Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Сярдзіты чалавек ці ласкавы, але жтрапіўу непрыемнасці, як жа не паспагадаць. Марка ўжо ведаў, хто перад ім. Ды і Будрэвіч пазнаў паслужлівага «хама», хоць і не паказваў гэтага.
-У нашу, то пані не дазволіць, працягваў стары, але можна да каго ў вёсцы, заплаціўшы. Запросяць нямала, бо тую лазню пасля альбо спаліць альбо шараваць не адзін раз. Ды яшчэ бойся, каб не задражнілі.
Паручнік крыху ачомаўся. Быў ужо сыты і парадамі Маркі і яго халоднымі абліваннямі.
Гэта мая кабыла! паказаў ён. Няхай хлопец едзе да рэчкі. Перадай з ім што з вопраткі.
Разумею, паночку. А вы тут між градаў. Яно і блізка, і незаўважна.
Марка, хаваючы ўсмешку, узяўся падцягваць папругу сядла і тлумачыць хлапцу яго абавязак па далейшаму ратаванню добрага імя паручніка драгунаў Сабіна Будрэвіча.
КАНЕЦ ЛЕВАГА ЗАМАХУ
Дзверы бразнулі аб сцяну пад моцным ударам бота.
Гэта яшчэ што такое?! рыкнуў камрндант на невядомага нахрапа.
У дзвярах стаяў Апанас Катовіч з нейкай паперай у руках. 3-за спіны выглядваў паручнік Будрэвіч.
А гэтаму залатару што трэба? падумаў камендант пра паручніка, і незадаволена запытаў: Што ў цябе, Апанас?
Ён ужо прывык да бесцырымонных, іншым разам наўмысна зневажальных, паводзінаў самазванага харужага. Катовіч жыў амаль у невылечным стане раздражнення з-за непрызнання анікім яго вайсковых здольнасцяў і прэтэнзій на павятовую пасаду харужага. Раз за разам рабіў параўнанне колькаснага складу гарнізона і ягонай ватагі малайцоў. Вось ізноў нешта прыдумаў.
Глядзі, што маю! выкрыкнуў Апанас з гонарам, памахваючы пакамечанай паперынай. Вы ўсё валтузіліся са сваім шкаляром, пакуль не ўцёк вам з-пад носа, а мае хлопцы раз-два і... ён пляснуў паперай аб стол перад самым носам каменданта.
Той з нясмакам зірнуў на шляхотнага хама і павярнуўся да пана Катлубовіча-Ліпскага, што прымасціўся праваруч каменданта на самым лепшым з цэлага гарнітуру крэслаў, пазбіраных па ўсім мястэчку.
Ну, і штоты зтакім зробіш! здавалася прамовіў яго погляд.
Пан маршалак моўчкі паківаў галавою. Ад Катовіча не ўкрылася гэта маўклівая размова.
-А што ягамосьці пераміргваюцца, як дзеўкі на вечарынцы? Кладзіце сто чырвоныхзлотых і будзеце мецьдакумант!
Камендант глянуў на Будрэвіча. Можа гэты скажа што ўцямнае.
Паглядзіце, пане каменданце, параіў той і падкрэслена ветліва сказаў Катовічу: Хто ж пагодзіцца купляць паперу, не ведаючы зместу.
Ну няхай глядзіць, Апанас прыняў руку са стала. I пан маршалактаксама, дазволіў ён. Улада!
Усе, а найперш маршалак, павінны былі адчуць, што сам Катовіч па-за яе межамі. Абодва прадстаўнікі ўлады нахіліліся над сталом. Дакумент быў насамрэч цікавы. Каменданта Ламацкага прасілі з’явіцца там і там дзеля ўдзелу ў захопе ні многа ні мала Бярэсця. Калі своечасова не паспее на месца збору, мае кіравацца проста да горада.
I ўсё гэта без шыфра, проста і дакладна. Камендант пачухаў патыліцу. Апанас што хочаш утварыць здольны, але ані скласці, ані напісаць такое і пад пагрозай ката няздольны. Пан маршалак, мяркуючы па яго твары, быў падобнай думкі.
А скуль гэта ў вашмосьці? пацікавіўся Катлубай-Ліпскі.
Катовіч павагаўся, самазадаволена пасміхаючыся, зірнуў на Будрэвіча, ізноў на тых двух за сталом. Нарэшце вырашыў, што грошы магчыма атрымаць хіба толькі ад маршалка.
Хлопцы мае канфедэрата спешылі. Распаролі бот і знайшлі. Ну што, даб’ем торгу?
А навошта гэта мне? камендант паціснуў плячыма.
He спяшайцеся з адмовай, лане каменданце, як мага службіста, але з пашанай папрасіў Будрэвіч. Варта справу разважыць.
Паручнік рухам рукі супакоіў Катовіча, гатовага ўзняцца на дыбкі: прачыталі, даведаліся, дык ім цяпер і плаціць не трэба? Камендант таксама быў незадаволены заўвагай паручніка. Ведаў, што гэты "фірцык на адмыванні” карыстаецца недзе там наверсе послухам і даверам, і кіўнуў на знак згоды.
Пане Апанасе, ледзь не ўмольна папрасіў Будрэвіч, можа пашпацыруеце крыху, пакуль мы тут параімся. Справа, не горш нас разумееце, дзяржаўнай вагі і датычыць дзяржаўных жа выдаткаў. I на кірмашы з налёту толькі цыганы торгу дабіваюць.
Угаворы падзейнічалі:
Але паперу я забяру.
Безумоўна! А як жа іначай? падтрымаў паручнік. Асцярожна выцягнуў лістз-пад рукі каменданта і падаў Катовічу нібы канцлер каралю.
Калі Будрэвіч шчыльна прычыніў дзверы, камендант паказаў на крэсла і запытаў:
Дзеля чаго ўсё гэта? He думаю, што ўлады прагледзяць збор канфедэратаў.
Здагадваўся, што паручнік, ідучы сюды з Катовічам, ужо чытаў ліст, мажліва падказаў гэтаму абібоку ісці да каменданта, ведаючы, што там акурат маршалак.
Паручнік не спяшаўся з тлумачэннямі. Яму таксама трэба было падумаць, як пераканаць каменданта.
Мы абыйдземся без ста злотых, Будрэвіч усміхнуўся абодвум начальнікам. Хіба што патрацімся на ежу для яго харугвы, паручнік кіўнуў за вакно, дзе важна пахаджваў Апанас.
Камендант пазіраў без прыкмет цікавасці, затое пан маршалак адразу хіснуўся ў напрамку паручніка. Вочы яго засвяціліся здагадкай.
Здаецца пачынаю кеміць, весела ўсклікнуў ён.
Будрэвіч быў выразна задаволены гэтым воклічам: адзін хаўруснік ёсць. Наколькі мог падрабязна, выклаў сваю прапанову. Сказаў, што сам прыме чынны ўдзел, каб забяспечыць нагляд за малойцамі. Пан маршалак быў гатовы цалаваць не зусім адмытага паручніка! I не дзеля тых марных ста чырвоных, хоць і гэта грош о-го-го!
Калі дайшло і да каменданта, паклікалі Катовіча. He шмат часу спатрэбілася Будрэвічу, каб растлумачыць Апанасу, што адпаведныя паперы ад каменданта і маршалка прынясуць яму ў дзесяцёра больш, чым запрошаныя сто чырвоных. А вось без папер, то і да шыбеніцы даскакаць нядоўга. Апанас скеміў не адразу, але хутчэй за каменданта. Радаваліся ўсе чацвёра, хоць і кожны па свойму.
Пан маршалак не мог выцерпець, каб гэтым жа днём не пад-
зяліцца з панам Валадковічам, да якога заехаў дамовіцца наконт палявання. Абодва радаваліся так гучна, што Рэгіна пачула ўсё самае істотнае. Дадумаць астатняе здолеў 6ы дзіцёнак.
Ад моманту ўратавання Адама з кіпцюроў Будрэвіча, яна ўсё датычнае канфедэратаў прымала блізка да сэрца. Менш чым праз гадзіну паклікала свайго фурмана:
- Слухай, Рыгорка! праніклівым шэптам загадала Рэгіна. Бяры Лыску і ляці ў Лубень...
...Усё, пра што даведвалася Агата, не было таямніцай ані для Ламацкага, ані для Рамана. I часта здараліся спрэчкі, каму заняцца той ці іншай справай.
- Ехаць павінен я! Раман даводзіў усё больш настойліва. Табе гэткі марш яшчэ не пад сілу. А ў мяне ёсць і асабістыя парахункі з гэтым нягоднікам. He паслухаўся папярэджванняў павінен заплаціць. I заплоціць! I другі змейтаксама! Абы не даць далёка адбегчы.
* * *
Конны атрад праносіўся па суседнім павеце як навальніца. Вялікія двары не кранаў, затое на малыя і сярэдняй заможнасці наводзіў жах. Бязлітасны камендант Галс патрабаваў усё больш і больш: фуражу, правіянту, вазоў, коней і нават грошай. Непакорлівых паласаваў бізунамі, а сялян у некалькіх вёсках нават павесіў. За колькі дзён пакрыў значную адлегласць, але, абцяжараны абозам, запаволіў і далей рухаўся накшталт арды, рассылаючы ўздоўж свайго шляху раз’езды, нібы татарскія рабаўнічыя чамбулы.Толькі і розніцы, што не хапалі людзей у ясыр.
Неўзабаве тым жа шляхам, ледзь не наступаючы на пяты, за першым пагнаўся яшчэ адзін атрад і таксама канфедэрацкі. Дзівіліся, што гэты не спыняўся рабаваць. Дзівіліся і таму, што войска іх не чапала і нават не шукала. Яшчэ больш дзівіліся 6 людзі, даведаўшыся, што, здагнаўшы абоз, другі атрад узяў яго пад сваю ахову і перадаў мясцовай шляхце, каб не мець клопату. Малады камендантзагадаў вярнуць дабро гаспадарам.
- Ну, цяпер трэба гнаць, пакуль тыя не ачомаліся, Раман азірнуўся на шыхт. Паглядзі, Янак, што там на хвасце.
Выведка спераду данесла, што непрыяцель блізка. Раман занепакоіўся. Важна захаваць за сабою выбар месца бітвы. Ну і патаемнасць посцігу.
- Могуць паслаць каго падагнаць абоз, звярнуўся ён да Янака, які вярнуўся ад хваста калоны, нельга іх выпусціць.
- Займуся гэтым? запытаў дазволу хлопец.
За апошні час Янак вырас на неблагога паручніка. Добра было б яму трапіць у сапраўднае войска, а то і да навукі адпаведнай. He ўсё ж даходзіць толькі сваім розумам.
- Толькі асцярожна і без страляніны, папярэдзіў Раман.
- Зробім, пане каменданце, усміхнуўся Янак, завярнуўшы каня наўзбоч дарогі.
Праз якіх пяць хвілін шнурок вершнікаў праімчаў уздоўж шыхта і знік наперадзе. Раман загадаў збавіць імпэт.
Пярэдні атрадтаксама не спяшаўся. Катовіч разумеў, што яго харугву трымае разам толькі здабыча, таму сачыў, каб абоз задужа не адрываўся. Час ад часу слаў раз’езды падагнаць марудаў.
- Ато яшчэ знойдзецца хто ласы на чужыя кілбасы! Апанас гучна зарагатаў, прыгадаўшы, што кілбасы ў абозе сапраўды чужыя.
Будрэвіч даўно стаміўся ад немудрагелістых жартаў Катовіча. Яго спадзяванні на ўплыў і падпарадкаванне не спраўдзіліся. Задуму паручніка пра глыбокае пранікненне ў шэрагі канфедэрацыі Катовіч падзяляў толькі ўтым, што прыносіла намацальны плён. Усякія спробы стрымаць рабункі да пэўнага часу сустракалі дзікі гнеў пана каменданта. Новаспечанаму Талсу” было няспешна ані да Берасця, ані да якіх-кольвек канфедэратаў. Паперы баранілі яго перад сустрэчнымі атрадамі войска, ліст канфедэрацкіх правадыроў забяспечваў тылы. Што яшчэ трэба вольнаму казаку? Гуляй, пакуль воля! Byнь колькі тых паветаў у Княстве!
Менавіта на гэта спадзяваўся пан маршалак, падтакваючы словам Будрэвіча.
Дасць Бог, галаву недзе скруціць! весела ўсклікваў ён, распавядаючы Валадковічу, як выдатна ўсё складваецца.
На Рамана і ўсклаў Бог ажыццяўленне мары пана КатлубаяЛіпскага.
Харугва Апанаса Катовіча больш нагадвала сабачую гайню, падпарадкаваную важаку, чым адзінку паспалітага рушання. Недысцыплінаваная, невымуштраваная, абы як узброеная, лёгка трапіла ў пастку.
Зняўшыся з месца пастою, Катовіч павёў сваё войска, як і дагэтуль, спадзеючыся на жалезную абарону папер.Там.дзе дарога пралягла між азярцом і чэзлым сасоннікам на падсохлым балоце, нечакана ўперліся ў заслон з паўтары дзесяткаў вершнікаў, расстаўленых ланцугом.
Хто такія, вашмосьці? перакананы ў сваёй перавазе, нядбала кінуў Катовіч.
-1 ў нас да вашмосьцітое ж пытанне! весела адгукнуўся Янак, азірнуўшыся на таварыства. Смех пракаціўся па ўсяму ланцугу.