Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Агатка! ціха аклікнуў Раман.
Яна спынілася, спрабуючы ўгадаць адкуль даляцеў вокліч.
Я тут! падказаў Раман.
Агата кінулася да яго, абхапіла за шыю. He плакала, не жалілася, толькі ўздрыгвала ўсім целам як ад нейкага жудаснага ўспаміну.
Жывы! Божачка, жывы! шаптала яна і тулілася да раманавых грудзей, нібы хаваючыся ад страшнага прывіду.
3-за чаго знак? Раман паслрабаваў перавесці яе думкі на іншае.
Папярэджанне! ціха адказала Агата. Табе... іншым. Схапілі мяне маскалі, але паспела.
Як гэта схапілі? Калі? устрывожыўся Раман.
Агата крыху супакоілася. Паглядзела Раману ўтвар, правяла рукою па шчацэ, раз, другі. Раман злавіў яе далонь і прыклаў да вуснаў.
Нічога, суцешыла. Усё абыйшлося. Пасля раскажу. Шчасце, што акурат спаткаліся. He ведаю, як бы вытрымала. Хадзем у хату.
Раман быўздзіўлены непарадкам ва ўсіх пакоях. Дом заўжды акуратнай і стараннай Агаты было не пазнаць.
Золата шукалі, злыдні, уздыхнула яна, падняўшы з падлогі бярэмя адзежы, выкінутай з шафы, што стаяла насцеж.
Што ж здарылася, Агатка? ён узяў яе рукі ў свае.
Спачатку што-небудзь з’ямо, яна паспрабавала ўсміхнуцца. Ад раніцы галодная, а, па праўдзе, ад учарашняга. Ды і ты, думаю, не кормлены.
Яны пачалі завіхацца, рыхіуючы вячэру і даводзячы да ладу ў пакоях, Павячэраўшы, чым Бог паслаў, селі перад комінкам, дзе зырка палалі смольныя дрэўкі. Пры іх святле было відаць, як стамілася і знервавалася Агата. Але яна рашуча адмовілася класціся спаць, пакуль не раскажа і не паслухае. Сама і пачала гэту доўгую размову. Раман жахнуўся, пачуўшы пра яе паланенне і вызваленне не менш жахлівае. Восьтабе і Рэкуць! Служака і пераследнік! Хто зараз каму вінен?
Раман задумаўся. Дакуль жа ставіць на кон сваётакое блізкае і магчымае шчасце? Ламацкі прыняў каманду. Янак з раманавымі хлопцамі пайшоў да Берасця. Самы час перакінуцца на шляхціца-зямяніна і зажыць, як марылася, сваім домам.
Тугля комінка пан Раман Няміра апусціўся на калена, узяў далоні любай у свае і папрасіў руку і сэрца пані Агаты Ярэміч, прапануючы ўзамен сваё.
-А што ж мне застаецца? засмяялася яна, абдымаючы яго за шыю і тулячыся да моцнага, надзейнага пляча.
* * *
....Нарада адбылася ў двары пана Язэпа. Няўрымслівы змоўшчык меў свой "канцэпт” уладкавання Рамана ў новым абліччы. Паколькі Раман стаў Галсам з яго ласкі, вызначаць далейшы лёс таямнічага каменданта лічыў сваім правам і абавязкам. Меркаванні пана Габрыэля і самога Рамана дапускаў толькі як дарадчыя. Нараду адкрыў сцверджаннем:
Табе, хлопча, трэба жаніцца, гэта неаспрэчна!
Хіба ж я супраць?
Пан Язэп паторгаў вусы, паглядзеў на суразмоўцаў, каб дапетрылі, што без яго парады ім з ажэнкам не ўправіцца. Пан Габрыэль не вытрымаў:
Ты, здаецца, лічыш, што на ўвесь павет адзін такі знаўца па шлюбах? Ніхто ж, апроч Язэпа Булата, не ведае, як гэта ладзіцца. здзеклівы тон павінен быў збіць самазадаволенага прыяцеля з тропу. Але не збіў.
Пачынаць трэба са сватоў, павучальна паведаміў пан Булат і дадаў, узняўшы голас: А перадтым з чутак-плётак!
Пан Габрыэль зачмыхаў незадаволены, што не можа разгадаць нейкіх хітрыкаў сябра. Раман ведаў схільнасць пана Булата падаваць рэчы простыя як надзвычай складаныя, таму не пярэчыў. Нарэшце пад ціскам абуранага сябра пан Язэп мусіў аддаць сваю задуму пад пільны і суровы разгляд.
Добра! Слухайце ўжо! A то чмыхаеш як той вожык! Твая Васіліна павінна пусціць чутку, што мае вярнуцца Раман Няміра. Жанчыне гэта найлепш адпавядае. Запытаюць, хго раней прыязджаў, няхай баламуціць, што тое было часова, а зараз мае быць канчаткова. Але ўсё, маўляў, будзе залежаць ад ажэнку. Дачуўся чалавек, што яго даўняе каханне вольная, маетная і нікуды не з’ехала. Сам часова прыпыніўся альбо прыпыніцца ў Гародні ці
Ашмяне і адтуль пачне свае канкуры. Ясна?
Слухачы згодна кіўнулі. Маглі дадумацца самі ці не, але прызналі пану Язэпу стараннасць і памысловасць у дробязях. Змоўшчык памятаў пра захаванне інкогніта забойцы Катовічаў.
А сватаннем зоймецца пан Лабут, як асоба варіая даверу, пан Язэп прыжмурыў вока на сябра. Атрымаў наконт гэтага ліст ад пана Рамана. I тым лістом, вашмосьць, ён ткнуў пана Габрыэля пальцам у грудзі, павінен тлуміць галовы, дзе толькі прыйдзецца. Адначасна будзеш успамінаць, які вялікі афэкт меў ледзь не аддзяцінства твой малады прынцыпал да пані Агаты.
Па ўсім выглядала, што дарадцы не спатрэбяцца.
Апроч гэтай важнай справы, працягваў стары змоўшчык, пан Лабут пасноўдаецца па ўрадах павету, непакоячыся станам запісаў аб маёнтках пана Няміры, што мае пад сваёй руплівай апекай. А пры нагодзе скаптуе сабе каго з тых судзейскіх абібокаў на таварыша пры сватанні. Я раю спрабаваць гродзкага суддзю, ён такія заняткі любіць. А пані пекная, прыемна ўгаворваць.
Усе трое зарагаталі, успомніўшы, што якраз пан суддзя быў Галсам у славутым захопе вахмістрам верхаводаў канфедэрацыі.
А тым часам пан Раман зашыецца хоць бы ў мяне. А калі ўсё будзе гатова, пан Лабут выправіцца за канкурэнтам і прывязе яго без вялікага розгаласу па новаму пастрыжанага, паголенага і ў якім замежным строі, нямецкім там, французскім. Яно і зразумела: калі сватаюцца за ўдаву, вэрхал будзе недарэчы. А вось далей усё адвечным парадкам.
Павярнуўшы прапанаванае так і гэтак, пан Габрыэль мусіў прызнаць, што лепш бы не прыдумаў.
* * *
Халады ўсё мацней даваліся ўзнакі. Бівакаванне ля вогнішчаў рабілася невыносным. Цярпелі і коні, верныя таварышы туляцтва і баёў. Пара была вырашаць: брацца за буданы, а мо і больш надзейны лясны прытулак, ці разыйсціся малымі купамі па ма-
ёнтках ды схованках.
Атрад Ламацкага, выправіўшы хлопцаў да Берасця, не павялічыўся. Ды і абставін ы гэтага не патрабавалі. Збройныя дзеянні прыпыніліся з абодвух бакоў. He толькі з-за халадоў. У павеце памонела гвалтаў і рабункаў, бо знікла зграя Катовіча. A каралеўскія мелі свае прычыны не назаляцца шляхце.
Да прыцішэння нямала спрычынілася маскоўская царыца. У снежні 1734 года яна даслала Аўгусту Трэцяму ўласнаручны ліст. Між мноства разважанняў і парад была вельмі істотная: ашчаджаць прыхільнікаў Ляшчынскага, каб у адпаведных выпадках належна імі пакарыстацца.
Асаблівую ўвагу Яе Вялікасцьзвяртала на сям’ю Чартарыйскіх з бліжэйшым яе атачэннем. На думку царыцы, палітычная дасведчанасць і ўплывы гэтага роду могуць паспрыяць агульнаму прымірэнню. Было б неразумным пазбаўляць яго пасад і прывілеяў толькі з прычыны колішняй нязгоды з абраннем саксонскага прэтэндэнта. На пэўных умовах яны несумненна добра паслужаць кожнаму манарху.
Асобнае пасланне атрымаў Станіслаў Панятоўскі. Ліст царыцы быў ласкавы і абяцаў атрымальніку самую сардэчную апеку.
Як толькі Вэрсаль азваўся за Ляшчынскім, Панятоўскі быў адным з нямногіх, хто зразумеў, што Аўстрыя і Расія з гэтым не пагодзяцца і ўтакой сітуацыі палічаць лепшым кандыдатам саксонца. Панятоўскі, як прыхільнік фаміліі, стаяў за французскага фаварыта і разам з ім накіраваўся да Гданьска. Адразу заўважыў, што за каралём Станіславам пайшло ледзьве пару тысяч войска, з іх палова дрэнна ўзброеныя і слаба муштраваныя роты шляхты. Ён добра разумеў, што чуткі пра блізкую і моцную французскую дапамогу ды пра сілу канфедэратаўАдамаТарлы распускаюцца дзеля падтрымкі духа. Ужо тады ўзнікалі думкі, ці не паспяшаўся, але належала трымацца фаміліі, бо толькі ажэнак з Канстанцыяй Чартарыйскай дадаў да яго ўласных здольнасцяў так неабходны амбіцыйнаму палітыку "дом”.
Пасля ўцёкаў Ляшчынскага з абложанага горада Панятоўскі,
ведаючы яго добрае сэрца і мяккасць, разумеў, што той не будзе доўга падтрымліваць сваім імем братазабойчую барацьбу. Ну і фамілія своечасова задбала пра тое ж дзеля сваіх людзей. Пратэкцыя царыцы была ў гэтым надзвычай памоцнай. А Панятоўскі гэтак жа старанна пачаў перацягваць людзей ад Ляшчынскага да Аўгуста Трэцяга, мілейшага расейскім уладарам. Здаўна разлічваў на падтрымку Расеі і верыў, што яна ў рэшце рэшт аддасць уладу ў Рэчы Паспалітай у спраўныя рукі фаміліі. Таму зараз вёў ціхія перамовы з маршалкам Апатоўскай канфедэрацыі Адамам Тарлам, цярпліва рыхтаваў грунт, каб на пацыфікацыйным Сойме, які рана ці позна адбудзецца, аддзячыць царыцы Анне, падтрымаўшы патрэбныя ёй ухвалы. Хоць 6ы наконт Курляндыі для яе Бірана.
ШЛЯХ ДА ЗАМІРЭННЯ
Маршалак ашмянскай канфедэрацыі Марц’ян Міхал Агінскі стукнуў кулаком у стол. He гучна, але сярдзіта.
He, такое я не папушчу! Даволі! Чорт ведае да чаго дойдзе гэты, як кажуць палякі, бавідамэк!
Віцебскі ваявода, чалавек у гадах і паважаны ў Княстве, не мог пагадзіцца са зняважлівым стаўленнем да яго асобы з боку маладога маршалка дзікаўскай канфедэрацыі ў Кароне.
Вось, зірні, падпісаўся блазнюк ад імя ўсіх! I ўжо не першы раз! Мы ж без караняжаў не падпісваем! He так дамаўляліся, аб’ядноўваючы сілы!
Агінскі адпіхнуў ад сябе ліст, дастаўлены ганцом ад Адама Тарлы, маршалка ўжо дзікаўскай канфедэрацыі.
5 лістапада 1734 года ў Дзікове, паблізу Варшавы, дзве канфедэрацыі: ашмянская, створаная вясною гэтага ж года, і каронная, завязаная яшчэ 3 снежня 1733 года ў Апатове, аб’ядналіся ў генеральную. Абедзьве падтрымлівалі Ляшчынскага і адмаўлялі права на карону саксонскаму элекгару. Дамовіліся дзейнічаць узгоднена і дакументы падпісваць абодвума маршалкамі. Падпісанне АдамамТарлам аднаасобна сведчыла аб прэтэнзіях на кіраўніцтва ўсёй генеральнай канфедэрацыяй. Кіраўнікі канфедэратаў Вялікага Княства адсоўваліся ў цень, паніжаліся да ўзроўню звычайных камендантаў атрадаў. У выпадку перамоваў з каралеўскім дваром іх прысутнасць не лічылася б абавязковай. А хто не ўдзельнічае ў таргах, той не ўплывае на цану і не мае карысці.
Брыдкі ўчынак, пагадзіўся Аляксандр Пацей, рэгімэнтар канфедэрацыі. Нічога яшчэ, калі гэта толькі маладая пыха. ён задумаўся. Горш, калі браты караняжы, у нас за спіною пачалі ўласны торг. А гэта не выключаецца. Я пана Тарлу крыху ведаю.
А хто яго не ведае! Паўваршавы сябры! сярдзіта нахмурыўся Агінскі.
280
ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
Ну гэта не дзіва! усміхнуўся Пацей. Калі да прыстойнага твару, добрага роду мець яшчэ грошы, то і ўсю Варшаву зачараваць можна.
Сапраўды, у Варшаве было няшмат маладых паноў здольных супернічаць з Адамам Тарлам не толькі прыгажосціс, абаяльнасцю і здольнасцю схіляць да сябе сэрцы самага лепшага таварыства, але і поспехам на дзяржаўнай ніве. He скончыўшы васемнаццаці год, ужо быў ротмістрам панцырнікаў і дэпутатам кароннага трыбуналу. У дваццаць стаў маршалкам канфедэрацыі. Усё гэта сыпалася, не толькі дзякуючы красамоўству, смеласці на паядынках, зухваласці, але і прыналежнасці да вялікай і можнай фаміліі. На бок Ляшчынскага стаў рашуча і Аўгуста Трэцяга прызнаў толькі ў 1736 годзе. He страціў, а толькі набыў. Кароль захацеў узвысіць улюбёнца шляхты і аддаў яму люблінскае ваяводства.