Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Карчмар з уздыхам паведаміў, што тут ён не гаспадар, але ключ ёсць і ў драгуна. Той, запытаны, паведаміў, што патрэбен дазвол начальства. Пагергетаўшы працяглы час, абмералі дзверы і сцены і выйшлі заняцца гэтым рогам будынку звонку, пакуль з'явіцца нехта з афіцэраў. Абмералі міжваконні і падмурак, асабліва затрымаліся ля невялікага ваконца ўтую камору.Тугміж вучонымі людзьмі ўзнікла працяглая дыскусія. Ледзь не ўлазілі ў тую адтуліну, савалі туды нейкія прылады, вымяраючы таўшчыню сцяны, і нястомна крэмзалі на аркушах паперы. Для зручнасці асыстэнт узлазіў на ладных памераў скрыню, у я кой трымаў розныя прылады. Аднастайнасць і незразумеласць дзеянняў і размоў стаміла большасць разявакаў і яны паразыходзіліся, засталіся адны памагатыя. А служкі навукі незмардавана вымяралі, лічылі, крэслілі і гергеталі, нібы ім слова зразумелае людзям прамовіць было немагчыма.
Нарэшце пан асыстэнт загадаў пераносіць усё знараддзе ў двор насупраць і ладаваць на брычку, каб не марнаваць час, калі спатрэбіцца ехацьда іншага будынку. Прыгледзеўшы за гэтым, пан асыстэнт пайшоў з карчмаром выбраць некалькі пляшак найлепшага віна.
Торг адбываўся якраз на вачах вартавога драгуна. Стары служка склаў набытае ў радніну і, ухапіўшы за чатыры рагі, пайшоўуследза панам. На павароце калідора спатыкнуўся, пляшкі дзвынгнулі, адна выслізнула з носіва і пакацілася за вугал. Драгун хацеў крыкнуць, але на час спахапіўся. Стары пацёр плячук вольнай рукою і пакрочыўда выйсця.
Для драгуна пацяклі хвіліны пакуты. Вернуцца за тою пляшкай? А мо і лічыць не будуць, вунь іх там колькі. Пераважыла права да знойдзенага. Жаўнер, не выпускаючы зброі, ступіў да закугка, заваленага розным рыззём і ламаччам. Недзе туды яна і закацілася! Драгун паставіў мушкет да сцяны, разварушыў лоўж
і нарэшце здабыў жаданае. Скіраваўся на пост і раптам скамянеў ад гучнага воклічу:
Ver do? Хто там?
Драгун Шышка, вартавы!
Ступіўшы пару крокаў, убачыў на сваім месцы маладога афіцэра ў непрывычным мундуры. Ад яго патыхала прыемным пахам, чыста паголены твар меў бародку непрывычнага ўзору, хіба падзамежныя.
Ты што ж, жаўнер, лост пакінуў?голас быў пешчаны, здавалася пахучы, як і сам афіцэрык.
Шум падазроны, пан афіцэр! патлумачыў жаўнер, паказаўшы на закутак.
Драгун стараўся стаяць прама, але ўцягваў жывот, каб не выпірала схаваная за пазуху пляшка
-Тады хвалю! Пільнасць не зашкодзіць. Ключ пры табе? афіцэр паказаў на дзверы.
-Так! драгун ляпнуў даланёю па мундзіры. Там злёгку дзвынгнула і жаўнер збялеў. Але афіцэр не звярнуў увагі.
Будзь пільны, прамовіў афіцэр і павярнуўся ісці, але з'явіўся пан асыстэнт.
Можа па згубленае, перапалохаўся жаўнер, прыкідваючы, як выбрысці з няшчасця. Але на яго не звярталі ўвагі. Пан асыстэнт ветліва прывітаўся з афіцэрам.
3 кім маю гонар? запытаў той.
Асыстэнт пана францішка Мымры, бакалаўра стасаваных навук, пакланіўся асыстэнт, Пан бакалаўр даведаўся пра панскі прыезд і за адсутнасцю паноў афіцэраў запрашае падзяліць з ім просты пачастунак.
Палкоўнік Друцкі з кватэры пана галоўнага рэгімэнтара, з Вільні, аддаў паклон афіцэр. 3 удзячнасцю прымаю запрашэнне пана бакалаўра. Дарэчы, павярнуўся ён да вартавога, з'явіцца хто з афіцэраў, перадай, што чакаю ў пана бакалаўра.
Слухаю, пан палкоўнік! радасна раўнуў драгун
Зух gemain! пахваліў палкоўнік на развітанне.
Маладыя паны няспешна, саступаючы адно аднаму пяршэнства, пакрочылі да выйсця. Разявакі дзівіліся, калі гэта і як апынулася ў мястэчку яшчэ адна высокая асоба. Прыгожы госць разам з панам асыстэнтам перайшлі вуліцу і былі сустрэты панам Мымрам ва ўласнай асобе.
He прайшло шмат часу, як уся тройца расселася ў брычцы і рушыла ў дальні канец вуліцы. Некалькі ўпартых скіраваліся ўслед, але асыстэнт сцебануў каня і спакойны з выгляду жарабец паказаў добры ход. Разявакі адсталі і не маглі бачыць, што пан бакалаўр не звярнуў увагі ані на водзін будынак зацнага паселішча.
* * *
Шлёма меў нейкі пярэдых. Скажыце, колькі можа чалавек на двое разрывацца? Добра, што хоць афіцэраў не было, як тыя бакалаўры дыхнуць не давалі. Адно з імі добра: піць не прасілі не толькі на крэдыт, але і за грошы. За віно заплацілі шчодра, а што таргаваліся, дык гэта нават прыемна, значыць людзі твой занятак шануюць. Карчмар пахаджваў па шынку, прыкідваючы, ці ўправяцца яны ўдвох з Гіршам, калі папруцца праз мястэчка паны з Вільні, Менску ды Наваградку. Важныя думкі перабіў малодшы сын паведамленнем, што пан вахмістр патрабуе ключ ад вазоўні.
Хоцьу вазоўні стаялатолькі старая абдрэпаная брыка, Шлёма сам пайшоў з ключом. Любое ўварванне ў свае ўладанні сустракаў з падазрэннем. А тымчасам у двор карчмы з туркатам і скрыпам уяжджаў воз за возам у шчыльным атачэнні драгунаў з аголенымі палашамі. Пасярод двара гарцаваў конь часовага каменданта з вясёлым вершнікам у сядле.
Варушыся, Шлёма! пакрыкваў вахмістр, ляскаючы плёткай. Сустракай пастаяльцаў! Кароль за іх шчодра заплоціць!
Дай Бог, каб ён быўтакі багаты, мармытаў карчмар, ідучы да вазоўні.
Што ты там бурчыш? весяліўся вахмістр. Зірні, каго я табе прывёз! Але людзі здарожыліся, адпачынку патрабуюць. вахмістр заіржаў, як жарабец, драгуны ўслед за ім.
На вазах сядзелі і ляжалі павязаныя па руках і нагах людзі. Адны нешта крычалі і пляваліся, іншыя, мабыць, пагадзіўшыся з лёсам, змрочна маўчалі, утаропіўшыся ў адну кропку. Апранутыя хто ў што, выглядалі так, як выглядаюць усе лясныя: шапкі-кучомкі, кажухі і сярмягі, што дзе сцягнуў. Пара значнейшых нават у кунтушах. Але ўсё пабруджанае, прысыпанае пылам, пакамечанае. Праўда, боты ва ўсіх добрыя.
Шлёма стаяў і прыкідваў, у што выльецца карміць гэту зграю, нават калі пасадзіць іх на хлеб і ваду. А драгуны тым часам са смехам і жартамі падхоплівалі палонных і неслі ў вазоўню, дзе раскладвалі радамі на саломе. Добра засапліся хлопцы, бо не абыйшоў Богтушаю зламыснікаў. Няблага яны харчуюцца ў той пушчы. А ўжо нахрапы! Калі іх слухаць, то кожны ледзь не маршалак двору, a то і гетман! Але пану каменданту не да таго! Двое драгунаў у вазоўню, вароты зарыгляваць, замок навесіць, звонку дваіх на варту! Зірнуць на той пост і можна лыкнуць чаго моцнага, пакуль начальства не вярнулася. Вырачаць вочы ад зайздрасці!
* * *
Панам афіцэрам не было чым хваліцца, Невядомага ў Барташах не засталі. Пані Ганна не пярэчыла, што быў, але імя яго не памятала, ці то Тамаш ці Лукаш, нешта такое. Малады хлапец, студыёзус, пачуў, што і ў яе гэткі ж, заскочыў пазнаёміцца, але ж самі пра ўсё ведаеце, то як прыехаў так і ад'ехаў. Куды ды адкуль, ці ж ёй у блазнюка дапытвацца? Можа з прычыны такой прамашкі, а можа ад прыроджанай гасціннасці гасцей прыняла, як найзычлівей.
Афіцэры частаваліся ў садку, у засені яблынь. Салдатам таксама не пашкадавалі пачастунку, але зводдаль, каб адно таварыства другому не стварала няёмкасці. Спеху не было, за добрым
сталом ды прыемнай размовай час прабавілі незаўважна. Назад выпраўляліся пазнавата, зусім не шкадуючы, што не спаткалі таго студыёзуса. Ат, не сёння, то заўтра. Трэба мець час і дзеля сваёй выгоды.
- Усё ж не збрахала тое Вока, гучна ікнуўшы, звярнуўся Януш Рэкуць да Якуба Доўнара, які ехаў ззаду.
- Падобна на тое, няўпэўнена адгукнуўся той.
- Чаму падобна? Усё нібы пацвердзілася.
Паручнік падагнаў каня і параўнаўся з Рэкуцем.
- Пабойваюся, ці не пашыліся мы ў дурні з тым лістом, сказаў ён.
-Такужо і ўдурні! незадаволена ўсклікнуў рэгімэнтар.
Доўнар усміхнуўся сваім невыказаным думкам.
- А ты не думаеш, што нехта мог пажартаваць. Нехта хітры, хоць бы пані Ганна. Бачыш, як нас частавала. Нібы і не ў нас яе ўнуксядзіць.
- Гэта і мне падалося дзіўным, прызнаўся Рэкуць. Але ж я тады ў яе не быў, то і параўнаць не магу.
Двое іншых, задаволеныя шпацырам і пачастункам, не прымалі ўдзелу ў размове, паглыбленыя ва ўспаміны прыемных хвіль застолля.
-Хорошо всё-такі у вас, азваўся да Кубліцкага капітан Хвастоў. Полно всюду шляхты і все гостепріімные.
- Ага, пагадзіўся паручнік Кубліцкі і больш не азываўся.
Яму вельмі не падабалася тое, што гасцявалі ў жанчыны, унука якой трымаюць у вязніцы невядома за што. Прывезлі зацнай гаспадыні свае ненажэрныя чэравы замест прабачэнняў. Паручнік стокроць пракляў той дзень, калі спрычыніўся да захопу гэтага шкаляра. РэкуцьзБудрэвічамможа спадзяюцца выслужыцца.хоць не ведаю, як гэта ім удасца, падумаў паручнік, Каб мог, сам бы яго выпусціў, але як зробіш, калі ўвесь час гэтыя ваяры круцяцца...
Першым, каго заўважылі ў двары карчмы, быў вахмістр. I так слушнага росту ён, здавалася, падрос на некалькі цаляў, калі
llllllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
не на пядзю. На твары малявалася гатовасць дакладваць, якія значныя падзеі адбыліся ў мястэчку, пакуль паны афіцэры недзе гасцявалі.
Ну, як ты тут? нядбала кінуў Рэкуць больш дзеля парадку, чымся з неабходнасці.
Усё ў належным парадку, пан рэгімэнтар! службіста выпружыўся вахмістр.
Барабаны гучна білі ў душы шчаслівага ваяра. Чым пазней даведаюцца, тым значнейшым будзе яго свята.
Добра, добра, пахваліў рэгімэнтар і прыслухаўся.
Аднекуль даляталі нязвыклыя гукі, хутчэй людскія, чым жывёлы.
Што гэта раве? усклікнуў рэгімэнтар. Вось! Чуеце?
Як не чуць, пане рэгімэнтар! не ўцярпеў вахмістр. Палонныя!
Якія палонныя? здзівіўся Рэкуць.
Сам... вахмістр прытрымаў свой рык і радасна выгукнуў: Галс і ўсе яго афіцэры!
Афіцэры ўтрапёна глядзелі на вахмістра, спрабуючы здагадацца, што з чалавекам. Рэкуць падумаў, што не дачуў.
Галс?!
Так ёсць, пан рэгімэнтар. Узяты намі падчас нарады.
He дам веры, пакуль не ўбачу, прамовіў рэгімэнтар. Вядзі!
Здалёк прыглушаныя, паблізу мужчынскія галасы з вазоўні гучалі калі не выразна, то моцна. Даляталі не вельмі прыстойныя выразы.
Во яклаюцца! вахмістр быўу захапленні.
-Нічога! Хутка заспяваюць! пагрозліва адгукнуўся начальнік. Ён ліхаманкава думаў, як падвесці вахмістраву ўдачу пад выкананне загаду рэгімэнтара.
Перад варотамі стаяла двое драгунаў.
Разумна, на такіх пройдаў пільнасці не зашмат, пахваліў ён, даведаўшыся, што яшчэ двое з вязнямі ў вазоўні.
Калі вароты адчынілі насцеж, драгуны стаялі з мушкетамі, гатовымі да стрэлу. На іх галовы і сыпаліся праклёны і лаянка.