• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Дык у чым сутнасць вашай парады і чаму для яе выкладання патрэбна цэлая гурма? запыталася пані Ганна, заместтаго, каб адказваць.
    Наконт апошняга, то з прычыны датычнасці прысутных да лёсу вашага ўнука Адама. Што да парады, то разумна было 6 адпісаць Барташы ды фальваркі асобе, не маючай дачынення да канфедэрацыі і лаяльнай нашаму Міласціваму каралю.
    Якому з двух? насмешліва запытала пані Ганна.
    Як і спадзявалася, пан Юркоўскі на нейкі момант разгубіўся. He чакаўтакога свавольства ад сталай, шаноўнай асобы.
    Ой, міласцівая пані! He ў вашым становішчы кідаць такія рызыкоўныя жарты! спалохана папракнуў пісар. Аўстрыя з аднаго боку, ex opposite немцы, Масква з трэцяга, а францыя далёка. Зірніце, на чыім баку сіла! He здзіўлюся, шаноўная пані, калі ў бліжэйшы час гасударыня імператрыца будзе слаць ардынансы нетолькі нам, Рэчы Паспалітай,алеўсёй Еўропехрысціянскай. Дасведчаныя людзі даўно выказваюць такое меркаванне.
    Пан пісар кінуў вымоўны погляд у бок капітана Хвастова.
    А вам не здаецца, што слухаць такое абраза для прыстойнага чалавека?
    Пан Юркоўскі памкнуўся запярэчыць, але зразумеў, што так не дойдзе да размовы пра галоўнае. Праглынуў знявагу і прамовіў як мага больш пераканаўча.
    Я, прабачце, крыху адхіліўся, такая прыкрая звычка. Але вяртаюся да сутнасці. Вось жа той знойдзены ўнук быў 6ы самай адпаведнай асобай для адпісання барташэвіцкіх добраў. Калі ўсё добра абдумаць і ўзгодніць, не будзе прычын і магчымасці з чыйго б то ні было боку ўчыняць працэс наконт канфіскацыі ці іншых якіх прыкрасцяў, ео ipso, тым самым пазбегнем вельмі прыкрых рэчаў.
    А мой унук і я пазбавімся прытулку і спадчыны, закончыла
    пані Ганна за пісара.
    Я не думаю, што сваякі не дамовяцца! пан Юркоўскі зрабіў шматзначную паўзу. А пані будзе спакайней у горадзе, пакуль гэта страляніна.
    Пісар зноў пачаў старанна выціраць узмакрэлы лоб і бліскучую, як люстэрка, лысіну.
    Што ж, пан справіўся са сваім малапачэсным абавязкам, як здолеў, адзначыла пані Ганна са здеклівым спачуваннем. Але я ўжо аднойчы раіла вашмосьцям не клапаціцца маім утрыманнем. Маю дзе і з чаго жыць і забяспечыць унуку кошты навукі. Ніякі іншы ўнук мне не патрэбен. Пагадзілася 6 кінуць на вашага вокам, толькі дзеля яго выключнай бессаромнасці. Уласна кажучы і з панствам размаўляю толькі з гэтай прычыны. Дыкдзе жтой «унук»?
    Пан Юркоўскі павярнуўся да супольнікаў, але па ранейшаму атрымаў напамінак, што мусіць сам несці свой крыж. Што ж, грошы не смецце, дамова ёсць дамова! Павінен быў надыйсці гэты непазбежны момант. Зрэшты яшчэ не самы клапатлівы, падумалася пану пісару.
    -	Мы, шаноўная пані, палічылі за лепшае папярэдне пагутарыцьз вамі, параіцца...
    -	Падрыхтаваць глебу, падказала яна.
    -	Хай і так будзе, патульна пагадзіўся пісар. Але ж мы запрасілі дзеля пацверджання двух зацных абыватэляў павету, сталых, пасэсыйных...
    Нечакана для ўсіх гаспаданя весела, ледзь не па дзявоцку, засмяялася.
    -	Пасэсыйных! ускліквала яна скрозь смех. Пасэсіі гэтыхзацных паляўнічых іх някормленыя сабакі пераскокваюць ад мяжы да мяжы без разгону! Вядома, калі не зачэпяцца за бадылле. Ужо запрасілі 6 пана Валадковіча, сусед нам не прыхільны, затое салраўды пасэсыйны.
    Яна не магла незаўважыцьу вачах Будрэвіча бляску раптоўна-
    га зацікаўлення. Зацныя паляўнічыя таксама ажывіліся, пачуўшы пра сваю прысутнасць, не ва ўсім ім самім зразумелую. Пан Юркоўскі цярпліва перачакаўусплёск гаспадынінай весялосці.
    Іхмосьці, ён паказаў на засцянкоўцаў, згодны сведчыць пад прысягай, што асабіста ведаюць унука пана Станіслава ад першага шлюбу.
    Можа ён і ўнук якога Станіслава Барташэвіча, але не майго. як неаспрэчнае заявіла пані Ганна.
    Сама ж падумала, што на ўсёй Беларусі знойдзецца напэўна не адзін унук ад дзеда Станіслава і нават з роду Барташэвічаў. Можа і гэтай хеўры пашчасціла сустрэць такога ды яшчэ без кроплі сумлення. Вырашыла, што варта больш даведацца.
    Але ж двух, хоць і кемных, для пацверджання малавата.
    Пісару падалося, што справа хоць і крышачку, зрушае з месца.
    Certissima veritas, найдакладнейшая праўда! радасна запэўніў ён. Але пры згодзе пані далося б зладзіць, радасна запэўніў ён. Прадугледзець адпаведнае штогадовае ўтрыманне для пані і, пісар па змоўніцку прыцішыў голас, ддя пана Адама. Натуральна, не памінаючы яго імя ў аблатаваных дакументах.
    Для пані Ганны справа канчаткова праяснялася. Мова не пра ворагаў Міласцівага караля, а пра захоп смачнага кавалка яго адданымі абаронцамі, вось гэтай хеўрай альбо некім за іх спінамі. Яна крыху ўстрывожылася. Няма ўжо здароўя на судовыя ды ўрадовыя цяганіны. Мужчына на гэта патрэбен, а дзе яго на гвалтзнойдзеш.
    Прадбачлівы пан, як бачу, пан пісар ад узрушэння не адчуўтонкай кпіны.
    -фах таго патрабуе, шаноўная пані Ганна! напышліва кіўнуў ён.
    Чаму ж вашы сведкі дагэтуль не абмовіліся пра існаванне майго зводнага ўнука, якдарэчы і пра яго бацькоў?
    He было нагоды, шаноўная пані. Ды і не набліжаныя да вашай асобы. А пан Станіслаў, самі ведаеце, жыў тут толькі напры-
    канцы жыцця і стараніўся тлуму.
    -Добра рабіў, як бачым, ухвальна сцвердзіла гаспадыня, павёўшы вокам па няпрошаных гасцях. Як я разумею, сведкі пакліканы дзеля падпісання нейкага дакументу. А калі я адмоўлюся падлісаць?
    Твар пісара засвяціўся прадчуваннем перамогі. Наступныя тлумачэнні ён падаў голасам поўным пашаны, але з адценнем лёгкай пагрозы ці хутчэй папярэджання.
    -У такім выпадку, шаноўная пані, мы будзем змушаны засведчыць, што судовай уладзе адмоўлена ў праве выканання абавязкаў. 3 усімі, папярэджваю ласкавую пані, кансэквенцыямі. Ці ж не лепей, выслухаўшы ланоў сведкаў, скласці manu propria, уласнаручна, адпаведны подпіс? Несумненна, пан Станіслаў ухваліў бы гэткі крок.
    Блазны здаўна мелі важную ролю ў палітыцы і часта ўплывалі на яе ход зусім нечакана.
    Баюць, як нехта далёка, то яго ў комін можна запытаць, абвясціў Іван, дурасліва смеючыся.
    Яму з Юзікам абрыдла сядзець, слухаючы нецікавыя прамовы пана пісара ды зняважлівыя заўвагі гэтай ганарыстай пані. Нават пачастунку аніякага! Раптам Юзікступіўда прыгожай кафлянай печы, адчыніў жалезныя дзверцы і крыкнуў у комін:
    -Пане Станіславе! Шаноўны пане Станіславе! 0! Бачыце, не чуе!
    Чаму не чую?! загуло з печы. Чую! Што табе трэба, Юзік?
    Юзік, як стаяў сагнуты ля прыпечка, так і скамянеўз задранай дагары дурнаватай пысай і вылупленымі ад жаху вачыма. Лепшай ахвяры Мядузы Гаргоны не зляпіў бы аніводзін разбяр. Мала чым розніліся астатнія з прысутных, хоць не ўсе верылі ў голас з таго свету. Па хвіліне мёртвай цішы з печы пачулася:
    Забыўся ты, Юзік ды хто там з табою, на Боскі запавет не сведчыць ілжыва. Божы суд наперадзе, а зямны, вельмі блізкі, кажа па Статуту Літоўскаму ў раздзеле чацвертым, што сведчан-
    не ілжывае прынясе вам тую ж кару, што сцягнеце тым сведчаннем на абвінавачанага. Ды і Божы суд ужо блізка, таму больш не клічце мяне з блазноты, а паспяшайце да споведзі пакуль час. печ цяжка ўздыхнула і замоўкла.
    Пані Ганна ўстала. Твар яе збялеў, але трымалася яна годна.
    Слухайце, што скажу, голас яе гучаў загадна, не па жаночаму. Вы сапсавалі жыццё ўнуку, абразілі памяць майго мужа. Спрабуеце пасадзіцьтут нейкага прайдзісвета. Пазбаўце мяне ад вашых недарэчных жартаў і ад вашай прысутнасці!
    Яна пакінула агаломшаную кампанію, кіруючыся ў сумежны пакой. Заставацца далей было б супраць прыстойнасці, але ўсталі не адразу.
    Ну і ну! толькі і сказаў капітан.
    Ёлупні вы вясковыя! прашыпеў паручнік на сведкаў. Гэта ж колькі правалэндаўся, пакуль убіў у вашы дурныя галовы, што ад вас патрабуецца, а вы...!
    А тыя ўсё яшчэ былі не здольны ступіць кроку. Юзік ад чароўнай печы, а знаўца Іван ад лавы. Апошні, як вінаваты ўсяму, паспрабаваў апраўдацца:
    -Але ж галасы, пане! яго ўласны ледзь прабіваўся скрозь сціснутае страхам горла. I не па лаціне, не па польску, а па нашаму, каб зразумелі!
    Будрэвіч рыўком узняўся і пайшоў да дзвярэй, за ім пацягнуліся астатнія. На вольным паветры пачуліся лепш. Самым спакойным здаваўся пан пісар. Можа таму, што няўдачу аніякім чынам нельга было зваліць на яго галаву. Запрацаваў свае грошы сумленна. Затое паручнік бушаваў, як раззлаваны бугай.
    Грэчкасеі забабонныя! Дурнога жарту спужаліся! Зарагатаць было трэба!
    Паручнік не хацеў прызнацца, што і самому стала непамысна, пачуўшы той рык з печы.
    -Але ж, пане, голас рыхтык пана Станіслава, у сваю чаргу азваўся Юзік. Я думаў, што на тым свеце, як і ў касцёле, лацінай
    гавораць, аж, бачыш, не.
    -Знайшоў сведкаў, вашмосьць! папракнуў Юркоўскі паручніка.
    -Дарма вы на нас, пане, пакрыўджана запярэчыў Юзік. Пагадзіліся ж мы, але ж самі чулі, што па Статугу Літоўскаму...
    Дурань! не ўтрымаўся пісар.
    Збітыя з тропу паляўнічыя былі не здольны думаць пра шляхецкі гонар ды паядынкі.
    Яно можа і так, не нам разумецьтакія рэчы, чухаў патыліцу Іван. Але як гэта ўсё нячыстая сіла, што тады?
    Служка феміды палічыў за лепшае не пачуць. He тое, каб верыў у нячыстую сілу, але выпадак і яму падаўся несамавітым, што ж казаць пра гэтых затурканых засцянкоўцаў. А засцянкоўцы спрабавалі знайсці рады на бяду.
    Нячысцік агню баіцца! горача даводзіў Юзік, крыху ачуняўшы ад першага сполаху. Бо калі нябачны, то свянцонай вадою не адолееш, невядома, куды пырскаць!
    Паручніка як варам абліло.
    Яшчэ лепей! выгукнуў ён. Грошы вам не за падпал плочаны, а за сведчанне! Ці тут, ці ў судзе, дзе б ні давялося.
    -Дык мы што, мы згодныя. Але ж самі бачыце, галасы! Ліцьвінскія! пажаліўся Юзік.
    Справа стаяла ясна: спроба правалілася. Крыўдна было адступаць, калі ўсё, здавалася дасца зладзіць.
    Дык нам што?„. Запрагаць? за абодвух запытаўся Іван.
    А што вам застаецца? Нячысціка ў комін запытайце! Будрэвіч злосна плюнуў.
    Калі Іван з Юзікам аддаліліся, паручнік адвёў капітана ўбок,
    -	Твая ў тым галава, каб яны змоўклі.
    -	Кто?
    -	Нячысцікі з ліцьвінскімі галасамі, са зласлівай ухмылкай сказаў Будрэвіч. Тут яны абодва хаваюцца, прамовіў ён
    упэўнена.
    Ты полагаеш?
    Каму пазнаваць гэтых Юзікаўз Іванамі ды ведаць, яктымі галаснікамі карыстацца? паручнік дапытліва зірнуў на Хвастова.
    А что у вас такое в каждом маёнтке? капітан быў вельмі заінтрыгаваны падзеяй. Гэта цікаўнасць нават прыглушыла горыч паразы.