• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Але за яго выказаліся амаль усе, калі ў палове вызначанага законам соймавага часу прайшло апытанне.Тое, што наваградская шляхта сыйшла з поля, не мела ўплыву на вынік.Тым болей, што сыход не суправаджаўся маніфестам. Пачаліся салюты, віваты, бяздумная страляніна і заўсёдныя ўтакім святочным вэрхале параненыя і наватзабітыя
    Вішнявецкі, дасведчаны палітык, абставіўшыся кампутовымі драгунамі і янычарскімі харугвамі, скіраваўся падалей ад пераможцаў, спачатку на правы бераг Віслы, на Прагу. Іншыя нязгодныя пацягнуліся ўслед са сваімі надворнымі войскамі.
    1	3 верасня, назаўтра пасля элекцыі, прыслаўда іх Ляшчынскі дэлегацыю на чале з віцебскім ваяводам Марцыянам Агінскім дзеля ўгавораў. Але пагаднення не адбылося. Параіўшыся, нязгодныя вырашылі ісці ў бок Вялікага Княства, дзеля злучэння з маскоўцамі. Баяліся нападу прыхільнікаў новага караля. Адыйшлі вёрстаў за дваццаць ад Прагі.
    -	Там, пад Акунёвым, і здагнала нас вестка пра першае сутыкненне, сумна прамовіў князь. Штурхнулі тыя за намі некалькі дзесяткаў конных. Напалі на адстаўшыя вазы, пасеклі людзей. Загінуў таварыш петыгорскай харугвы ваяводы наваградскага Мікалая Радзівіла. Неблагі быў ваяр Пякальскі, ведаў яго.
    Але з’явілася і падмацаванне. Міхал Юзаф Сапега, падляскі ваявода, даведаўшыся пра абранне Ляшчынскага, прывёў да нязгодных свой уласны рэгімэнт, а заадно прыхапіў рэгімэнты конніцы вялікай булавы літоўскай і гвардыі, што якраз стаялі ў Берасцейскім ваяводстве. Прыхільнікі саксонца атрымалі значнае падмацаванне.
    * * *
    Прыхільнікі саксонскага прэтэндэнта спачатку не мелі падтрымкі з боку дрэздэнскага двара. Пасля смерці бацькі Фрыдрык-Аўгуст быў не ўпэўнены, ці варта спрабаваць, не ўзгодніўшы пазіцыі з важнейшымі дварамі: пецярбургскім і цэсарскім, і адклікаў саксонцаў з Рэчы Паспалітай. Бацька яго, Аўгуст Другі, падступаўся да кароны, маючы трактат “Як Рэч Паспалітую пераўтварыць у край квітнеючы і маючы шацунак у суседзяў”. Фрыдрых-Аўгуст нічым падобным не ўзброіўся. Яго прыхільнікі ў Кароне і Вялікім Княстве не мелі ані праграмы дзеянняў, ані бясспрэчных правадыроў. А з ад’ездам з Варшавы фаварыта Аўгуста Другога Генрыха Бруля там не засталося аніякага саксонскага прадстаўніка. Цэлыхтры месяцы прапаганда за ПястаЛяшчынскага ішла без канкурэнцыі і дала свой плён.
    -	Галоўнага рэгімэнтара моцна дапякала чутка нібы Лесэ меў загад адступіць у выпадку супраціву, працягваў, князь. Быў такі загад ці не, дагэтуль невядома, а вось супраціву не было...
    -	Нешта не верыцца ў гэткі загад, заўважыў Літвіновіч.
    Пасылаючы войска на дапамогу саксонскаму курфюрсту, царыца цікавілася, так бы мовіць, і амурна-прыватнымі мэтамі.
    У 1711 годзе вымерла курляндская дынастыя Кэттэлераў. Царыца Анна Іаанаўна, як удава апошняга князя, мела прэтэнзіі да трону. Але, стаўшы царыцай Расеі, запрагнула аддаць Курляндыю свайму фаварыту Эрнэсту Бірану. Паколькі Курляндскае княства мела некалі ад Польшчы ленную залежнасць, заручылася згодай фрыдрыха-Аўгуста ўзамен за дапамогу ў здабыцці пасаду Рэчы Паспалітай.
    -	1 я не веру ўтакі загад, кіўнуў Радзівіл. Занадта ён мяккі для маскоўскіх звычак. А з іншага боку, французскага, Вішнявецкі не чакаў нічога апроч зводных абяцанак. Таму і далучыўся да маскоўскай партыі, каб ратаваць Айчыну ад навалы і чарговага спусташэння. Разумеў, што і за супрацьлеглы бок у неабходнасці некаму трэба будзе заступіцца. Спяшаліся гарачыя галовы! 3 абодвух бакоў спяшаліся...
    Ужо на пяты ці чацверты дзень пасля элекцыі Валовіч, рэферэндар Вялікага княства, назваўся маршалкам пары соцень шляхты і ўпрасіў Ляшчынскага перадаць рэгімэнтарства Княства ўрукі Пацея,стражніка літоўскага. Ціжнепавінен быўЛяшчынскі задумацца ды хоцьлістом перамовіцца з сапраўдным рэгімэнтаром, калі Міхал Вішнявецкі яму блізкім крэўным даводзіцца?
    -	Казалі, што галоўны рэгімэнтар быў вельмі засмучаны, што давялося стаць супраць Ляшчынскага? запытаў Літвіновіч.
    Што ждзіўнага? Ніхто, апроч дурняў, не радаваўся такім паваротам. Памятаў князь пра пагрозу наследнага трону, да якога Веттыны маюць схільнасць проста хваравітую, але і пра немагчымасць адбіцца ад маскоўскага войска не меў права забыцца.
    Каб пазбегнуць нападаў, нязгодныя вырашылі пакуль аддаліцца, а, вярнуўшыся ў апошні тыдзень правамоцнасці элекцыйнага Сойму, абраць каралём іншага. А для большай бяспекі разбурыць мост на Вісле. He спаўшы ноч, вырушылі, але новаспечаны рэгімэнтар Пацей штурхнуўуслед пагоню. Яна напала на шляхту Наваградчыны, каго захапіла ў палон, каго пазабівала. Менскае ваяводства проста разагнала, так што Завіша, правадыр іхні, мечнік літоўскі, схаваўся да бліжэйшага кляштару і змогвярнуцца да сваіх, пераапрануўшыся як бернардынец. Адбіліся неяк і сталі вёрст за восем за Акунёвым, прыкладна тут, дзе зараз...
    ***
    Князь з Літвіновічам, павярнуўшы назад, набліжаліся да княскага шатра, а насустрач ужо бег сакратар, здаля махаючы нейкай паперынай.
    Яснавяльможны пане, чалавек хапаў паветра, спрабуючы адначасна паведаміць навіну. Вось, перадалі вартавому для вашай міласці.
    Літвіновіч узяў з рук сакратара скрутак.
    -Ого! Жывіцай залеплены! глянуў на Радзівіла і, атрымаўшы дазвол, разляпіў ліст. Выкралі дваіх нашых райтараў! Літвіновіч зірнуў на князя з-над паперы.
    Што? Выкралі? Чаму ж я нічога не ведаю?!
    Сакратар паспяшаўся з удакладненнямі.
    Яснавяльможны пане, незадоўга паведамілі, не хацеў турбаваць вашай міласці і сказаў капітану, што сам паведамлю, к вернецеся.
    -Хтожвыкраў?Як?~ князь быўздзіўлены і раззлаваны. Амаль пад самай Варшавай з ім такія жарты! Дык скажы, вашмосьць, нарэшце!
    Але замест разгубленага сакратара адказаў Літвіновіч.
    Вашых райтараў, пане, выкралі канфедэраты. Літвіновіч узняў руку з паперай. Прачытаем з дазволу яснавяльможнага, то ўсё праясніцца.
    Але яснавяльможны ўсё не мог супакоіцца.
    -Тарлавы? Але навошта ім?
    He караняжы нашы. Халера іх сюды занесла? Але чытаю! папярэдзіў палкоўнік.
    Кароткім лістом паведамлялася, што двое княскіх райтараў узяты закладнікамі толькі дзеля перамоў. Калі ёсць згода, чалавек павінен выйсці да вартавых з белай хусцінкай і пачакаць, акуль за ім прыйдзе суправаджэнне. А найлепшым лічаць палкоўніка Пятра Літвіновіча.
    А пра што ж дамаўляцца з гэтымі нягоднікамі? князь сярдзіта глянуў на свайго дарадцу, нібы гэта ён прынёс агідны ліст.
    Калі зараз паехаць, то да вячэры, думаю, упраўлюся, Літвіновіч зірнуў на сонца.
    -1 не мерся, васпане! сярдзіта загадаў князь. Нібыта няма каму паехаць да тых лайдакоў.
    Падпісаўся нібы палкоўнік Пашкоўскі. Літвіновіч павярнуў ліст спісаным бокам да Радзівіла.
    Халера яго ведае, князь кінуў нядбалы пагляд на паперку. Ці не той гэта Пашкоўскі, што спрабаваў на нас нападаць, як ішлі з элекцыі?
    -Магчыма. Лепш усё-ткі мне самому ехаць. Калі просяць, то ёсць прычына і напэўна важкая. Літвіновіч павярнуўся да ад'ютанта, што акурат падыйшоў, гатовы да паслуг. Патурбуйся, вашмосьць, наконт каламажкі, загадаў ён, не чакаючы згоды князя. У сядле пару міляў будзе цяжкавата, а бліжэй яны не атабарацца.
    * * *
    Князь нецярпліва круціўся па шатры. Цеснавата, каб размашыстым крокам тлуміць непакой, але выносіць яго на вочы не выпадае. He для Радзівілаў такое. Калі звонку зарыпелі колы, не вытрымаў і выглянуў. Літвіновіч жывы-здаровы сядзеўу брычцы з тым самым жаўнерам, з якім і выправіўся. Выгляд меў задаволены і нават не стомлены.
    -	А дзе ж тыя абібокі скрадзеныя? Ці за іх нешта патрабуюць? нецярплівіўся князь.
    -	At! He марнуйце здароўя, яснепане. Штурхнуў дурняў у каршэнь да сваіх рэгімэнтаў і, лічу, канец справе. Яшчэ і саксонца далі ў прыдачу. Але невялікі ранг, каб князю галаву тлуміць. Лепш зірніце, што прывёз, ён памахаў скруткам папер.
    Прывезенае князь прачытаў двойчы.
    -	Але ці тут тое самае, што ў копіі? Радзівіл з недаверам агледзеў пячаткі, нават паспрабаваў зазірнуць у скрутак.
    -	Словам гонару запэўнілі, адказаў Літвіновіч. Ды і навошта ім хітрыць? He такая ў іх згуртаванасць, каб хто не пакарыстаўся подпісам маршалка супраць самога Агінскага. Моцна рызыкуе і спадзяецца на нашу сумленнасць. Копія пра ўсё кажа вымоўна. Нават яе хапіла 6, каб прымовіць здраду.
    Радзівіл задумаўся. Дастаўлены ліст адбіў ахвоту займацца райтарамі-разявакамі, што ў белы дзень даліся паняволіць паблізу велізарнага лагеру. Трэба было падумаць, як пакарыстацца гэтай паперай, апрача таго што даставіць адрасату, як найбліжэй да кароны, а найлелш менавіта Найяснейшаму Пану. Гэта будзе выдатны дадатакда паведамлення пра стан рэчаўу Вялікім Княстве!
    Князь добра разумеў, што менавіта там, дзе ўплывы магнатаў, прыналежных да канфедэрацыі, вельмі моцныя, партызанская вайна можа зацягнуцца надоўга, і лічыў патрэбным схіліць караля на нейкія саступкі.тым злесу. Найперш абвясціцьжаданне замірыцца і дараваць грахі нязгодным. Урэшце гэтым заканчвалася амаль кожная канфедэрацыя. Аніякага ушчэрбку маястат каралеўскі ад гэтага не панясе, а старанне Радзівіла запомніцца.
    Вымоўна будзе для караля, што такі ліст канфедэраты перадаюць праз Міхала Радзівіла. Вось хто мае давер бакоў на замірэнне і згоду. А на ласках Міласцівага Пана князю вельмі залежала.
    -Так што тыя разявакі добра прыслужыліся яснавяльможнаму пану, засмяяўся Літвіновіч. Ну і я, таму што настаяў паехаць. Ад пана Пашкоўскага ўсім нам прывітанне. Неблагі чалавек, хоць і не згодны з намі ў пэўных рэчах. Алетое, спадзяюся, хутка мінецца.
    УЛАДКАВАННЕ
    Разлік пана Язэпа пацвердзіўся надзіва дакладна. Чутка пра прыбыццё Рамана Няміры так абілася ўсім аб вушы, што на само з’яўленне ніхто не звярнуў асаблівай увагі. Прайшло няшмат часу, і гэтак жа звычайна было пачута і пагаворана пра сваты. Ужо даўно па ўсіх дварах і ў мястэчку было вядома і зразумела, што лепшага каго пані Агата чакаць не будзе ды і, па шчырасці, не павінна. Як ні глянь, хоць і заможная, але ж удава, і не дзявочых год.
    Раман з Агатай толькі радаваліся такой звычайнасці. Стараннямі пана Габрыэля на пасажных бацькоў была адшукана радня ў суседнім лавеце, і тым самым знайшлася падстава вянчацца ў тамтэйшым касцёле ды і вяселле справіць там жа. Шанцаў пазнаць у маладым зухвалага канфедэрацкага каменданта было мала, але асцярожнасць ніколі не зашкодзіць. А хугка маладая пані пакінула свой лубенскі дом і ўвайшла гаспадыняй у невялікі маёнтак, якому акурат выйшаў тэрмін арэнды. Пан Раман і пані Агата Нямірава сталі шчаслівейшай парай ваколіцы. Усе ў гэтым хутка пераканал іся і перасталі імі цікавіцца. Галс назаўсёды пакінуў павет. Знік гэтак сама таямніча, як і з’явіўся.