• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Адказ саксонцу не спадабаўся. Ён пагардліва пырхнуўу вусы і змерыў постаць Янака ад галавы да капытоў ягонага каня.
    Я маю намер затрымаць пана разам з людзьмі, паведаміў саксонец тонам загаду і паклаў руку на эфес палаша. Прапаную неадкладна спешыцца і скласці зброю.
    Ці я павінен разумець гэта як спробу арышту? спакойна запытаўся Янак, вымоўна азірнуўшыся на сваіх.
    Саксонцу здалося, што супраціву не будзе, і маладыя шляхцюкі паслухмяна выканаюць загад. Яны якраз расступаліся, каб было вальней спешвацца. Паблажліва ўсміхнуўся і патлумачыў:
    -Я толькі затрымліваю. Вырашыць мой камандзір! Але мне спешна, таму даю вам на ўсё дзве хвіліны.
    Дзве хвіліны! здзівіўся Янак і павярнуўшыся да сваіх прамовіўдва-тры словы, якіх саксонец напэўна не зразумеў. А калі мы не згодны?
    Нязгодныя афіцэру не падабаліся, і ён гэтага не таіў. Яго жаўнеры ад пачатку трымалі мушкеты напагатове і былі пэўныя сваёй перавагі. Янак мог 6ы пабіцца аб заклад, што ад пачатку не думалі іх весці ні да якога камандзіра. Спакусіўся саксонец лёгкай здабычай добрых коней і пачынае нецярплівіцца. He выключана, што ўслед ідзе ягоны атрад, таму хоча скончыць з
    варожым раз’ездам да з’яўлення камандзіра. Будзе мець і геройскую перамогу і здабычу, Наватзброю можа пазней прадацьтой жа шляхце. Вайна гешэфту не замінае.
    Саксонец палічыў, што часу на роздум Янак меў даволі, зразумеў, што неадкладнай згоды не атрымае, узняў палаш і рашуча гаркнуў:
    фойер!
    На залпы саксонцы былі муштраваныя, але на імгненне спазніліся. Хлопцы, як адзін, шуснулі са сваіх коней, і кулі пранесліся над пустымі сёдламі. У той жа момант усе былі ў сёдлах, а ў руках злавесна бліснулі шаблі і палашы. Імгненна мушкет не наб’еш, а больш часу вораг не меў. Перавага перайшла да канфедэратаў.
    Хто з саксонцаў паспеў выхапіць палаш, хто адбіваўся ненабітым мушкетам, хто здолеў яшчэ стрэліць з пісталета, але адзін за другім былі ссечаны. Ацалеў толькі афіцэр, якому Янак выбіў палаш, а пісталет адранцвелай рукою саксонец утрымаць не здолеў. Лявон, самы здатны да аркана, накінуўшы яму пятлю, прыціснуў локці да тулава і адным рыўком вырваў з сядла. Добра, што саксонцу хапіла прытомнасці выхапіць ногі са страмёнаў, таму не павіс уніз галавою, а бразнуўся бокам. Ашалелымі вачамі назіраў, як гінуць адзін за адным апошнія яго жаўнеры. Разумеў у роспачы, што даравання чакаць не даводзіцца, з жахам чакаў прысуду.
    Даўно не бачылі хлопцы такой перамогі. I колькасцю і вывучкай вораг быў не слабейшы, а вось адолелі з дрэпінамі ды парэзамі. За колькі дзён і следу не застанецца. Мабыць не адзін з удзячнасцю ўспомніў раманаву муштроўку: на каня, пад каня, завісні ў страмёнах! Даў вывучку не горш татарскай, а вось сёння толькі дзякуючы гэтаму і ўратаваліся. Забраўшы ўсё вартаснае, вярнуліся бліжэй да сваіх.
    Па дарозе Янак, як мог, супакоіў спалоханага саксонца і даведаўся.. дзе спыніўся ягоны атрад. Да канца дня шукаць не кінуцца, калі верыць немцу. А верыць немцу будзе, хіба што, дзіця.
    Таму, перахапіўшы таго-сяго, разаслаў раз’езды, а сам з’явіўся да Пашкоўскага з Крыжэвічам.Трэба было неадкладна адыйсці глыбей у лес, але была яшчэ адна вартая абмеркавання справа.
    ...Бліжэй да змяркання на невялічкім біваку Янака заставалася трое хлапцоў ды звязаны саксонец, таму не дзіва, што іх заспелі знянацку. Прыскочыла некалькі коннікаў, зазвінелі шаблі, ляснула пару пісталетных стрэлаў і ўсё было скончана.Трое хлапцоў ляжалі ўніз тварамі, сціскаючы эфесы шабель, а нападнікі паспешліва рэзалі вяроўкі на нагах і руках саксонца. Двое моцных шляхцюкоў схапілі яго пад пахі і хутчэй панеслі чым павялі да каня, уссадзілі і падалі повад. Уся кавалькада знікла між соснаў...
    Ехаць давялося недалёка. Праз якую гадзіну палкоўнік Пашкоўскі тлумачыў саксонцу, што ён пад апекай адданых прыхільнікаў караля Аўгуста Трэцяга і можа не баяцца за свой лёс. Даведаўшыся пра гібель яго раз’езда, рашуча параіў не шукаць свайго атрада, а застацца з імі. Па-першае, не ўзрадуецца яго камандзір такім неразважлівым крокам. Другое, бадай важнейшае, можна лёгка трапіць да тых, ад каго яго толькі што вызвалілі. Даць яму надзейнае суправаджэнне няма магчымасці: людзей няшмат.азаданневажнае. Пазней, у Варшавеможна пацвердзіць, што змагаўся пан мужна з вялікім атрадам і ўратаваўся толькі дзякуючы сваім здольнасцям. Калі па дарозе шчасліва натрапім на які саксонскі аддзел, засведчым тое самае.
    Саксонцутакое адпавядала. Нялёгка было бтлумачыць, чаму ўвязаўся ў бойку, калі меў задачу выведаць. А яшчэ цяжэй, як ацалеў адзін з усяго раз’езда. Мабыць, пакульда Варшавы, штонебудзь прыдумаецца. Пакінуты падтаварыскім наглядам выратавальнікаў, саксонец прылёг адпачыць і пра ўсё гэта падумаць, а палкоўнік пачаў раіцца са сваімі прыбочнымі.
    -	Гэта ты, вашмосьць, хітра, пахваліў палкоўнік. Ці не таму ашчадзіў немца?
    -	Нааддарот, прызнаўся Янак. Прыйшло на розум, калі разважаў, што мне з ім, ацалелым, рабіць.
    -	У любым выпадку, прыдумаў хітра, падтрымаў палкоўніка
    Крыжэвіч. Ён нам будзе як "жалезны ліст”, калі раптам наткнемся на саксонцаў.
    Пашкоўскі ухвальна зірнуў на Янака.
    Ён жа так і задумаў. Восьтолькі далей яму трэба асобна трымацца, бо немец не дурань: згледзіць знаёмую пысу, здагадаецца. А ў бойцы іншым разам запамінаецца навек.
    Было вырашана немца трымаць пад сціслай аховай, тлумачыць гэта блізкай небяспекай. А Янак будзе бівакаваць самастойна і нікога з удзельнікаў сутычкі з дакладамі не дасылаць. Натуральна, да самай Варшавы аніякіх саксонцаў гэты немец не пабачыць нават здалёку...
    ...У гэты ж вечар янакавы хлопцы наткнуліся на вялікі KapaBan, што паціху рухаўся на захад. Падкраўшыся падслухалі, што князь Міхал Радзівіл кіруецца да Варшавы. Пан Крыжэвіч задаволена хмыкнуў...
    * * *
    Князь высунуўся ў вакно карэты.
    Ну, што там з мастом, рыбанька? ласкава запытаўся ў маладзенькага ад’ютанціка, што, як віхор, падляцеў з дакладам.
    Патрабуе направы, яснавяльможны пане! адказаў задыханы юнак. Людзі працуюць, але патрэбен значны час. Так мне патлумачылі.
    Ну што ж, уздыхнуў князь. ехаць на перавоз адна маруда і турботы, ды і спяшацца нам некуды. Міласцівы Пан дакладнага часу не вызначаў, спынімся тут.
    Князь Міхал Радзівіл звяртаўся да свайго набліжанага, старога палкоўніка Пятра Літвіновіча. Сівы палкоўнік быў своеасаблівым дарадцам па вайсковых справах, пераважна ў дачыненнях з каралеўскім дваром і вышэйшымі ўрадоўцамі.
    А ты, рыбанька, князь павярнуўся да маладзёна. Перадай загад абозу, няхай спыняецца. Ды не заблізка, a то
    смуродам задушаць. I войска недзе там, а пры нас хай размесцяцца райтары, гэтага хопіць.
    Як і належала Радзівілу, услед ішло цэлае войска. Харугвы грэнадзёрскія, казацкія, паюкі, райтары. Усё гэта разам з процьмай вазоў і карэт больш нагадвала ваенны паход, чым прыбыццё канюшага літоўскага з дакладам Найяснейшаму Пану пра стан рэчаў у Вялікім Княстве Літоўскім. У самым ар’ергардзе няспешна, як і ўвесь караван, камунікам ішла шляхецкая, як яшчэ казалі, казацкая харугва. Была яна няпоўнага складу, затое з уласным палкоўнікам начале. Палкоўнік быў сапраўдны, з буздыганам у руцэ і пры вялікіх сармацкіх вусах. Мабыць дзеля паказу сваёй значнасці трымаў свой эскорт на пэўным аддаленні адхваста абозу. I бівакаваў, не назаляючы вачэй.
    Абстаўляць бівак вялікім войскам патрэбы не было. Хоць канфедэрацкія сілы не былі яшчэ знішчаны, сюды, блізка Варшавы, яны не сунуцца.
    Цёплы травеньскі дзень не вабіў прабівацца да палацу на Празе, добры кавалак дарогі. Там, ля мосту зараз напэўна гармідар, яктады, годтаму, ды не, ужо болей...
    * * *
    Ну і што ты на тое сёння? князь зірнуў на Літвіновіча. Ці дзеялі мы тады належным чынам, ці памыляліся і шкоду Айчыне справілі?
    Яны павольна пахаджвалі, пакульслужба расстаўляла шатры ды рыхтавала ўсё неабходнае дзеля прыемнага адпачынку.
    Апроч нецяжкога абавязку дарадцы палкоўнік нёс нялёгкі цяжар даверанага апанэнта. Літвіновіч умеў дакладна вымяраць поўную падтрымку, частковае ўхваленне і адкрыты супраціў выказванням прынцыпала. He лічыў разумным спраўляць прыкрасці сваімі нязгодамі, бо яны аніяк не маглі паўплываць на ход падзей, але рашуча спрачаўся ў выпадку якога глупства. Мінулі тыя часы, калі петыгорац Літвіновіч шабляй даводзіў ворагам Рэчы Паспалітай слушнасць думак сваіх гетманаў. Зараз хопіць
    і таго, што дапаможа яснавяльможнаму з дакладам каралю. Каб і не збрахаць занадта, і караля супакоіць, а яшчэ лепш на свой бок схіліць.
    Маеце на думцы, яснавяльможны пане, тую сутычку, як мост разбіралі?
    Было не зусім так, але ж Літвіновіча там не было...
    Тады князь-прымас Тэадор Патоцкі, як мог, с пяшаўся з элекцыяй, бо баяўся раптоўнага пашырэння варожага Ляшчынскаму згуртавання. Расейскія і саксонскія грошы ўжо лёталі па Варшаве, а войска царыцы набліжалася, не сустракаючы перашкод з боку вялікалітоўскага. Адразу пасля смерці Аўгуста Другога прымас правёў прысягу войска і ўрадоўцаў на вернасць Рэчы Паспалітай, вызваліўшы тым самым ад усіх абавязкаў перад каралёмнябожчыкам. Сярод шляхты гэты традыцыйны і неабходны падчас безкаралеўя акт успрымаўся, як вызваленне ад чужой і прыкрай залежнасці.як спадзяванне, што ад гэтага часу пачне сама кіраваць лёсам сваёй дзяржавы. Але як гэта здзейсніць пад варожымі штыкамі?
    Князя Міхала Карыбута Вішнявецкага, галоўнага рэгімэнтара Княства, у вочы папракалі, што не выходзіць супраць ворага.
    Затрымай жа іх, вашмосьць, калі можаш! выгукнуў у адказ раздражнёны Вішнявецкі.
    Дай жа мне, ваша княска мосьць, каманду! зухвала адказаў кашталян з караняжаў.
    Ніхто з ліцьвінаў не наважыўся б на такі папрок. Добра ведалі выбуховую натуру вялікага канцлера і галоўнага рэгімэнтара ў адной асобе. Ведалі, што войска ягонае гэта марных некалькі тысяч, не больш як шэсць, а можа і ўдвая меней, 6о да вайны не рыхтаваліся.
    Як на гора, князю пачулася "здай каманду”. Такое, ды яшчэ ад караняжаў, да якіх бяда яшчэ не дакацілася, было ўжо занадта для самалюбнага князя. Раз’юшаны, пачаў сыпаць пагрозамі братам-сенатарам і, не слухаючы тлумачэнняў, ад’ехаў з элекцыйнага поля.
    Родзічы і кліентура Вішнявецкіх адразу далучыліся да падбухторшчыкаў супраць Станіслава Ляшчынскага. У тым жа напрамку дзеялі Радзівілы, занепакоеныя лёсам сваіх уладанняў на памежжы з Расеяй у выпадку, здавалася, непазбежнай, вайны. Адвесці пагрозу можна было, хіба, толькі адхіленнем непрыймальнай для царыцы кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага.