• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Вядома, не, усміхнуўся паручнік.
    Памаўчалі. Думалі кожны сваё. Будрэвіч азваўся першы:
    Як 6ы гэтыя шчырыя вернікі сапраўды не пусцілі маёнтак з дымам! Страх на іх сыйшоў неадступны.Трэба мець іх паблізу.
    Да, с німі в суд не пойдёш! капітан кіўнуў на стайню.
    Нам зараз трэба, каб унук з Галсам стаў насамрэч мёртвы. Іначай мёртвымі можам стаць мы. Ну і век не атрымаем гэтых земляў.
    Понятно, кіўнуў капітан. Среді эціх лесов і с батальоном не убережёшся. А всё-такі барыня знает, кто в эці голоснікі говоріл і откуда?
    -Аднекуль з сутарэння, альбо з гарышча. Але дом не разваліш. На якой падставе. Ды ён нам цэлы патрэбен... Што да пані, то яна сама была ўражана, сам жа бачыў.
    Пожалуй. I всё-такі...
    Адно ясна: з юрыдычнага поля нашы дзеянні пераходзяць на вайсковае, падвёў вынік Будрэвіч, суючы нагу ў стрэмя. Мне высачыць і схапіць, табе астатняе.
    * * *
    Пан Юльян па чарзе нахіляў крышталёвы збан над трыма келіхамі.
    Якому богу дзякаваць за такіх мілых гасцей?
    Сонечны прамень рассыпаўся на крышталі каляровымі іскрамі, а віно здавалася вадкім бурштынам.
    -Я думаю Дыянісу, калі спажываем гэты боскі напой, засмяяўся пан Андрэй Катлубай-Ліпскі, павятовы маршалак, павярнуўшыся да Максіма Вярыгі.
    Абодва ўжо добра разгасцяваліся ў Валадковіча, заехаўшы якраз на абед. Зараз у садовым халадку абменьваліся плёткамі ды навінамі.
    He бачыў іншай рады, даводзіў пан маршалак. Падхапіў пана Максіма, як татарын ясырнага, ды і павёз з двара, каб сумоту ды самоту развеяць, пан Андрэй зірнуў на застольнікаў, чакаючы пахвалы свайму рашучаму ўчынку.
    Валадковіч не затрымаўся і заківаў галавою:
    Добра надумалі, бо сяджу, як крот у нары. Сядзець, як вы кажаце, сумота, але і выбрацца куды лянота, знакам запрасіў частавацца.
    Ён разумеў, што прымаўкі вясёлага пана Андрэя не болей чым даніна звычаю. Нешта важкае пагнала маршалка ладным крукам ад яго Кавальцоў праз Шалашы ажно сюды ў Лужок. Хутка пайшла размова і пра гэта.
    Хачу з вамі абгаварыць тое-сёе ды параіцца. Да каго мне, сіраціне, апроч вас звярнуцца? усміхнуўся ён сваім звычаем. -Тыя непаважныя, гэтыя баязлівыя, трэція раззлаваныя ды пасвараныя. Ну няхай 6ы ўжо войска з тымі адчайнымі галсамі змагалася, дык і галота з абібокамі ў ваяры пнецца. А мне ж трэба, каб нейкі лад панаваў ды парадак.
    Пан маршалак пра Катовіча з яго харугвай, Вярыга выручыў задыханага Катлубая-Ліпскага.
    Па дарозе з Шалашоў маршалак ужо падзяліўся з ім сваімі турботамі ды згрызотамі. Валадковічтаксама спачуваўпануАндрэю не толькі з-за даўняга прыяцельства. Сапраўды, каму гэты стараваты чалавек мог пажаліцца? Маладзейшым дык сорамна, аднагодкі проста засмяюць: навошта лез на тое маршалкоўства. А хто б не лез, маючы нагоду і падтрымку? Хіба ж ён спадзяваўся маршалкавацьу павеце, дзе будуць ваяваць міжсобку тыя, хто яго на пасаду вылучаў? Пан маршалакадсапнуўся і паведаміў Валадковічу:
    Гэта брыда, катовічаў малодшы, што ўтварыў! Наляцеў са сваёй гайнёю на двор старой Панкевічыхі. Яна, вядома, ключы даваць і не збіралася. Тады слупы ў свірне ды клеці пашчапалі, брусы раскідалі і ўсё, што там было, зрабавалі. Экзекуцыю ён, бач, правёў, бо ў яе канфедэраты прытулак мелі! А што яна да канфедэратаў, альбо тыя да сямідзесяцігадовай бабулі? Калі і схаваліся хлопцы ад дажджу, то якая тут яе правіна?
    Пан Андрэй утаропіў погляд у стол і цяжка засоп. Стараўся не паддавацца застарэлай немачы, пасіленай хваляваннем. Вярыга ізноў прыйшоў з пасільнай дапамогай.
    Непакоіцца пан Андрэй, што Панкевічава возьме ды паскардзіцца Ламацкаму альбо Галсу. He выключаю, што заступяцца. Вось пан Андрэй і пытае: а што далей? Гэта ўжо не палітыка, a звыклы разбой ды парахункі.
    Кара Божая гэта катовічава харугва, уздыхнуў Валадковіч.
    -1 самі Катовічы! Qualis pater talis filius, які бацька такі сын, як казалі ў Рыме, сярдзіта дадаў маршалак. Але што рабіць? Каб жа гэта першы раз! Ад войска нічога не дабіцца, яны самі не ведаюць, як гэтай зграі пазбыцца, што нібы ім дапамагае. Bona ord inis сабраць? Але хто яго ўхвалаў паслухаецца? Паспалітае рушанне склікаць? Дык гэта яшчэ адна вайна ў павеце, зусім заблытаемся, хто чый і за каго. Проста ў роспачы, панове! Іначай не скажаш.
    Становішча, сапраўды не з лепшых, і можа яшчэ пагоршыцца. Свае рабункі і гвалты харугва Катовіча пачне падаваць як канфедэрацкія. Можа пакарыстацца абставінамі і розная лясная набрыдзь. I як на здзек, адзіная сіла, здольная даць рады гэтай саматужнай харугве, што паводзіць сябе як казацкая вольніца, менавіта канфедэраты, Ламацкі, Галс, ці хто там у іх ёсць. Атрымоўваецца, каб у павеце быў спакой, трэба звярнуцца да парушальнікаў таго самага спакою, больш небяспечных для ўладаў, чым катовічавы рабаўнікі. Калі гэтага не рабіць, канфедэраты атрымаюць яшчэ большую падтрымку і ніякага спакою ў бліжэйшы час не чакай. Ці здолелі 6 мудрагелы з Вільні ды Варшавы даць тут рады? Уся тройца згодна лічыла, што спадзявацца на прываз-
    ную мудрасць было 6 вар’яцтвам. Яе на самыя сталіцы не хапае, калі дагэтуль не прыйшлі хоць бы да часовага замірэння.
    Зтой харугвы паловутрэба вяртацьпроста ў вежу, скульяны нейкім чынам выкараскаліся, прамовіў Максім Вярыга. Можа звярнуцца да князя, каб сваім войскам гэтых прыструніў? Лепш 6ы іх зусім раззброіць, бо не дзіва калі да іх сяляне пабягуць. Што тады?
    Разумелі, тады стане вельмі цяжка. Узбунтаваныя сяляне не раз стваралі клопаты нават Сапегам і Радзівілам з іх велізарнымі надворнымі войскамі. Заканчвалася вялікай сялянскай крывёю, але і немалой шляхецкай, не кажучы пра руйнаванне гаспадаркі і разлад адвечнага парадку.
    Я ўвесь час думаю, як зменшыць гэты канфедэрацкі напор, прамовіў маршалак. Хай бы ўжо ваявалі па-за паветам. Думаў наватсустрэцца зЛамацкім ці Галсам,але пабаяўся, штозалічаць да іх шэрагаў, хоць я не падаваў голасу ні за якога караля.
    Пан Катлубай-Ліпскі памятаў папярэднюю падвойную элекцыю і, носам пачуўшы, што будзе наступная, прадбачліва захварэў і на элекцыю не паехаў. Балазе, ніхто ў сапраўднасці хваробы не сумняваўся.
    Каб гэты лубеньскі гарнізон сыйшоў, запытальна зазначыў Валадковіч, можа і канфедэраты за імі пацягнуліся 6? А калі і засталіся 6, то іх менш, ды і свае, вялікага клопату не справяць.
    А можа нам усё ж выстасаваць адпаведны лісцік да князя? вярнуўся да сваёй думкі Вярыга. Ён жа сам Рэкуця паставіў, так што камендант сваёй воляй жаўнераў з Лубені да павету не забярэ.
    Пан маршалак горача падхапіў новую думку. Калі змоўшчык Вярыга імкнуўся аслабіць вайсковую сетку ў павеце, каб палегчыць становішча аднадумцаў з лесу, то пан Андрэй разглядаў справу пад іншым напрамкам.
    Дапраўды! тонам адкрывальніка ўсклікнуў ён. Папросім яго забраць ад нас войска і катовічавых злыдняў, затое забавязуемся не пускаць сюды канфедэратаў! Quid pro quo,
    паслуга за паслугу!
    Але як мы гэта зробім? усумніўся пан Юльян.
    Катлубай-Ліпскі задумаўся толькі на імгненне, яго ахапіў творчы настрой.
    А нам і рабіць гэтага недавядзецца! паведаміўён. -Урэшце гэта свае хлопцы, па большасці маладыя. Папросім, каб гучна не рабавалі. Паціху дамо ім, што трэба і няхай сядзяць у нашым лесе. А паваяваць, калі ласка, да суседзяў. Ну і чужых сюды ані душы! Гэта ўжо будзе іх абавязак!
    Вярыга ледзь стрымаў усмешку, слухаючы просты, як усё геніяльнае, канцэпт вырашэння роспачнай да нядаўняга сітуацыі ў павеце. He хацеў бянтэжыць вынаходніка заўвагай, што да таго ж могуць дадумацца суседнія паветы.
    Пан маршалак ніколі не ставіўся да палітычных спраў якда невыканальных. Намеры і ўчынкі іншых заўсёды разглядаў праз узор уласных. Усе найперш людзі і ніхто не супраць, каб было ціха і ладна, А каб пастраляць ёсць паляванне.
    Як вам здаецца, задаволіцьтакое Галса? Дарэчы, зтае пары, як вахмістр вывеў мяне ў яго начальнікі, адчуваю да канфедэратаў пэўны сэнтымэнт, прызнаўся пан Андрэй.
    А ён сапраўды прыемны хлопец, заўважыў пан Максім.
    Адкуль жа васпан ведае? прыжмурыўся маршалак.
    Вярыга спахапіўся, але спакойна патлумачыў:
    Людзі кажуць. Ды і брыдкіх учынкаў ні за ім, ні за яго людзьмі не заўважана.
    Гэта праўда, пагадзіўся маршалак. Відаць здатны хлопец, калі сам Радзівіл забараніў яго пераследаваць.
    Пан Андрэй ужо засвоіў легенду канфедэрацкага супрацьстаяння каралю. Пан Максім не збіраўся яе развейваць, хоць і памятаў, як паспрыялі Радзівілы абранню чарговага саксонца.
    На маю думку пара нашу бяду шырэй разглядаць, заўважыў Валадковіч. Трэба край суцішаць. I не прыблудамі маскоўскімі, а сваім розумам. Колькі ж можна так трываць?
    -У пэўнай меры лістда князя спрыяе такому вырашэнню, уставіў маршалак.
    А што скажаце на такое? Валадковіч усмешкай загадзя 6араніўся ад магчымых кпінаў. Ліст даслаць не князю Міхалу, a яго яснавяльможнай матулі? Раптам зразумее, што пара сыну ў замак вярнуцца, жывому, здароваму.
    Суразмоўнікі маўчалі, але на жарты і кпіны не наважваліся. Усім не да смаку вайна і варта спрабаваць розных спосабаў. A калі ліст ад шляхты цэлага павету!..
    Можа і ёсць у гэтым рацыя... задуменна адгукнуўся пан Максім. Уплывовая жанчына...
    Свядома і несвядома ўсе прапановы ён разглядаў, як спрыяльныя і шкодныя для "сваіх”. Валадковіч у гэтых дачыненнях быў нічыім, але яго думка вяла да перамоў, да замірэння. Вярыга цвяроза ацэньваў шанцы прыхільнікаў Ляшчынскага. Чым раней улады пойдуць на пагадненне, тым лепш для канфедэрацыі.
    Абрыдла гэта страляніна! усклікнуў маршалак. Кажуць, ужо і царыца заклікае караля ашчаджаць тых, хто за Станіслава.
    Што вы кажаце? Здзівіўся Валадковіч.
    He ў натуры пана маршалка было надзімацца пыхлівасцю ды ўяўнай значнасцю, тым больш з даўнымі прыяцелямі.
    Я і сам толькі ў Вільні даведаўся, шчыра прызнаўся ён. Але ад чалавека вартага даверу.
    Разумна раіць, кіўнуў пан Максім, але навошта тады сваёй салдатні сюды нагнала? Паглядзім, ці паслухаецца яе гэты немец.
    Упартыя яны, уздыхнуў пан Андрэй. I толькі ўласнай карысцю кіруюцца.
    Усе трое згодна кіўнулі адзін аднаму. Калі ўзяліся за ліст да яснавяльможнай княгіні Ганны з Сангушкаў Радзівілавай, пан маршалак раптам прапанаваў:
    Пане Юльяне, а васпан будзе самым адпаведным кур’ерам Усё-ткі нейкім бокам да Сангушкаў належыш, ды і з яснавяльмож-
    най, калі не памыляюся, а ўтакіх справах я ніколі не памыляюся, меў размовы, пан Андрэй скончыў даўгую тыраду і зірнуў на Вярыгу.