Ды нарваўся! з задавальненнем сказаў Сцяпан. Гэта яму не Глеб ды Міклаш!
А хто яны?
Ды сыны пана Мусіча, таго з пасечанай рукою, Сцяпан быў упэўнены, што Раман іх бачыў. 3 далікатнасці не дапытваўся, але размаўляў як з пасведчаным у таямніцу.
Напэўна, выпраўлены цёткаю дзеля выхавання забіякі-брата, не адчуваў абавязку ахоўваць яго намеры.
Цяжка сказаць, на каго ў іх зуб вастрэйшы, працягваў Сцяпан рады, што мае перад кім выгаварыцца. Аднаго разу хлопцы наперл іся на вось гэтага з маскалямі, двое тых было. Спужаліся, павярнулі, а тыя за імі. Хлопцы ў галоп! Тыя не адстаюць, насцігаюць. Браты не бачылі іншага шляху як у балота. 3 коней ды па купінах!
Так баяліся? здзівіўся Раман
Паверце, было чаго, запэўніў Сцяпан. Гэты, калі няма сведкаў, што хочаш утворыць. Дык хлопцы ў твань, а маскалі за імі
Хлопцы далей.а ўтыхтакая зацятасць, што наватстрэлілі. Але Бог сваё вызначыў. Хлопцам, як сваім, то і балота памагло, а маскалі не згледзелі і булькнулі ў нейкае вока. Гэты, вядома, на ратунак не кінуўся, стрэліў на адчэпнага, сабраў коней ды дадому. А пасля і пачалося. Падвялі людзей пад каптуровы суд, а сынам жа і да дваццаці далёка. To ўсё на бацьку! Нібыта забілі Мусічы тых маскалёў, каб коньмі завалодаць. Нібы сваіх у іх няма!
Добрыя ў іх коні, здрадзіўся Раман і ўгрыз сабе язык.
Але Сцяпан ці то не заўважыў, ці зрабіў выгляд. He дзіва, калі ўвесь аповяд распачаў, каб злагодзіць Раману вымушаную затрымку.
У хлопцаў мусічавых, заўважце, і зброі не было. На іх шчасце знайшліся і сведкі, сядзелі людзі ў хмызняку, не высоўваліся. Тут ужо і хлопцам далі веры, што чулі, як Катовіч крычаў маскалям нібыта заплоціць ім, калі ўцекачоў схопяць. Я то думаю, што спадзяваўся расправіцца з імі па свойму, але ўсё рассыпалася. Вырак суда не на карысць Катовічам.
Вось табе і цішыня родных ваколіцаў, усміхнуўся сам сабе Раман. He было раней тут гэтых Катовічаў, відаць наезджыя. I глядзі яктыя маскалі зухваляцца! Па шляхце на яе землях страляць не завагаліся.
Але ж тыя Мусічы маглі скаргу падаць за напад?
Маглі, пагадзіўся Сцяпан, але што карысці зтаго выраку, калі сілы няма прымусіць яму падпарадкавацца, з уздыхам закончыў ён.
Слабасць выканаўчай улады ва ўсе часы была ахілесавай пятою Рэчы Паспалітай. Выкананне прысуду пакрыўджаны звычайна павінен быў забяспечыць сам з дапамогай радні і прыяцеляў.
Таму і вырашылі з'ехаць? запытаўся Раман.
Зразумеў бацька, што трэба сыноў ратаваць. Бо да ўсяго яшчэ паклёп пачалі наводзіць, што яны супраць новага караля, што Ламацкаму спрыяюць.
А хто гэта Ламацкі? прозвішча падалося нечым знаёмае.
Камендант канфедэрацкі,з непадробнай пашанай патлумачыў Сцяпан, здзіўлены раманавай недасведчанасцю. Зацны чалавек, харужы павету нашага. Былы, праўда.
А што ж з маёнткам? Няўжо кінулі?
Ня мелі шчасця хціўцы! задаволена адзначыў хлопец. Пан Валадковіч, можны гаспадар, узяў у дзяржаву. На зручных для сябе ўмовах, але і пан Мусіч не прагадаў. А на Валадковіча ў Катовічаў рукі закароткія. 3 вялікімі панамі знаецца.
Сцяпан пагардліва ўсміхнуўся, пазіраючы на непрытомнага брата.
-Добра вы яго пачаставалі! Хоць пагаварыць па людску можна, a то ўсё брэх сабачы ды лаянка. Гаспадарку сваю прапілі, прагулялі ў карты. Што засталося амаль усё цётчына, пасажнае. Каб цётка, дай Бог здароўя зацнай жанчыне, раптам памерла, то п'янюгі голыя як бізун застануцца. Вось і кінуліся на бескаралеўі аблавіцца.
Цяжка табе ў іх, паспачуваў Раман. Зірні, здаецца наш ваяр паварушыўся, ён сцішыў голас. Бяры, браце, якую анучу ды кладзі яму на галаву. Хай бачыць, як пра яго дбаюць.
Катовіч з цяжкасцю сеў, упіраючыся рукамі, страсянуў галавою і зморшчыўся ад болю. Расплюшчыў вочы, павёў поглядам па палянцы.
He трасі галавою, ацан, параіў Раман. Трымай у спакоі цэлая, а гуз невялікі пройдзе.
Доўга я так ляжаў? хмурна буркнуў ён, глянуўшы на Сцяпана.
-Так сабе, азваўся той.
Моцна ты мяне, Катовіч ваўкавата скасавурыўся на Рамана.
Як ні глянь, лягчэй, чым заслужыў. А на далейшае запамятай: ані з левай ані з правай да мяне не скрадайся, бо без галавы дадому паедзеш.
Нуты не вельмі! перапыніў Катовіч сярдзіта.
Рэзкі рух аддаўся відаць у пабітай галаве. Катовіч мімаволі
апусціўся на раннюю веснавую траву.
Што з гэткім зробіш? здзекліва прамовіў Раман. Відаць трэба зтабою, васпане, іначай.
Як гэта іначай! гыркнуў той.
Раман моўчкі падыйшоў да каня Катовіча і пачаў знімаць шаблю, за ёй мушкет, выцягнуў з ольстраў абодва пісталеты.
Гэй, ты што гэта робіш! закрычаў гаспадар, скрывіўшыся ці то ад злосці ці ад чарговага наплыву болю.
-Ты ж шляхціц, значыць рыцар. Хоць і не выклікаў, навязаў мне смяротны паядынак, на гэта ёсць сведка. А ў такім турніры пераможца забірае зброю, рыштунак, каня. Такое рыцарскае права. Ведаючы цябе, не сумняваюся, што ты такбы зрабіў, патлумачыў Раман, несучы ўсё да свайго каня.
Катовіч маўчаў, сцяўшы вусны. He прывык ён да стану пакананага. Раман замацаваўтрафеі пры сядле, праверыў збрую.
Каня табе пакідаю, але не за так, павярнуўся да Катовіча, забавязуешся словам гонару не гнацца ані за мною ані за тымі пра каго распытваў. Сяброў і чэлядзі не пашлеш. Сведкам будзе вось гэты паніч, Раман паказаў на Сцяпана. Ёсцьтвая згода?
Катовіч тым часам крыху ачомаўся і сеў, абхапіўшы калені рукамі, але на які-кольвек супраціў быў пакуль няздольны. Ён слухаў Рамана, не перапыняючы, відаць прыкідваў, на што пагадзіцца. Магчымасць уехацьудвор на сцяпанавым кані ці вярнуцца пешкі не вабіла. Страту зброі можна прыхаваць, Сцяпана як след папярэдзіць, каб лішняга не плявузгаў.
Добра, халера на цябе! Абяцаю, на мой гонар! як выплюнуў тыя словы і дадаў з пагрозаю: Прыйдзе час, разлічуся.
Тады з Богам! Бывайце!
Раман скочыў у сядло і пагнаў на тракт.
* * *
Красавала вясна 1734 года. У Рэчы Паспалітай, што ў Вялікім Княстве Літоўскім, што ў Каралеўстве Польскім, ішла нягучная
грамадзянская вайна. Прадвесцем яе быў дваццаць сёмы дзень жніўня мінулага года, калі прыстойны таўставаты чалавеку светлым парыку, перапасаны шырокай блакітнай стужкай, пад гром гармат ступіў на палубу лінейнага карабля на рэйдзе французскага Брэста. У свет паляцела вестка, што цесць Людовіка XV Станіслаў Ляшчынскі адплывае з эскадрай адмірала графа дэ Люцэрнэ да Гданьска, каб вярнуць сабе польскую карону і пасад вялікага князя літоўскага.
Маладому тады пазнаньскаму ваяводу Ляшчынскаму ўжо давялося з дапамогаю шведаў пабыць каралём ад 1704 да 1711 года пасля дэтранізацыі Аўгуста Другога Соймам Рэчы Паспалітай за ўцягванне ў вайну са Швецыяй насуперак жыццёвым інтарэсам дзяржавы, з парушэннем Аліўскага мірнага трактату і нейтральнасці. Параза шведскага караля Карла XII пазбавіла Ляшчынскага кароны і вярнула Аўгуста Другога на трон аж да смерці.
15 верасня 1733 года Капенгаген вітаў эскадру каралеўскім салютам, але хутка выявілася, што ролю Ляшчынскага, які захаваў права на такія ганоры, выконваў вельмі да яго падобны французскі шляхціц дэ Ціанжэ.
Тымчасам сапраўдны прэтэндэнт, пераапрануты купецкім служкам, прабраўся да Варшавы праз Германію і 8 верасня пад гукі аргана нечакана з’явіўся ў сталічным касцёле Св. Крыжа падчас набажэнства, а праз чатыры дні быў абраны каралём пераважнай большасцю з трынаццаці тысяч шляхты, прысутнай на элекцыйным полі.
Меры засцярогі былі не лішнія. Ляшчынскі перажыў некалькі спроб замаху на жыццё з боку Аўгуста Другога. Нельга было выключыць, што яны не працягнуцца і пасля смерці караля.Тры чорныя арлы расейскі, прускі і аўстрыйскі нежадалі пагадзіцца з абраннем французскага фаварыта, Нягледзячы на шматлікасць, прыхільнікі караля Станіслава больш спадзяваліся на заступніцтва Францыі, чым на свае ўласныя сілы. Таму ніхто не змог перашкодзіць жменьцы шляхты пад началам якіх двух дзесяткаў магнатаў зладзіць другую элекцыю і завязаць генеральную варшаўскую канфедэрацыю ў падтрымку свайго кандыдата, фры-