• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    -Дык выходзіць, недзе хавацца твайму панічу? Можа ён, скеміўшы, ужо дадому тэпае?
    Ці ж ён дурань, паночку, адразу перціся? Самі ж казалі, там яго шукаць будуць, а галоўнае пані з яго скуру спусціць за падман.
    Будрэвіч хмыкнуў, уявіўшы разгневаную пані Ганну за пакараннем улюбёнага ўнука.
    Сярдзітая ў вас пані. Няўжо і паніча б'е?
    Б'е не б'е, але кійком пагладзіць можа, ухіліўся Марка ад глыбейшага тлумачэння. За ўцёкі, што такі зух, можа і пахваліць, а за тое, што на паляванне паехаў ды там па паненках шастаў, не даруе. Марка патупіўся ва ўдаванай скрусе. Скуру спусціць.
    Паручнік зразумеў, што мова не пра маркаву скуру і засмяяўся.
    Дык жа раз казе смерць! Колькі ж у цябе тых скур! Але як гэта ты ўсе таямніцы ведаеш?
    Марка хітравата прыжмурыўся.
    206 lllllllllllllllllll
    Паколькі я ў паніча нібы даязджачы, то як не ведаць. У тым Кракаве студыёзусаў, як вераб'ёў на таку, то бацькі за дочкамі сочаць сувора. Сваім парадкам кожная мае на выбар. А ў нас на ўсё наваколле адзін гэткі. To як маладзёну не пагойсаць? Га? Марка зірнуў на паручніка, спадзеючыся зразумення. А пані гэта не ўхваляе!
    Будрэвіч пацвердзіў слушнасць выказанага. Ён усё ж не выключаў, што яго спрабуюць, калі не ўвесці ў зман, то пахіснуць у прызнанні вінаватасці Адама Барташэвіча. He сам гэты верны служка такое прыдумаў. Проста пані Ганна, не маючы каго спрытнейшага, паслала яго з завучанай легендай. Адкуль ёй ведаць, што паручнік Будрэвіч першы не верыць у вінаватасць яе Адася.
    -Таму, паночку, асмелены ўвагаю афіцэра, працягваў стары, час патрэбен. Пані пасярдуе, кійком мяне пачастуе, тады можна і панічу да яе ног прыпасці. А пакуль мой першы клопат знайсці яго, пакарміць, пераапрануць у чыстае.
    -Дык дзе ж яго шукаць, калі ўсюды нельга? паручнік паціснуў плячыма.
    Дык вы ж самі пане вызначылі! усклікнуў Марка, пазіраючы на Будрэвіча як на святы абраз. Калі ўсюды нельга, то ён у Дуброўках!
    А што гэта за Дуброўкі?
    Натхнёны паручнікавым адкрыццём, Марка з захапленнем расказваў пра невялікую ваколіцу ў пару ладных фальваркаў.
    -Там якраз усё ў лад. I міжсобку, і з паняй, і з панічом, нават са мною.Туды можна кожнаму ехаць, а панічу і пагатоў. Як гэта я сам не дапетрыў? Але ж на тое адпаведнай галавы трэба! Погляд Маркі выразна паказваў, пра чыю галаву мова. Калі 6 мне коніка...
    Праз ноч паедзеш, чалавеча? здзівіўся Будрэвіч, злавіўшы сябе на тым, што каня з брычкаю гэтаму хаму верне.
    Марка адчуў тое самае, але не здрадзіўся ані са здагадкай, ані з радасцю. Калі Сіўку аддадуць, значыць не ўпэўнены, што
    лавілі паніча з таварышам. I то добра. А няхай яшчэ праедуцца да Дуброўкі...
    Сіўка мой вучаны. Абы на тракт. Атам лейцы да біла прывяжу, пугу прыладжу, каб па клубах яго казытала, а сам пад кажух. Ля Дубровак прачнуся а там паніч. Як і дзякаваць вам, паночку! Марка ў соты раз пакланіўся паручніку.
    ...Калі Марка выправіўся ў дарогу, за ім назіркам пайшоў драгун з больш кемлівых. Адрапартаваў, вярнуўшыся, што стары доўга стаяў на тракце ў нерашучасці, хрысціўся, азіраўся назад. Пасля сярдзіта плюнуў і смагануў лугаю свайго «вучанага» Сіўку. А паручнік задумаўся, з кім ён усё ж размаўляў. 3 хітрым, хоць і мужыком, але дарадцам суворай пані, ці з блазнаватым старым, што ўпрыгожвае шэранькі жыццяпіс выдуманымі падзеямі, сваёй уяўнай значнасцю, неіснуючымі ўплывамі на пані, што час ад часу спускае з яго скуру. А тая скура, як зірнеш, невядома на чым і трымаецца. Хто ж з нас каго імкнуўся абхітрыць і каму гэта ўдалося?
    Шляхоцкая пыха перашкаджала паручніку аддаць належнае здольнасцям хама. Затое ўпэўніўся, што за маёнткі Барташэвіча варта пазмагацца. Уцёк як канфедэрат, вораг каралю. Найлепш, каб знайшоўся мёртвы, а з уцекачом гэта прасцей. На ўсялякі выпадак трэба праехацца па тых фальварках. Няхай у Хвастова вочы загарацца, ды і самому варта агледзець.
    * * *
    Паручнік меў слабыя спадзяванні злавіць уцекача ў Дуброўках, альбо дзе яшчэ. Важней было ўзняць шум, пусціць погалас, што ўпарта шукаецца бунтаўнік, уцякач з-пад варты. Будрэвіч у душы вінаваціў Рэкуця ў нестаранных пошуках уцекача ў першыя дні. Тады было лягчэй узяць след. Але і зараз яшчэ не позна. Вярнуўшыся з Нясвіжа, паручнік старанна ўзважыў усе сабраныя звесткі і падзяліўся сваімі меркаваннямі з рэгімэнтарам. Бачыў яго хутчэй як роўню, чымся як начальства, але важна было мець яго на сваім баку.
    -	Шляхта заўсёды хаваецца паблізу сваіх маёнткаў. У вайне між сваімі на чужых палягаць рызыкоўна.
    -	Гэта ты да чаго? не зразумеў Рэкуць.
    -	Да таго, што студыёзус хаваецца на сваіх землях. Першае знаёмцаў па маладосці і працяглай адсутнасці ў яго няма. Другое ад'ехаць у Кракаў незаўважна цяжкавата, навокал поўна войска. Трэцяе уцёк ён з дапамогаю канфедэратаў, хутчэй за ўсё Галса.
    Рэкуць кіўнуў на знак згоды.
    -	Палегчыў ён нам працу, калі зловім. Меў нейкі шанец давесці сваю недатычнасць да канфедэратаў, але ўцёкамі зруйнаваў яго падчыстую.
    Будрэвіча вельмі задаволіў падыход рэгімэнтара.
    -	Ён альбо ў атрадзе гэтага Галса, альбо хаваецца, каб з'ехаць, сказаў паручнік. Трэба выгнаць з нары маладога ліса і зацкаваць.
    -	Слушна, пагадзіўся Рэкуць.
    Вось і ўзяўся паручнік аб'язджаць маёнткі і фальваркі, не мінаў вёсак і малых засценкаў. Быў упэўнены, што праз Адама Барташэвіча ёсць нейкі шанец натрапіць на сетку канфедэратаў. Несумненна маюць кагосьці і ў Лубені. Пасля ўцёкаў гэта было бясспрэчна.
    ...Трапіў пан паручнік і ў Шалашы. Лічыў патрэбным высветліць пэўныя акалічнасці, рассеяць, калі не паглыбіць, пэўныя падазрэнні, якімі ні з кім пакуль не падзяліўся.
    Склаўшы выразы шацунку гаспадару і перапрасіўшы за раптоўны візіт, Будрэвіч патлумачыўся службовымі абавязкамі. Павінен апытаць навакольную шляхту ў сувязі з уцёкамі канфедэрацкага ганца. Хацеў бы перамовіцца з шаноўнымі панамі студыёзусамі, паколькі яны акуратдома.
    -	Сын, ведаеце, лянівы, паскардзіўся пан Вярыга, надоечы ледзь не сілком уціснуў у карэту. Павёз у Вільню некалькі паперын. А сам толькі што з Ашмяны.
    -Хочацца хлопцу дамовага спакою, пацешыцца цішынёй пасля гарадскога тлуму, з разуменнем кіўнуў паручнік.
    Пан Вярыга паціснуў плячыма:
    -	Можа і так. Вось і пляменнік не любіць, як яго трывожаць пад час працы, нервуецца, злуе. Зарыўся ў свае кніжкі, толькі вушы тырчаць.
    -	Я, з дазволу пана, толькі на хвіліначку, засцярогся Будрэвіч, кіруючыся да дзвярэй, з-за якіх даносілася невыразнае мармытанне.
    Пастаяў імгненне, пастукаў, прыслухаўся. Зразумеўшы цішу як дазвол, адчыніў дзверы і зайшоў. Пасярод пакоя поўнага кніг, папер, нейкіх шкляных і драўляных прылад стаяў прыгорблены, а хутчэй гарбаты маладзён у парыку і нямецкім строі. Ён мармытаў нешта, звяртаючыся да статуі ў куце пакоя. Згледзеўшы наведвальніка, узвысіў голас:
    -	Concors paterni luminis,
    Lux ipse lucis et dies,
    Noctem canendo rumpimus;
    Assiste postulantibus.
    -	Што, васпан, скажа на гэта? вучоны муж павярнуўся да нечаканага слухача.
    -	Скажу, што мудрасць старажытных усведамляецца стараннай навукаю і няспыннымі практыкаваннямі! паручнік перавёў дых.
    Студыёзус шпаркімі крокамі перасек пакой і стаў перад Будрэвічам.
    -	Вы першы і лакуль адзіны ў гэтай 6арбарскай ваколіцы, хто здолеў даць уцямны адказ на простае пытанне. 3 панам будзе прыемна дыскутаваць, сцвердзіў студыёзус і ўзмахнуў галавою, абсыпаўшы паручніка пудраю.
    -	Мушу прызнацца, што мой занятак і выхаванне не дазваляюць мне стаць да бар'еру з чалавекам вашага ўзроўню, сціпла прамовіў паручнік, атрасаючы пудру з мундура. Гэта быў 6ы
    незаслужаны гонар.
    Маладзён кінуў на суразмоўніка праніклівы позірк. Пераканаўшыся, што выказвалася шчырае разуменне сітуацыі, ласкава кінуў:
    -Затое якая нагода дасканалення! Паэзія мае ўласцівасці музыкі. Чалавек спасцігае гармонію строф, як музыку струн, a ў душы нараджаецца слоўная раўназначнасць. Менавіта яна, выказаная ўслых і ёсць пераклад, чым я зараз заняты. Нажаль, немагчыма знайсці каго-небудзь з арфай.
    Натхненне творцы патрабавала неадкладнага ўвасаблення. Ён штурхнуў паручніка да статуі.
    Стойце і слухайце! Вочы лепш заплюшчыць, Гамэр, да прыкладу, быў сляпы! Учуйцеся, шаноўны, насцярожыўтворца:
    0 ты, саўдзельнік радасны,
    Цяпла агню айцоўскага,
    Як дзённых светачаўтвой бляск,
    Табе наш спеў начной парой.
    Будрэвіч расплюшчыў вочы і глянуў на гаспадара пакоя вокам лекара. Вар'ят, ці паэты ўсе такія?
    Брэвіарум раманум! ускліцаў нястомны працаўнік, не зважаючы на разгубленасць слухача. Рымскі малітоўнік! Але паэзія не дзіця спеху! Гэта праца разбяра на камені! Толькі так прыходзіць поспех!
    Пан студыёзус пачаў ліхаманкава гартаць фаліянтпоўны папяровых закладак.
    -Адзін гэты трактатнеабсяжнае поле працы! усклікнуў ён і кінуўся да стала, каб запісаць знойдзеную цытату.
    Паручнік скарыстаў імгненне і вымаўляючы, як замову: «Служба, васпане! Служба!», падаўся задам да дзвярэй і выслізнуў з пакоя.
    Вучоны маладзён уварваўся ў пакой дзядзькі, калі паручнік развітваўся з панам Вярыгам.
    Служба! Служба! спаслаліся абое на настойлівыя патрабаванні затрымаць у гасцях такога жаданага дыспутанта.
    Супакоілі пакрыўджанага студыёзуса мажлівасцю пазнейшых сустрэч у больш спрыяльны час...
    ...Кал і паручнікапынуўся за варотамі, пан Вярыга.стрымліваючы смех, запытаў:
    Што вы такое ўтварылі? I які фігель рыхтуеце?
    -Уратавалі добрага хлопца, тата, адказаў студыёзус, сцягваючы парык. Нам на блазноты ўжо няма ахвоты! праскандаваў ён узнёсла.
    Пан Вярыга паківаў галавою, не то ўхвальна, не то з дакорам.
    Робячы што рызыкоўнае, нельга следу пакідаць!Тут не Кракаў і не Варшава. фіглі студыёзусаў могуць моцна ацірацца аб палітыку, а яна ў нас порахам пахне.
    Разумею, што пахне, але не ўсё скеміў.
    Пан Вярыга па звычцы прайшоўся з кута ў кут. Як і пані Ганна, не хацеў, каб сын блытаўся да палітыкі, лічыў, хопіць яго ўласнага ўдзелу. Разумеў, што ўзрост 6ацькоўскай забароны застаўся ў мінулым, спадзяваўся на зразуменне.
    Перш чым цікавіцца асобай майго пляменніка, бо сын паехаў да Вільні, пан паручнік гжэчна прасіў пазычыць пэўны мундур, які я, па чутках, маю.
    Ого! хлопец збянтэжыўся. А навошта ён яму?
    Нібы дзеля маскараду.Такі ў нашым павеце Версаль, хмыкнуўпан Вярыга. Ая думаю, паказацьтаму-гэтамуўЛубені, ці не пазнаюць.