Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец:
Памер: 333с.
Гародня 2012
Але адначасна канфедэрацыі былі ўвасабленнем шляхецкай дэмакратыі, сродкам забеспячэння яе ад абсалютыстычных замахаў, ад прыцяснення магнацкімі коламі, ад уціску іх бессаромнымі кліентамі і ўрадоўцамі, ад нахабнага бота няпроша-
ных сумежных «дабрадзеяў». Менавіта апошняе сабрала ў дзве канфедэрацыі значную колькасць шляхты абодвух народаў. Гэта гатовасць стаць на абарону Айчыны, маючы мала людскіх і матэрыяльных сродкаў, без належнага палітычнага забеспячэння не можа не выклікаць павагі.
* * *
Пан Габрыэль стрэліў пугай не горш старога пастуха.
Дзе ты там, старая качарэжка! Вылазь! крыкнуў ён на ўвесь двор.
Забразгала клямка і дзверы ў сенцы адчыніліся, але выходзіць ніхто не спяшаўся.
Зірні, каго я табе прывёз! выгукнуў з гонарам пан Габрыэль, падступаючы да ганку. Аты і насустрач не спяшаешся!
А хто ж там з табою, што так лемантуеш? пан Язэп Булат яшчэ жмурыў вочы, трапіўшы на сонца з цёмных сенцаў.
He ўгадаеш і, думаю, не пазнаеш!
Аты не думай, параіў пан Язэп, ідучы да брычкі. Прыставіў далоньда ілба і пільна ўглядаўся ў невядомага госця. Выстаўляеш мянетакім недарэкам, а сам на пяць гадоў старэйшы.
На тры, удакладніў пан Габрыэль. Ну, хто гэта па твойму?
Пан Булат, хітра пасміхаючыся, прыгледзеўся да сябрука. He спяшаўся адказваць, пацвельваючыся з пана Габрыэля, нарэшце прамовіў, якусім вядомае:
-Знайшоў загадку! Унук гэта Няміраў, вось хто. А зараз як зваць прыпомню.
Раман! крыкнуў пан Габрыэль, каб пазбавіць сябра другой перамогі.
Раман, пагадзіўся пан Язэп. Здароў будзь, вашмосьць! Рады бачыць. Даўно чакаем.То хадзем у хату. Коніка хлапец дагледзіць, нетурбуйцеся.
Пакуль рыхтаваўся пачастунак для нечаканых але жаданых
гасцей, пан Габрыэль з вялікім задавальненнем пераказаў раманаву адысею ў найкарацейшым складзе і прапанаваў:
Няхай, Язэпе, пагасцюе ў цябе трохі. Будзеш мець рэзідэнта, не ўтрымаўся ад чарговага жарту.
-Але ж ты, браце, любіш слоўныя выкрунтасы, засмяяўся пан Язэп. Прыдумаў: рэзідэнту вясковай хаце.
Дамок пана Булата сапраўды быў невялікі, але меў надбудову на пару пакояў і выглядаў тут, у лясным атачэнні схлюдна і ўтульна.
Пан Габрыэль ведаў, што прыяцель ганарыцца сваім домам, таму не даў яму прыбядняцца.
-Ты, васпане, не шыйся ў гарапашныя. Лепш скажы, дзе яго ўладкуеш.
Няма клопату, зойме пакойчык наверсе. Такой парою там найпрыемней. Да працы і ад працы гнаць не буду. Захоча, хай па пушчы пахаджвае. Спадабаецца з пчолкамі пазнаёмлю.
А што! Гэта, браце, рамяство! павярнуўся пан Габрыэль да Рамана.
Той не мог стрымаць усмешкі. Старыя паводзілі сябе так, нібы да іх вярнуўся іхні выхаванец, Раман-падлетак. Думалі і раіліся, чаму і як яго навучыць, каб у далейшым жыцці спатрэбілася. Радасць сустрэчы адсунула кудысьці далёка доўгія гады расстання.
Пан Язэп апамятаўся першы і пачаў роспыты.
-Такі, відацьтвой крыж, хлопча, спачувальна прамовіў ён, праслухаўшы раманавы прыгоды. Бач і тут не ўсцярогся. Значыць такое наканаванне. Але не шкадуй, дадаў павучальна: будзе чым на старасці нявестак ды ўнукаў забавіць.
Пан Габрыэль меў аднак іншы погляд:
Але ж собіла на таго нягодніка натрапіць! Ліха іх ведае гэтых Катовічаў? He выключана, што захочуць папомсціцца.
Булат кіўнуў галавою.
Гэта ў іх натуры. Але ж не схіляцца Няміру перад нейкім лайдаком. Зацным людзям дапамог, ці ж мог іначай! А мне,
вашмосьці, такая думка стрэліла: няхай Раман будзе пакуль што маім віленскім пляменнікам. Урэшце не так гэта далёка ад праўды.Там пагасцюе, тут папалюе, па сапраўднай пушчы засумаваў хлопец, з лесу абцугамі не выцягнеш, засмяяўся пан Язэп сваёй хітрасці.
Так і вырашылі.
* * *
Можа табе цікава паслухаць, што тут дзеелася, пакуль ты блукаў-падарожнічаў?
Пан Булат акуратна складваў на паліцу пчалярскія прылады. Толькі што скончылася першая лекцыя ці не самага старажытнага рамяства.
Вось зараз чарпану мядочку і пойдзем да стала. He каралеўскі, можа, але сам скаштуеш і вызначыш.
Пан Язэп прыгаворваў з выразным адценнем гонару. Раман не сумняваўся, што вытрыманы з часоў маладосці мёд пан Язэп мог назваць каралеўскім не толькі за тэрмін захавання, але за моц і смак.
He паспелі памыць рук і ўладкавацца, як з'явіўся ў адведкі пан Габрыэль. Ляснуўшы пугаю на ўвесь двор, як то меў у звычаю, напусціўся на сябра.
-Чалавек з ранку не прысеў, кроплі вады ў роце не меў, a яны, няробы, мядком ласуюцца! Няма ў свеце справядлівасці!
Выказаўшы скаргу, шпурнуў пугу на прызбу і кінуўся да абодвух з абдымкамі.
Якты тут, хлопча? He сумуеш?
Калі селі вакол стала з кубкамі ў руках, пан Язэп успомніў:
Я тут збіраўся расказваць Раману пра Сойм ды іншае, але табе можа нецікава? звярнуўся ён да прыяцеля.
А чаму не паслухаць яшчэ раз, калі мёд там яшчэ застаўся?
засмяяўся пан Габрыэль
Пан Язэп крыўдліва зірнуў на Рамана, просячы яго ў сведкі гэткай бессаромнасці, і пачаў сваё, напэўна некароткае апавяданне.
- Пачну з таго, што мне пашэнціла трапіць на той цікавы Сойм.
- Гэта той, калі памёр кароль, уставіў пан Габрыэль.
- Дык можа ты раскажаш? сярдзіта запытаў Булат.
- Я ж там не быў, прысароміўся той.
-Тады слухай. Сойм быў Надзвычайны, кружылі чуткі, што усё дзеля таго, каб даць вялікую каронную булаву галоўнаму рэгімэнтару Кароны, мазавецкаму ваяводу Станіславу Панятоўскаму. Кароль цяжка хварэў, таму спяшаліся, 6о ўсе мы ў руцэ Божай. Ну і напэўна ўсё было дамоўлена.
Сын дробнага шляхціца з Вялікага Княства Станіслаў Панятоўскі меў усе неабходныя якасці і рысы, каб стаць сапраўдным дзяржаўным мужам. Прыгожы, статны, жвавы і разумны, меў славу ваяра, умеў прыцягнуць на свой бок людзей, нават не трацячы на гэта грошай. Умеў звярнуць на сябе і каралеўскую ўвагу. 3 волі Аўгуста Другога за тры гады генерал-лейтэнант літоўскі, падстолі а затым падскарбі літоўскі. Як даўні паплечнік Міхала Сапегі, сына вялікага гетмана, і давераны з давераных магутнага роду стаў на іх баку ў Алькеніцкай бітве. Цудам уратаваўся з сечы і разам з вялікім гетманам Казімірам Сапегам апынуўся ў Варшаве.
Калі, не атрымаўшы падтрымкі караля, Сапегі павярнуліся да шведаў, Панятоўскі апынуўся ў лагеры Карла XII як іх пасол ды так і застаўся пры асобе шведскага караля, уратаваўшы яго пазней, параненага падчас палтаўскай паразы. Карл XII, сам адважны, адкрыў у Панятоўскім не толькі смелага да зухвальства і здольнага камандзіра але і выдатнага дарадцу ў справах Рэчы Паспалітай. Панятоўскі стаў і тут незаменным і давераным. Умеў перацягнуць людзей на бок шведаў, у выпадку далучэння мог паабяцаць каралеўскія міласці і пасады. Умеў выбраць момант, каб шапнуцьпанам-братам, што АўгустДругі прапаноўваўшведу
38
1111111111111111
падзяліць Рэч Паспалітую між Саксоніяй, Швецыяй і Масковіяй. Перажыў бурлівыя падзеі: кароткае панаванне Станіслава Ляшчынскага, вяртанне Аўгуста Другога і служэнне яму нанова. I вось зараз ваявода і галоўны рэгімэнтар каронны.
Вядома дамовіліся! азваўся пан Габрыэль. Вялікую булаву знянацку недаюць.
Булат кіўнуў сцвярджальна і спачувальна ўздыхнуў.
-1 ўсё марна. Было такое меркаванне, што кароль меў свой інтэрас у тым Сойме. Нібыта надумаў сабраць подпісы значнейшых асобаў, што стануць за яго сынам на будучай элекцыі. Але, казалі, назбіралася не вельмі. Ведаеш сам, не любілі ў нас Аўгуста Другога і было за што.
Было за што, калі адзін за адным зрываліся Соймы, а кароль і не дбаў пра гэта. За ўвесь час панавання ён не правёў на абшарах Рэчы Паспалітай і двух год. Затое ад 1707 да 1725 старанна арганізоўваў замахі на Ляшчынскага, а пры двары толькі і было размоў, што пра маскарады, чарговую метрэсу ды спадчынную карону. Нездарма яшчэ пры жыцці шляхта ахрысціла Міласцівага Пана "Д’яблам.”Толькі год праз сто пасля смерці нямецкія гісторыкі назавуць яго “Моцным.” Высокі пасад Рэчы Паспалітай да крайнасці распаліў прагу Аўгуста Другога стаць заснавальнікам спадчыннай каралеўскай дынастыі Ветгынаў, але запрацаваць на гэта права было не ў натуры самаўлюбёнага, хцівага, увесь час занятага забавамі караля. Ён не ведаў ані межаў, ані перашкод сваім прыхамацям. Памылкі ці паразы не служылі яму навукай, а толькі злавалі і штурхалі на чарговыя каштоўныя карнавалы, балы, паляванні. Сабраць вакол сябе цэлую плойму блюдалізаў, прыгажунь і пахваляцца незвычайнай сілай, узносіць адзін за другім бясконцыя тосты і закончыць вечарыну быдлячай п’янкай вось стыль паводзінаў Аўгуста Другога. Неміласэрна абдзіраючы сваю родную Саксонію, пнуўся дараўнаць бляскам двара самому Людовіку Чатырнаццатаму. He любіў нікога, быў выключна бязлітасным, нікому не дараваў нават ненаўмыснай крыўды і цярпліва спеліў помсту. Падпісаўшы загад кінуць набліжанага за краты, быў да яго выключна ласкавым, цешыўся
адчаем і разгубленасцю сказанага. Адна была прага: паказаць сябе, выставіцца ва ўсім, ад спраў амурных да палітычных.Такога ўладара прызвалі на Рэч Паспалітую магнаты.
Усе яны, прыблудныя, нашымі рукамі жар заграбалі. I з гэтым, баюся, тое самае мецьмем, пан Габрыэль прыклаўся да кубка і пахваліў мёд, пазбегнуўшы такім чынам заўвагі апавядальніка.
Пан Габрыэль не моцна памыляўся ў сваіх прадбачаннях. Як і бацька, АўгустТрэці зтрыццаці год панавання прабудзе ў Рэчы Паспалітай агулам каля двух. Заўсёды з палёгкай будзе вяртацца ў Дрэздэн. Прысутнасць на Соймах што два гады ў Варшаве ці Гародні будзе ўважаць за адпрацоўку паншчыны. Ды і сам выбар персоны саксонскага курфюрста зацікаўленымі дварамі Аўстрыі і Расеі ў значнай меры тлумачыўся яго надзвычайнай тупаватасцю.Такі сусед не справіць клопатаў і не стане супернікам.
-Лёгка, браце, за ўсе беды немца вінаваціць. He буду бараніць яго, бо не правіны бачу, а злачынствы з яго боку. Але не менш вінаватыя тыя, хто на яго элекцыі ў дзевяноста сёмым годзе за адну ноч перакідваўся, перакуплены, ад аднаго да другога канкурэнта,падхапіўпан Язэп. Бяздумнае,страшнаезлачынства чынілі, а дагэтуль не прызнаюць. Хто аддае свой лёс чужаку, павінен ведаць, што і карысць ад гэтага дастанецца таму чужаку. А здраднікі ды лёгкадумы стануць лёкаямі і будуць выконваць самыя агідныя і бязлітасныя загады прыблудаў. Але вернемся да нябожчыка. Вось і на гэты Сойм прыпёр з сабою процьму свайго саксонскага войска. Ані ступіць ані сесці за гэтай немчурою, ці хто там у яго наняты. Пачалі нават хапаць нязгодных. А шляхта, як убачыла тое жаўнерства, адразу шэпты, ці не збіраецца Міласцівы Пан хоць на схіле жыцця ўсталяваць нам сіламоць спадчынную карону. Усе гэтыя прыхільнікі намераў Аўгуста Другога чаўплі пра нейкі лад ды парадак. Нібы не бачылі, што ва ўсіх гарадах, асабліва ў Кароне, запраўляюць саксонцы. Які там лад магла зладзіць гэта зграя, распушчаная, замілаваная ў сваіх інтрыгах, якая навыперадкі цягнула яму каханак, каб атрымаць каралеўскія міласці нашым коштам! He ведаю, чым такі